• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і Чырвонай Зоркі, медалямі.
    Літаратурную дзейнасць пачаў у 1923 г. з вершаў. Піша на рускай і беларускай мовах. У 1927 г. апублікаваў зборнік вершаў «Полустанок» (з Г. Ладным). Выйшлі зборнікі апавяданняў «Скрыпка і ордэн» (1935), «Я внжу» (1939), «Ясные далн» (1951), «Жнзнн н судьбы» (1962), а таксама нарысы і брашуры «Рукамі ўдарнікаў» (1931), «У барацьбе за паліва» (1931), «Дзесяць дзён, якія прынеслі перамогу цэхам» (1931), «Запнскн молодого бойца» (Смаленск, 1932), «Раўняцца па героях» (1932),
    «Герой Савецкага Саюза Аляксандр Ісачанка» (1946), «Чэмпіён краіны» (з Ю. Багушэвічам, 1953), «Гістарычныя помнікі Беларусі» (1958), «Людн н подвнгн» (1965), «Ях мменамн названы улнцы Мннска» (1965, апошняе перавыданне пад назвай «Гером не уммрают» у 1974), «По нсторнко-революцнонным местам Мннска» (1981). Склаў зборнікі «Маякоўскі ў Беларусі» (1957) і «Успаміны пра Змітрака Бядулю» (з К. Цвіркам, 1988).
    Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў «Наваселле» (пастаўлены ў 1945), «Па малых рэках» (пастаўлены ў 1947) і казкі для лялечных тэатраў «Выспа мудрасці» (пастаўлена ў 1952).
    Алесь САЛАВЕЙ
    Алесь Салавей (Альфрэд Васільевіч Радзюк) нарадзіўся 1.1.1922 г. у вёсцы Крысава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і служачага.
    Вучыўся ў Мінскім педагагічным вучылішчы (1937—1938). Вучобу пакінуў з-за арышту бацькоў (трэба было ўзяць на сябе клопат пра малодшых братоў і сястру). У час акупацыі працаваў вярстальшчыкам у «Менскай (Беларускай) газэце», затым пісарам ва ўправе гарадскога пасёлка Ілья. 3 кастрычніка 1942 г.— сакратар часопіса «Новы шлях» (Рыга). Пад час наступлення Савецкай Арміі (1944) з’ехаў у Берлін, затым у Прагу, потым у Вену. У 1949 г. выехаў у Аўстралію, дзе працаваў на фабрыцы, займаўся літаратурнай дзейнасцю.
    Памёр 22.1.1978 г. у Мельбурну (Аўстралія).
    Першыя вершы апублікаваў у 1937 г. (часопіс «Піянер Беларусі», раённая газета «Ударнік Дзяржыншчыны»). Аўтар кніг паэзіі «Мае песні» (вершы і паэма, Рыга, 1944), «Сіла гневу» (вершы, паэма, Аўстрыя, 1948), «Нятускная краса» (Нью-Йорк — Мельбурн, 1982).
    Леў САЛАВЕЙ
    Леў Антонавіч Салавей нарадзіўся 21.10.1925 г. у горадзе Мінску ў сям’і рабочага.
    Да вайны скончыў адзін курс Мінскага будаўнічага тэхнікума. Пасля вайны працаваў на чыгунцы. У 1950 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. У час вучобы працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», у Галоўным упраўленні па справах літаратуры і выдавецтваў пры Савеце Міністраў БССР. 3 1950 г.— рэдактар, з 1968 г.— загадчык рэдакцыі перавыданняў і перакладаў выдавецтва «Беларусь». У 1972—1983 гг.— загадчык рэдакцыі перакладной літаратуры выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1954 г.
    Узнагароджаны медалямі.
    Памёр 3.1.1988 г.
