Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Алесь ПРУДНІКАЎ
Алесь (Аляксандр Трафімавіч) Пруднікаў нарадзіўся 14.4.1910 г. у вёсцы Стары Дзедзін Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1930 г. працаваў на будаўніцтве чыгункі Асіповічы — Магілёў — Рослаў, потым — на новабудоўлях Мінска, з 1931 г.— на рэспубліканскай кніжнай базе, у Дзяржаўным выдавецтве Беларусі, у БелТА. Вучыўся на творчым аддзяленні Мінскага педагагічнага інстытута (1932—1933). У сакавіку 1933 г. быў рэпрэсіраваны, але праз восем месяцаў вызвалены з_ турмы і адразу ж прызваны ў рады Чырвонай Арміі, дзе праслужыў да 1935 г. У 1935— 1936 гт. быў супрацоўнікам клімавіцкай раённай газеты «Камуна». Скончыў Ленінградскі настаўніцкі інстытут (1938). Працаваў настаўнікам,
інспектарам Пятроўскага (цяпер Кандапожскага) рана Карэльскай АССР, адначасова вучыўся завочна на філалагічным факультэце Карэльскага універсітэта. 3 першых дзён Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце, разведчык.
Загінуў 5.8.1941 г. каля вёскі Утукі Кандапожскага раёна Карэльскай АССР у час выканання баявога задання.
Першыя вершы з’явіліся ў друку ў 1930 г. У 1932 г. асобным выданнем выйшла паэма «Зямныя зоры». Падборка вершаў змешчана ў зборніку «Крывёю сэрца» (1967).
Павел ПРУДНІКАЎ
Павел Іванавіч Пруднікаў нарадзіўся 14.7.1911 г. у вёсцы Стары Дзедзін Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Працоўны шлях пачаў у 1930 г. шахцёрамметалургам у Данбасе. Працаваў на будаўніцтве чыгункі Асіповічы — Магілёў — Крычаў — Рослаў, а таксама на Магілёўскай шаўковай фабрыцы, на рэспубліканскай кніжнай базе ў Мінску, грузчыкам на чыгуначнай станцыі Мінск — Таварная, супрацоўнікам рэспубліканскага перыядычнага друку, БелТА, Беларускага радыё і клімавіцкай раённай газеты «Камуна». У 1937 г. скончыў Ленінградскі педагагічны інстытут імя Бубнава (Пакроўскага), a 11.8.1937 г. быў рэпрэсіраваны і пасля 4-х месяцаў зняволення ў ленінградскіх «Крыжах» («Крестах») доўгія гады працаваў у якасці зняволенага на будаўніцтве чыгунак у Бурацкай АССР і Іркуцкай вобласці, на будаўніцтве шыннага завода ў Омску і горна-металургічнага камбіната ў Нарыльску, грузчыкам у рачным порце Енісейска (Краснаярскі край). Пасля вызвалення (1945) працаваў токарам вагоннага дэпо Нарыльскай чыгункі, потым загадчыкам бібліятэкі Нарыльскага горна-металургічнага тэхнікума, настаўнічаў у сярэдніх школах Смаленшчыны (г. Рослаў, Рослаўскі і Ершацкі раёны, 1946—1952). Нейкі час выкладаў мову і літаратуру ў Ашмянскім педвучылішчы. 3 1952 па 1968 гг.— выкладчык мовы, літаратуры і гісторыі Слабодскай сярэдняй школы Бра-
слаўскага раёна Віцебскай вобласці. У 1968— 1971 гг.— старшы рэдактар часопіса «Служба быту Беларусі». Рэабілітаваны ў 1956 г.
Узнагароджаны медалём.
Першыя вершы ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1930 г. (газета «Піянер Беларусі»). У 1932 г. выйшла першая кніжка вершаў «Песні грузчыкаў») пад псеўданімам Паўлюк Буравей, (з Я. Субачам). Выдадзены зборнікі паэзіі «Час майго нараджэння» (1968), «Прысады» (1979), «Мая магістраль» (выбранае, 1981), «Заасцёр’е» (вершы, паэма, 1986), «Познія ягады» (вершы, паэма, 1990). У 1987 г. выйшла кніжка вершаў для дзяцей «Заранка», у 1988 г.— кніга ўспамінаў пра пісьменнікаў «Далёкае, але не забытае». •
Аўтар паэмы «Таймыр» (часопіс «Полымя», 1988) і аўтабіяграфічнай аповесці «Яжовыя рукавіцы» (часопіс «Полымя», 1989), а таксама нарысаў, публіцыстычных артыкулаў.
