Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Памёр у верасні 1944 г. у Варшаве.
Друкавацца пачаў у 1908 г. у газеце «Наша ніва». Выдаў зборнік вершаў «Чыжык беларускі» (Вільня, 1912), зборнік вершаў «Беларускі жаваранак» надрукаваць не ўдалося. Друкаваўся ў заходнебеларускіх газетах і часопісах. Некаторыя вершы змешчаны ў «Хрэстаматыі беларускай літаратуры» I. Дварчаніна (1927). У 1980 г. выйшла кніга выбраных твораў «Доля і хлеб».
Яўген ЛЕЦКА
Яўген Рыгоравіч Лецка нарадзіўся 20.4.1944 г. у вёсцы Пабрэззе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1968 г. скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ імя У. I. Леніна. У час вучобы працаваў на Мінскім шарыкападшыпнікавым заводзе (1961—1962), настаўнікам нямецкай мовы Ушанскай СШ Бярэзінскага раёна. Пасля заканчэння універсітэта — карэспандэнт-арганізатар раённага радыёвяшчання. У 1969—1971 гг. вучыўся ў аспірантуры пры кафедры беларускай літаратуры БДУ. У 1971 — 1986 гг.— навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. 3 1986 г.— старшы рэдактар, з 1987 г.— загадчык рэдакцыі крытыкі выдавецтва «Мастацкая літаратура». Кіраваў школай юнага літаратара пры СП БССР (1984—1986). У 1990 г. абраны старшынёй Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1977 г.
Выступае ў друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і даследаваннямі з 1971 г. Напісаў брашуры «Беларуская літаратура за гады Савецкай улады» (1973), «Вялікая Айчынная вайна ў беларускай прозе» (1979), манаграфію «Выхаваўчая роля літаратуры» (1980), нарыс творчасці В. Адамчыка «Хараство і больжыцця» (1985).
Аўтар аповесцей «Па цаліку» (1977), «Дарога ў два канцы» (1981). Перакладае з польскай, нямецкай, украінскай, рускай моў.
Янка ЛІМАНОЎСКІ
Янка (Іван Міхайлавіч) Ліманоўскі нарадзіўся ў 1886 г. на Дзісненшчыне ў сялянскай сям’і.
Скончыў рэальнае вучылішча. Вучыўся на агранамічных курсах. У 1915 г. прызваны ў армію. У 1918 г. уступіў у РСДРП(б). Удзельнічаў у баях Чырвонай Арміі з нямецкімі і белапольскімі войскамі як ваенны камісар дывізіі. У мірны час працаваў на розных пасадах у арміі і ўстановах, у тэатры. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў БелАПП. Быў намеснікам дырэктара Інстытута
літаратуры і мастацтва АН БССР. У час нямецкай акупацыі працаваў у Мінску ў беларускім тэатры. Разам з адступаючымі нямецкімі войскамі выехаў у 1944 г. у Германію. Адтуль пераехаў у ЗША. Працаваў лесарубам, кіраваў управай Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку. Некаторы час быў членам урада БНР, але выйшаў з яго. Некалькі разоў наведваў СССР, Мінск.
У друку пачаў выступаць у 1920 г. Першае апавяданне надрукаваўу 1925 г. (часопіс «Полымя»). Аўтар аповесцей «Знойдзены клад» (часопіс «Полымя», 1925), «Два шляхі» (часопіс «Полымя», 1926), «Вецер з Усходу» (1929), кнігі прозы «Над абрывам» (1929).
Выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі (аб творчасці М. Зарэцкага, К. Чорнага).
Алесь ЛІПНЁВЫ
Алесь Ліпнёвы (Абрам Восіпавіч Ашаровіч) нарадзіўся ў 1909 г. у горадзе Дзвінску (цяпер Даўгаўпілс, Латвія) у сям’і служачага.
3 1927 г. жыў у Мінску. Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет «Чырвоная змена», «Звязда», адказным сакратаром часопіса «Напагатове».
Памёр 31.3.1933 г.
3 нарысамі і апавяданнямі пачаў выступаць у 1930 г. Друкаваўся ў газетах «Чырвоная змена», «Звязда», часопісах «Заклік», «Чырвоная Беларусь», «Напагатове», у калектыўных зборніках.
