Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Скончыў Старасельскае народнае вучылішча, у 1917 г.— Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў у. Ліпініцкай земскай школе (цяпер Буда-Кашалёўскі раён). У 1919—1922 гт. служыў у Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у савецка-польскай вайне, у разгроме атрадаў БулакБалаховіча. Настаўнічаў у вёсцы Свержань Рагачоўскага раёна. У 1925—1928 гг.— адказны сакратар рэдакцыі, намеснік рэдактара, у 1928— 1930 гт.— рэдактар бабруйскай акруговай газеты «Камуніст». Быў арганізатарам і кіраўніком Бабруйскай філіі «Маладняка», адным з кіраўнікоў БелАПП. Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1930—1932), сакратаром аргкамітэта (1932—1934), галоўным рэдактарам часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1933—1941), старшынёй праўлення СП БССР (1938—1948). Удзельнік паходу ў Заходнюю Беларусь у 1939 г. (рэдагаваў газету «Беларуская звязда» — орган палітупраўлення Беларускага фронту). У 1941 — 1942 гг.— рэдактар франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» (выходзіла на Заходнім, Цэнтральным і Бранскім франтах). У 1943—1946 і 1949—1952 гг.— дырэктар Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР. Абіраўся кандыдатам у члены ЦВК БССР (1921 — 1931), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1940— 1945). Як член дэлегацыі БССР неаднаразова ўдзельнічаў у рабоце сесій Генеральнай Асамблеі
ААН. Акадэмік AH БССР. Член СП СССР з 1934 г.
Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.
Народны пісьменнік БССР (1962).
Памёр 21.9.1975 г.
Першы твор (верш) надрукаваў у 1919 г. (смаленская газета «Борьба»), першыя апавяданні — у 1926 г. (бабруйская газета «Камуніст» і зборнік бабруйскай філіі «Маладняка» — «Уздым»), Выйшлі зборнікі прозы «Апавяданні» (1927), «Гой» (1929), «Андрэй Лятун» (1930), «Саўка-агіцірнік» (1933), «На вялікай хвалі» (1934), «Баян» (1935), «Сустрэчы» (1940), «Астап» (1944), «Апошні зверыядавец» (аповесць, 1930), «За акіянам» (нататкі, апавяданні, нарысы, 1962), раман «На чырвоных лядах» (1934) і раман-эпапея ў 4 кнігах «Векапомныя дні» (1958, 2-е перапрацаванае выданне ў 1969), нарыс «Герой Савецкага Саюза Канстанцін Заслонаў» (1944), апавяданне «Агні Танганьікі» (1957), «Выбраныя творы» (1931, 1934, 1952), «Выбраныя апавяданні» (1938, 1941, 1947), Зборы твораў у 4-х (1967—1968) і ў 8 тамах (1981 — 1985).
Для дзяцей выдадзены кнігі «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» (1937), «Міколка-паравоз» (1937, аповесць экранізавана ў 1957), «Янка-парашутыст» (1937), «Ядвісін дуб» (1940), «Апавяданні» (1946, 1948, 1960, 1966, 1973, 1974, 1988).
М. Лынькову належаць літаратуразнаўчыя працы «Беларуская літаратура за 30 год» (1948, на беларускай і рускай мовах), «Вобраз Сталіна ў беларускай мастацкай літаратуры» (1950), «Якуб Колас» (1952), «Летапіс эпохі: Беларускай савецкай літаратуры пяцьдзесят год» (1968), зборнік артыкулаў «Літаратура і жыццё» (1978), кніга «Публіцыстыка» (1980).
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы М. Горкага, М. Ціханава і інш.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1968) за раман «Векапомныя дні».
Рыгор ЛЫНЬКОЎ
Рыгор Ціханавіч Лынькоў нарадзіўся ў 1909 г. на чыгуначнай будцы каля вёскі Старое Сяло Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і чыгуначніка.
3 1922 да 1925 г. жыў у брата (М. Лынькова) у вёсцы Свержань Рагачоўскага раёна, вучыўся ў сямігодцы, пасля ў сярэдняй школе ў Бабруйску, працаваў у хаце-чытальні ў Бабруйскім раёне. Служыў у Чырвонай Арміі. Дэмабілізаваўшыся, працаваў у рэдакцыі газеты «Камуніст» (Бабруйск), у 1936—1941 гг.— адказны сакратар газеты «Літаратура і мастацтва» ў •Мінску.
Прапаў без вестак у 1941 г. на фронце.
