• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.
    Народны пісьменнік БССР (1972).
    Памёр 9.8.1976 г.
    Дэбютаваў у 1939 г. вершамі. Першае выступленне ў друку як празаіка адносіцца да 1943 г. (газета «Бугурусланская правда»). Выдаў збор-
    нікі аповесцей і апавяданняў «У завіруху» (1946), «Гарачы жнівень» (1948), «Заўсёды наперадзе» (нарыс, 1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (апавяданні, аповесці, нарысы, 1961), «Жыццёвыя клопаты» (нарысы, эсэ, крытычньія артыкулы, 1975), «Белыя вішні і яблыні» (1976), «Першая кніга: Дзённікі, сшыткі, з запісных кніжак» (1977). Аўтар рамана «Мінскі напрамак» (1952, дапрацаванае выданне ў 1974), цыкла раманаў «Палеская хроніка» — «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966) і «Завеі, снежань» (1978). У 1969—1971 гг. выйшаў Збор твораў у 6-ці, у 1979—1985 гг.— у 10 тамах.
    Напісаў п’есы «Пакуль вы маладыя» (1956, асобнае выданне ў 1958, пастаўлена ў 1957), «Дні нашага нараджэння» (апублікавана і пастаўлена ў 1958), аднаактоўку «Хто прыйшоў уночы» (1959, асобнае выданне ў 1966). Па раманах «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» Беларускім тэлебачаннем створаны ў 1966 г. спектакль. Беларускім тэатрам імя Янкі Купалы пастаўлены ў 1966 г. спекталь «Людзі на балоце», Гомельскім абласным тэатрам — «Подых навальніцы» (1977), у 1989 г.— «Страсці эпохі» (паводле рамана «Завеі, снежань»).
    Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962) за раман «Людзі на балоце», Ленінскай прэміі (1972) за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы», Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за кнігу крытычных нарысаў, артыкулаў «Жыццёвыя клопаты» (пасмяротна).
    Аляксандр МЕЛЬНІКАЎ
    Аляксандр Пятровіч Мельнікаў нарадзіўся 7.1.1936 г. у вёсцы Васількі Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў Ленінградскі санітарна-гігіенічны медыцынскі інстытут (1961), працуе ўрачом радыялагічнай групы Магілёўскай абласной санітарна-эпідэміялагічнай станцыі. Член СП СССР з 1981 г.
    У друку з вершамі выступае з 1966 г. Піша на рускай мове. Аўтар зборнікаў вершаў «Спаснбо, жнзнь» (1977), «Тря слова» (1980).
    Уладзімір МЕХАЎ
    Уладзімір Львовіч Мехаў (Няхамкін) нарадзіўся 25.3.1928 г. у горадзе Рагачове Гомельскай вобласці ў сям’і рабочага.
    У 1945—1950 гг. вучыўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. JieHina. Адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», ва універсітэцкай шматтыражцы. Пасля заканчэння універсітэта працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела. У 1960— 1961 гг. быў рэдактарам на Беларускім радыё. Потым зноў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» — загадчык аддзела, адказны сакратар. У 1975—1988 гг.— старшы рэдактар, каментатар на Беларускім радыё. Член СП СССР з 1960 г.
    У друку з мастацкімі творамі выступае з 1951 г. Аўтар зборнікаў аповесцей, апавяданняў і нарысаў «Сцяг над рэўкомам» (1958), «Апошняя яўка» (1959), «Помнік герою» (1961), «Станцыя паблізу Тамбова» (1964), «Добры вечар, камбат» (1970), «Слухаецца справа аб замаху» (1972), «Старадаўняя гравюра» (1974), зборніка дыялогаў «Сустрэчы ў радыёстудыі» (1985). Асобныя эсэ і апавяданні ўвайшлі толькі ў зборнікі, якія выпушчаны на рускай мове, «Зарево» (1977), «Старннная гравюра» (1982), «...О которых я очень забочусь» (1988).
    Аўтар п’ес для юнацтва «Чырвоны губернатар» (пастаўлена ў 1967) і «Палёт» (1970, пастаўлена ў 1969), сцэнарыяў болын як дваццаці дакументальных фільмаў.
    Пераклаў на беларускую мову кнігу татарскага пісьменніка Ш. Ракіпава «Адкуль ты, Жан?».
    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986) як адзін са стваральнікаў цыкла гісторыка-рэвалюцыйных дакументальных фільмаў — «Рэвалюцыя дае нам права», «Мост», «Чарвякову... спешна... Ленін», «Гісторыя адной тэлеграмы».
