Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Памёр 7.7.1991 г.
У рэспубліканскім друку выступае з вершамі з 1959 г. Выйшлі зборнікі вершаў «Першыя вёрсты» (1963), «Сінія Брады» (1967), «Позвы» (1971), «У краі тым...» (1975), «Векавечная бацькаўшчына» (1976), «Трыгор’е» (1981), «Засцярога» (1984), «Залатазвон» (1986).
Вядомы і як перакладчык з украінскай, рускай і польскай моў.
Пятро РУНЕЦ
Пятро (Пётр Мікалаевіч) Рунец нарадзіўся 4.5.1911 г. у вёсцы Азярычына Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Пасля заканчэння курсаў пры Барысаўскім педагагічным тэхнікуме (1930) настаўнічаў у вёсках Глінішчы і Сяліба Бярэзінскага раёна. У 1937 г. паступіў вучыцца, а ў 1940 г. скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава ў Мінску. Увосень 1940 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях у Літве, на Волхаўскім, Сталінградскім франтах. Двойчы паранены. У маі 1943 г. дэмабілізаваны. Працаваў у эвакашпіталі, а затым у рэдакцыі новакузнецкай газеты «Большевнстская сталь». У 1945 г. вярнуўся на радзіму. У 1946—1953 гг.— загадчык аддзела рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі», у 1953— 1962 гг.— літсупрацоўнік часопіса «Бярозка», у 1963—1971 гг.— рэдактар-стыліст на Беларускім радыё. Член СП СССР з 1955 г.
Узнагароджаны медалямі.
Першае апавяданне апублікаваў у 1932 г. (часопіс «Іскры Ільіча»). Піша пераважна для дзяцей. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Юныя змагары» (1940), «У веснавыя дні» (1954), «Бярозавы конь» (1956), «Гіпсавая маска» (1958), «Канец казкі» (1960), «Заламаны ражок» (1961), «Вясёлыя здарэнні» (1962), «Алёшка-верхалаз» (1963), «Аб чым шэпчацца аер» (1966) — абедзве аповесці ў 1971 г. выдадзены асобнай кнігай «Алёшка і яго сябры», «Важнае заданне» (1968), «Белы васілёк» (1971), «Добрая душа» (1977), «Незвычайны збор» (1981), «Незвычайны наведвальнік» (1985), «Апошняе шчасце» (гумарэскі, 1984). Апублікаваў аднаактоўку «Сіні пясок» (1959).
Склаў зборнік успамінаў дзяцей пра вайну «Ніколі не забудзем» (з Я. Маўрам, 1948). У 1979 г. выдаў брашуру пра Я. Маўра «Чалавек з крылатай фантазіяй».
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы С. Міхалкова, Б. Емяльянава, Дж. Радары, Ж. Грывы, Л. Талвіра і інш.
Адам РУСАК
Адам Герасімавіч Русак нарадзіўся 24.5.1904 г. у вёсцы Пясочнае Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў Беларускі музычны тэхнікум (1930), Ленінградскую кансерваторыю (1934). У 1932—1949 гг.— саліст аркестра Ленінградскага Малога опернага тэатра (у час Вялікай Айчыннай вайны разам з тэатрам быў эвакуіраваны ў Арэнбург), у 1949—1959 іт.— саліст аркестра Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Член СП СССР з 1939 г.
Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў, «Знак Пашаны» і медалямі.
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1964).
Памёр 21.3.1987 г.
У друку з вершамі пачаў выступаць у 1927 г. (часопіс «Чырвоны сейбіт»). Аўтар зборнікаў вершаў і песень «На родных палетках» (1946), «Песні і вершы» (1951), «Песні» (1954), «Пад голас баяна» (1957), «Толькі з табою» (1960), «Звонкія крыніцы» (1965), «Выбранае» (1972), «Песні на словы А. Русака» (1975, 1980), «Закрасуйся, Нёман» (1978), «Засцілайце сталы» (выбранае, 1984), «Дружбакі» (1987), а таксама кніжак вершаў для дзяцей «У Буслаўцы» (1967), «Добра ведаю ўрок» (1981). Песні А. Русака «Бывайце здаровы», «Лясная песня» і іншыя сталі народнымі. Многія песні выходзілі асобнымі выданнямі.
