Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Расстраляны 29.10.1937 г.
Першы верш апублікаваў у 1925 г. На пачатку 30-х гадоў друкаваўся ў ленінградскіх часопісах і беларускіх альманахах. Аўтар зборніка вершаў «Лірыка двух нараджэнняў» (1934). Выступаўу рэспубліканскім друку як тэатральны рэцэнзент.
Алесь ПІСЬМЯНКОЎ
Алесь (Аляксандр Уладзіміравіч) Пісьмянкоў нарадзіўся 25.2.1957 г. у в. Бялынавічы Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. у рабочай сям’і.
Пасля заканчэння сярэдняй школы (1974) працаваў у касцюковіцкай раённай газеце «Сцяг камунізму». Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1980). Працаваў у аддзеле крытыкі і бібліяграфіі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», рэдактарам аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя». У 1990 г. абраны намеснікам
старшыні СП Беларусі. Член СП СССР з 1984 г.
Першы верш апублікаваў у 1972 г. (касцюковіцкая раённая газета «Сцяг камунізму»), Аўтар кніг паэзіі «Белы Камень» (1983), «Чытаю зоры» (1988).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988) за кнігу лірыкі «Чытаю зоры».
Міхайла ШЯТУХОВІЧ
Міхайла (Міхаіл Мікалаевіч) Піятуховіч нарадзіўся 23.2.1891 г. у вёсцы Алексінічы Сенненскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і святара.
Скончыў Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут (1917). Затым быў прыкамандзіраваны да Петраградскага універсітэта для падрыхтоўкі да прафесарскага звання па кафедры рускай мовы і славеснасці. У 1920—1921 гг. жыў у Адэсе. 3 1921 г.— выкладчык і сакратар Беларускага педагагічнага тэхнікума, член Беларускай навукова-тэрміналагічнай камісіі, з 1922 г.— выкладчык беларускай літаратуры, з 1926 г.— прафесар кафедры гісторыі беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Правадзейны член Інстытута беларускай культуры. У 1934—1938 гг. працаваў у педагагічных інстытутах Паўночнага Каўказа. У студзені 1937 г. арыштаваны, прывезены ў Мінск і рашэннем калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 19.12.1937 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 27.12.1957 г.
Расстраляны 12.12.1937 г.
У беларускім друку выступіў у 1921 г. Аўтар навуковых прац і артыкулаў пра літаратурную дзейнасць Ф. Скарыны. Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Ядвігіна Ш., Ц. Гартнага, 3. Бядулі, М. Чарота, М. Лынькова, П. Труса, змешчаных у зборніках і перыядычным друку. У 1928 г. выдаў «Нарысы гісторыі беларускай літаратуры: Агляд літаратурна-ідэалагічных плыняў XIX і пачатку XX вякоў» (ч. I). Рэдактар-укладальнік першай гісторыка-літаратурнай хрэстаматыі «Выпісы з беларускае літаратуры. Новы і найноўшы кругабегі» (1923).
Ісак ПЛАТНЕР
Ісак (Айзік Хаімавіч) Платнер нарадзіўся 17.11.1895 г. у горадзе Сакалоў-Падляшскі Седлецкай губерні (цяпер Польшча) у сям’і краўца.
3 малых год працаваў па найме ў кравецкіх майстэрнях. У 1922 г. выехаў у ЗША — настаўнічаў у школах пры Інтэрнацыянальным рабочым ордэне, супрацоўнічаў у камуністычнай газеце «Морген-фрайхайт» («Вольная раніца»), У 1932 г. прыехаў у СССР. 3 1933 г. жыў у Мінску — працаваў у Беларускім радыёкамітэце, у рэдакцыі яўрэйскай газеты «Акцябэр» («Кастрычнік»), у часопісе «Штэрн» («Зорка»), У Вялікую Айчынную вайну працаваў на радыё ў Саранску (Мардовія) і Яраслаўлі. У 1944 г. вярнуўся ў Мінск. У 1949 г. рэпрэсіраваны. 22.4.1950 г. асуджаны на 25 год зняволення. Рэабілітаваны ў 1956. Жыў у Мінску.
Памёр 20.7.1961 г.
