• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Скончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум (1930). Настаўнічаў у Рагачоўскім раёне. У 1940 г. скончыў завочна літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. У час Вялікай Айчыннай вайны быў у партызанах, у 1944—1945 гт.— у Савецкай Арміі. Пасля вайны настаўнічаў у школах Магілёўшчыны і Міншчыны. У 1965—1971 гг. працаваў намеснікам дырэктара бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР.
    Памёр 8.10.1991 г.
    У друку ўпершыню выступіў у 1927 г. Выдаў зборнікі баек, вершаў, мініяцюр «Сатыра і гумар» (1958), «Сатырычны калаўрот» (1967), «Ад смеху не ўцячэш» (1975), зборнікі аповесцей, апавяданняў і гумарэсак «Мая хата не з краю» (1959), «Пад корань» (1962), «Усяк бывае...» (1963), «Шануючы вас» (1982), кніжку антырэлігійных нарысаў «Сцеражыся цемрашалаў!» (1964), «Дзіва ў кошыку» (1983), «Злазьце — прыехалі!» (1985), «3 сэрцам і перцам» (1987), кніжку апавяданняў для дзяцей «Дзіва ў рэшаце» (1963) і вершаваны зборнік «Пад смешнай вясёлкай» (1971). У 1977 г. выйшла кніга выбраных твораў «I з перцам і з сэрцам».
    Выступаў і як драматург. Напісаў сцэнарый кароткаметражнай тэлекамедыі «Акадэмік» (пастаўлена ў 1963). Аўтар звыш трыццаці аднаактовых п’ес, камедый для мастацкай самадзейнасці «Дадому» (1958), «Тэлеграма» (1959), «Землякі» (1962), «Чорт дапамог» (1963), «Навагодняя сустрэча» (1963), «Небяспечны госць» (1964), «На сваю галаву» (1966) і інш.
    Перакладаў з рускай і ўкраінскай моў. Пераклаў асобныя вершы А. Твардоўскага, С. Маршака, С. Міхалкова, А. Барто, С. Алейніка, А. Вішні, П. Глазавога і інш.
    Іосіф СКУРКО
    Іосіф Уладзіміравіч Скурко нарадзіўся 24.2. 1938 г. у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1956 г. скончыў Пастаўскую сярэднюю школу № 2 і стаў працаваць піянерважатым. Служыў у Савецкай Арміі (1957—1960). У 1965 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Працаваў у ЦК ЛКСМБ (1965— 1967), дырэктарам Бюро міжнароднага маладзёжнага турызму «Спадарожнік» (1967— 1971), рэферэнтам у Савеце Міністраў БССР (1971 —1974), палітычным аглядальнікам, каментатарам, загадчыкам аддзела, намеснікам галоўнага рэдактара літаратурна-драматычных
    праграм Беларускага тэлебачання (1974—1989). Член СП СССР з 1986 г.
    Узнагароджаны медалём.
    Памёр 2.7.1989 г.
    3 вершамі ў друку выступіў у 1962 г. («Настаўніцкая газета»), Аўтар зборнікаў паэзіі «Бацькоўскі парог» (1973). Асобныя вершы, пакладзеныя на музыку, сталі вядомымі песнямі («Верасы», «Бацькоўскі парог» і інш.).
    Перакладаў творы рускіх, украінскіх і польскіх паэтаў. Напісаў сцэнарый дакументальнага фільма «Драугістэ — дружба».
    Даір СЛАЎКОВІЧ
    Даір Фёдаравіч Слаўковіч нарадзіўся 21.9. 1932 г. у горадзе Мінску ў рабочай сям’і.
    Хлапчуком быў паранены, кантужаны і ў выніку гэтага ў 1944 г. цяжка захварэў. Восем гадоў праляжаў, прыкаваны да ложка, самастойна вучыўся. Скончыў Уздзенскую сярэднюю школу імя A. С. Пушкіна (1954). Працаваў бібліятэкарам, потым загадчыкам уздзенскай раённай дзіцячай бібліятэкі, настаўнікам у школе. У 1960 г. завочна скончыў факультэт бібліяграфіі і бібліятэказнаўства Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. 3 1977 г. жыве ў Мінску. Член СП СССР з 1970 г.
    Выдатнік культуры СССР (1968).