    У друку выступаў з 1950 г. Пісаў літаратурна-крытычныя артыкулы і рэцэнзіі. Працаваў пераважна ў галіне мастацкага перакладу. У яго перакладзе на беларускую мову апублікаваны аповесці Г. Леберэхта «Святло ў Каордзі» (1952), А. Купрына «Алеся» (1970), Г. Маркава «Наказ» (1976), У. Цендракова «Вясеннія пярэваратні» (1977), Ч. Айтматава «Пасля казкі» («Белы параход», 1978), ра.маны А. Рыбакова «Вадзіцелі» (1953), Дзін Ліна «Сонца над ракой Сангань» (1954), С. Спасэ «Афэрдзіта зноў у вёсцы» (1960), Ф. Дастаеўскага «Белыя ночы» (1971), I. Грыгуркі «Канал» (1975), А. Ганчара «Бераг любові» (часопіс «Полымя», 1977), А. Кешокава «Зламаная падкова» (1981), М. Шундзіка «Белы шаман» (1983), аднатомнік выбраных твораў М. Садавяну (1954), аповесці і апавяданні Л. Талстога (1977), «Выбранае» А. Купрына (1985) і іншыя творы пісьменнікаў народаў СССР і замежных краін; у перакладзе на рускую мову выйшлі раманы Р. Мурашкі «Салаўі святога Палікара» (1970) і «Сын» (1973), М. Зарэцкага «Сцежкі-дарожкі» (1971), М. Ткачова «Дыханне агню» (1983), аднатомнікі выбраных твораў А. Марціновіча «Накцюрн» (1969), В. Каваля «Выбранае» (1975), М. Гарэцкага «Чырвоныя ружы» (1976), М. Ваданосава «Надзеі і здзяйсненні» (1979), аповесці Р. Няхая «Туман
    над стэпам» і «Алёшка-атаман» (1974), «Аповесць пра добрае сэрца» П. Кавалёва (1976), I. Навуменкі «Апошняя восень (1977), М. Гроднева «Што скажуць людзі» (1978), М. Парахневіча «Маленства маё і тваё» (1978) і інш.
    Алесь САЛАГУБ
    Алесь Салагуб (Аляксей Феафілавіч Салагуб) нарадзіўся 18.10.1906 г. у вёсцы Зарудзічы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў Віленскую беларускую гімназію (1927). За рэвалюцыйную дзейнасць двойчы быў зняволены польскімі ўладамі ў турму (1924, 1927). У 1928 г. нелегальна перайшоў польскасавецкую граніцу, жыў у Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1931). Вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры і мастацтва АН БССР (1931 —1933). Арыштаваны органамі АДПУ БССР 10. 8.1933 г. і па пастанове пазасудовага органа ад 9.1.1934 г. асуджаны да выключнай меры пакарання. Рэабілітаваны 16.8.1956 г.
    Расстраляны 17.5.1934.
    Свой першы цыкл вершаў напісаў у 1924 г. у турме. Друкаваўся з 1925 г. у прагрэсіўных заходнебеларускіх выданнях. У Мінску выйшаў зборнік вершаў «Лукішкі» (1929). Шэраг вершаў апублікаваны ў калектыўных зборніках «Сцягі і паходні» (1965), «Ростані волі» (1990).
    У газеце «Звязда», часопісе «Полымя рэвалюцыі» змяшчаў артыкулы, у якіх асвятляў літаратурны рух у Заходняй Беларусі і Польшчы. Выступаў таксама і як публіцыст. Часопіс «Полымя» надрукаваў у 1961 г. «Лукішскі дзённік», які паэт вёў у зняволенні.
    Уладзімір САЛАМАХА
    Уладзімір Пятровіч Саламаха нарадзіўся 24.3. 1949 г. у вёсцы Бераснёўка Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і рабочага.
    Пасля заканчэння Скачкоўскай сярэдняй школы Кіраўскага раёна (1966) быў залічаны на працу карэктарам у рэдакцыю раённай газеты «Кіравец». У 1968—1970 гг. служыў у Савецкай Арміі. Пасля заканчэння факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1975) працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага камітэта БССР па кінематаграфіі. 3 1983 г. працуе ў рэдакцыі часопіса «Маладосць» — літсупрацоўнікам, цяпер загадчык аддзела публіцыстыкі. Член СП СССР з 1982 г.
    У друку пачаў выступаць як журналіст з 1966 г. Першыя апавяданні апублікаваў у 1977 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг прозы «На ўзмежку радасці» (1980), «Заўтра ў дарогу» (1985), «Кавалёк — лесавая былінка» (1988), «Цяпло чужога сэрца» (1990).
    Па яго сцэнарыях зняты шэраг дакументальных і мультыплікацыйных фільмаў.
    Янка САЛАМЕВІЧ
    Янка (Іван Уладзіміравіч) Саламевіч нарадзіўся 29.10.1938 г. у вёсцы Малая Кракотка (у 1969 г. аб’яднана ў вёску Вялікая Кракотка) Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1960). Працаваў карэктарам, тэхнічным рэдактарам выдавецкага аддзела Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У. I. Леніна (I960—1962), рэдактарам у выдавецтве Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі (цяпер «Вышэйшая школа»). У 1967 г. скончыў аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ. 3 1968 г. працуе ў Галоўнай рэдакцыі БелСЭ (з 1980 г.— вьідавецтва БелСЭ імя П. Броўкі) —
    старшым навуковым рэдактарам, з 1976 г.— загадчыкам навуковай рэдакцыі народнай асветы і беларускіх слоўнікаў. Кандыдат філалагічнмх навук. Член СП СССР з 1989 г.