Першыя вершы апублікаваў у 1918 г. у прагрэсіўным яўрэйскім друку ў Польшчы. Пісаў на мове ідыш. Першы зборнік паэзіі «Пра што расказвае дзень» выдаў у Нью-Йорку (1930). Выйшлі зборнікі вершаў «3 Амерыкі» (1934), «Паэма аб краўцах» (1935), «Сонца на парозе» (1940), паэмы «Песня маці» (1940), «3 любоўю і верай» (Масква, 1947), кніга паэзіі «Соль жмзнн» (Масква, 1961), зборнік навел «Самае дарагое» (1948). Для дзяцей напісаў кніжкі вершаў «Пра дзве краіны» (1933) і апавяданняў «Сярод дзяцей» (1938).
У перакладзе на беларускую мову выйшлі зборнікі паэзіі «Сваёй краіне» (вершы, 1947), «Соль жыцця» (вершы, 1957), «Дар сэрца» (вершы, 1962), «Песні пра хлеб» (вершы і паэмы, 1986), кніжкі вершаў і апавяданняў для дзяцей «Мой агарод» (1958), «Палаючае сэрца» (1960), «Вясёлая іголка» (1961), «Магазін цацак» (1963), «Хто што робіць» (1970).
Перакладаў з англійскай і нямецкай моў на беларускую. Асобным выданнем у яго перакладзе выйшлі «Казкі братоў Грым» (1939).
Мікола ПРАКАПОВІЧ
Мікола (Мікалай Мікалаевіч) Пракаповіч нарадзіўся 1.1 1.1948 г. у вёсцы Пугачова (з 1979 г. у межах Брэста) у сям’і рабочага.
У 1970 г. скончыў беларускае аддзяленне факультэта мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута імя A. С. Пушкіна. Настаўнічаў у Асабовіцкай васьмігадовай школе Пінскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1971 —1972). 3 1972 г.— рэдактар Брэсцкага абласнога радыё, затым загадчык рэдакцыі літаратурна-мастацкіх і музычных перадач Брэсцкай студыі тэлебачання, адначасова (у 1984— 1990) сакратар Брэсцкага абласнога аддзялення СП БССР. Член СП СССР з 1981 г.
Першы верш апублікаваў у 1966 г. (брэсцкая абласная газета «Заря»). Аўтар кніг паэзіі «Белая вежа» (у калектыўным зборніку «Нашчадкі», 1979), «Неад’емнае» (вершы і паэма, 1982), «На кругі свае» (вершы і паэма, 1986).
Паўлюк ПРАНУЗА
Паўлюк (Павел Кузьміч) Прануза нарадзіўся 18.3.1918 г. у вёсцы Вылева Добрушскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і рабочага.
У 1941 г. скончыў філалагічны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута імя В. Чкалава. У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у зенітнай артылерыі, прымаў удзел у баях на Бранскім, Цэнтральным і 1-м Беларускіх франтах. У 1945 г. дэмабілізаваўся, выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Нясвіжскім педагагічным вучылішчы імя Я. Коласа, у сярэдняй школе № 3 Нясвіжа. 3 1982 г. жыве ў Мінску. Член СП СССР з 1947 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Славы III ступені і медалямі.
Першыя вершы надрукаваў у 1936 г. У час Вялікай Айчыннай вайны вершы друкаваліся ў газетах «Савецкая Беларусь» (Масква), «За свабодную Беларусь» (Калінінскі фронт), у газеце-плакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну», у франтавых і армейскіх газетах. Аўтар зборнікаў
вершаў «Разгневаная зямля» (1946), «Добрай раніцы» (1951), «У дальнім раёне» (1954), «Мае землякі» (1957), «Калі верыш» (1963), «Родныя мясціны» (выбранае, 1968), «Непаўторнасць» (1974), «Трываласць» (выбранае, 1978), «Сустрэчы» (1983), «Мой аўтограф» (1988), «Рукі салдата» (1990). Напісаў зборнікі вершаў для дзяцей «Добры дожджык» (1960), «Я вясну малюю» (1962), «Дзе вясны пачатак» (1965), «Ручаёк» (1969), «Вясновыя тэлеграмы» (1976), «Фарбы аосені» (1982), «Звініць ручаёк» (1988).
Склаў зборнік вершаў і ўспамінаў пра М. Сурначова «Акопны спеў» (1986). Перакладае з рускай, украінскай і польскай моў.
Леанід ПРАНЧАК
Леанід Іванавіч Пранчак нарадзіўся 12.11.1958 г. у вёсцы Пранчакі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1981). Пасля заканчэння універсітэта — малодшы рэдактар Магілёўскага абласнога радыё. 3 1983 г.— у Рэспубліканскім штабе студэнцкіх атрадаў. Член СП СССР з 1989 г.
