• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Вядомы і як крытык і літаратуразнавец. Аўтар кніг «Анатоль Франс: Краткнй очерк. творческого путн» (Ташкент, 1954), «Анатоль Франс: Очерк творчества» (Ташкент, 1962), зборніка літаратурна-крытычных артыкулаў «Радость встреч» (Ташкент, 1977).
    Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы французскіх, нямецкіх, узбекскіх паэтаў.
    Мікола ЛОБАН
    Мікола (Мікалай Паўлавіч) Лобан нарадзіўся 27.10.1911 г. у вёсцы Чаплічы Слўцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1931 г. скончыў двухгадовыя педагагічныя курсы ў Слуцку. Настаўнічаў у вёсках Пласток, Таль на Любаншчцне (1931 —1934), у мястэчку Шацк Пухавіцкага раёна, у вёсцы Пярэжыр Рудзенскага раёна. У 1939 г. паступіў на філалагічны факультэт Кіеўскага універсітэта, а праз год перавёўся ў Беларускі дзяржаўны універсітэт. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў У баях на Волхаўскім фронце. Быў двойчы
    паранены і ў 1942 г.— дэмабілізаваны. Адзін год выкладаў рускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе ў пасёлку Келераўка (Казахстан), зноў вучыўся ў БДУ (скончыў у 1945). У 1944— 1967 гг.— навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР, у 1967—1968 гг.— загадчык рэдакцыі выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», у 1968— 1978 гг.— зноў у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа — загадчык сектара, навуковы супрацоўнік. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1950 г.
    Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.
    Заслужаны работнік культуры БССР (1974). Памёр 28.12.1984 г.
    Першае апавяданне надрукаваў у 1930 г. Аўтар аповесці «Іркуцянка» (1953), раманаў «На парозе будучыні» (1964), «Гарадок Устронь» (1970), «Шэметы» (1981). У 1984 г. вьійшла кніга артыкулаў і эсэ «Пяць раніц тыдня». У 1986 г. Выбраныя творы ў 3 тамах.
    Адзін са складальнікаў «Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (1959), «Арфаграфічнага слоўніка» (з М. Р. Суднікам, 1948, 1961, 6-е выданне перапрацаванае і дапоўненае ў 1990), «Руска-беларускага слоўніка» (1953), «Беларуска-рускага слоўніка» (1962), кіраваў падрыхтоўкай «Тлумачальнага слоўніка беларус' кай мовы» ў 5 тамах (1977—1984).
    Пераклаў аповесць М. Горкага «У людзях» (з Э. Агняцвет, 1952).
    Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя I. Мележа за кнігу «Пяць раніц тыдня» (1985, пасмяротна).
    Алег ЛОЙКА
    Алег Антонавіч Лойка нарадзіўея 1.5.1931 г. у горадзе Слоніме Гродзенскай вобласці ў сям’і фельчара.
    Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1953), аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры універсітэта (1956). 3 1956 г.— выкладчык беларускай літаратуры, з 1985 г.— загадчык кафедры універсітэта. Кіраваў універсітэцкім аб’яднаннем «Узлёт» (1964—1989).
    Член-карэспандэнт AH БССР. Доктар філалагічных навук, прафесар. Член СП СССР з 1960 г.
    У знагароджаны ордэнам Дружбы народаў, медалём Францыска Скарыны, іншымі медалямі і польскім медалём «Заслужаны перад польскай літаратурай».
    Першыя вершы надрукаваў у 1943 г. («Баранавіцкая газета»), Аўтар зборнікаў паэзіі «На юначым шляху» (1959), «Задуменныя пералескі» (1961), «Дарогі' і летуценні» (1963), «Блакітнае азерца» (вершы і паэмы, 1965), «Каб не плакалі кані» (1967), «Дзівасіл» (1969), «Калі ў дарозе ты...» (выбранае, 1971), «Шчырасць» (1973), «Пачуцці» (вершы і паэма, 1976), «Лінія жыцця» (1978), «Скрыжалі» (выбранае, 1981), «Няроўныя даты» (1983), «Грайна» (1986), «Пралескі ў акопах» (1987), «Балады вайны і міру» (1989), «Талая вясна» (вершы і паэмы, 1990). Для дзяцей выйшлі кніжкі вершаў «Як Тоня рэха шукала» (1962), «Карагод дзівосных прыгод» (1966), «Каля млына» (1972), «Дзе хто начуе?» (1977), «Пра дзеда Аяяй і бабку Оёёй» (1984).