    Упершыню ў друку выступіў у 1955 г. (слонімская раённая газета «Вольная праца»), у рэспубліканскім — у 1957 г. Аўтар манаграфіі «Міхал Федароўскі» (1972), «Слоўніка беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў XVI—XX стст.» (1983).
    Склаў бібліяграфічны даведнік «Беларускі фальклор. 1926—1963» (1964), вучэбны дапаможнік для студэнтаў ВНУ «Беларуская дзіцячая літаратура: Хрэстаматыя» (з А. Налівайкам, М. Пятровічам, 1966), анталогію «Беларуская балада» (1978), выбраныя творы «Доля і хлеб» Г. Леўчыка (з Н. Ляшковіч, 1980), зборнікі «Беларускія загадкі (1982, 1989), «Мама Мышка сушыла шышкі» (беларускія народныя скорагаворкі, 1983), зборнік «Максім Гарэцкі: Успаміны, артыкулы, дакументы» (з А. Лісам, 1984), адзін са складальнікаў беларускага літаратурна-мастацкага календара «Кола дзён» (1987, 1988).
    Перакладае з рускай, украінскай, польскай моў.
    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за ўдзел у стварэнні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі.
    Аляксандр САЛАЎЁЎ
    Аляксандр Гаўрылавіч Салаўёў нарадзіўся 15.2. 1932 г. у сяле Старашашмінск Ніжнякамскага раёна (Татарская АССР) у рабочай сям’і.
    Скончыў Чыстапольскі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі (1949), Казанскае ваеннаавіяцыйнае вучылішча (1951), Ленінградскую Чырванасцяжную Ваенна-паветраную акадэмію імя А. Ф. Мажайскага (1961). Служыў у Забайкальскай, Туркестанскай, Сярэднеазіяцкай, Прыкарпацкай венных акругах. У 1982 г. звольнены ў запас. 3 1983 г. жыў у Мінску. Член СП СССР з 1983 г.
    Узнагароджаны медаля.мі.
    Памёр 9.12. 1986 г.
    Першыя вершы апублікаваў у 1957 г. у армейскай газеце «На страже Роднны» (Ленінградская ваенная акруга). Пісаў на рускай мове. Аўтар зборнікаў паэзіі «Траекторнм радуг» (Ужгарад, 1978), «Продолженне крыльев» (Масква, 1981).
    Алег САЛТУК
    Алег Уладзіміравіч Салтук нарадзіўся 25.8. 1946 г. у вёсцы Рыжэнькі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1963 г. скончыў Мішкаўскую сярэднюю школу Шумілінскага раёна і паступіў на аддзяленне рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута. Пасля заканчэння інстытута служыў у Савецкай Арміі (1967—1968). У 1969— 1973 гг.— адказны сакратар ушацкай раённай газеты «Патрыёт». У 1974—1979 гг.— уласны карэспандэнт абласной газеты «Віцебскі рабочы», з 1980 г.— сакратар Віцебскага абласнога аддзялення СП БССР. Член СП СССР з 1977 г.
    Узнагароджаны медалямі.
    Першыя вершы надрукаваў у 1965 г. (газета «Віцебскі рабочы»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Пачатак дня» (1974), «Працяг» (1977), «Святло зямлі» (вершы і паэмы, 1982), «На далонях жыцця» (вершы і паэма, 1988).
    Эдуард САМУЙЛЁНАК
    Эдуард Людвігавіч Самуйлёнак нарадзіўся 5.8. 1907 г. у горадзе Пецярбургу (Расія) у сям’і рабочага.
    Вучыўся ў польскай гімназіі (Петраград). Юнацкія гады правёў на радзіме бацькі ў вёсцы Бандзелі Верхнядзвінскага раёна. Хадзіў пільшчыкам па вёсках, займаўся самаадукацыяй. Загадваў хатай-чытальняй, быў сакратаром камсамольскай ячэйкі Росіцкага сельсавета. У 1929—1930 гг. служыў у Чырвонай Арміі. Працаваў у рэдакцыях газет «Чырвоная Полаччына» (1930—1933), «Літаратура і мастацтва»