Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
(1946), «Паэмы» (1947), «Выбраныя вершы і паэмы» (1948), «Камуністы» (1949), паэмы «Простыя людзі» (1949), «Выбраныя творы» (1947, 1951), паэма «Новае рэчышча» (1951, на рускай мове апублікавана ў зборніку «Коммуннсты», 1949), «Вершы і паэмы» (1954, 1966), «Граніца» (1954), паэма «Грозная пушча» (1956, 3-е дапрацаванае выданне ў 1963), «Новая кніга» (1964), «Сасна і бяроза» (1970), паэма «Далёка да акіяна» (1972), «Мая Бесядзь» (1973), «Хуткасць» (1976), «Крылы» (1985), «Профілі» (1987), вершы і паэмы «Маналог» (1989). Выдадзены Зборы твораў у 2-х (1957, 1964), 4-х (1966—1967), 5-ці тамах (1974—1977).
Сааўтар сцэнарыяў фільмаў «Чырвонае лісце» (з А. Кучарам, пастаўлены ў 1958), «Першыя выпрабаванні» (па трылогіі Якуба Коласа «На ростанях», з М. Лужаніным, пастаўлены ў 1960—1961) і «Запомнім гэты дзень» (з М. Лужаніным, пастаўлены ў 1967).
У яго перакладах выйшлі раман Г. Эрыксана «Валацужная Амерыка» (1932), паэма А. Пушкіна «Цыганы» (1937) і раман у вершах «Яўгеній Анегін» (1949), паэма А. Парніса «Сказанне пра Белаяніса» (1959), «Выбраная паэзія» М. Лермантава (1969), паэма «Энеіда» I. Катлярэўскага (1969), «Спеў аб Гаяваце» Г. Лангфела (1969), зборнік вершаў К. Куліева «Кніга зямлі» (1974), «Выбранае» С. Ясеніна (з Р. Барадуліным, 1976), асобныя творы Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, А. Твардоўскага, М. Ісакоўскага, А. Пракоф’ева, М. Рыльскага, А. Малышкі, М. Нагнібеды, Р. Гамзатава і інш.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) за паэму «Сцяг брыгады», Дзяржаўнай прэміі СССР (1949) за паэму «Новае рэчышча», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1970) за пераклады вершаў і паэм М. Лермантава, «Энеіды» I. Катлярэўскага і «Спева аб Гаяваце» Г. Лангфела, прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968).
Фёдар КУЛЯШОЎ
Фёдар Іванавіч Куляшоў нарадзіўся 18.6.1913 г. у вёсцы Вялікія Стралкі Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Рана застаўшыся без бацькоў, быў пастухом і парабкам. У 1925—1930 гг. выхоўваўся ў дзіцячых дамах у Бабруйску і Пірэвічах. У 1931—1933 гг,— літаратурны супрацоўнік газеты «Камунар» (Рагачоў) і ўласны карэспандэнт газеты «Савецкая Беларусь». Пасля заканчэння Ленінградскага абласнога настаўніцкага інстытута (1935) працаваў у школе выкладчыкам рускай мовы і літаратуры. Адначасова вучыўся завочна ў Ленінградскім педінстытуце імя A. I. Герцена (скончыўу 1944). У 1938 г. быў рэпрэсіраваны. Адбываў зняволенне пад Варкутой. Пасля вызвалення (1943) выкладаў рускую мову і літаратуру ў Кундравінскай сярэдняй школе Міяскага раёна Чэлябінскай вобласці, з лютага 1944 г.— у Чэлябінскім механіка-машынабудаўнічым інстытуце, у 1945—1950 гг.— у Кустанайскім педінстытуце. Адзін год загадваў кафедрай рускай літаратуры Кзыл-Ардынскага педінстытута. У 1951 —1955 гг.— выкладчык Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна, у 1955—1961 гг.— Сахалінскага педінстытута. 3 1961 г.— зноў у БДУ (у 1966— 1969 загадваў кафедрай рускай класічнай літаратуры), у 1985—1990 гг.— кансультант пры гэтай кафедры. Доктар філалагічных навук, прафесар. Член СП СССР з 1955 г.