Аляксей РУСЕЦКІ
Аляксей Сцяпанавіч Русецкі (Бурдзялёў) нарадзіўся 4.12.1912 г. у сяле Студзянец Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў Маскоўскі зааветэрынарны інстытут (1935), служыў у Чырвонай Арміі. 3 1936 г. працаваў ва ўпраўленні саўгасаў у Мінусінску, у бактэрыялагічных лабараторыях Масквы і Мінска. У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у Савецкай Арміі, удзельні-
чаў у баях на Калінінскім, Заходнім, 3-м Прыбалтыйскім франтах. Прымаў удзел у разгроме імперыялістычнай Японіі. У 1947 г. дэмабілізаваны. Працаваў літкансультантам СП БССР (1947—1952, 1960—1967), загадчыкам аддзела публіцыстыкі часопіса «Беларусь» (1952—1960), намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Полымя» (1967—1973), старшым рэдактарам рэдакцыі часопіса «Беларусь» (1973—1980).
Член СП СССР з 1947 г.
Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.
Заслужаны работнік культуры БССР (1983).
3 першымі вершамі выступіў у друку ў 1934 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «У заўтрашні свет» (1951), «Святло акон тваіх» (1959), «Усход і Захад» (выбранае, 1962), «Яго вялікасць» (паэма, 1965), «Служба святла» (1967), «Вершы і паэма» (1969), «Зямля гаворыць зорам» (паэмы і вершы, 1971), «Два колеры жыцця» (выбранае, 1973), «Позірк» (вершы і паэмы, 1977), «Паэмы» (1979), «Крокі сэрца» (1980), «Хвала жыццю» (1987). У 1982 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1981) за кнігу паэзіі «Крокі сэрца».
Алена РУЦКАЯ
Алена Вітальеўна Руцкая нарадзілася 11.1. 1950 г. у вёсцы Дзякаўцы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і служачых.
У 1961 г. з бацькамі пераехала ў Слонім. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1971). У 1971 —1977 гг. працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў Сценявіцкай васьмігадовай школе Слонімскага раёна, у Судзілаўскай сярэдняй школе Клімавіцкага раёна, у Сянькоўшчынскай сярэдняй школе Слонімскага раёна. С 1977 г. працуе ў сярэдняй школе № 2 у Слоніме. Член СП СССР з 1985 г.
3 першым вершам выступіла ў 1966 г. (газета «Голас Радзімы»). Аўтар зборніка паэзіі «Роздум» (1988).
Перакладае з украінскай мовы.
Алесь РЫБАК
Алесь (Аляксандр Пятровіч) Рыбак нарадзіўся 7.11.1934 г. у вёсцы Макаўчыцы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Рана застаўся без бацькоў — загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. У 1958 г. скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Працаваў у рэдакцыях радашковіцкай, дзяржынскай і бягомльскай раённых газет (1958—1959), часопісе «Вожык», газеце «Калгасная праўда» (1959—1962), на Беларускім радыё (1962—1963), у часопісе «Бярозка» (1963—1964). 3 1966 да 1972 г. жыў у Маскве — працаваў старшым карэктарам у Аддзеле апублівання Актаў Вярхоўнага Савета СССР, рэферэнтам у сакратарыяце Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Па сумяшчальніцтве выкладаў беларускую мову ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага. 3 1972 г.— намеснік адказнага сакратара праўлення СП БССР, з 1978 г.— старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП БССР з 1973 г.
Узнагароджаны медалём.
Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1953 г. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Дарогі бываюць розныя» (апавяданні і гумарэскі, 1972), «Што пасееш...» (1982), «Апошняя камандзіроўка» (1985), рамана «Трэба было жыць» (1990). Выдаў кніжку апавяданняў для дзяцей «Сёння прыедзе тата» (1976).