    Напісаў раманы-эсэ «Як агонь, як вада» (1984) і «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае» (1990), аповесць «Скарына на Градчанах» (1990), сцэнарый дакументальнага фільма «Максім Багдановіч» (зняты ў 1990).
    Выступае і як крытык, літаратуразнавец. Выдаў манаграфіі «Адам Міцкевіч і беларуская літаратура>> (1959), «Новая зямля» Якуба Коласа: Вытокі, веліч, хараство» (1961), «Максім Багдановіч» (1966), «Сустрэчы з днём сённяшнім» (1968), «Беларуская паэзія пачатку XX стагоддзя» (1972), зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў і творчых партрэтаў «Паэзія і час» (1981), даклады на V Міжнародны з’езд славістаў «Беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі ў XIX ст.» (з Н. Перкіным, 1963), на IX з’езд — «Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры» (з В. Чамярыцкім, А. Коршунавым, 1982), вучэбны дапаможнік для студэнтаў ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (ч. I—1977, ч. II—1980, 2-е дапрацаванае выданне ч. I і II— 1989). Аўтар праграм па старабеларускай літаратуры і беларускай літаратуры XVIII — пачатку XX стагоддзяў. Адзін са складальнікаў хрэстаматыі для вышэйшых навучальных уста-
    ноў «Беларуская літаратура XIX стагоддзя» (з С. Александровічам і В. Рагойшам, 1971, 2-е дапрацаванае выданне з В. Рагойшам, 1988).
    Працуе і ў галіне перакладу. На беларускую мову пераклаў кніжку выбраных твораў П. Верлена «У месяцавым ззянні» (1974), І.-В. Гётэ «Спатканне і ростань» (1981), асобныя творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх, польскіх і іншых паэтаў.
    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1990) за раман-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае».
    Еўдакія ЛОСЬ
    Еўдакія Якаўлеўна Лось нарадзілася 1.3.1929 г. у вёсцы Старына Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1948 г. скончыла Глыбоцкае педвучылішча, у 1955 г.— філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Працавала літработнікам у рэдакцыях газет «Чырвоная змена», «Зорька», рэдактарам Вучэбна-педагагічнага выдавецтва БССР. У 1960 г. скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве, зноў працавала ў Вучэбна-педагагічным выдавецтве БССР, літработнікам газеты «Звязда», адказным сакратаром часопіса «Работніца і сялянка», у 1975—1977 гг.— галоўным рэдактарам часопіса «Вясёлка». Член СП СССР з 1957 г.
    Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалём.
    Памерла 3.7.1977 г.
    Выступіла ў друку ў 1948 г. (полацкая газета «Болыйевнстское знамя», часопіс «Работніца і сялянка»). Аўтар зборнікаў вершаў «Сакавік» (1958), «Палачанка» (1962), «Людзі добрыя» (1963), «Хараство» (1965), «Яснавокія мальвы» (1967), «Вянцы зруба» (выбранае, 1969), «Перавал» (вершы і паэмы, 1971), «Галінка з яблыкам» (1973), «Лірыка» (1975), «Лірыка ліпеня» (вершы і паэмы, 1977), «Валошка на мяжы» (выбранае, 1984). Для дзяцей выйшлі кніжкі вершаў «Абутая елачка» (1961), «Казка пра Ласку» (1963), «Вяселікі» (1964), «Зайчыквыхваляйчык» (1970), «Дванаццаць загадак»
    (1974), «Смачныя літары» (1978), апавяданняў «Дзесяць дзён у Барку» (1984). У 1979 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
    Напісала кнігі прозы «Пацеркі» (1966) і «Травіца брат-сястрыца» (1970). У 1977 г. у часопісе «Полымя» надрукаваны цыкл «Навелы пятага паверха».
    Пераклала на беларускую мову кніжку вершаў С. Баруздзіна «Краіна, дзе мы жывём» (1977).