Зіновій ПРЫГОДЗІЧ
Зіновій Кірылавіч Прыгодзіч нарадзіўся 15.10. 1944 г. у вёсцы Лышча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння Лышчанскай сярэдняй школы (1960) працаваў у лагішынскай раённай газеце «Калгасная праўда», а затым карэспандэнтам-арганізатарам мясцовага радыёвяшчання. У 1967 г. скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела рэспубліканскай газеты «Звязда». 3 1977 г.— інструктар аддзела культуры, у 1978— 1981 гг.— памочнік сакратара ЦК КПБ. Скончыў аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1984). 3 1984 г.— загадчык кафедры журналістыкі, моў і літаратуры Мінскай вышэйшай партыйнай школы, з 1989 г.— намеснік загадчыка ідэалагічнага аддзела ЦК КПБ, з 1990 г.— галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссня». Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1986 г.
Узнагароджаны медалём.
3 першым апавяданнем выступіў у 1963 г.
(пінская раённая газета «Палеская праўда»). Аўтар кніг «На палях рэспублікі» (публіцыстыка, 1968), «Добры дзень, сад!» (нарыс, 1974), «На сельскнх просторах» (публіцыстыка, 1976), «Строгая доброта» (дакументальная аповесць, 1976), «Крылы дужэюць у палёце» (дакументальная аповесць, 1977), «Жменя зярнят» (нарысы, 1979), «Журавы на далёкай пойме» (аповесць, 1984), «Ноч перад нядзеляю» (аповесць, лірычныя замалёўкі, 1986).
Пятро ПРЫХОДЗЬКА
Пятро (Пётр Фёдаравіч) Прыходзька нарадзіўся 25.2.1920 г. у вёсцы Альшоў Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1936 г. працаваў кіраўніком спраў Хоцімскага райкома камсамола. Пасля заканчэння Магілёўскай газетнай партыйнай школы (1938) —адказны сакратар хоцімскай раённай газеты «Калгасная звязда». У 1939 г., пасля заканчэння Хоцімскай сярэдняй школы, паступіў у Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава ў Мінску. У 1940 г. прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на Бранскім фронце, на Курскай дузе, у вызваленні Беларусі, Польшчы, у баях за Берлін, за вызваленне Прагі. У пасляванны час (з 1947) працаваў у акруговай газеце «Во славу Родяны» (Мінск), іншых ваенных газетах. У 1953 г. дэмабілізаваны. У 1956 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Працаваў у часопісе «Беларусь» (1953—1954), газетах «Звязда» (1956—1957), «Літаратура і мастацтва» (1957— 1961), на мінскай студыі дакументальных фільмаў (1961 —1966). У 1967—1971 гг.— рэдактар выдавецтва «Беларусь», у 1972— 1979 гг.— старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1947 г.
Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
Першы верш надрукаваў у 1936 г. (хоцімская раённая газета «Калгасная звязда»), у рэспубліканскім друку выступіў у 1937 г. (газета «Чырвоная змена»), Аўтар зборнікаў паэзіі «Голас
сэрца» (1947), «Салдаты міру» (1951), «Ранак надЭльбай» (1952), «Пасля развітання» (1958), «Цёплы каравай» (1960), «Вішнёвы агонь» (1963), «Сонца раней узышло» (вершы і паэмы, 1967), «Калінавыя зоры» (вершы і паэма, 1969), «Прызнанне: Выбранае» (1970), «Не здадзеныя вышыні» (вершы і паэма, 1972), «На пераправе» (вершы і паэмы, 1974), «Лірыка» (1975), «Плацдарм» (вершы і паэма, 1978), «Лісты з паходаў» (выбранае, 1980), «Вячэрняя паверка» (вершы, балады, паэмы, 1982), «Парог памяці» (вершы, балады, паэмы, 1983), «Апаленыя вёрсты» (вершы, балада, паэма, 1986), «Водгулле грому» (1989), «Споведзь любові» (выбранае, 1990) і кнігі нарысаў «На новых землях» (з П. Багаценкавым, 1954). Для дзяцей выдаў зборнік вершаў «Сустрэча з маленствам» (1967), «Каляка-маляка» (1981), «Сцяблінка» (1986), паэму «Сын камунара» (1973).