Алесь РЫЛЬКО
Алесь (Аляксей Іванавіч) Рылько нарадзіўся 27.3.1923 г. у вёсцы Рыдамля Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыўшы 9 класаў Рыдамлянскай сярэдняй школы, а затым педагагічныя курсы ў Оршы (1939), настаўнічаў у Лявонаўскай пачатковай школе на Аршаншчыне. Першы год Вялікай Айчыннай вайны працаваў на сельскай гаспадарцы, са жніўня 1942 г.— партызан атрада «Перамога» брыгады К. Заслонава, з верасня
1943 г,— мінёр у спецгрупе «Непераможныя». Быў паранены. У 1944—1946 гг. працаваў, адказным сакратаром баранавіцкага абласнога спартыўнага таварыства «Дынама», настаўнічаў на Пастаўшчыне. Скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1951), працаваў у газетах «Савецкі селянін», «Літаратура і мастацтва», часопісах «Вожык», «Полымя», літаратурным кансультантам СП БССР, Член СП СССР з 1952 г.
Узнагароджаны медалямі.
Памёр 16.4.1967 г.
Друкавацца пачаў у 1946 г. Выйшлі кнігі апавяданняў «Мае сустрэчы» (1952), «Цвіце чаромха» (апавяданні, п’есы, 1957), «Стуканок у аблавушцы» (гумарыстычныя апавяданні, 1959), «Ты прыгожая, Арынка» (апавяданні, нарысы, 1960), «Напрадвесні» (выбранае, 1984), аповесць для дзяцей «Мядовыя краскі» (1959, 1983), аднаактовая п’еса «Гром з яснага неба» (1953), «Колькі вяровачку не віць...» (аднаактовая камедыя і сцэнкі, 1958). У 1969 г. выйшла «Выбранае».
Рува РЭЙЗІН
Рува Шоламавіч Рэйзін нарадзіўся ў горадзе Лондане (Англія) у 1911 г. у сям’і рабочага, які выехаў туды На заработкі.
У дзяцінстве застаўся сіратой і выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Слуцку. Васемнаццацігадовым прыехаў у Мінск, працаваў мулярам, а потым паступіў на рабфак. У 1937 г. скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. У 1940 г. быў прызваны ў армію.
Загінуў у 1942 г. на фронце.
Першыя вершы апублікаваў у 1929 г. Пісаў на мове ідыш. Выступаў у газетах «Юнгер арбайтэр» («Малады рабочы»), «Акцябэр» («Кастрычнік») і ў часопісе «Штэрн» («Зорка»). Выйшлі «Вершы і апавяданні» (1929), зборнікі вершаў «Нялёгкай працай» (1934), «Вершы» (1940) і паэма «Вялікая хартыя» (1935). Асобныя творы апублікаваны ў перакладзе на беларускую мову ў зборніку «Мы іх не забудзем» (1949).
Рыгор РЭЛЕС
Рыгор Львовіч Рэлес нарадзіўся 23.4.1913 г. у горадзе Чашнікі Віцебскай вобласці ў сям’і служачага.
Скончыў Віцебскі педагагічны тэхнікум (1933), вучыўся на яўрэйскім аддзяленні літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. У 1937—1941 гг. працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў сярэдніх школах Слуцка і Навагрудка. 3 чэрвеня 1941 г.— у Савецкай Арміі, з 1942 г.— адказны сакратар шматтыражнай газеты «Стронтель» (Грамячынск). У 1945—1947 гг. літработнік у рэдакцыях брэсцкай абласной газеты «Заря», рэспубліканскай піянерскай газеты «Зорька», часопіса «Вожык», у 1947—1973 гг. выкладаў рускую мову і літаратуру ў вячэрніх школах рабочай моладзі ў Мінску. Член СП СССР з 1936 г.
Узнагароджаны медалём.
Упершыню выступіў у друку з вершам у 1931 г. (газета «Юнгер арбайтэр» — «Малады рабочы»). Піша на ідыш і рускай мовах. Выдаў зборнікі вершаў на мове ідыш «Пачатак» (1939), «Вершы» (1941) і кнігу апавяданняў «Пад мірным небам» (Масква, 1983). У перакладзе на беларускую мову выйшла кніга вершаў «Бяроза пад акном» (1961), на рускую — «Стнхя» (Масква, 1974). Пастаянна друкуецца на старонках яўрэйскага часопіса «Саветыш Геймланд» («Савецкая Радзіма», Масква).