Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.
Заслужаны работнік культуры БССР (1974). 3 артыкуламі выступае ў друку з 1948 г. Аўтар кніг «На шырокіх шляхах жыцця» (1965), «На эпнческом направленнн» (Масква, 1969).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1966) за кнігу крытычных артыкулаў «На шырокіх шляхах жыцця».
Генадзь ПАШКОЎ
Генадзь Пятровіч Пашкоў нарадзіўся 23.3.1948 г. у вёсцы Ліпавічы Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і служачых.
У 1971 г. скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. 1. Леніна. Працаваў рэдактарам на Беларускім радыё. 3 1972 г. у часопісе «Полымя» — загадчык рэдакцыі, адказны сакратар, з 1979 г.— намеснік галоўнага рэдактара. 3 1989 г. працуе кансультантам гуманітарнага аддзела ў апараце ЦК КПБ. Член СП СССР з 1977 г.
У друку выступае з 1967 г. Выдаў зборнікі паэзіі «Кляновік» (1975), «Дыстанцыя небяспекі» (1979), «Гравюры дарог» (1981), «Зямлю слухаю» (1983), «Маналог на кастрышчы» (1986), «Крокі» (1988), «Люблю, спадзяюся, жыву» (1990). Выйшаў зборнік паэзіі для дзяцей «Дзяўчынка з блакітным мячыкам» (1986), кніга нарысаў «Будзень як свята» (1977).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980) за паэтычныя зборнікі «Красный жаворонок» (Масква, 1977), «Дыстанцыя небяспекі».
Навум ПЕРКІН
Навум Саламонавіч Перкін нарадзіўся 15.2.1912 г. у гарадскім пасёлку Тураве Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і саматужніка.
У 1928 г. паступіў у Гомельскі педагагічны тэхнікум, у 1929—1931 гг. настаўнічаў у пачатковых школах на Гомельшчыне. Скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1936) і аспірантуру пры гэтым інстытуце (1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны — з 1941 г. на фронце, з 1942 г. у партызанах на Браншчыне, з 1944 г. зноў на фронце. Быў двойчы паранены. 3 1946 г.— навуковы супрацоўнік, у 1963— 1976 гг.— загадчык сектара ўзаемасувязей літаратур Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Доктар філалагічных навук, прафесар. Член СП СССР з 1954 г.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.
Памёр 2.10.1976 г.
У друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі, рэцэнзіямі пачаў выступаць з 1946 г. Пісаў на рускай і беларускай мовах. Выйшлі працы «Аркадзь Куляшоў: Паэтычная творчасць» (1951), «Творчасць Петруся Броўкі» (1952), «Шляхі развіцця беларускай савецкай літаратуры 20—30-х гадоў: Праблемы сацыялістычнага рэалізму» (1960), «В семье братсклх лнтератур» (1967), «Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў літаратуры» (1971), «Человек в советском романе» (1975), брашура «Пятро Глебка» (1955), зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Абсягі думкі» (1979). Апублікаваны аўтабіяграфічныя мастацкія творы «Мальчнк нз местечка» (1981) і «Я стал партнзаном» (1982).
Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964), «Нсторнн советской многонацмональной ллтературы» (1970—1971), сааўтар дакладаў да III Міжнароднага з’езда славістаў «Асноўныя асаблівасці развіцця сучаснай беларускай літаратуры» (з В. Івашыным, 1958) і да V — «Беларускапольскія ўзаемасувязі ў XIX ст.» (з А. Лойкам, 1-969), а таксама падручніка «Беларуская савецкая літаратура» для 9—10 класаў (з Ю. Пшырковым, 1959— 1973).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у двухтомным даследаванні «Нсторля белорусской дооктябрьской ллтературы» і «РІсторля белорусской советской ллтературы».
