Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Напісаў кнігі нарысаў «Палын і медуніца» (1976), «Зямное сузор’е» (1980) і нарыс «Старт у будучыню» (1982).
Адам МАЛЬДЗІС
Адам Восіпавіч Мальдзіс нарадзіўся 7.8.1932 г. у вёсцы Расолы Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1956). Працаваў сакратаром радашковіцкай раённай газеты «Сцяг Ілыча». У 1962 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. 3 1962 г.— навуковы супрацоўнік, з 1981 г.— загадчык аддзела беларускай дакастрычніцкай літаратуры. У 1990 г. як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XLV сесіі ААН. Доктар філалагічных навук. Прафесар. Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Член СП СССР з 1965 г.
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі, чатырма польскімі ганаровымі адзнакамі.
У друку з артыкуламі і рэцэнзіямі пачаў выступаць у 1954 г. У 1966 г. выйшла даследаванне пра беларуска-польскія літаратурныя сувязі «Творчае пабрацімства», зборнік нарысаў «Падарожжа ў XIX стагоддзе» (1969), даследаванні «Традыцыі польскага Асветніцтва ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя» (1972), «Таямніцы старажытных сховішчаў» (1974), «На скрыжаванні славянскіх традыцый» (1980), «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя» (1982), «3 літаратуразнаўчых вандраванняў» (1987), «Перазовы сяброўскіх галасоў» (1988), нарыс «Астравеччына, край дарагі...» (1977), аповесць «Восень пасярод вясны» (1984), эсэ «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» (1990). Падрыхтаваў зборнік А. Міцкевіча «Зямля навагрудская, краю мой родны» (1969), «Творы Я. Дылы (1981), «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча (пераклад Б. Тарашкевіча, 1981). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 2, 1969), «йсторнн белорусской дооктябрьской лнтературы» (1977).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980) за ўдзел у двухтомным даследаванні «йстормя белорусской дооктябрьской лнтературы» і «йсторня белорусской советской лнтературы».
Перакладае з польскай і балгарскай моў.
Хаім МАЛЬЦІНСКІ
Хаім Ізраілевіч Мальцінскі нарадзіўся 7.8.1910 г. у горадзе Панявежысе (Літва) у сям’і рамесніка.
Вучыўся ў Віцебскім яўрэйскім педагагічным тэхнікуме (1927—1929). Скончыў Кіеўскі інстытут народнай адукацыі (1931). Працаваў у яўрэйскіх газетах «Юны ленінец» (1932—1933) і «Акцябэр» (1935—1937) у Мінску. Служыў у Чырвонай Арміі (1933—1934). У 1939 г. накіраваны ў Пінск, дзе працаваў у абласной газеце. 3 1940 г. зноў у Мінску, у газеце «Чырвоная змена». 3 пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце. Удзельнічаў у Сталінград-
скай бітве, у вызваленні Беларусі, Польшчы, пад Берлінам быў цяжка паранены. Пасля вайны быў рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва (1946—1947), выдавецтва Яўрэйскай аўтаномнай вобласці (Бірабіджан, 1947—1951). У 1951 г. рэпрэсіраваны. У 1956 г. рэабілітаваны. Жыў у Намангане (Узбекістан), з 1960 г.— у Мінску. У 1975 г. выехаў у Ізраіль. Член СП СССР (1934—1974).
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступеняў, Чырвонай Зоркі, медалямі.
Памёр 8.2.1986 г. (Тэль-Авіў, Ізраіль).