    Дэбютаваў вершамі (1946). Першае апавяданне надрукаваў у 1947 г. (часопіс «Затейннк», Масква). Выдаў для дзяцей і юнацтва кнігі апавяданняў і аповесцей «Каласавічок» (1969), «Сцежкаю мужных» (1971), «Хвядоскавы канікулы» (1972), «Пачым фунт ліха» (1975), «Я вярнуся, мама» (1977), «Я ў рабочыя пайду» (1978), «Алесік едзе ў Красабор» (1981), «Алея Невядомага салдата» (1981), «Гвардзейскі знак» (1982). Аўтар зборніка гумару і сатыры «Фірменны сродак» (1976), кнігі нарысаў «Бнблнотекарь» (1983).
    Напісаў п’есы «Крутадух» (1980), «Барацьба за градус» (1983), «Беражыце мужчын» (1984), «Даеш хуткасны!» (1985).
    Пераклаў з нямецкай кнігу В. Гаўфа «Маленькі Мук» (1977).
    Амксей СЛЕСАРЭНКА
    Аляксей Аляксеевіч Слесарэнка нарадзіўся 7.3.1919 г. у горадзе Кіеве (Украіна) у сям’і служачага.
    У 1924 г. бацькі вярнуліся на Беларусь. Вучня Брагінскай сярэдняй школы, яго запрасіла кінафабрыка Белдзяржкіно ў Ленінградзе здымацца ў ролі Мірона ў фільме «Палескія рабінзоны» (1934). Пасля гэтага яго накіравалі на вучобу ў Маскоўскую студыю кінаакцёраў. Здымаўся ў фільмах «Бежын луг» (рэжысёр С. Эйзенштэйн), «Вясёлыя хлопцы» (рэжысёр Р. Аляксандраў), «Аэраград» (рэжысёр А. Даўжэнка). У час Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце, камандаваў стралковым узводам. Ад Вялікіх Лук дайшоў да Берліна. Служыў у арміі да 1953 г. У 1954—1956 гг. працаваў дырэктарам бюро прапаганды мастацкай літаратуры пры СП БССР. Тры гады вучыўся на завочных курсах мастацкага чытання пры Усесаюзным доме народнай творчасці. Выступаў як чытальнік Беларускай дзяржаўнай філармоніі, адначасова (1962—1974) быў навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Якуба Коласа. Член СП СССР з 1969 г.
    Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I і II ступеняў і медалямі.
    Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1960).
    У друку пачаў выступаць у 1940 г. Аўтар літаратурнай кампазіцыі «Народны паэт БССР Якуб Колас» (1956) і шэрагу кампазіцый для мастацкага чытання, кніг нарысаў «Дарогі і песні» (1965) і партрэтаў дзеячаў літаратуры і культуры «Дарагія абліччы» (1967), «Жыццё ў мастацтве» (1977). У Кіеве выйшла на ўкраінскай мове кніга «Аляксандр Даўжэнка. Шлях да слова» (1974), у кнігу «Продолженне радостн» (1981) уключаны, акрамя перакладных, арыгінальныя працы аўтара.
    Пераклаў на беларускую мову кнігу A. А. Маякоўскай «Дзіцячыя і юнацкія гады Уладзіміра Маякоўскага» (1957).
    Марк СМАГАРОВІЧ
    Марк Станіслававіч Смагаровіч нарадзіўся 28.2.1927 г. у вёсцы Забалацце Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У час Вялікай Айчыннай вайны падлеткам пайшоў у партызанскі атрад імя Чапаева. Бацькі загінулі ў канцэнтрацыйным лагеры. У 1944 г. быў цяжка паранены, лячыўся ў шпіталі, знаходзіўся ў Бабруйскім доме інвалідаў (1945— 1952), дзе скончыў сярэднюю школу. Некаторы час жыў у Астрашыцкім Гарадку на Міншчыне, з 1964 г. жыве ў Мінску. Член СП СССР з 1955 г.
    Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі.
    Літаратурнай працай займаецца з 1949 г. Першую кніжку вершаў «Мой таварьіш» выдаў у 1955 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «На крыллях песні» (1958), «Маё выступленне» (1961), «Пачастунак» (1963), «Крокі» (1966), «Разводдзе» (вершы і паэмы, 1973), «Сплаў» (1976), «Жорны віру» (1980), «Бляск крышталю» (вершы і паэмы, 1983). Для дзяцей напісаў кніжкі паэзіі «Каля кастра» (1959), «Жураўліная труба» (1968), «Паглядае Дзіма ў неба» (1978), «Гартаванне» (1987). Сатырычныя вершы змешчаны ў калектыўным зборніку «Са свайго пункту гледжання» (з М. Макаевым, 1. Шуцько, 1966).