Літаратурнай дзейнасцю займаецца з 1932 г. Піша на рускай і беларускай мовах. Аўтар літаратурна-крытычных прац, артыкулаў і рэцэнзій. Выдаў крытыка-біяграфічныя нарысы «Жнзнь н творчество Л. Н. Толстого» (1953), «Сатнрнческая поэзня Н. А. Некрасова» (1954), «Жнзнь н творчество А. П. Чехова» (1954), «Антон Павловнч Чехов» (Паўднёва-Сахалінск, 1959), «Буревестннк революцнн» (1968), манаграфіі «Міхась Лынькоў» (1961, перапрацаванае выданне ў 1974 і 1979), «Творческнй путь А. й. Купрнна» (1963, перапрацаванае выданне ў 2 тамах у 1983 і 1987), «Іван Мележ» (1968), «Подвнг художннка: Лнтературный путь Н. Мележа» (2-е выданне дапоўненае і перапрацаванае ў 1982), зборнік літаратурна-кры-
тычных артыкулаў «Эцюды аб прозе» (1964), «Літаратурныя партрэты» (1983), «У дарозе» (1988), нарыс «Современная белорусская проза» (Масква, 1970), вучэбныя дапаможнікі для студэнтаў-філолагаў «М. Ц. Лынькоў: Семінарый» (1963), «Лекцнн по нсторня русской лнтературы конца XIX — начала XX в.» (ч. 1, 1976, ч. 2, 1980), «Л. Н. Толстой: Мз лекцнй по русской лнтературе XIX века» (1978).
Склаў зборнікі «А. П. Чехов о лнтературе н нскусстве» (1954), «Максім Горкі і Беларусь» (1968), «А. М. Купрян о ллтературе» (1969), «Леў Талстой і Беларусь» (1980), а таксама кнігі прозы А. Купрына «Лнстрнгоны», Л. Андрэева «Красный смех», I. А. Буніна «Мзбранное», В. Верасаева «К жмзня», Г. Караленкі «Мзбранное», двухтомніка «Повестн о любвл» і інш.
Сымон КУНІЦКІ
Сымон Фаміч Куніцкі нарадзіўся 19.11.1902 г. у вёсцы Гарані Мінскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Вучыўся ў вясковай школе, на рабфаку ў Мінску. Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1931). Працаваў вучоным сакратаром Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР (1931 —1936). Быў членам БелАПП. 26.11. 1936 г. Арыштаваны, асуджаны на 10 год зняволення. Рэабілітаваны 18.12.1954 г.
Памёр, верагодна, на Калыме 14.10.1940 г.
У друку выступіў упершыню з апавяданнямі ў 1928 г. (газета «Чырвоная змена»). 3 1929 г. пачаў выступаць як крытык. У калектыўных зборніках, у часопісах «Маладняк», «Полымя рэвалюцыі» і іншых перыядычных выданнях змяшчаў рэцэнзіі, нарысы і літаратурна-крытычныя артыкулы пра творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, А. Александровіча, С. Баранавых, В. Каваля, М. Лынькова, Б. Мікуліча, Я. Скрыгана, X. Шынклера і інш.
Янка КУПАЛА
Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся 7.7.1882 г. у фальварку Вязынка Вілейскага павета (цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобласці) у сям’і арандатара.
У 1898 г. скончыў Беларуцкае народнае вучылішча. Пасля смерці бацькі (1902) год працаваў на гаспадарцы, потым — хатні настаўнік, пісар у судовага следчага ў Радашковічах (1903), малодшы прыказчык у памешчыка ў Сенненскім павеце Магілёўскай губерні (1904), практыкант і памочнік вінакура ў маёнтку Сёмкава пад Мінскам, на бровары ў Яхімоўшчыне на Маладзечаншчыне, у маёнтку Дольны Сноў Навагрудскага павета (1905—1908), супрацоўнік «Нашай нівы» і адначасова бібліятэкар бібліятэкі «Веды» Б. Л. Даніловіча (Вільня, 1908— 1909). У 1909—1913 гг. вучыўся на агульнаадукацыйных курсах A. С. Чарняева ў Пецярбургу. 3 кастрычніка 1913 г. зноў у Вільні, супрацоўнік «Беларускага выдавецкага таварыства», рэдактар «Нашай нівы» (1914—1915). У верасні 1915 г. выехаў у Маскву, дзе вучыўся ў народным універсітэце імя А. Л. Шаняўскага. У студзені 1916 г. прызваны ў армію. Служыў у дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін у Мінску, Полацку, а таксама ў Смаленску, дзе сустрэў Кастрычніцкую рэвалюцыю. У 1919 г. пераехаў у Мінск, дзе і жыў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у стварэнні нацыянальнага тэатра, Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Акадэміі навук БССР, у разгортванні выдавецкай справы. У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў у Маскве, у пасёлку Пячышчы каля Казані. Абіраўся кандыдатам у члены ЦВК БССР (1927—1929), членам ЦВК БССР (1929—1931, 1935—1938), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (з 1940 г.). Акадэмік АН БССР, АН УССР. Член СП СССР з 1934 г.