    Яўген МІКЛАШЭЎСКІ
    Яўген Васільевіч Міклашэўскі нарадзіўся 9.8. 1936 г. у вёсцы Лыскі Беластоцкага павета Беластоцкага ваяводства (Польшча) у сялянскай сям’і.
    У 1946 г. пераехаў з бацькамі ў вёску Кміты, што на Нясвіжшчыне. У 1953 г. паступіў у Нясвіжскае педагагічнае вучылішча імя Якуба Коласа, дзе правучыўся тры гады. Апошні курс заканчваў у Пінскім педвучылішчы (1957). Працаваў загадчыкам Вяліка-Вулькаўскай і Чарнеевіцкай пачатковых школ на Піншчыне. Вучыўся ў Мінскім педагагічным інстытуце замежных моў (1962—1965). Працаваў загадчыкам аддзела часопіса «Родная прырода» (1972—1978), старшым рэдактарам аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1978—1981), літкансультантам СП БССР (1981 —1988). Член СП СССР з 1980 г.
    Упершыню выступіў у друку ў 1959 г. (часопіс «Полымя»), Аўтар зборнікаў паэзіі «Свежасць» (1968), «Ганна з Пухавіч» (гумар, 1976), «Світальны водбліск» (1981, усе тры выйшлі пад псеўданімам Яўген Верабей), «У спрадвечным руху» (1985), «Зара-заранка, зара-вячэрніца» (1989). У часопісе «Маладосць» апублікаваў аповесці «Чатыры дарогі» (1979) і «Мёртвая крыніца» (1989).
    Перакладае паэзію і прозу з англійскай і славянскіх моў.
    Барыс МІКУЛІЧ
    Барыс Міхайлавіч Мікуліч нарадзіўся 19.8.1912 г. у горадзе Бабруйску ў сям’і фельчара.
    У 1929 г. скончыў сярэднюю школу і стаў працаваць у рэдакцыі бабруйскай акруговай газеты «Камуніст». Быў членам «Маладняка». У 1930 г. пераехаў у Мінск. Працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва», у Беларускім дзяржаўным выдавецтве. Вучыўся на літаратурных курсах у Маскве (1934—1935). У 1936 г. рэпрэсіраваны. Асуджаны да 10 год пазбаўлення волі. У 1943 г. пераведзены ў катэгорыю ссыль-
    нага. У чэрвені 1947 г. вярнуўся на Беларусь, у лістападзе была знята судзімасць. У красавіку 1949 г. арыштаваны паўторна, высланы ў Сібір. Апошнія гады жыцця прайшлі ў сяле Машукоўка Тасееўскага раёна Краснаярскага краю. Рэабілітаваны ў 1945 г. Член СП СССР з 1934 г.
    Памёр 17.6.1954 г.
    Першыя празаічныя творы надрукаваў у 1927 г. у газеце «Камуніст» (Бабруйск). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Удар» (1931), «Чорная вірня» (1931), «Яхант» (1935), аповесцей «Ha­ma сонца» (1932), «Дужасць» (1934), «Дружба» (1936), «Адвечнае» (часопіс «Полымя», 1972), эцюда «Ускраіна» (1932). У «Выбранае» (1959) увайшлі і творы, якія не ўключаліся ў папярэднія кнігі,— аповесці «Цяжкая гадзіна», «Развітанне», «Жыццяпіс Вінцэся Шастака», навела «Гадзюка ў кароне» і апавяданне «Зорка». У 1985 г. выйшлі «Аповесці». У 1987—1988 гг. часопіс «Неман» апублікаваў яго «Повесть для себя». Пераклаў на беларускую мову раман А. Вясёлага «Краіна родная» (з Р. Бахтам, 1932), аповесць У. Лідзіна «Магіла невядомага салдата» (1934).
    Алесь МІЛЮЦЬ
    Алесь (Аляксандр Макаравіч) Мілюць нарадзіўся 6.10.1908 г. у вёсцы Скорычы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям і.
    Скончыў два класы пачатковай школы, займаўся самаадукацыяй. Пасля вызвалення родных мясцін (1944) пайшоў у Савецкую Армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Загінуў 26.10.1944 г. на фронце ва Усходняй Прусіі.
    Друкаваўся з 1928 г. у прагрэсіўных заходнебеларускіх газетах і часопісах, з 1939 г.— у стаўбцоўскай раённай газеце. Асобныя вершы змешчаны ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Сцягі і паходні» (1965), «Крывёю сэрца» (1967), «Ростані волі» (1990).
