Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Янка СІПАКОЎ
Янка (Іван Данілавіч) Сіпакоў нарадзіўся 15.1. 1936 г. у вёсцы Зубрэвічы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Рана страціў бацькоў — у час Вялікай Айчыннай вайны за сувязь з партызанамі іх закатавалі фашысты. Вучыўся ў Зубрэвіцкай сярэдняй школе і адначасова працаваў паштальёнам. Пасля дзесяцігодкі некаторы час (1954— 1955) быў літсупрацоўнікам шклоўскай раённай газеты «Чырвоны барацьбіт». У 1960 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Працаваў у часопісе «Вожык» (1960—1973). 3 1973 г.— загадчык аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі, з 1989 г.— адказны сакратар) часопіса «Маладосць». Член СП СССР з 1961 г.
Першы верш надрукаваў у 1953 г. у аршанскай раённай газеце «Ленінскі прызыў». Выдаў кнігі паэзіі «Сонечны дождж» (1960), «Лірычны вырай» (1965), «Дзень» (1968), «3 вясны ў лета» (1972), «Веча славянскіх балад» (1973), «У поўдзень, да вады» (1976), «Вочы ў вочы» (выбранае 1978), «Усміхніся мне» (1984), а таксама зборнікі гумарэсак «Лысы юбілей» (1965), «Плюс на мінус» (1973), «Ланцугі для мух» (1980), «Пятніца ў суботу» (1988).
Аўтар кніг нарысаў «Па зялёную маланку» (1971), аповесцей і апавяданняў «Крыло цішыні» (1976), «Жанчына сярод мужчын» (1980), «Усе мы з хат» (1982), «Спадзяванне на радасць» (1983), «Пяць струн» (1984), «Сад людзей» (1985), «Журба ў стылі рэтра» (1990). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1985).
Пераклаў на беларускую мову кнігі паэзіі — «Лісце травы» У. Уітмена (1978), «Турэмны дзённік» Хо Шы Міна (1985), «Санеты бяды» Ф. Прэшарна (1987), паасобныя творы А. Пушкіна, А. Міцкевіча, Т. Шаўчэнкі, А. Блока, А. Туманяна, А. Цэрэтэлі, С. Квазімоды, Д. Максімовіч, I. Межэлайціса, I. Сарайліча, Р. Гамзатава, Д. Паўлычкі, А. Сійга, Ю. Марцінкявічуса, Г. Эміна, А. Малдоніса, А. Салакауры, урыўкі з «Калевалы» і інш.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за кнігу паэзіі «Веча славянскіх балад».
lean СІЎЦОЎ
Іван Кузьміч Сіўцоў нарадзіўся 27.12.1922 г. у вёсцы Бакунавічы Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў Чэрыкаўскую сярэднюю школу (1940) і паступіў у Ленінградскае авіятэхнічнае вучылішча. У час Вялікай Айчыннай вайны — авіямеханік, ваяваў пад Сталінградам. 3 прычыны цяжкай хваробы дэмабілізаваны (1944). Два гады працаваў у Чэрыкаўскім райкоме партыі. У 1948 г. скончыў рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. Працаваў у Магілёўскім абкоме партыі інструктарам, загадчыкам сектара друку (1948—1950), у рэдакцыях часопісаў «Бярозка» (1950—1952), «Беларусь» (з 1952). Член СП СССР з 1945 г.
Памёр 9.11.1959 г.
Некалькі вершаў змясціў у франтавым друку. Аўтар аповесці для дзяцей «Самыя юныя» (1949, 1961), рамана «Нягоды і радасці» (1960).
Уладзімір СІЎЧЫКАЎ
Уладзімір Мікалаевіч Сіўчыкаў нарадзіўся 3.5.1958 г. у горадзе Жодзіна Мінскай вобласці ў сям’і служачых.
Скончыў педагагічнае аддзяленне Мінскага мастацкага вучылішча імя А. Глебава (1977). Працаваў настаўнікам малявання і чарчэння ў Траянаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1977— 1979). Быў мастаком-афарміцелем у Мінскім палацы культуры і спорту чыгуначнікаў (1979— 1983). У 1981 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (пад час вучобы праходзіў стажыроўку ў Тбіліскім дзяржаўным універсітэце, дзе вывучаў грузінскую мову і літаратуру). Пасля заканчэння універсітэта (1986) —рэдактар аддзела літаратуры і мастацтва, у 1989— 1990 гг.— адказны сакратар часопіса «Бярозка». 3 1990 г.— прэзідэнт Беларускай асацыяцыі дэтэктыўнага, прыгодніцкага і палітычнага рамана. Член СП СССР з 1990 г.