Народны паэт БССР (1925).
Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Трагічна загінуў 28.6.1942 г. у Маскве. Урна з прахам перавезена ў Мінск у 1962 г.
Пісаць пачаў на польскай мове. Першы вядомы беларускі верш «Мая доля» датаваны 1904 г. Першы надрукаваны верш на беларускай мове —
«Мужык» (15 мая 1905 г. у мінскай газеце «Северо-Западньій край»). У 1908 г. пецярбургскае выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца» выпусціла першы зборнік паэта «Жалейка» (факсімільнае выданне ў 1982), у 1913 г.— зборнік «Шляхам жыцця». Зборнік вершаў «Гусляр» (1910) выдадзены ў Пецярбургу А. Грыневічам. У савецкі час выйшлі кнігі паэзіі «Спадчына» (1922), «Безназоўнае» (1925), «Апавяданні вершам» (у 2 кнігах, 1926), паэмы «Магіла льва» (1927), «Над ракою Арэсай» (1933), «Курган» (1987), зборнікі «Адцвітанне» (1930), «Песня будаўніцтву» (1936), «Беларусі ардэнаноснай» (1937), «Ад сэрца» (1940), «Беларускім партызанам» (вершы і артыкулы, Масква, 1942), кнігі выбраных вершаў, паэм (1930, 1935, 1936, 1946, 1947, 1948, 1952, 1958, 1967, 1970, 1972 — малафарматнае выданне, 1978,1980, 1981, 1982 (4выданні), 1987, 1988 (3 выданні), 1989 (2 выданні) і Зборы твораў у 6-ці (1925—1932), 3-х (1928— 1932), 6-ці (1951 — 1954, 1961 — 1963), 7-мі (1972—1976) тамах. Многія вершы пакладзены на музыку. Для дзяцей неаднаразова выдаваліся вершы «Хлопчык і лётчык», «Алеся» і інш.
Аўтар драматычных паэм «Адвечная песня» (Пецярбург, 1910, пастаўлена ў 1921) і «Сон на кургане» (Пецярбург, 1912, пастаўлена ў 1928), п’есы «Паўлінка» (Пецярбург, 1913, пастаўлена ў 1913, у 1952 па спектаклю тэатра імя Я. Купалы створаны аднайменны кінафільм, у 1973 г.— аперэта), драматычнай паэмы «На папасе» (1913, ставілася самадзейнасцю), драмы «Раскіданае гняздо» (Вільня, 1919, пастаўлена ў 1917, аднайменны кінафільм —у 1982), сцэнічнага жарту «Прымакі» (1920, ставіўся самадзейнасцю ў 20-я гады, у тэатры пастаўлены ў 1936), п’есы «Тутэйшыя» (1924, пастаўлена ў 1926), драматычнага абразка «На Куццю» (Вільня, 1928, ставіўся ў самадзейных гуртках). У 1989 г. выйшлі «Паэмы. Драматычныя творы» (уключаны трагікамедыя «Тутэйшыя», паэмы «Калека», «На Куццю» і іншыя творы, якія доўгі час былі забаронены).
Выступаў як публіцыст і літаратурны крытык. У 1972 г. выйшла кніга «Публіцыстыка».
Пераклаў на беларускую мову «Слова аб палку Ігаравым» (прозай і вершам), міжнародны пралетарскі гімн «Інтэрнацыянал», польскі тэкст у п’есах В. Дуніна-Марцінкевіча «Ідылія» і
«Залёты», лібрэта оперы«Галька» С. Манюшкі, паэму А. Пушкіна «Медны коннік», шэраг вершаў і паэм Т. Шаўчэнкі, асобныя творы М. Някрасава, I. Крылова, А. Кальцова, А. Міцкевіча, У. Сыракомлі, М. Канапніцкай, Ю. Крашэўскага, У. Бранеўскага, Е. Жулаўскага, П. Панча і інш.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941) за зборнік «Ад сэрца».
Дзмітрый КУРДЗІН
Дзмітрый Іванавіч Курдзін нарадзіўся 13.10. 1899 г. у Пензенскай вобласці (Расія) у сям’і настаўніка.
У 1925 г. скончыў Саратаўскі ветэрынарны інстытут. Служыўу Чырвонай Арміі. У 30-я гады служыў у Віцебску старшым ветэрынарным урачом артылерыйскага палка. У 1937 г. рэпрэсіраваны. Асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957 г. Член СП СССР з 1934 г.