Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Лаўрэат Літаратурнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1965) за кнігу «Колас расказвае пра сябе».
Валянцін ЛУКША
Валянцін Антонавіч Лукша нарадзіўся 16.11. 1937 г. у горадзе Полацку ў сям’і служачага.
Скончыў Полацкі лясны тэхнікум (1956) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1976). Працаваў памочнікам таксатара Пензенскай аэрафоталесаўпарадчай экспедыцыі. У 1958 г.— інструктар Полацкага гаркома камсамола, камсорг трэста № 16 «Нафтабуд». 3 1961 г.— літсупрацоўнік полацкай газеты «Сцяг камунізма», загадчык аддзела міжраённай газеты «Ленінская іскра» (Полацк), карэспандэнт Беларускага радыё, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва рэспубліканскай газеты «Чырвоная змена», адказны сакратар штомесячніка «На экранах Беларусі», з 1973 г.— старшы рэдактар, з 1975 г.— галоўны рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё, з 1980 г.— дырэктар выдавецтва «Юнацтва». Член СП СССР з 1978 г.
Узнагароджаны медалём і Ганаровым знакам А. П. Гайдара.
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1956 г. (апублікаваны верш у «Віцебскім рабочым»), Выйшлі кнігі вершаў «Гарады нараджаюцца сёння» (1964), «Атава» (1969), «Споведзь» (1973), «Белыя берагі» (паэма-хроніка, 1981), «Радзімыя плямы» (вершы і фельетоны, 1982), «Сляды памяці» (вершы і паэма, 1986), «Агонь і попел» (драматычныя паэмы, 1989), кніжкі вершаў, казак для дзяцей «Аркестр» (1972), «Зялёная бальніца» (1974), «Лета — круглы год» (1978), «Крылаты цэх» (1982), «Чароўны камень» (1987). Выдаў кнігі публіцыстыкі «Наша полацкая прафесія» (1966), «Рамантыкі шасцідзесятых» (1967), «Дзесяць дарог да чароўнага» (1970), «Полацк» (1973).
Аўтар п’ес, пастаўленых на тэатральнай сцэне, тэлебачанні і радыё, «Інтэгралы на цэгле» (1974), «Мая радня» (1975), «Свае крылы» (1976), «Вецер веку» (паводле аднайменнага рамана I. Гурскага, 1977), «Калі вяртаюцца буслы» (1982), «Асоль» (паводле твораў А. Грына, 1984), «Пад шыфрам «Зорачка» (1985), «Чароўньі камень» (1985).
Пераклаў п’есы С. Міхалкова «Дарагі хлоп-
чык» (1986), М. Рошчына «Уся Надзея» (1986), Е. Тарахоўскай «Казка пра Ямелю» (1990). Напісаў лібрэта оперы «Барвовы золак» (пастаўлена ў 1979).
Многія вершы пакладзены на музыку.
Міко.іа ЛУК'ЯНАЎ
Мікалай Піліпавіч Лук’янаў нарадзіўся 20.7. 1924 г. у вёсцы Лешчанка Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў сярэднюю школу ў пасёлку Кіраўск (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у партызанскім руху (з кастрычніка 1942 г. па чэрвень 1944 г., партызанскі полк № 537 імя Кірава). Быў паранены. Пасля злучэння з Савецкай Арміяй прымаў удзел у баях на фронце. У ліпені 1944 г. на беластоцкім напрамку быў цяжка паранены і страціў зрок. У 1948—1968 гг. працаваў настаўнікам вячэрняй школы на Бабруйскім прадпрыемстве таварыства сляпых. У 1968—1989 гг.— старшыня Магілёўскага абласнога праўлення таварыства сляпых. Член СП СССР з 1990 г.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі.
Заслужаны работнік сацыяльнага забеспячэння БССР (1981).
Першае апавяданне апублікаваў у 1963 г. (бабруйская газета «Камуніст»), Аповесць «I цемра адступіла» (часопіс «Маладосць», 1987) увайшла ў калектыўны зборнік «Дым родных каміноў» (1988).
Мікола ЛУПСЯКОЎ
Мікола (Мікалай Радзівонавіч) Лупсякоў нарадзіўся 4.3.1919 г. у горадзе Маскве (Расія) у сям’і сялян. .
