• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.
    Літаратурнай дзейнасцю займаецца з 1945 г. Піша на рускай мове. Выйшлі кнігі нарысаў «Партнзанскяе годы Кнрнлла Орловского» (Масква, 1958), «На волнах жнзнн» (1961), «Суд спасает убяйц» (1963), «Расскажя моям девочкам» (нарысы і апавяданні, Масква, 1969), «Мятежное сердце» (дакументальная аповесць, Масква, 1970), «К. П. Орловскнй» (1977), «Все так я было» (1984), «Своямя глазамя» (1989).
    Аўтар сцэнарыя дакументальнага фільма «У агні жыцця» (зняты ў 1969).
    Сяргей ПАНІЗНІК
    Сяргей Сцяпанавіч Панізнік нарадзіўся 10.5. 1942 г. у вёсцы Бабышкі Міёрскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў Магілёўскае медыцынскае вучылішча (1962). Працаваў фельчарам Княжыцкай бальніцы каля Магілёва. У 1962—1975 гг. служыў у Савецкай Арміі. Пасля заканчэння факультэта журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча СА ВМФ (1967) быў ваенным журналістам. У 1976 г. працаваў фельчарам траўмабрыгады на станцыі «Хуткай дапамогі» ў Мінску. У 1977—1978 гг.— стыльрэдактар у газеце «Вячэрні Мінск», з 1980 г.— рэдактар Дзяржтэлерадыё БССР, з 1982 г.— рэдактар, а з 1984 г.— загадчык рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва», з 1989 г.— вядучы рэдактар гэтай рэдакцыі. Член СП СССР з 1967 г. Узнагароджаны медалём.
    Першы верш надрукаваў у 1959 г. (міёрская раённая газета «Зара камунізму» — цяпер «Сцяг камунізму»), Аўтар зборнікаў вершаў «Кастры Купалля» (1967), «Палявая пошта» (1972), «Крона надзеі» (1975), «Чало і век» (1979), «Слова на дабрыдзень» (1982), «Мацярык» (1985), «Стырно» (1989). Для дзяцей выйшлі кніжкі паэзіі «Адкуль вясёлка п’е ваду» (1981), «Жыцень» (1986), «Мы — грамацеі!» (1989), дакументальныя аповесці «Браніслава» (1985), «Освейская трагедня» (1990). Выдаў кніжку публіцыстыкі «Пасля вогненных вёсак...» (1980).
    Іван ПАНЧАНКА
    Іван Трафімавіч Панчанка нарадзіўся 24.5. 1928 г. у вёсцы Тарапаева Прачысценскага раёна Смаленскай вобласці (Расія) у сялянскай сям’і.
    Працоўны шлях пачаў у 14 год машыністам паравой машыны на льнозаводзе ў вёсцы Велісто Прачысценскага раёна (1942—1944), машыністам на дрэваапрацоўчым камбінаце ў вёсцы Жаркі Калінінскай вобласці (1946—1948). Служыў у Савецкай Арміі (1948—1952). Пасля дэ-
    мабілізацыі — літсупрацоўнік у рэдакцыі газеты «Советская Белоруссня», у 1957 г. у ліку трыццацітысячнікаў паехаў у вёску, працаваў старшынёй калгасаў імя М. Кутузава Стаўбцоўскага і калгаса «Камсамолец» Юрацішкаўскага (цяпер Іў’еўскага) раёнаў. Быў карэктарам, загадчыкам аддзела пісем смалявіцкай раённай газеты «Ленінскі заклік», карэспандэнтам Мінскага абласнога радыё, радыёарганізатарам вузла сувязі ў Смалявічах, супрацоўнікам шматтыражнай газеты «Белорусскнй автозаводец» (г. Жодзіна). Пасля заканчэння завочнага аддзялення факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1965) вярнуўся на пасаду загадчыка аддзела пісем газеты «Ленінскі заклік». Жыве ў Смалявічах Мінскай вобласці. Член СП СССР з 1981 г.
    Першае апавяданне ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1955 г. (газета «Сталннская молодежь»), Піша на рускай мове. Аўтар кніг нарысаў «Жодннскне богатырн» (1971), «Людн высокого долга» (1973), «Жодннская хроннка» (1977) і апавяданняў «Порванные струны» (1975), «Уйдут метелн знмнне» (1980), «Новые знакомые» (1983), «...Н вечной будет музыка» (дакументальная аповесць, 1986), «Доброе соседство» (1988).
