Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I (двойчы) і II ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1982).
У друку выступіў у 1936 г. (газета «Піянер
Беларусі»). Аўтар зборніка вершаў «Песня над палямі» (1955), кніжак вершаў для дзяцей «Ручаінкі» (1956), «Вось якія мы» (1958), «Пра работу і ляноту» (1960), «Дружная сямейка» (1961), «Сняжынкі-смяшынкі» (1962), «Сем колераў вясёлкі» (1965), «Лясное возера» (1970), «Мы таксама падрасцём» (1971), «Дуб і дубок» (1977), «Няхай сонца не заходзіць» (вершы, паэмы, казкі, 1981), «Я прыдумаў казку» (1985).
У сааўтарстве з А. Андруховічам напісаў кнігу «На зямлі камунараў» (1979).
Рыгор МУРАШКА
Рыгор Данілавіч Мурашка нарадзіўся 16.2. 1902 г. у вёсцы Бязверхавічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Вучыўся ў народнай школе. У 1916 г. скончыў двухкласную валасную школу, у 1917—1918 гг. вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Удзельнічаў у барацьбе з польскімі акупантамі на Случчыне (1919—1920). У 1920—1921 і 1924—1926 гг. служыў у Чырвонай Арміі. У 1921—1924 гг.— на савецкай і партыйнай рабоце. Член «Маладняка». Адказны сакратар часопіса «Бальшавік Беларусі» (1926—1929), загадчык аддзела мастацкай літаратуры Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1930—1933). У час Вялікай Айчыннай вайны (з 1943) у радах падпольшчыкаў Мінска, затым — у партызанскім атрадзе на Лагойшчыне. Член СП СССР з 1934 г.
Загінуў у красавіку 1944 г. у час прарыву блакады.
Першы празаічны твор апублікаваў у 1924 г. (газета «Савецкая Беларусь»), Аўтар зборнікаў апавяданняў «Стрэл начны ў лесе» (1926), «Прыгранічны манастыр» (1930), «Званкі» (1931), «Рузікі» (1932), «Мюдаўская ноч» (1934), аповесці «У іхнім доме» (1929), раманаў «Сын» (1929), «Салаўі святога Палікара» (1967). У сааўтарстве з Н. Гарнічам напісаў кнігу «Бацька Бажэнка: Запіскі Тарашчанца» (1935).
Міхась МУШЫНСКІ
Міхась (Міхаіл Іосіфавіч) Мушынскі нарадзіўся 24.1.1931 г. у вёсцы Мокрае Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і служачага.
Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1955), да лістапада 1956 г. працаваў рэдактарам Універсітэцкага выдавецтва. 3 1956 г.— навуковы супрацоўнік, з 1979 г.— загадчык сектара (цяпер аддзела) выданняў і тэксталогіі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Доктар філалагічных навук. Член СП СССР з 1973 г.
Узнагароджаны медалямі.
Выступае ў жанры крытыкі і літаратуразнаўства з 1956 г. Напісаў манаграфіі «Ад задумы да здзяйснення: Творчая гісторыя «Новай зямлі» і «Сымона-музыкі» (1965), «Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы» (з В. Каваленкам, А. Яскевічам, 1972), «Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 20—30-я гады» (1975), «Беларускае савецкае літаратуразнаўства» (1979), «Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 40-я — першая палавіна 60-х гг.» (1985), «Літаратура і ідэалагічная барацьба»: Некаторыя аспекты фальсіфікацыі беларускай літаратуры на Захадзе» (1987), «Каардынаты пошуку: Беларуская крытыка: набыткі, перспектывы» (1988), а таксама кнігі «Якуб Колас. Летапіс жыцця і творчасці» (1982), «I нічога, апроч праўды: Якой быць «Гісторыі беларускай літаратуры» (1990). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Нсторнм белорусской дооктябрьской лятературы» (1977) і «Нсторнн белорусской советской лнтературы» (1977). Як тэкстолаг кіраваў падрыхтоўкай і ажыццяўленнем выдання навукова каменціраваных Збораў твораў (I. Мележа ў 10, М. Лынькова ў 8, М. Гарэцкага ў 4, П. Пестрака ў 5, 3. Бядулі ў 5, П. Броўкі ў 9, М. Зарэцкага ў 4 тамах).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у двухтомным даследаванні «Мсторяя белорусской дооктябрьской лнтературы» і «Нсторня белорусской советской лнтературы».