У 1921 г. сям’я вярнулася на радзіму — у вёску Папаратнае, што на Жлобіншчыне. Скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1941). 3 1941 г. у Савецкай Арміі. Скончыў Смаленскае артылерыйскае вучылішча (1942). Удзельнічаў у баях пад Масквой, на Цэнтраль-
ным, Варонежскім франтах, пад Харкавам. У сакавіку 1943 г. быў цяжка паранены і пасля лячэння дэмабілізаваны. Працаваў у газеце «Казахстанская правда» (1943—1944), у рэдакцыях часопісаў «Беларусь» (1944—1945), «Бярозка» (1945—1949). Член СП СССР з 1944 г.
Узнагароджаны медалямі.
Памёр 12.2.1972 г.
У друку пачаў выступаць у 1935 г. (альманах «Аднагодкі»), Аўтар зборнікаў апавяданняў «Першая атака» (1946), «Апавяданні» (1947), «Мост» (1947), «Дружба» (1952), «Чырвоны бераг» (апавяданні і нарысы, 1954), «Дняпроўская чайка» (1957, 1988), «Паядынак» (1957), «У вераб’іную ноч» (1958), «Ля пераправы» (1959), «Прырэчча» (аповесць і апавяданні, 1961), «На берагах Дняпра» (1966), Выбраныя творы (1968), «Міхалаў дуб» (1974).
Для дзяцей выйшлі кніжкі апавяданняў «Разведчыкі» (1949), «На вірах» (1974) і аповесць «Я помню...» (1964).
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Дж. Лондана, У. Гаршына. П. Паўленкі, А. Гайдара, У. Курачкіна і інш.
Мікола ЛУФЕР АЎ
Мікола (Мікалай Пятровіч) Луфераў нарадзіўся 7.1.1929 г. у вёсцы Трубільня Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў філалагічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1950). Працаваў настаўнікам Старобінскай сярэдняй школы Мінскай вобласці. У 1954 г. скончыў аспірантуру пры Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага. Працаваў старшым выкладчыкам, дацэнтам Магілёўскага педінстытута, навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1975—1978 гг.— дацэнт кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага універсітэта. Кандыдат філалагічных навук. 3 1982 г. настаўнічаў у школах Магілёўскага раёна. Жыве ў Магілёве. Член СП СССР з 1971 г.
Выступае ў друку як крытык і літаратуразнавец з 1952 г. Напісаў брашуру «Кузьма Чорны»
(1960) і манаграфію «Проза Кузьмы Чорнага» (1961). Сааўтар кнігі «Праблемы сучаснай беларускай прозы» (з П. Дзюбайлам і В. Жураўлёвым, 1967), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964), падручніка для студэнтаў філалагічных факультэтаў педінстытутаў «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. 1917—1940» (1981).
Антон ЛУЦКЕВІЧ
Антон Іванавіч Луцкевіч нарадзіўся 30.1.1884 г. у горадзе Шаўлі (цяпер Шаўляй, Літва) у сям’і служачага.
3 1897 г. жыў у Мінску, дзе вучыўся ў мужчынскай класічнай гімназіі. У 1902 г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Пасля васьмі семестраў перавёўся на юрыдычны факультэт Юр’еўскага (цяпер Тартускага) універсітэта, дзе вучыўся шэсць семестраў. Адзін з заснавальнікаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады (1903); на першым з’ездзе партыі (1905) абраны членам ЦК. У 1905 г. быў арыштаваны, у 1906—1908 гг. знаходзіўся на нелегальным становішчы. У 1916 г. заснаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную работніцкую групу. 3 1918 г.— член Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. Узначальваў Беларускі народны камітэт у Вільні (1916—1919), з’яўляўся старшынёй віленскай Беларускай рады (1918—1919). У сакавіку 1918 г. кааптаваны ў склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Адзін з ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці БНР (Акт 25 сакавіка 1918 г.). 3 кастрычніка 1918 па люты 1920 г. старшыня Рады народных міністраў БНР, народны міністр замежных спраў. Адстойваў інтарэсы Беларусі на Парыжскай мірнай канферэнцыі, на перагаворах з Ю. Пілсудскім. У верасні 1919 г. быў інтэрніраваны польскімі ўладамі, у час савецкай улады ў Вільні (ліпень-верасень 1920 г.) зняволены. Пасля заключэння Рыжскага трактата — старшыня падпальнага Беларускага дзяржаўнага камітэта і легальных Беларускага нацыянальнага камітэта, Беларускага выдавецкага таварыства, выкладчык Віленскай беларускай гімназй, заснавальнік і дырэктар Беларускага
музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні. Двойчы прыцягваўся да судовай адказнасці ў справе Беларускай сялянска-рабочай грамады, быў зняволены, звольнены з працы ў гімназіі, a ўзначаленыя ім Беларускі нацыянальны камітэт і Беларускае выдавецкае таварыства — забаронены польскімі ўладамі. Пасля прыходу ў Вільню Чырвонай Арміі 30.9.1939 г. арыштаваны і вывезены ў Мінек. Рэабілітаваны ў 1989 г.