Першую нізку вершаў надрукаваў у 1926 г. у літаратурным зборніку бабруйскай філіі «Маладняка» — «Уздым». Змяшчаў паэтычныя творы ў штомесячніках «Вясна» і «Ударнік» — літаратурных дадатках да газеты «Камуніст» (1928—1931).
Пераклаў на беларускую мову апавяданне Л. Панцялеева «Пакет» (1938), п’есу М. Святлова «Казка» (пастаўлена ў 1941), паасобныя творы ўкраінскіх, грузінскіх, казахскіх, польскіх, нямецкіх, іспанскіх паэтаў, удзельнічаў у перакладзе «Выбраных твораў» У. Маякоўскага (1940).
Вера ЛЮТАВА
Вера Сяргееўна Лютава нарадзілася 10.8.1912 г. у вёсцы Каськова Дарагабужскага раёна Смаленскай вобласці (Расія) у сям’і саматужніка.
Сярэднюю адукацыю атрымала ў Дарагабужы (1927). Працавала статыстыкам, бібліятэкарам у Смаленску. Пасля заканчэння (завочна) Смаленскага педагагічнага інстытута (1940) настаўнічала на Смаленшчыне, а ў 1941 —1942 гг. у Тамбоўскай вобласці. 3 1942 г. была на бібліятэчнай рабоце ў Яраслаўлі, з 1943 г. перайшла на журналісцкую працу. У 1944 г. разам з рэдакцыяй ваеннай газеты пераехала ў Мінск. Некалькі год узначальвала секцыю рускай літаратуры СП БССР. Член СП СССР з 1946 г.
Памерла 24.5.1954 г.
У друку выступіла ў 1930 г. Пісала на рускай мове. Вершы друкаваліся ў смаленскіх абласных газетах, у «Комсомольской правде», у часопісах «Смена», «Огонёк». Выйшлі зборнік вершаў «Воля к жнзнн» (Яраслаўль, 1943) і аповесць «Зарево над лесом» (1951).
Юрка ЛЯВОННЫ
Юрка Лявонны (Леанід Мікалаевіч Юркевіч) нарадзіўся 29.7.1908 г. у горадзе Чавусы Магілёўскай вобласці ў сям’і служачага.
Скончыў Магілёўскі педагагічны тэхнікум, у 1934 г.— крытыка-творчае аддзяленне літаратурнага факультэта Вышэйшага педагагічнага інстытута ў Мінску. Працаваў у рэдакцыях газет «Магілёўскі селянін», «Звязда», часопіса «Работніца і калгасніца Беларусі», на Беларускім радыё. Восенню 1936 г. арыштаваны. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.4. 1957 г. Член СП СССР з 1934 г.
Расстраляны восенню 1937 г.
Друкавацца пачаў у 1925 г. Выйшлі зборнікі вершаў «Камсамольскія вершы» і «Штурм» (1930), «Жалезныя віхуры» і «Разбег» (1931), «Стала і мужна» (1932), «Выбранае» (1960). Многія вершы пакладзены на музыку.
Выступаў і як празаік. У 1931 г. выдаў зборнік нарысаў «Крок пяцігодкі». Разам з С. Грахоўскім пераклаў на беларускую мову раман Ж. Верна «80 000 кіламетраў пад вадой» (1937).
Хрысціна ЛЯЛЬКО
Хрысціна Аляксееўна Лялько нарадзілася 30.3. 1956 г. у вёсцы Хадзюкі Лідскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння Тарноўскай сярэдняй школы (1973) працавала бухгалтарам у Радзівонішкаўскім сельсавеце Лідскага раёна. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. 1. Леніна (1979). 3 1979 г.— навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Янкі Купалы, з 1983 г.— літсупрацоўнік
аддзела крытыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 1984 г.— рэдактар аддзела літаратуры часопіса «Беларусь». Член СП СССР з 1983 г.
У 1971 г. на старонках лідскай раённай газеты «Уперад» змясціла першыя вершы, а ў 1979 г. у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» — апавяданне. Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Дарога пад гару» (1985), «Світанак над бярозамі» (1989), сцэнарыя мастацкага кароткаметражнага фільма «Лёгкі хлеб» (1987).
Сямён ЛЯЛЬЧУК
Сямён Абрамавіч Ляльчук нарадзіўся 25.9. 1918 г. у горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці ў сям’і служачага.
Скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага (1939). Служыў у арміі. У час Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце.
У ліпені 1941 г. прапаў без вестак на фронце.