Уладзімір ЛІПСКІ
Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі нарадзіўся 6.5. 1940 г. у вёсцы Шоўкавічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1960 г. скончыў Мінскі тэхнікум харчовай прамысловасці. Працаваў на Гарадзейскім цукровым заводзе (1960—1964), у нясвіжскай раённай газеце «Чырвоны сцяг» (1964—1967). Завочна скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1966). У 1967—1968 гг.— першы сакратар
Нясвіжскага райкома камсамола, у 1968— 1976 гг.— у апараце ЦК ЛКСМБ, у 1976—• 1978 гг.— адказны сакратар праўлення СП БССР. 3 1978 г.— галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка», з 1988 г. адначасова — старшыня праўлення Беларускага аддзялення Савецкага дзіцячага фонду імя У. I. Леніна. Член СП СССР з 1979 г.
Узнагароджаны медалём.
У рэспубліканскім друку выступае з 1964 г. Аўтар кніг публіцыстыкі «Райкомаўскія будні» (1971), «Дзень за днём» (1973), «Знайдзі сябе» (1974), «Якое яно, шчасце?» (1977), нарысаў «Прыдзвінскі цуд» (1975), «Высокія зоркі» (1981), дакументальных аповесцей «Крутыя вёрсты» (1980, пастаўлена радыёп’еса ў 1978), «Урокі Купрэвіча» (1987), «Невядомы» (1990), зборнікаў прозы «Раны» (1987), «Дзень нараджэння» (1988), кніг для дзяцей «Рыгоркавы прыгоды» (1974) і «Марынчына казка» (1977), «Клякса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска» (1982), «Лаўрэнавы працадні» (1984). 3 украінскім пісьменнікам Б. Чалым напісаў кнігу «Любн меня прн всякой доле» (1982).
Арсень ЛІС
Арсень Сяргеевіч Ліс нарадзіўся 4.2.1934 г. у вёсцы Вётхава Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1956). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Шаркаўшчынскай сярэдняй школе на Віцебшчыне, адначасова загадваў педагагічным кабінетам Шаркаўшчынскага рана. У 1957—1959 гг. працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. 3 1962 г.— навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1967 г.
У друку па пытаннях беларускай культуры пачаў выступаць у 1955 г. Выдаў кнігі «Браніслаў Тарашкевіч» (1966), «Мікола Шчакаціхін» (1968), «Пётра Сергіевіч» (1970), «Купальскія песні» (1974), «Пякучай маланкі след» (1981),
«Вечны вандроўнік» (1984), «Песню — у спадчыну» (1989), «Валачобныя песні» (1989). Даследчык фальклору, адзін з аўтараў вучэбнага дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Беларуская народна-паэтычная творчасць» (1979).
Укладальнік зборнікаў «Беларускія народныя песні» (1970), «Жніўныя песні» (1974), «Восеньскія і талочныя песні» (1981), «Купальскія і пятроўскія песні» (1985), «Максім Гарэцкі: Успаміны, артыкулы, дакументы» (з Я. Саламевічам, 1984).
Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў «Песня на ўсё жыццё» (з I. Цішчанкам, зняты ў 1984) і «Прысады жыцця» (з А. Вялюгіным, зняты ў 1985).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986) за ўдзел у падрыхтоўцы і выданні акадэмічнага збору беларускай народнай творчасці.
-** ■ th
Пётр ЛІСІЦЫН
Пётр Сцяпанавіч Лісіцын нарадзіўся 9.3.1927 г. у горадзе Полацку Віцебскай вобласці ў сям’і служачага.