Паводле афіцыйных звестак, памёр у 1946 г. у зняволенні. Паводде іншых звестак, расстраляны ў чэрвені 1941 г. у час эвакуацыі вязняў.
Выступаў як крытык, літаратуразнаўца, 'публіцыст і перакладчык. Адзін з заснавальнікаў і фактычных кіраўнікоў газет «Наша доля» і «Наша ніва». Пісаў па-беларуску, па-руску і па-польску. Даследаваў творчасць У. Сыракомлі, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, У. Жылкі, Н. Арсенневай, М. Чарота, У. Дубоўкі, іншых пісьменнікаў. Быў рэдактарам і выдаўцом зборнікаў паэзіі, публіцыстыкі, альманахаў. Асобнымі кнігамі, адбіткамі і брашурамі (частка з іх падпісана псеўданімам Антон Навіна) выйшлі «Белорусы» (СПб, 1908), «На дарозе да новага жыцця» (СПб, 1912), «Эканамічная эвалюцыя і беларускі дух» (Вільня, 1917), «Як правільна пісаць пабеларуску» (Вільня, 1917), «Беларускі правапіс» (з Я. Станкевічам, Вільня, 1918), «Нашы песняры: Літаратурна-сацыяльныя нарысы» (Вільня, 1918), «Польская акупацыя ў Беларусі» (Вільня, 1920), «Жыдоўскае пытанне ў беларускай літаратуры» (Вільня, 1921), «Пуцяводныя ідэі беларускае літаратуры» (Вільня, 1921), «Вязніца Адама Міцкевіча» (Вільня, 1923), «Як вучыць у новай школе: Увагі для вучыцеляў беларускіх сярэдніх школ» (Вільня, 1923), «Вільня ў беларускай літаратуры» (Вільня, 1925), «За дваццаць пяць гадоў: Успаміны аб працы першых беларускіх арганізацыяў. Беларуская Рэвалюцыйная Грамада, Беларуская Сацыялістычная Грамада» (Вільня 1928), «Адбітае жыццё: Лекцыі і стацці з беларускае адраджэнскае літаратуры. Кніжка 1» (Вільня, 1929), «Янка Купала як Прарок Адраджэння» (Вільня, 1932), «Беларускі музей імені Івана Луцкевіча» (Вільня, 1933), «Галоўныя кірункі беларускай паэзіі» (Вільня, 1933). На польскай мове выйшлі «Праўда аб вязніцы Канрада: У сотую гадавіну працэсу філаматаў»
(Вільня, 1923), «Нарадавольцы Беларусі і іх орган «Гомон» (Львоў, 1935).
У яго перакладзе на беларускую мову выдадзены «Элементарная алгебра» А. Кісялёва (Вільня, 1921), «Сусветная гісторыя. Ч. 2. Сярэднявечная гісторыя» В. Остэрлёфа і Я. Шустэра (Вільня, 1921). Разам з Л. Дзекуць-Малеем пераклаў Новы запавет і Псалмы (Хельсінкі, 1931; Лондан, 1948). У Цэнтральнай бібліятэцы Літоўскай АН захоўваецца рукапіс перакладу «Кнігі джунгляў» Р. Кіплінга.
Міхась ЛЫНЬКОЎ
Міхась (Міхаіл Ціханавіч) Лынькоў нарадзіўся 30.1.1899 г. у вёсцы Зазыбы Вілейскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і чыгуначніка.