Валянцін МЫСЛІВЕЦ
Валянцін Цімафеевіч Мыслівец нарадзіўся 9.5.1937 г. у вёсцы Хазянінка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў тэхнічнае вучылішча ў Мінску па спецыяльнасці майстар-будаўнік (1956). Служыў у марскіх пагранічных часцях (1956— 1957). Працаваў мантажнікам у Мінскім будаўніча-мантажным упраўленні радыёфікацыі (1958), мадэльшчыкам на заводзе аўтаматычных ліній (1959—1964). 3 1965 г.— літсупрацоўнік рэдакцыі «Чырвоная змена», з 1967 г.— рэдактар на Беларускім радыё. У 1967 г. скончыў вячэрняе аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. 3 1976 г.— галоўны рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1980 г.— рэдактар аддзела нарыса часопіса «Полымя», з 1983 г.— літкансультант «Сельской газеты», у 1987—1988 гг.— начальнік аддзела Беларускага фонду культуры. Член СП СССР з 1967 г.
У друку выступае з 1962 г. Выдаў нарысы «Калі табе камсамолец імя» (1966), «Мае заводчыкі» (1969), «Рабочыя людзі» (1973), «Крылаты канвеер» (1975), «Партрэты знаёмых» (1976), «Скрыль мёду» (1984), «Лясная кладоўка» (1986), «Культурны пласт перабудовы» (1988). Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Дубы не маўчаць» (1967), «Гарачая сталь» (1971), «Каханне на золаку» (1986), рамана «Мужанцы» (1982), дакументальнай аповесці «Выгнанне грэшнікаў» (1990).
Зрабіў літаратурны запіс кніг М. Куско «С нменем Леннна в сердце» (1967), I. Макарэвіча «Гаспадар на ізямлі» (1989).
Уладзімір МЯЖЭВІЧ
Уладзімір Навумавіч Мяжэвіч нарадзіўся 23.5. 1907 г. у пасёлку Якаўлевічы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1925 г. працаваў загадчыкам хаты-чытальні, загадваў аддзелам прапаганды ў Копыскім, Горацкім райкомах камсамола. У 1927— 1929 гг.— сакратар Горацкага райкома камсамола. У 1929 г. накіраваны на працу ў рэдакцыю газеты «Звязда», дзе спачатку быў літсупрацоўнікам, потым загадваў аддзелам культуры. Адначасова вучыўся на вячэрнім аддзяленні літаратурнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1930—1932). У 1933 г. рэдагаваў бягомльскую раённую газету «Калгасны змагар». У 1934—1937 гг.— карэспандэнт «Мзвестнй» па Беларускай ССР. У 1937 г. рэпрэсіраваны, высланы ў Сібір. Працаваў лесарубам, брыгадзірам, майстрам лесу, галоўным інжынерам і дырэктарам леспрамгаса. У 1956 г. рэабілітаваны. У 1956—1957 гг.— карэспандэнт газеты «Лесная промышленность» па Беларускай ССР. Член СП СССР з 1971 г.
Памёр 1.7.1982 г.
У друку пачаў выступаць у 1925 г. Выдаў кнігі нарысаў «Крок у будучыню» (1931), «Землякі» (1969), «Спатканні на дарогах: Запіскі карэспандэнта» (1978). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Шляхам герояў» (1932), «Яны былі першымі» (апавяданні і нарысы, 1970), «Аксамітны бляск» (1971). Напісаў кніжкі апавяданняў ддя дзяцей «Медунічкі» (1966), «Лясныя знаходкі» (1969), «Выдумшчыцы» (1971), «Стрэлы на зялёнай палянцы» (1973), «На ўсходзе сонца» (1982).