Піліп ПЕСТРАК
Піліп Сямёнавіч Пестрак нарадзіўся 27.11.1903 г. у вёсцы Сакоўцы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
Вучыўся ў двухкласным вучылішчы. У 1914 г. разам з бацькамі эвакуіраваўся ў сяло Максімаўка Бузулукскага павета Самарскай губерні. Працаваў памочнікам справавода крэдытнага таварыства, вучыўся ў гімназіі. У 1919 г.— памочнік бухгалтара ў валасным выканкоме. Пасля вучобы на рабфаку ў 1920 г. паступіў на гістарычны
факультэт Самарскага універсітэта. Увосень 1921 г. разам з бацькамі вярнуўся на радзіму. Працаваў рабочым на лесапільні, лесніком. Служыў у польскім войску (1924—1926). У 1926 г. уступіў у члены КПЗБ і стаў членам павятовага камітэта Беларускай сялянска-рабочай грамады ў мястэчку Косава. 3 1927 г.— сакратар Косаўскага падпольнага райкома, член Слонімскага акругкома КПЗБ, у 1933—1934 гг.— інструктар ЦК КПЗБ. Амаль 11 гадоў сядзеў у турмах буржуазнай Польшчы, вызвалены Савецкай Арміяй у верасні 1939 г. з гродзенскай турмы. Працаваў сакратаром Гродзенскага гаркома (1939—1940). Быў абраны дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі ў Беластоку (1939), членам паўнамоцнай камісіі на сесіі Вярхоўнага Савета СССР (1939). У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху. Працаваў начальнікам Упраўлення па справах мастацтваў пры Саўнаркоме БССР (1943—1945), навуковым супрацоўнікам Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР (1945—1947), літкансультантам СП БССР (1948—1951). Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1940— 1946), а таксама дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1971 — 1975). Член СП СССР з 1939 г.
Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Дружбы народаў, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968).
Памёр 22.8.1978 г.
Творчую працу пачаў з вершаў у гады падпольнай рэвалюцыйнай дзейнасці ў Заходняй Беларусі. У друку выступіў у 1927 г. пад псеўданімам Звястун. Першы зборнік вершаў «На варце» надрукаваў у 1940 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «За сваю Айчыну» (1946), «Падарожнае» (1962), паэма «Слова пра Мінск» (1968).
У пасляваенныя гады выступаў пераважна ў галіне прозы. Выдадзены зборнікі апавяданняў «Першыя ўсходы» (1951), «Неспадзяванак» (1957), «Лясная песня» (апавяданні і нарысы, 1958), апавяданне «Камень» (1960), «Сярод чаротаў» (1964), «Апавяданні» (1970), раманы «Сустрэнемся на барыкадах» (1954), «Серадзібор» (1963). У 1947 г. выйшлі Выбраныя творы.
у 1969—1971 гг.— Збор твораў у 4-х, у 1984— 1986 гг.— у 5 тамах.
Перакладаў творы польскіх, украінскіх, латышскіх, літоўскіх пісьменнікаў.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1964) за раман «Серадзібор».
Алесь ПЕТР АШКЕВІЧ
Алесь (Аляксандр Лявонцьевіч) Петрашкевіч нарадзіўся 1.5.1930 г. у вёсцы Пярэвалачня Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1955 г. скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. У 1954—1961 гг. працаваў у ЦК ЛКСМБ інструктарам, кіраўніком лектарскай групы, намеснікам загадчыка аддзела. 3 1961 г.— інструктар, у 1963—1967 гг.— загадчык сектара ў аддзеле культуры ЦК КПБ. У 1967—1975 ri'.— адказны сакратар, а затым намеснік галоўнага рэдактара Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, у 1975—1976 гг.—рэктар Мінскага інстытута культуры. У 1976— 1979 гг.— загадчык аддзела культуры ЦК КПБ, з 1979 г.— намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Кандыдат гістарычных навук. Член СП СССР з 1974 г.
Заслужаны работнік культуры БССР (1975).
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі.