    Алег MIHK1H
    Алег Гаўрылавіч Мінкін нарадзіўся 31.3.1952 г. у вёсцы Чарняўка Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння Бабруйскай школы-інтэрната № 1 (1969) паступіў у Маскоўскі энергетычны інстытут, праз два гады перавёўся ў Маскоўскі інстытут інжынераў сельскагаспадарчай вытворчасці (скончыў у 1975 г.). Працаваў майстрам на будаўніцтве электрападстанцыі ў Бураціі (г. Улан-Удэ), інжынерам-электрыкам на нафтаперапампоўваючых станцыях нафтаправода «Дружба» (г. Наваполацк), інжынерамналадчыкам у сістэме «Галоўтранснафта» (г. Гомель), інжынерам тэхнагляду на нафтаправодах поўначы Цюменскай вобласці (г. Наябрск). 3 1981 г. жыве ў Брэсце. Член СП СССР з 1988 г.
    Пачаў выступаць у рэспубліканскім друку з вершамі ў 1980 г. (газеты «Гомельская праўда», «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборніка паэзіі «Сурма» (1985) і п’есы-казкі для дзяцей «Як Лыска ваўком быў» (калектыўны зборнік «Крынічка», 1985), а таксама шэрага фантастычных апавяданняў, апублікаваных у перыядычным друку.
    Перакладае з польскай, украінскай, англійскай моў. Пераклаў вершы Ц. Норвіда, Б. Лесьмяна, Л. Стафа, П. Грабоўскага.
    Еўсцігней МІРОВІЧ
    Еўсцігней Афінагенавіч Міровіч (Дунаеў) нарадзіўся 10.8.1878 г. у горадзе Пецярбургу (Расія) у сям’і чыгуначніка, выхадца з Беларусі.
    Скончыў Самсонаўскае рэальнае вучылішча, нармальную школу малявання пры Акадэміі мастацтваў і курсы Пецярбургскага гуртка аматараў драматычнага мастацтва імя Волкава. 3 1900 г. працаваў у пецярбургскіх тэатрах акцёрам, затым рэжысёрам. 3 1906 г.— правадзейны член Санкт-Пецярбургскага саюза драматычных і музычных пісьменнікаў. 3 1919 г. працаваў у тэатрах Беларусі. У 1921— 1931 гг.— мастацкі кіраўнік, у 1941—1945 гг. рэжысёр
    Беларускага тэатра імя Янкі Купалы (БДТ-1). Быў мастацкім кіраўніком Гомельскага тэатра рабочай моладзі (1932—1935), які ў 1935 г. быў ім рэарганізаваны ў Першы калгасна-саўгасны тэатр, у 1937—1940 гг.— мастацкі кіраўнік Беларускага тэатра юнага гледача імя Н. Крупскай. 3 1945 г.— мастацкі кіраўнік і загадчык кафедры майстэрства акцёра Беларускага тэатральнага інстытута. Займаўся таксама выкладчыцкай дзейнасцю ў тэатральных студыях, у Мінскім тэатральным вучылішчы. Прафесар. Член СП СССР з 1934 г.
    Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і медалямі.
    Народны артыст БССР (1940).
    Памёр 16.2.1952 г.
    Першая п’еса «Опекуны» была напісана ў 1904 г., аднак царская цэнзура не дала дазволу на пастаноўку. Такі самы лёс напаткаў і п’есы «Ужас временн» («Современный вампнр»), «Ночь мнллнонера». На рускай мове ў Пецярбургу апублікаваў п’есы «Мефнстофель в ннтересном положенмм, нлн Женатый Мефнстофель» (1909), «Графння Эльвнра» (апублікавана і пастаўлена ў 1910), «Рыцарь дон Фернандо» (1912, пастаўлена ў 1911), «Фабрнка талантов» («Остановнтесь!», 1912), «Театр купца Епншкяна» (1915, пастаўлена ў 1914, у 1978 пастаўлена на Беларускім тэлебачанні), «Вова прмспособнлся» (апублікавана і пастаўлена ў 1915), аднаактоўкі «Какой нахал!» (1914), «Не ревнуй!» (1915). Напісаў на беларускай мове і паставіў п’есы «Машэка» («У часы даўнейшыя», пастаўлена ў 1923), «Кастусь Каліноўскі» (1957, пастаўлена ў 1923, экранізавана ў 1928), «Каваль-ваявода» (1957, пастаўлена ў 1925), «Кар’ера таварыша Брызгаліна» (1957, пастаўлена ў 1925), «Перамога» («Хроніка нашых дзён», 1957, пастаўлена ў 1926), «Запяюць верацёны» (пастаўлена ў 1928), «Лён» (пастаўлена ў 1932). У 1934 г. апублікаваў п’есу «У вясновую ноч» (1934, ставілася гурткамі самадзейнасці). У 1957 г. выйшаў зборнік «П’есы».