Іван МЯЛА
Іван Ільіч Мяла нарадзіўся 3.7.1918 г. у вёсцы Сцяпок Старадубскага раёна Бранскай вобласці (Расія) у сялянскай сям’і.
Скончыў Асташкоўскі ветэрынарны тэхнікум (1939). Служыў у Чырвонай Арміі намеснікам палітрука, ваенветфельчарам. У 1943— 1947 гг. вучыўся ў Ваенна-ветэрынарнай акадэміі. У 1947 г. паступіў на апошні курс Маскоўскага зааветэрынарнага інстытута і ў гэтым жа годзе скончыў яго. Працаваў ветурачом у Старадубскім раёне (1947—1948), дырэктарам міжраённай калгаснай школы (1949—1952). У 1956 г. скончыў аспірантуру пры Усесаюзным інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі. У 1958—1962 гг.— навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі ў Далёкаўсходнім навуковадаследчым ветэрынарным інстытуце, у 1962— 1979 гг.— навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага. Кандыдат ветэрынарных навук. Член СП СССР з 1967 г. Жыве ў пасёлку Кунцаўшчьіна Мінскага раёна.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі.
Першае апавяданне апублікаваў у 1947 г. (часопіс «Огонёк»). Піша на рускай мове. Змяшчаў нарысы ў бранскім альманаху «Край родной» і ў часопісе «Дальннй Восток». Надрукаваў аповесці «Переднмй край» (часопіс «Неман», 1964), «Бытень» (часопіс «Наш современннк», 1966), «Отлучка» (часопіс «Неман», 1977), «Засуха» (часопіс «Неман», 1987), «Карантнн» (часопіс «Нёман», 1989). Асобнымі выданнямі выйшлі нарысы «Ннжневскме жнвотноводы» (Бранск, 1951), «Стародуб» (Бранск, 1951) і «Горнт в степя маяк» (Благавешчанск, 1962), п’еса «Дело честн» (Масква, 1963), кніга аповесцей і апавяданняў «Настенькнны смотрнны» (1969), раманы «Ннзовскне партнзаны» (Благавешчанск, 1962), «Верность» (Масква, 1969), «Раскол» (1972), «ІЛскушенне Гарпнны» (1975), «Повстанцы» (1980), «Прннада» (1982), «Овсяный бунт» (1986).
Мікола МЯТЛІЦКІ
Мікола (Мікалай Міхайлавіч) Мятліцкі нарадзіўся 20.3.1954 г. у вёсцы Бабчын Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці (вёска выселена ў 1986 г. пасля аварыі на Чарнобыльскай AC) у сялянскай сям’і.
Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1977), працаваў карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва», з 1983 г.— рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1981 г.
Першыя вершы змясціў на старонках хойніцкай газеты «Ленінскі сцяг» у 1969 г. Аўтар кніг вершаў «Абеліск у жыце» (1980), «Мой дзень зямны» (1985), «Ружа вятроў» (вершы і паэмы, 1987), «Горкі вырай» (1989), «Шлях чалавечы» (1989).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986) за кнігу паэзіі «Мой дзень зямны».
н
Алесь НАВАРЫЧ
Алесь Наварыч (Аляксандр Іванавіч Трушко) нарадзіўся 2.11.1960 г. у вёсцы Відзібор Столінскага раёна Брэсцкай вобл. у сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння Відзіборскай сярэдняй школы працаваў цесляром у Столінскай вытворча-механізаванай калоне, затым лабарантам у роднай школе. У 1978—1980 гг., вучыўся на стаматалагічным факультэце Мінскага медыцынскага інстытута. У 1985 г. скончыў аддзяленне рускай мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Настаўнічаў у Скірмантаўскай сярэдняй школе Дзяржынскага раёна (1985—1986), Малюшыцкай — Карэліцкага раёна (1986—1987). 3 1988 г.— літрэдактар у часопісе «Вожык». 3 1990 г.— метадыст Рэспубліканскага цэнтра эстэтычнага выхавання. Член СП СССР з 1988 г.
Першыя апавяданні апублікаваў у 1983 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Рабкова ноч» (1988), «Ноч пацалункаў незалежнасці» (1989).