У друку выступае з 1982 г. Аўтар кнігі вершаў «Адліга» (калектыўны зборнік «Лагодны прамень раніцы», 1988), адзін з аўтараў зборніка апавяданняў «Жнівеньскі праспект» (1988).
Працуе таксама ў галіне перакладу. У яго перакладзе з грузінскай мовы на беларускую апублікаваны раман Н. Думбадзе «Закон вечнасці» (1988), шэраг вершаў і паэм у «Анталогіі грузінскай паэзіі» ў 2 тамах (1989).
Іван СКАРЫНКІН
Іван Яфімавіч Скарынкін нарадзіўся 26.11. 1919 г. у вёсцы Тратнае Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1939 г. паступіў у Камуністычны інстытут журналістыкі (Мінск) і праз некалькі месяцаў бьіў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1941 —1942 гг. вучыўся ў ваенным авіявучылішчы сувязі (Харкаў, Ташкент). Накіраваны на Паўночна-Каўказскі фронт. У верасні 1942 г. пераведзены ў Забайкалле. Удзельнічаў у вайне з Японіяй. У 1946—1948 гг.— літсупрацоўнік дывізійнай газеты «Красный кавалернст». У 1952 г. скончыў рэдактарскі факультэт Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. I. Леніна (Масква). 3 1952 г.— спецкарэспандэнт газеты «Знамя победы» (Паўначная група войск), з 1958 г.— карэспандэнт, начальнік аддзела газеты Беларускай ваеннай акругі «Во славу Родяны», у 1972—1985 гг.— старшы рэдактар выдавецтва «Беларусь». Член СП СССР з 1985 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.
Выступае ў друку з мастацкімі творамі з 1950 г. (газета «Во славу Родяны»), Піша на рускай мове. Аўтар кніг нарысаў «Завеіцано отцамн» (1974). «О чем шумят сосны» (Масква, 1980), аповесці «Право вестя в бой» (1980), дакументальных аповесцей «Крепче сталн» (1978), «Тугне ветры» (Масква, 1983), «В дымке полнгонной» (1984), «Резерв комбата» (1988).
Уладзімір СКАРЫНКІН
Уладзімір Максімавіч Скарынкін нарадзіўся 7.6.1939 г. у горадзе Віцебску ў сям’і служачага.
Скончыў Рыжскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі імя Ленінскага камсамола (1961). Працаваў інжынерам у Мінскім аэрапорце. 3 1970 г.— начальнік аварыйна-выратавальнай службы Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі, у 1982—1987 гг.— намеснік дырэктара бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Член СП СССР з 1970 г.
У друку дэбютаваў вершам у 1955 г. (газета «ІІіянер Беларусі»). Выдаў зборнікі паэзіі «Буслы над аэрадромам» (1969). «Гукавы бар’ер» (1972), «Дазвольце ўзлёт» (вершы і паэмы, 1975), «Чацвёрты разварот» (1979), «Вугал атакі» (вершы і паэмы, 1982), «Пасадачныя агні» (паэма, вершы, 1985), «Выратавальны плыт» (вершы, паэма, 1988).
Пераклаў на беларускую мову зборнік вершаў М. Рубцова «Рускі агеньчык» (1986).
Эдуард СК.ОБЕЛЕЎ
Эдуард Марцінавіч Скобелеў нарадзіўся 8.12. 1935 г. у горадзе Мінску ў сям’і ваеннага інжынера-будаўніка.
У 1959 г. скончыў заходні факультэт Маскоўскага інстытута міжнародных адносін. Знаходзіўся на дыпламатычнай службе. 3 1966 г. працуе ў апараце ЦК КПБ. Член СП СССР з 1970 г.