Перакладае творы паэтаў народаў СССР.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова (1985) за зборнік «Парог памяці».
Іван ПТАШНІКАЎ
Іван Мікалаевіч Пташнікаў нарадзіўся 7.10. 1932 г. у вёсцы Задроздзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў Крайскую сямігодку, Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу (1951). Працаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газеты «Ленінец», настаўнікам Лонваўскай пачатковай школы. У 1957 г. скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Рэдактар мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (1957—1958), рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1958— 1962), з 1962 г.— рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Член СП СССР з 1959 г.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём.
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1984).
Выступіў у друку з вершамі ў 1952 г. Першы
празаічны твор — аповесць «Чачык» апублікаваў у 1957 г. (часопіс «Полымя»). Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Зерне падае не на камень» (1959) і «Сцяпан Жыхар са Сцешыц» (1966), аповесцей «Лонва» (1965, 1982), «Тартак» (1968, паводле сцэнарыя аўтара пастаўлены ў 1973 г. аднайменны тэлефільм), «Найдорф» (1976), раманаў «Чакай у далёкіх Грынях» (1962), «Мсціжы» (1972), «Алімпіяда» (1985, пастаўлены аднайменны тэлеспектакль, 1989). . У 1980 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1990 г.— 1 і 2 тамы Збору твораў у 4 тамах.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба
Коласа (1978) за аповесць «Найдорф».
Язэп ГГУШЧА
Язэп Пушча (Іосіф Паўлавіч Плашчынскі) нарадзіўся 20.5.1902 г. у вёсцы Каралішчавічы Мінскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1920 г. скончыў Мінскае рэальнае вучылішча, працаваў у Каралішчавіцкай пачатковай школе. Пасля заканчэння (1922) дзевяцімесячных курсаў беларусазнаўства ў Мінску быў інспектарам Мазырскага, Мінскага ўездных аддзелаў народнай асветы, выкладаў беларускую мову і літаратуру на агульнаадукацыйных курсах, у музычным тэхнікуме ў Мінску. Адзін з заснавальнікаў літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша». У 1925—1927 гг. вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, адкуль перавёўся ў Ленінградскі дзяржаўны універсітэт (скончыў чатыры курсы ў 1929). Быў стыльрэдактарам у Беларускім дзяржаўным выдавецтве. 25.7.1930 г. арыштаваны, прыгавораны 10.4. 1931 г. калегіяй АДПУ да 5 год высылкі. Прысуд адменены Вярхоўным судом БССР 30.1.1956 г. Працаваў бухгалтарам у Шчадрынску на Урале (1931 —1935), у саўгасе «Джэмтэ» каля Анапы (1935—1936), завучам, дырэктарам Маначоўскай сярэдняй школы Мурамскага раёна. У гады вайны мабілізаваны ў армію. У 1941 —1958 гг.— дырэктар Чаадаеўскай сярэдняй школы Мурамскага раёна Уладзімірскай вобласці (у 1942 г. быў курсантам 2-га Маскоўскага ваенна-палітыч-
нага вучылішча). 3 1958 г. жыў у Мінску. Член СП СССР з 1958 г.
Памёр 14.9.1964 г.
Першыя вершы з’явіліся ў друку ў 1922 г. Выйшлі зборнікі вершаў «Раніца рыкае» (1925), «Vita» (1926), «Дні вясны» (1927), «Песні на руінах» (1929), паэма «Крывавы плакат» (1930), вершаваная каэка «На Бабрыцы» (1960), «Вершы і паэмы» (1960), «Пачатак легенды» (1963), «Вершы і паэма» (1968), «Сады вятроў» (вершы і паэмы, 1982).