У рэспубліканскім друку выступаў з 1929 г. Пісаў на мове ідыш. Аўтар зборнікаў паэзіі «Як жыццё, дарагое» (Кіеў, 1931), «Бадзёрым крокам» (1936), «Без ценю» (1936), «Гады, гады мае» (Масква, 1973), кніг драматургіі «На вышцы» (1934), «Наш фарпост» (1935), «Каля саду» (1936), апавяданняў для дзяцей «Дзеці» (1933), кніжак вершаў для дзяцей «Наш хор» (1933), «Юны ленінец» (1934), «Брацікам і сястрычкам» (1939, 1962). На беларускай мове выйшлі кнігі вершаў і паэм «Поплеч з сынам усталі» (1963), «Родны дом» (1965), вершаў «На сонечным баку» (1967), «Мой добры голуб» (1970), паэма «Ёлка пад акном» (1967), «Аднаактовыя п’есы» (1964), кніжкі паэзіі для дзяцей «Навагодняя ёлка» (1939, 1948), «Вясёлыя вароты» (1972), «Кола дружбы» (1973).
Яўгенія МАЛЬЧЭЎСКАЯ
Яўгенія Мальчэўская (Яўгенія Еўдакімаўна Крыжаноўская) нарадзілася 25.8.1949 г. у вёсцы Замошша Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1969 г. скончыла Бабруйскі тэхнікум гумавай прамысловасці. Працавала ў рэдакцыях аб’яднанай газеты «Камуніст» і чашніцкай раённай газеты «Чырвоная змена». Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1978), настаўнічала ў Рованіцкай сярэдняй школе Чэрвеньскага раёна, з 1980 г.— у талачынскай сярэдняй школе № 2, з 1989 г.— у віцебскай сярэдняй школе № 40. Член СП СССР з 1990 г.
Выступаць у друку пачала у час вучобы ў тэхнікуме. Першая кніжка паэзіі «Святло асенняе зярнят» уключана ў калектыўны зборнік «Нашчадкі» (1979). У 1989 г. выйшаў зборнік вершаў «Залежнасць».
Мікола МАЛЯЎКА
Мікола (Мікалай Аляксандравіч) Маляўка нарадзіўся 13.12.1941 г. у вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння Мікалаеўшчынскай сярэдняй школы (1958) два гады працаваў налесанарыхтоўках у Карэліі. У 1965 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Настаўнічаў у Ворйнаўскім і Крупскім раёнах, служыў у Савецкай Арміі, працаваў у рэдакцыі нясвіжскай раённай газеты «Чырвоны сцяг», старшым рэдактарам на Беларускім радыё. 3 1969 г.— старшы рэдактар рэспубліканскага метадычнага кабінета Міністэрства культуры БССР, з 1976 г.— старшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання. 3 1980 г.— супрацоўнік часопіса «Вясёлка». Член СП СССР з 1970 г.
Друкавацца пачаў у 1957 г. (газета «Чырвоная змена»). Выйшлі зборнікі паэзіі «Едуць маразы» (1966), «Жалеза» (1970), «Лотаць» (1973), «Круг» (1977), «Эстакада» (вершы і паэма, 1982), «Дар» (вершы і паэма, 1985), «Аднавякоўцы» (вершы, балады, байкі, 1988). Для дзяцей выдаў кніжкі вершаў і казак «Дзед і ўнучка» (1983), «Салодкі лядзяш» (1986), «Як дом будавалі» (1987).
Валерый МАРАКОЎ
Валерый Дзмітравіч Маракоў нарадзіўся 27.3. 1909 г. у вёсцы Акалонія (цяпер у межах Мінска) у сям’і рабочага.
Працоўны шлях пачаў мулярам. Вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме, у 1934 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне Мінскага педагагічнага інстытута. Два гады працаваў настаўнікам у Бабруйску. Быў членам «Маладняка». У 1937 г. рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.4.1957 г. Член СП СССР з 1934 г.
Расстраляны 29.10.1937 г.
Першыя вершы надрукаваў у 1925 г. Выйшлі зборнікі вершаў «Пялёсткі» (1926), «На залатым пакосе» (1927), «Вяршыні жаданняў» (1930), «Права на зброю» (1933), «Лірыка» (1959), «Вяршыні жаданняў» (вершы і паэмы, 1989).