Першы верш апублікаваў у 1973 г. (газета «Піянер Беларусі»), Аўтар кніг вершаў «Ясак любові» (калектыўны зборнік «Лагодны прамень раніцы», 1988), «Першапутак» (1988). Перакладае з польскай, рускай і ўкраінскай моў.
Васіль ПРАСКУРАЎ
Васіль Фёдаравіч Праскураў нарадзіўся 25.8. 1926 г. у вёсцы Негаціна Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны скончыў Сваташыцкую няпоўную сярэднюю школу. У 1945 г. прызваны ў Савецкую Армію. Да 1950 г. служыў карэспандэнтам армейскай газеты «За честь Родяны» ў Аўстрыі, Венгрыі і Германіі. У 1950—1958 гг.— старшыня Ганцавіцкага райспажыўсаюза, экстэрнам скончыў
Брэсцкую гандлёва-кааператыўную школу. У 1963 г. завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. У 1958—1962 гг.— супрацоўнік ганцавіцкай раённай газеты «Савецкае Палессе», у 1962—1966 гг. працаваў у ляхавіцкай раённай газеце «Будаўнік камунізму», з 1966 г.— рэдактар газеты «Савецкае Палессе». Член СП СССР з 1987 г.
Узнагароджаны медалямі.
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968).
Памёр 22.5.1987 г.
Першы літаратурна-крытычны артыкул апублікаваў у 1950 г. Аўтар кніг публіцыстыкі «Святая сівізна» (1966), «Трое з-за Лані» (1967), «Людзі-суседзі» (1974), «Пакажы чалавеку дарогу» (1979), «Пакланіся зямлі-карміцельцы» (1982), «Чорны хлеб» (1984).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя П. М. Лепяшынскага (1986) за кнігу «Пакланіся зямлі-карміцельцы».
Леанід ПРОКША
Леанід Януаравіч Прокша нарадзіўся 19.4.1912 г. у горадзе Полацку ў сям’і рабочага.
Скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум (1931). Працаваў загадчыкам Кустаўніцкай пачатковай школы Мазырскага раёна (1931 — 1934), выкладаў беларускую мову і літаратуру ў сямігодцы і на рабфаку ў Барысаве. Служыў у Чырвонай Арміі (1935—1937). Быў літработнікам у газеце «Віцебскі рабочы» (1937—1940), у польскай газеце «Штандар вольнасці» (Мінск, 1940—1941), рэдактарам польскай рэспубліканскай дзіцячай газеты «Піянер» (1941). У гады Вялікай Айчыннай вайны — ваенны журналіст. Скончыў Ваенна-палітычную акадэмію імя У. I. Леніна (1955). У 1956—1958 гг.— загадчык аддзела часопіса «Коммуннст Белоруссмн», у 1958—1969 гг.— рэдактар газеты «За вяртанне на Радзіму» (з 1960 «Голас Радзімы»), у 1969—1972 гг.— галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва». Член СП СССР з 1961 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і двума — II ступеняў, Чырвонай Зоркі, медалямі і польскім Залатым крыжам заслугі.
Выступае ў друку з 1937 г. (газета «Віцебскі пралетары»). Піша на беларускай і рускіх мовах. Аўтар зборніка апавяданняў і нарысаў «Мсточннк красоты» (1960), кніжак гумарыстычных апавяданняў, памфлетаў «Каб жылося-вялося» (1961), «Камедыянты» (1961), «Кантроль сумлення» (1963), «Праз туманы» (1964), «След вядзе за мяжу» (1965), «Інтрыгі прэзідэнцкага двара» (1967), «Не ўтым поездзе» (1971), «Самадзейнасць у ліфце» (1972), «Зося смяецца» (1982), «Прнзракн н презнденты» (1988), аповесцей «Ці варта было жаніцца» (1968), «За Добрыцай-рэчкай» (1975), нарыса «Герон Олерона» (з В. Андрэевым і У. Сасінскім, 1965), кніг публіцыстыкі «По обе стороны океана» (1968), «Туман развеецца» (1970), «Візітная картка народа» (1972), раманаў «Пакуль жывеш на свеце» (1980), «Туннка Несса» (1986). «Урокі любові і нянавісці» (1990). Выйшлі аповесці для дзяцей «Мальчнк в большнх башмаках» (1963), «Незвычайныя прыгоды хлопчыка Бульбінкі» (1973), «Стрэлы над ярам» (1974, дапоўненае выданне 1979).