    Максім ЛУЖАНІН
    Максім Лужанін (Аляксандр Амвросьевіч Каратай) нарадзіўся 2.11.1909 г. у вёсцы Прусы Салігорскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў Мінскі беларускі педагагічны тэхнікум (1928), вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1928— 1930). Быў членам літаратурных арганізацый «Маладняк», «Узвышша». Працаваў у рэдакцыі часопіса «Узвышша» (1930—1931), на Беларускім радыё (1931 —1933). Быў рэпрэсіраваны ў 1933 г. і высланы ў Сіблаг. У 1935—1941 гг. знаходзіўся на выдавецкай рабоце ў Маскве. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны прызваны ў Савецкую Армію. Пасля заканчэння Падольскага пяхотнага вучылішча (1942) удзельнічаў у баях пад Сталінградам. Дэмабілізаваўшыся з арміі (1944), працаваў у рэдакцыях газеты «Звязда», часопісе «Вожык», у АН БССР. 3 1959 г.— член сцэнарнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм», у 1967—1971 гг.— галоўны рэдактар студыі. У 1968 г. удзельнічаў у рабоце XXIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1967—1985 гг. Член СП СССР з 1943 г.
    Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», Дружбы народаў, Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
    Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1969).
    Першы верш апублікаваў у 1925 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Крокі» (1928), «Новая ростань» (1930), «Аднагалосна» (1931), «Галасуе
    вясна за вясну» (1931), «Кастрычнікам! Ліпенем! Маем!» (1931), «Першамайская вуліца» (1932), «Шырокае поле вайны» (1945), «Моваю сэрца» (1955), «Прасторы» (1958), «Прага крыла» (1974), паэм «Неаплачаны рахунак» (1930), «Галасы гарадоў» (1932), «Як нараджаўся новы свет» (1975), кніжак вершаў і паэм «Поступ» (1950), «Святло Радзімы» (1952), «Росы на коласе» (1973), «Лявоніха» (1977), «Галасы над выраем» (1980), «Паразмаўляй са мной, зямля» (1983), «Вярнуся ветрам» (1987). Выдаў «Вершы для дзяцей» (1948) і паэму-казку «Хто робіць пагоду» (1960). У 1960 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1968—1970 гг.— Збор твораў у 3-х, у 1979 — у 4 тамах.
    Працуе і ў галіне прозы, а таксама крытыкі. Выдаў зборнікі «Вачыма часу» (успаміны, артыкулы, эсэ, 1964), «3 ранку да вечара» (роздумы, накіды партрэтаў, 1978), кнігі прозы «Колас расказвае пра сябе» (1964), «Дванаццаць вячорных вогнішчаў» (1968), зборнік сатыры і гумару «Сілівон на дачы» (1958), кнігу публіцыстыкі «Рэпартаж з рубцом на сэрцы» (1973), зборнікі аповесцей, апавяданняў, успамінаў «Людзі, птушкі, прастор» (1976), «Песні з леснічоўкі» (1982), «Сустрэчы» (1982), «Трое» (1989). Аўтар сцэнарыяў мастацкага фільма па аднайменнай п’есе Янкі Купалы «Паўлінка» (пастаўлены ў 1952) і дакументальнага — «Народны паэт» (пастаўлены ў 1952), з А. Куляшовым напісаў сцэнарыі мастацкіх фільмаў «Першыя выпрабаванні» (пастаўлены ў 1960), «Запомнім гэты дзень» (пастаўлены ў 1967).
    На беларускую мову пераклаў «Жыццё Кліма Самгіна» М. Горкага (1938), «Гора ад розуму» А. Грыбаедава (1949), «Вечары на хутары ля Дзіканькі» (1950) і «Выбраныя творы» М. Гогаля (1952). «Падарожжа з Пецярбурга ў MacKey» А. Радзішчава (1951), «Маладую гвардыю» А. Фадзеева (1953), «Яны змагаліся за радзіму» М. Шолахава (1975), «Пераяслаўскую Раду» Н. Рыбака (1954—1955), паасобныя творы А. Пушкіна, А. Міцкевіча, М. Някрасава, 1. Буніна, У. Сыракомлі, Ю. Тувіма, У. Маякоўскага, Я. Смелякова і інш.