3 канца мая 1942 па ліпень 1944 г.— у партызанскім атрадзе «Няўлоўны» Полацкага злучэння. Быў паранены. У 1950 г. здаў экстэрнам экзамен за сярэднюю школу і паступіў у Рыжскі філіял Усесаюзнага юрыдычнага інстытута, a праз два гады перавёўся ў Латвійскі дзяржаўны універсітэт (скончыў у 1955). Рабіў у сістэме народнай гаспадаркі Латвіі — старшым інжынерам на Рыжскім электралямпавым заводзе, вядучым інжынерам праектна-канструктарскага бюро Упраўлення мясцовай прамысловасці, лабарантам Упраўлення эксіндыцыйнай лоўлі рыбы, інжынерам Рыжскай нарматыўна-даследчай станцыі транспартнага будаўніцтва СССР. Працаваў у органах МУС Латвіі, затым БССР, юрыскансультантам Гродзенскага абласнога вытворчага аб’яднання бытавога абслугоўвання. У 1978—1985 гг.— упаўнаважаны Усесаюзнага агенцтва па аўтарскіх правах па Гродзенскай вобласці. 3 1968 г. жыве ў Гродна. Член СП СССР з 1981 г.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай
вайны I ступені, медалямі, польскім Крыжам партызанскім.
У 1962 г. у газеце Прыбалтыйскай ваеннай акругі «За Родяну» апублікаваў першыя апавяданні, у 1969 г.— у часопісе «Неман». Піша на рускай мове. Аўтар кніг прозы «Февральскнй наст» (1978), «Росные травы» (Хабараўск, 1981), «Трое разных» (1985). У часопісе «Нёман» апублікаваў аповесць «Самаволка» (1990).
Уладзімір ЛІСІЦЫН
Уладзімір Сяргеевіч Лісіцын нарадзіўся 13.4. 1944 г. у фашысцкім канцлагеры Флігегорт. Паходзіў з сялянскай сям’і.
У вайну маці і старэйшы брат вывезены ў канцлагер. Пасля вызвалення сям’я вярнулася ў вёску Пагосцішча Лёзненскага раёна.
Працоўны шлях пачаў шахцёрам у Данбасе. У 1965 г. скончыў Лісічанскае педагапчнае вучылішча (Украіна). Настаўнічаў на Лёзнсншчыне, супрацоўнічаў у раённай газеце «Сцяг перамогі». Завочна скончыў тэатразнаўчае аддзяленне Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1970). Апошнія гады жыў у Джанкоі (Украіна) — працаваў дырэктарам Палаца культуры, настаўнічаў у школе.
' Памёр 12.7.1973 г.
Выступаць у друку з вершамі пачаў у 1964 г. Пісаў на беларускай і рускай мовах. Аўтар кніг вершаў і паэм «Жураўлінае вясло» (1974), «Беларусь — мая калыска» (1990).
Сцяпан ЛІХАДЗІЕЎСКІ
Сцяпан Іванавіч Ліхадзіеўскі нарадзіўся 9.5. 1911 г. у вёсцы Баславічы (цяпер Барок) Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Вучыўся ў Беларускім педагагічным тэхнікуме (1926—1930), у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1930—1931), у Беларускім вышэйшым педагагічным інстытуце (1931 —1933). Скончыў Томскі педагагічны інстытут (1939). Быў членам літаратурных аб’яднанняў «Маладняк», БелАПП. Працаваў у рэдакцыі газеты «Лі-
таратура і мастацтва». У 1933 г. быў рэпрэсіраваны і высланы на 3 гады на поўдзень Казахстана ў Сарыагачскі раён. Настаўнічаў у сярэдніх школах. У 1939 г. паступіў у аспірантуру Ташкенцкага педінстытута імя Нізамі. Працаваў выкладчыкам гэтага інстытута, быў дэканам факультэта, а з 1963 г. загадваў кафедрай зарубежнай літаратуры Рэспубліканскага педагагічнага інстытута рускай мовы і літаратуры. Рэабілітаваны ў 1956 г. Доктар філалагічных навук, прафесар. Член СП СССР з 1948 г.
У знагароджаны медалямі.
Памёр 13.2.1979 г.
Першы верш надрукаваў у 1925 г. (часопіс «Беларускі піянер»). Пісаў на беларускай, рускай і ўзбекскай мовах. Выйшлі зборнікі паэзіі «Чырванеюць вішні» (1931), «Рокаты дальняй прыстані» (1931), «Крыкавыя знічкі на снезе» (1932), «Мы — маладая гвардыя» (1932), кніжкі вершаў і перакладаў «Берасцянка жывых трывог» (выбраныя вершы і пераклады, 1962), «Пояскм сердолнка» (вершы, пераклады, Ташкент, 1973), «Вянкі камунарам» (1974), «Чырвоныя макі» (1981).