• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    У сааўтарстве з Ф. Коневым напісаў сцэнарый мастацкага фільма «Абочына» (пастаўлены ў 1978), у сааўтарстве з С. Бадровым — «Юрка — сын камандзіра» (пастаўлены ў 1984).
    Міхаіл КРУЛЬ
    Міхаіл Аляксандравіч Круль нарадзіўся 17.2. 1943 г. у горадзе Маскве (Расія) у сям’і служачых.
    3 1945 г. жыве ў Мінску. Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1961). Працаваў майстрам на будоўлі, старшым тэхнікам у інстытуце «Белпрампраект», інжынерам у органах кіраўніцтва сельскім будаўніцтвам рэспублікі. 3 1964 г. працуе на інжынерных пасадах у трэсце «Аўтарэмбудмантажтэхніка». У 1968 г. скончыў вячэрняе аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Член СП СССР з 1989 г.
    У 1963 г. пачаў выступаць з артыкуламі, нарысамі, карэспандэнцыямі. Піша на рускай мове. Аўтар кніг аповесцей «Лунная лошадь» (1980) і «День Юпнтера» (1987).
    Яўген КРУПЕНЬКА
    Яўген Міхайлавіч Крупенька нарадзіўся 20.8. 1936 г. у вёсцы Саськаўка Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў літсупрацоўнікам у рэдакцыі шклоўскай раённай газеты «Чырвоны барацьбіт» (1954— 1955). Служыў у Савецкай Арміі (1955—1958). 3 1958 г.— літсупрацоўнік газеты «За вяртанне на Радзіму» (цяпер «Голас Радзімы»), з 1959 г.— часопіса «Блакнот агітатара», з 1961 г.— загадчык аддзела часопіса «Бярозка». У 1970 г. скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве. Пасля заканчэння інстытута — супрацоўнік газеты «Чырвоная змена». Член СП СССР' з 1980 г.
    Памёр 4.2.1990 г.
    Першыя вершы ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1956 г. (газета «Чырвоная змена»), Аўтар зборнікаў вершаў «Салаўі» (1969), «Нядзеля» (1972), «Бусліны човен» (1975), «Слон пад мікраскопам» (вершы, байкі, мініяцюры, 1978), «Стрэчанне» (1981), «Юбілейныя бліны» (гумар і сатыра, 1984), «Карэнні» (вершы, байкі, паэмы, 1986), «Гекзаметр баразны» (1988), a таксама кніжак паэзіі для дзяцей «Малінавы год» (1971), «Колеры» (1973), «Нашы святы» (1975), «Усе работы добрыя» (1977), «Хто нам дом пабудаваў» (1978).
    Перакладаў на беларускую мову творы рускіх і грузінскіх паэтаў. Выступаў з літаратурнакрытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.
    Сяргей КРЫВЕЦ
    Сяргей Міхайлавіч Крывец нарадзіўся ў 1909 г. у вёсцы Дубна Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Быў пастухом, цесляром. Займаўся самаадукацыяй. Вучыўся ў Беластоцкім педагагічным інстытуце (1940—1941). У 1930—1933 гг. жыў у Гродна, у 1933 —1944 гг.— у Беластоку. Удзельнічаў ў рэвалюцыйным руху, трапіў у астрог. У час Вялікай Айчыннай вайны (1944—1945) служыў у Савецкай Арміі.
    Загінуў 28.4.1945 г. пад час штурму Гдыні.
    Друкаваўся ў прагрэсіўных заходнебеларускіх выданнях. У 1928 г. у часопісе «Заранка» апублікаваў першы верш. Пісаў на беларускай, рускай, польскай і нямецкай мовах. Вершы змешчаны ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Сцягі і паходні» (1965), «Крывёю сэрца» (1967), «Ростані волі» (1990). У 1972 г. выйшла кніжка вершаў «Дубок», укладзеная Р. Шырмам.
    Алесь КРЫГА
    Алесь Крыга (Аляксандр Аляксандравіч Асіпенка) нарадзіўся 1.5.1943 г. у горадзе Мінску ў сям’і пісьменніка.