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы М. Галоднага, А. Новікава-Прыбоя, П. Тычыны.
Уладзімір МАРУК
Уладзімір Антонавіч Марук нарадзіўся 6.1. 1954 г. у вёсцы Гута Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1970 г. скончыў Маўчадскую сярэднюю санаторную школу-інтэрнат і паступіў у Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. Пасля заканчэння тэхнікума працаваў ва ўстановах культуры Ганцавіцкага раёна — у Шашкоўскай сельскай, раённай дзіцячай бібліятэках, загадчыкам аўтаклуба. У 1980 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 106 у Мінску. 3 1981 г.— карэспандэнт, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва газеты «Звязда», з 1986 г.— рэдактар, загадчык рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва». Член СП СССР з 1984 г. '
Першыя вершы апублікаваў у 1972 г. (газета «Магілёўская праўда»), Аўтар зборнікаў паэзіі «Зоркіў кронах» (1982), «Лістрабіне» (1987).
Уладзімір МАРХЕЛЬ
Уладзімір Іосіфавіч Мархель нарадзіўся 28.3. 1940 г. у вёсцы Жыгалкі Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і служачых.
Пасля заканчэння сярэдняй школы імя Якуба Коласа ў в. Мікалаеўшчына (1957) працаваў малатабойцам у калгасе, рабочым ачышчальнага забою (мае кваліфікацыю 6 разраду) на шахце імя М. Горкага ў Навашахцінску Растоўскай вобласці. У 1964 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. У 1964—1969 гг. выкладаў рускую мову і літаратуру ў школах — у вёсцы Стадолічы Лельчыцкага раёна, Валожыне, Мінску, працаваў у газеце «Мінская праўда», старшым рэдактарам у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа АН БССР, малодшым навуковым супрацоўнікам у Аддзеле навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках. 3 1978 г.— навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1988 г.
Друкавацца пачаў у 1954 г. (вершы ў стаўбцоўскай раённай газеце «Голас селяніна»), 3 1957 г. выступае ў рэспубліканскім друку як паэт і літаратуразнавец. Выдаў кнігі «Лірнік вясковы: Сыракомля ў беларуска-польскім літаратурным узаемадзеянні» (1983), «Вяшчун славы і волі» (1989), «Крыніцы памяці» (1990). Уклаў «Творы» В. Каратынскага (1981) і «Творы» Я. Лучыны (1988).
3 польскай на беларускую мову пераклаў вершы Я. Купалы, асобныя творы В. ДунінаМарцінкевіча, У. Сыракомлі, В. Каратынскага, Я. Лучыны, Я. Каханоўскага, Л. Стафа, Ю. Тувіма, Р. Дабравольскага, Б. Драздоўскага і інш.
Алесь МАРЦІНОВІЧ
Алесь (Аляксандр Андрэевіч) Марціновіч нарадзіўся 18.8.1946 г. у вёсцы Казловічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і настаўнікаў.
У 1964 г. паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (з трэцяга курса перавёўся на факультэт журналістыкі, скончыў у 1968). Працаваў у драгічынскай, капыльскай і слуцкай раённых газетах, служыў афіцэрам Савецкай Арміі. 3 1972 г.— карэспандэнт аддзела літаратуры, 3.1981 г.— загадчык аддзела інфармацыі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Член СП СССР з 1987 г.
Выступіў у друку спачатку як журналіст. 3 1966 г. пачаў публікаваць рэцэнзіі, літаратурнакрытычныя артыкулы. Выдаў брашуры «Мастацкі летапіс сучаснасці» (1983), «Сказаць сваё слова» (1990). Аўтар зборнікаў літаратурна-крытычных артыкулаў «Далучанасць» (1990), «Пад небам вечнасці» (1990).
Склаў кнігі публіцыстыкі «Свабоднае грамадства зблізку» (1984), паэзіі «Мы і яны» (1985) і «Слова міру і праўды» (1987).