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1955 г. з фельетонаў, нарысаў, памфлетаў. Аўтар аднаактоўкі «Кары егіпецкія» (1966), п’ес «Адкуль грэх?» (1970, пастаўлена ў 1969), «Трывога» (надрукавана і пастаўлена ў 1974), «Злыдзень» (1979, пастаўлена ў 1973), «Укралі кодэкс» (надрукавана і пастаўлена ў 1976), «Напісанае застаецца» (1978, пастаўлена ў 1979, асобнае выданне ў 1982), «Соль» (надрукавана і пастаўлена ў 1981), «Русь Кіеўская» («Гора і слава», 1983, пастаўлена ў 1982), «Змова» (1986, пастаўленаў 1983), «Злавеснае рэха» (надрукавана і пастаўлена ў 1984), «У спадчыну — жыццё»
(1986, пастаўлена ў 1985), «Мой друг, Вялікі Чалавек» (пастаўлена ў 1986), «Куды ноч, туды сон» («Ка-та-стро-фа», 1987, пастаўлена ў 1988), «Мост упоперак ракі» (1986), «Прарок для Айчыны» (1990). Выйшлі зборнікі «П’есы» (1976), «У спадчыну — жыццё» (1986), «П’есы» (1988). Напісаў лібрэта оперы «Новая зямля» паводле аднайменнай паэмы Я. Коласа (пастаўлена ў 1982).
Яму належаць сцэнарыі мастацкіх фільмаў «Уваскрэсная ноч» (пастаўлены ў 1977) і «Нас выбраў час» (з У. Халіпам, пастаўлены ў 1976—1978), а таксама сцэнарыі навуковапапулярнага фільма «Францьіск, сын Скарынін» і дакументальнага фільма «Уздоўж і ўпоперак Дняпра» (пастаўлены ў 1990). Напісаў сцэнарыі да радыёспектакляў «Новая зямля» (пастаўлены ў 1976), «Злавеснае рэха» (пастаўлены ў 1984), «У спадчыну — жыццё» (пастаўлены ў 1986), «Надзвычай цяжкая пасада» (пастаўлены ў 1986).
Аўтар шэрагу апавяданняў.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за ўдзел у стварэнні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі.
Васіль ПЕТРУЧУК
Васіль Уладзіміравіч Петручук нарадзіўся 23.8.1926 г. у вёсцы Грабавец Бельска-Падляшскага павета Беластоцкага ваяводства (Польшча) у сялянскай сям’і.
У 1943—1944 гг. рабіў парабкам у вёсцы Елянка. Пасля Перамогі служыў у Корпусе ўнутранай бяспекі, ваяваў, быў паранены. Займаўся на курсах разведчыкаў (Вроцлаў, 1950— 1951). Працаваў у Варшаве (1951 —1960). Вучыўся ў школе контрразведкі (Легіянова, 1960— 1961). Зной працаваў у Варшаве. Скончыў эканамічны тэхнікум (1961). У 1962 г. пераведзены ў Беласток. У 1969 г. выйшаў у адстаўку. Член беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа». Кандыдат у члены Саюза польскіх літаратараў з 1987 г.
Узнагароджаны польскімі ордэнамі Кавалерскі крыж ордэна Адраджэння Польшчы, Sa-
латым Крыжам заслугі, Крыжам партызанскім, Сярэбраным Крыжам заслугі, медалямі, савецкім ордэнам Айчыннай вайны II ступені.
Заслужаны дзеяч культуры Полыпчы (1988).
У польскім друку выступае з 1961 г. Першае апавядане на беларускай мове надрукаваў у 1975 г. (газета «Ніва»). Аўтар аповесці «Пожня» (Беласток, 1987).
Зяма ПІВАВАРАЎ
Зяма Раманавіч (Залман Рувімавіч) Півавараў нарадзіўся 5.6.1910 г. у горадзе Касцюковічы Магілёўскай вобласці ў сям’і рабочага.
Вучыўся ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме. У 1929 г. пераехаў у Ленінград, дзе працаваў качагарам. Быў членам БелАПП. Скончыў літаратурны факультэт Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута (1934). Працаваў у газеце «Чырвоная змена» (1934—1936). У 1936 г. рэпрэсіраваны і ў 1937 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 8.3. 1958 г.