Вершы пачаў друкаваць яшчэ да вучобы ў інстытуце ў газеце «Юнгер ленінец» («Юны ленінец»), у 1938 г. стаў друкавацца ў часопісе «Штэрн» («Зорка»), Пісаў на мове ідыш. Разам з маладымі паэтамі I. Баруховічам, X. Гурэвічам, П. Плоткіным выдаў у 1940 г. калектыўны «Зборнік вершаў». У перакладзе на беларускую мову асобныя творы апублікаваны ў зборніку «Мы іх не забудзем» (1949). У 1985 г. на мове ідыш у Маскве выйшаў зборнік «Ліра».
У ладзімір ЛЯПЁШКІН
Уладзімір Ігнатавіч Ляпёшкін нарадзіўся 8.2. 1928 г. у вёсцы Церабель Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і настаўніка.
Сярэднюю школу канчаў у Рудзенску, у 1951 г. скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Працаваў у школах Мінска выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры, завучам, дырэктарам. У 1970—4979 гт.— дырэктар выдавецтва «Народная асвета». У 1979—1987 гг.— дырэктар СШ № 23 г. Мінска. Член СП СССР з 1962 г.
Узнагароджаны медалямі.
Заслужаны настаўнік Беларускай ССР (1976).
Друкавацца пачаў у 1949 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Ранішнія росы» (1961), «Рупнасць» (1966), «Роднае» (1970), «Вусце» (1973), «Перадлецце» (1978). Для дзяцей выдаў кніжку паэзіі «Званкі-званочкі» (1972).
Уладзімір ЛЯЎДАНСКІ
Уладзімір Аляксандравіч Ляўданскі нарадзіўся 7.2.1911 г. у вёсцы Гудавічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і батрака.
У 1930 г. паступіў у Мінскі педагагічны тэхнікум на вячэрняе аддзяленне, адначасова працаваў карэктарам у Беларускім дзяржаўным выдавецтве. Служыў у Чырвонай Арміі (1933— 1935). Зноў працаваў карэктарам, затым рэдактарам у выдавецтве. Скончыў вячэрняе аддзяленне Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1938). У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху, быў сувязным, з сакавіка 1943 г.— камісар атрада «Полымя» на Міншчыне, рэдактар пухавіцкай раённай падпольнай газеты «Партнзан Белоруссян». У пасляваенны час рэдагаваў пухавіцкую раённую газету «Сцяг камунізма», а затым загадваў рэдакцыяй у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1945—1949), сектарам перакладаў твораў класікаў марксізма-ленінізма Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ (1949—1963). У 1963— 1969 гг. быў дырэктарам выдавецтва «Народная асвета». Член СП СССР з 1967 г.
Памёр 18.9.1973 г.
Літаратурную працу пачаў як перакладчык у 1937 г. Першае апавяданне апублікаваў у 1957 г. Аўтар зборнікаў апавяданняў для дзяцей «Адкрыццё сезону» (1960), «На беразе ракі» (1962), «На прывале» (1966), «Ноч над Нёманам» (1969), «Пад старым дубам» (1971), «Яшка прыляцеў» (1973). Сааўтар падручніка для школ дарослых «Буквар і першая кніга для чытання» (1947, 4 выданні). Пераклаў аповесць А. Талстога «Хлеб», зборнікі апавяданняў Л. Талстога, 1. Тургенева, М. Салтыкова-Шчадрына, паасобныя творы іншых пісьменнікаў.
м
Ніна МАЕЎСКАЯ
Ніна Васільеўна Маеўская нарадзілася 4.12. 1938 г. у горадзе Любань Мінскай вобласці ў сям’і служачага.
Пасля заканчэння Любанскай сярэдняй школы (1956) працавала старшай піянерважатай у Сасноўскай сярэдняй школе Любанскага раёна (1956—1958). Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1963). Была літсупрацоўнікам мінскай раённай газеты «Шлях камунізма» (1963—1965), адказным сакратаром шматтыражнай газеты« За техннческнй прогресс» (Мінскі падшыпнікавы завод, 1965—1967), загадчыкам аддзела, адказным сакратаром часопіса «Промышленность Белорусснн» (1968—1978). У 1980 г. скончыла Мінскую вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. Працавала ў газеце «Літаратура і мастацтва» (1980—1981), старшым рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва» (1981 —1985). 3 1985 г.— рэдактар аддзела публіцыстыкі часопіса «Беларусь». Член СП СССР з 1983 г.