    Пасля заканчэння дзесяцігодкі (1960) працаваў на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній фрэзероўшчыкам. Вучыўся на вячэрнім, потым на завочным аддзяленні Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (скончыў у 1989). У 1962—1966 гг. служыў на ВаеннаМарскім Флоце. 3 1967 г.— літсупрацоўнік рэдакцый рэспубліканскіх газет «Чырвоная змена», «Фнзкультурннк Белоруссмм», «Піянер Беларусі». У 1971 —1972 гт. плаваў матросам траўлера на Поўначы. 3 1972 г.— літсупрацоўнік іванаўскай раённай газеты «Чырвоная звязда*Брэсцкай вобласці, у 1989—1990 гг.— загадчык аддзела пісьмаў брагінскай раённай газеты «Маяк Палесся». 3 1990 г.— стыльрэдактар газеты «Вячэрні Мінск». Член СП СССР з 1975 г.
    Першую аповесць «Я вернусь к тебе, море!» апублікаваў у 1965 г. (газета «На страже Заполярья»). Аўтар аповесцей «Паўночны фарватэр» (1971), «Порт прызначэння» (1974), «Чайкі над полем» (часопіс «Маладосць», 1978), «Марзянка для нелюбімых» (аповесць і апавяданні, 1988), кнігі для дзяцей «Медзведзяня шукае сяброў» (1987), мастацка-публіцыстычнай кнігі «Выбух над Прыпяццю» (часопіс «Полымя», 1990).
    Уладзімір КУДЗІНАЎ
    Уладзімір Георгіевіч Кудзінаў нарадзіўся 27.5. 1935 г. у горадзе Бранску (Расія) у сям’і рабочага.
    У 1958 г. скончыў горны факультэт Маскоўскага горнага інстытута. Працаваў майстрам, тэхнаруком рудніка, начальнікам кар’ера ў Курскай і Арлоўскай абласцях (1958—1960), майстрам, прарабам на будаўніцтве газаправодаў на Беларусі (1960—1964), старшым майстрам, намеснікам начальніка Мінскага механізаванага кар’ера. 3 1967 г.— старшы рэдактар аддзела прозы часопіса «Неман». Член СП СССР з 1969 г.
    Памёр 21.8.1990 г.
    Літаратурную працу пачаў у 1961 г. У рэспубліканскім друку першыя апавяданні надрукаваў у 1962 г. (газета «Знамя юностя»), Пісаў на рускай мове. Аўтар кніг прозы «Разделенне радостн» (1968), «Предчувствне перемен» (1972), «Сполохн» (1978), «Ольховатская нсторня» (1984), «Первоосень» (1987).
    Пераклаў на рускую мову асобныя творы В. Адамчыка, А. Бялевіча, А. Карпюка, П. Місько, I. Пташнікава і інш.
    Анатоль КУДРАВЕЦ
    Анатоль Паўлавіч Кудравец нарадзіўся 1.1. 1936 г. у вёсцы Аколіца Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў Слуцкае педагагічнае вучылішча (1955). Кароткі час настаўнічаў у Віркаўскай сямігадовай школе Клічаўскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1955—1958). У 1958—1963 гг. вучыўся на аддзяленні журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Адначасова (з 1961) працаваў у рэдакцыі газеты «Калгасная праўда». Пасля заканчэння універсітэта працаваў рэдактарам на Беларускім радыё (1963—1965), літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» (1965—1966), рэдактарам выдавецтва «Беларусь» (1966—1970), адказным
    сакратаром часопіса «Маладосць» (1970—1972), галоўным рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1972—1974), інструктарам, загадчыкам сектара мастацкай літаратуры ЦК КПБ (1974—1978). 3 1978 г.— галоўны рэдактар часопіса «Неман». У 1979 г. удзельнічаў у рабоце XXXIV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Член СП СССР з 1969 г.
    Першыя апавяданні апублікаваў у 1960 г. (газета «Калгасная праўда», часопіс «Маладосць»), Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «На зялёнай дарозе» (1968), «Раданіца» (1971), «Дзень перад святам» (1975), «Зімы і вёсны» (1976), «На балоце скрыпелі драчы» (1979), «За чужымі далямі» (падарожныя нарысы, 1981), «Сачыненне на вольную тэму» (раман, апавяданні, 1985), «Блакітны вярблюд» (1990). У 1986— 1987 гр. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. Напісаў сцэнарыі тэлефільма «Восеньскія яблыкі» (1975, пастаўлены ў 1977), кінафільма «Раданіца» (з Ф. Коневым, пастаўлены ў 1985).