У друку выступае з 1964 г. Піша на рускай мове. Аўтар зборнікаў вершаў «Дорога» (1969), «Каплндождя» (1973), «Вечернне тенн» (1977), «Земные долгн» (1987), «Мой дом» (1988), кніг аповесцей «Чудо любвн» (1975), «Выпускнякя» (1984), «Крястнна» (1986), «Сегодня нсповедь моя» (1988), раманаў «Шагм за твоей стеной» (1971), «Маятннк надежды» (1978), «Мярослав — князь дреговнчскнй» (1979), «Катастрофа» (1984), «Свндетель. Запнскн капнтана Тнмкова» (1987), «Беглец» (1989), а таксама кніг для дзяцей «Пряключеняе Арбузнка н Бе-
бешкн» (1983, пад назвай «Полет в страну чудовнш» пастаўлены тэлефільм у 1986), «Пацаны купнлн остров» (1989).
Напісаў радыёп’есу «Дело доктора Дарнэля» (пастаўлена ў 1979). Вершаваныя драматычныя творы ўвайшлі ў кнігі «Нз тьмы светлеюшме лмкн» (1983) і «Фнгуры» (1986).
Ян СКРЫГАН
Ян (Іван Аляксеевіч) Скрыган нарадзіўся 16.11.1905 г. у сяле Труханавічы Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Пасля парафіяльна-царкоўнай школы (1918) вучыўся ў Слуцкім духоўным вучылішчы, у школах першай і другой ступені, у рэальным вучылішчы, мяшанай гімназіі, нарэшце, у Слуцкім сельскагаспадарчым тэхнікуме (пакінуў з чацвёртага курса, у 1924). 3 1924 г. працаваў у слуцкай акруговай газеце «Вясковы будаўнік», пасля — загадчыкам Народнага дома ў Расонах, у рэдакцыі газеты «Чырвоная Полаччына». У 1928—1932 гг. вучыўся на літаратурналінгвістычным аддзяленні педфака Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1933—1936 гг. працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва». Быў членам літаратурных аб’яднанняў «Маладняк», «Літаратурна-мастацкая камуна». У канцы 1936 г. быў арыштаваны і 5.10.1937 г. асуджаны на 10 год зняволення ў лагерах і на 10 гадоў ссылкі. Пакаранне адбываў у Нова-Іванаўскім лагеры (пад Марыінскам). У ссьглцы працаваў на нумарным заводзе ва Узбекістане, у сланцахімічнай прамысловасці ў Эстоніі, на новабудоўлях Краснаярскага краю. 29.12.1954 г. рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР. 3 1955 г.— рэдактар у Дзяржаўным выдавецтве БССР, з 1959 г.— рэдактар аддзела прозы, потым намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя». 3 1967 г.— загадчык 'літаратурна-кантрольнай рэдакцыі Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, у 1975—1985 гг.— адказны сакратар Камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Член СП СССР з 1934 г.
Узнагароджаны медалямі.
Памёр 18.9.1992 г.
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1985).
Дэбютаваў у друку вершам у 1925 г. (слуцкая газета «Вясковы будаўнік»). Удзельнічаў у альманахах «Росквіт» (1925), «Наддзвінне» (1926), «Зарніцы» (1928), у калектыўным зборніку «Слуцкія песняры» (1926), у кнізе з гісторыі Магілёўскай шаўковай фабрыкі «На Цішоўскай пустэчы» (1931). Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Затока ў бурах» (1929), «Каця Лапянкова» (1932), «Сустрэчы» (1935), «Апавяданні» (1956), «Наталя» (1957), «Няпрошаная сляза» (1958), «Скажы адно слова» (1961), «Свая аповесць» (1964), «Кругі» (выбранае, 1969), «Кругі» (аповесць з доказамі, 1986). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1975, 1985).
Напісаў кнігі ўспамінаў, партрэтаў, нататак і артыкулаў па праблемах літаратурнага майстэрства і культуры мовы «Ранішнія росы» (1965), «Некалькі хвілін чужога жыцця» (1979, 1990). Пераклаў на беларускую мову кнігі і асобныя творы А. Астроўскага, М. Горкага, I. Буніна, Ф. Гладкова, К. Федзіна, I. Бабеля, а таксама ўкраінскіх, літоўскіх, латышскіх, эстонскіх пісьменнікаў.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за ўдзел у стварэнні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі.
Міхась СКРЫПКА
Міхась (Міхаіл Аляксандравіч) Скрыпка нарадзіўся 26.11.1907 г. у вёсцы Месціна Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.