    Сяржук СОКАЛАЎ-ВОЮШ
    Сяржук Сокалаў-Воюш (Сяргей Анатольевіч Сокалаў) нарадзіўся 16.10.1957 г. у вёсцы Астроўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і служачых.
    Працаваў слесарам на заводзе жалезабетонных вырабаў (1974—1976), на Наваполацкім вытворчым аб’яднанні «Палімір» (1979). Служыў у Савецкай Арміі (1976—1978). У 1979 г. паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. 1. Леніна, а пасля трох курсаў.перавёўся на завочнае аддзяленне (скончыў у
    1985)	. Настаўнічаў у сярэдняй школе № 5 Наваполацка (1982—1984, 1985—1988), быў навуковым супрацоўнікам філіяла Літаратурнага музея Якуба Коласа ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна (1984—1985), загадваў літаратурнай часткай лялечнай трупы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску (1988—1990). 3 1973 г. жыве ў Наваполацку. Член СП СССР з 1990 г.
    У друку выступае з 1973 г. (наваполацкая газета «Хімік»). Аўтар зборніка паэзіі «Кроў на сумётах» (1989). Часта выступае як аўтар і выканаўца сваіх песень.
    Напісаў п’есу-казку «Свецяць, свецяць зорачкі...» (пастаўлена ў 1989).
    Пераклаў на беларускую мову п’есы А. Андрэева «Манумент», «Любоў да бліжняга», асобныя творы ўкраінскіх, польскіх пісьменнікаў.
    Аляксандр СОПАТ
    Аляксандр Сцяпанавіч Сопат нарадзіўся 23.2. 1936 г. у вёсцы Партызанская Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў рабочай сям’і.
    Працоўную дзейнасць пачаў у Архангельску ў 1950 г. на рыбалоўным сейнеры. У 1952— 1955 гг. працаваў качагарам, матросам на судах Мурманскага тралавага флоту. Служыў у Савецкай Арміі (1955—1958). Зноў бьіў матросам, боцманам, памочнікам капітана на судах Арктычнага параходства (Мурманск). У 1965 г. пераехаў у Гомель. Працаваў памочнікам экскаватаршчыка трэста «Гомельсельбуд», затым на Поўначы машыністам экскаватара, шафёрам у трэсце «Саюзтрубапровад» (Надым), вышкамантажнікам Беларускага ўпраўлення буравых работ на нафтапромыслах Саматлора, Пагранічнага (Ніжнявартаўск, Наябрск). Член СП СССР з 1984 г.
    Літаратурнай працай займаецца з пачатку 60-х гадоў. Піша на рускай мове. У беларускім друку выступае з 1965 г. (апавяданне ў газеце «Гомельская праўда). Аўтар кніг аповесцей «Трасса» (1982), «Самотлор» (1987), «Корабля» (1989).
    Браніслаў СПРЫНЧ AH
    Браніслаў Пятровіч Спрынчан нарадзіўся 16.8. 1928 г. у в. Каніж Новаміргарадскага р-на Кіраваградскай вобл. (Украіна) у сям’і служачага.
    Пасля заканчэння Кіраваградскага машынабудаўнічага тэхнікума (1949) працаваў на заводзе «Гомсельмаш» майстрам кавальскага цэха, літсупрацоўнікам завадской шматтыражнай газеты «Сельмашавец». Скончыў завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута імя М. Горкага (1959). У 1962—1964 гт.— літсупрацоўнік газеты «Советская Белоруссня». Пасля заканчэння Мінскай вышэйшай партыйнай школы (1966) — загадчык аддзела паэзіі часопіса «Нёман». Член СП СССР з 1985 г.
    Узнагароджаны медалём.
    Друкуецца з 1949 г. Піша на рускай мове. Аўтар зборнікаў паэзіі «Над кручамя Сожа» (1957), «В центральном пролете» (1961), «Ветер на откосах» (1964), «Плавка» (1968), «Черты лнца» (1970), «Ясень» (1973), «Вечная страда» (выбраныя вершы і пераклады, 1978), «Стремннна» (1982), «Сотворенне» (1983), «Надежды нежные росткн» (1986), «Свет любвй» (выбранае, 1988), «Жмзнн вечные кругя» (1990), «Васнлькм на белом полотне» (1990).