    У яго перакладах на беларускую мову выйшлі «Падарожжы Гулівера» Дж. Свіфта (1974), «Сібірскія апавяданні» У. Іванава (1975), раманы Н. Нурпеісава «Змрок» (1978), «Нягоды» (1981), аповесць К. Сіманава «Дні і ночы» (1979), «Аповесці» А. Тамсаарэ (1980), У. Караленкі «Апошні прамень» (выбранае, 1984), асобныя творы рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў.
    Анатоль КУДРАЎЦАЎ
    Анатоль Іванавіч Кудраўцаў нарадзіўся 1.1. 1947 г. у вёсцы Вусць-Дзёміна Ельнінскага раёна Смаленскай вобласці (Расія) у сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння Мархоткінскай дзесяцігодкі (1963) працаваў настаўнікам Чашчоўскай пачатковай школы, інструктарам Ельнінскага райкома камсамола, карэспандэнтам раённай газеты «Знамя». У 1965—1971 гг. вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Адначасова працаваў спецыяльным карэспандэнтам смаленскай абласной маладзёжнай газеты «Смена» (1967—1968), літсупрацоўнікам газеты «Вячэрні Мінск» (1968—1972). 3 1972 г.— адказны сакратар газеты «Вячэрні Мінск», з 1977 г.—
    галоўны рэдактар творчага аб’яднання «Летапіс кінастудыі «Беларусьфільм», у 1982—1985 гг.— член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм». Член СП СССР з 1986 г.
    Літаратурнай працай займаецца з 1965 г. Піша на рускай і беларускай мовах. Аўтар зборніка «Ммнск н мннчане» (1973), кнігі апавяданняў і аповесцей «Бессоннмца» (1990), п’ес «йван» (1985, пад назвай «Пван н Мадонна» апублікавана ў зборніку п’ес «Вдоль деревнн», Масква, 1986, пастаўлена ў 1986), «Мар’я» (урывак апублікаваны ў 1987, пастаўлена ў 1986), «Как царн жнлн» (1988, пастаўлена ў 1989), «Суд» (1989, пастаўлена ў 1990), «Донатн промазала» (1990), сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Зачем человеку крылья» (1984), «Затянувшнйся экзамен» (1985), «Іван» (1982), «3 юбілеем пачакаем» (1985), «Чалавек, які браў інтэрв’ю» (1986) і некалькіх дакументальных фільмаў.
    Іван КУДРАЎЦАЎ
    Іван Фёдаравіч Кудраўцаў нарадзіўся 28.6Л922 г. у вёсцы Сыцянец Салігорскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    За 2 гады да Вялікай Айчыннай вайны паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. На пачатку вайны эвакуіраваны з Мінска, настаўнічаў у Саранскім раёне (Мардовія). Быў прызваны ў Савецкую Армію, ваяваў на Заходнім, Варонежскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскім і Ленінградскім франтах. Дэмабілізаваны ў 1945 г. У 1948 г. скончыў БДУ. Займаўся завочна ў аспірантуры. Быў літработнікам, загадчыкам літаратурнага аддзела газеты «Літаратура і мастацтва», адказным сакратаром часопіса «Беларусь». У 1965— 1970 гг.— навуковы супрацоўнік навукова-даследчага Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР, у 1971 —1974 гг.— загадчык літаратурнай часткі Белдзяржфілармоніі. 3 1975 г. да 1988 г.— навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1950 г.
    Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
    У друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі выступае з 1947 г. Аўтар манаграфіі «Кузьма Чорны: Ідэі і вобразы ў творчасці» (1956), літаратуразнаўчага нарыса «Кузьма Чорны: Жыццё і творчасць» (1968), склаў з У. Агіевічам падручнікі «Кніга для чытання ў 2 класе школ рабочай і сельскай моладзі» (1952), «Кніга для чытання ў 3 класе школ рабочай і сельскай моладзі» (1952).
    Аўтар рамана «Разгневаная зямля» (1984). У 1948—1949 гт. працаваў над перакладам 18-га т. Збору твораў У. I. Леніна (1950).