    Пімен ПАНЧАНКА
    Пімен Емяльянавіч Панчанка нарадзіўся 23. 8.1917 г. у горадзе Таліне (Эстонія) у рабочай сям’і.
    Бацькі — бедныя сяляне, у пошуках заробку выехалі ў Прыбалтыку. У 1920 г. сям’я вярнулася ў Бягомль. У 1934 г. скончыў педагагічныя курсы ў Бабруйску. У 1934—1935 гг.— загадчык Алянскай пачатковай школы Бабруйскага раёна, у 1935—1936 гг.— настаўнік Казуліцкай няпоўнай сярэдняй школы Кіраўскага раёна, у 1938—1939 гг. выкладаў мову і літаратуру ў Кіраўскай сярэдняй школе Магілёўскай вобласці. Адначасова вучыўся завочна на філалагічным факультэце Мінскага настаўніцкага інстытута (скончыў у 1939). 3 верасня
    1939 г. да студзеня 1946 г. у Савецкай Арміі — спецыяльны карэспандэнт, пісьменнік у армейскіх і франтавых газетах. Прымаў удзел у паходзе Савецкай Арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 г., у баях на Бранскім, Заходнім, Калінінскім, Паўночна-Заходнім франтах, у 1944— 1945 гг. знаходзіўся з часцямі Савецкай Арміі ў Іране. 3 1946 г. працаваў у рэдакцыях часопіса «Вожык», газеты «Літаратура і мастацтва», быў галоўным рэдактарам часопісаў «Советская Отчнзна» (цяпер «Неман», 1954—1958), «Маладосць» (1958—1966), сакратаром праўлення СП БССР (1966—1971). Як член дэлегацыі БССР у 1958 г. прымаў удзел у рабоце XIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Абіраўся дапутатам Вярхоўнага Савета БССР (1957—1967, 1971—1975), старшынёй Рэспубліканскага камітэта абароны міру. Член, Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Член СП СССР з 1938 г.
    Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума — «Знак Пашаны», Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны II ступені, медалямі.
    Народны паэт БССР (1973).
    Першыя вершы з’явіліся ў 1934 г. у кіраўскай раённай газеце «Кіравец» і альманаху «Ударнікі». Аўтар зборнікаў паэзіі «Упэўненасць» (1938), «Вераснёвыя сцягі» (1940) (зборнік «Трывожныя зарніцы» быў падрыхтаваны да друку і згарэў у час вайны), «Тебе, Беларусь!» (апублікаваны ў Маскве ў перакладзе на рускую мову, 1942), «Дарога вайны» (Масква, 1943), «Далёкія станцыі» (1945), «Гарачыя вятры» (вершы і паэмы, 1947), «Вершы» (1948), «Прысяга» (1949), «За шчасце, за мір!» (1950), «Вершы і паэмы» (1952), «Шырокі свет» (1955), «Выбраныя творы» (1956), «Гарачы лівень» (гумар і сатыра, 1957), «Кніга вандраванняў і любові» (1959), «Нью-Йоркскія маланкі» (1960), «Тысяча небасхілаў» (1962), «Чатыры кантыненты» (вершы і паэмы, 1964), «Пры святле маланак» (1966), «Размова з наследнікамі» (вершы і паэма, 1967), «Снежань» (1972), «Вершы» (1973), «Выбранае» (1975), «Крык сойкі» (1976), «Вячэрні цягнік» (1977), «Лірыка» (1980), «Млечны Шлях» (1980), «Маўклівая малітва» (1981), «Дзе начуе жаўранак» (1983), «Сіні ранак» (1984), «Лясныя воблакі» (1985),
    «I вера, і вернасць, і вечнасць» (1986), «Прылучэнне» (вершы і паэма, 1987), «Горкі жолуд» (1988), «Неспакой» (1988). Многія вершы пакладзены на музыку. Выйшлі Зборы твораў у 2-х (1959), у 3-х (1967—1971), у 4-х тамах (1981 — 1983).
    Выдаў кнігу літаратурна-крытычных артыкулаў «На паэтычным небасхіле» (1977).
    Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Ф. Шылера («Разбойнікі»), А. Міцкевіча, Я. Райніса, А. Пракоф’ева, А. Суркова, Т. Масэнкі, Б. Чалага, паэму М. Нагнібеды «Матулям з Расон» і інш.
    Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1959) за «Патрыятычную песню», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1967) за кнігу вершаў «Пры святле маланак», Дзяржаўнай прэміі СССР (1981) за кнігу вершаў «Где ночует жаворонок» (Масква, 1979).
    Уладзімір ПАПКОВІЧ
    Уладзімір Антонавіч Папковіч нарадзіўся 25.3. 1935 г. у вёсцы Дварэц Вілейскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1958), выкладаў у гэтым інстытуце нямецкую мову (1958—1962). Працаваў інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды пры Савеце Міністраў БССР (1962— 1963), старшым выкладчыкам кафедры замежных моў Мінскага вышэйшага інжынернарадыётэхнічнага вучылішча (1963—1964), інжынерам-перакладчыкам аддзела тэхнічнай інфармацыі мінскага оптыка-механічнага завода імя С. I. Вавілава. У 1966—1970 гг. настаўнічаў у школе № 20 у Віцебску, у Віцебскім педінстытуце імя С. М. Кірава. Зноў працаваў інжынерам-перакладчыкам. 3 1973 г. выкладчык нямецкай і англійскай моў Віцебскага індустрыяльнага тэхнікума, з 1982 г.— старшы выкладчык Віцебскага педінстытута. Член СП СССР з 1981 г.
    У друку выступае з 1962 г. з вершамі і апавяданнямі. Аўтар зборнікаў вершаў «На дос-
    вітку» (1978), «Зерне» (1982), «Самы кароткі цень» (1988).
    На беларускую мову перакладае творы нямёцкіх і польскіх паэтаў. У яго перакладзе выйшлі кнігі І.-Р. Бехера «Вяртанне да сябе» (1988), Р. Крафта «Востраў без маяка» (1987), «Закаханы вандроўнік: Паэзія нямецкага рамантызму» (1989).
    Алена ПАПОВА
    Алена Георгіеўна Папова нарадзілася 12.10. 1947 г. у горадзе Легніца (Пояьшча) у сям’і савецкага ваеннага журналіста.
    У 1950 г. прыехала ў Мінск. У 1967—1968 гг. працавала карэспандэнтам Сургуцкага радыёвяшчання (Цюменская вобласць, Расія), у 1969—1970 гг.— сакратаром-машыністкай ва ўстановах Мінска. Скончыла Літаратурны інстытут імя М. Горкага (1973). Працавала рэдактарам-кінадраматургам, асістэнтам рэжысёра на кінастудыі «Беларусьфільм» (1973—1975, 1976—1977), памочнікам галоўнага рэжысёра па літаратурнай частцы Беларускага тэатра імя Янкі Купалы (1975). Член СП СССР з 1979 г.
    У друку дэбютавала ў 1967 г. апавяданнем (газета «Советская Белоруссня»). Піша на рускай мове. Аўтар п’ес «Дом на берегу моря» (1973), «Скорые поезда» (1979, пастаўлена ў 1978), «Такая прнстань» (апублікавана і пастаўлена ў 1979), «Плоіцадь Победы» (1984, пастаўлена ў 1985), «Обьявленне в вечерней газете» (1985, пастаўлена ў 1982), «Маленькне радостн жмвых» (апублікавана і пастаўлена ў 1990). Выйшаў зборнік п’ес «Обьявленне в вечерней газете» (1989).
    Выдала аповесць для дзяцей «Галочка едет в Афрнку» (1973).
    Георгій ПАПОЎ
    Георгій Лявонцьевіч Папоў нарадзіўся 3.5.1918 г. у вёсцы Прыганка Круціхінскага раёна Алтайскага краю (Расія) у сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння Анжэра-Суджанскай фельчарскай школы (Кемераўская вобласць, 1938) працаваў загадчыкам Патрушэўскага медпункта. Праз паўтара года заняўся журналістыкай — стаў загадваць аддзелам культуры і быту ў газеце «Борьба за уголь» (АнжэраСуджанск). Адначасова вучыўся завочна ў Новасібірскім педагагічным інстытуце (1940— 1941).У час Вялікай Айчыннай вайны — ваенны медык на Калінінскім, Заходнім, Цэнтральным, 1-м і 4-м Украінскіх франтах. 3 1946 г.— ваенны журналіст, з 1950 г.— у газеце Беларускай ваеннай акругі «Во славу Роднны» (Мінск). У 1956—1959 гг.— супрацоўнік рэспубліканскай газеты «Калгасная праўда». 3 1959 г.— адказны сакратар, у 1966 — 1978 іт.— намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Неман». Член СП СССР з 1959 г.