• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.
    Загінуў 20.4.1945 г. пад Берлінам.
    Друкавацца пачаў у 1933 г. (рагачоўская раённая газета «Камунар»). Выйшлі зборнікі паэзіі «На сурмах баравых» (1946), «Барвовая зара» (1959), кніга вершаў, лістоў і ўспамінаў «Акопны спеў» (1986). Выступаў з літаратурнакрытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.
    Вера СУРСКАЯ
    Вера Сяргееўна Сурская нарадзілася 15.4. 1899 г. у горадзе Маскве (Расія) у сям’і інжынера.
    Пасля заканчэння жаночай гімназіі (1916) вучылася ў мастацкай студыі I. Машкова і музычным вучылішчы Селіванавых. Была артысткай у тэатрах Сочы, Сухумі, Батумі, Тбілісі (1917—1926), мастаком-карыкатурыстам і літсупрацоўнікам у газетах (Тбілісі). Скончыла Грузінскую акадэмію мастацтваў (1928). У 1945 г. працавала карэспандэнтам газеты Закаўказскай ваеннай акругі «Боец РККА». 3 восені 1945 г. жыла ў Брэсце, працавала педагогам у абласным Палацы піянераў, стварыла першы ў Беларусі дзіцячы тэатр лялек, дзе была драматургам, мастаком і рэжысёрам. Член СП СССР з 1952 г.
    Памерла 19.5.1952 г.
    Выступаць у друку пачала ў 1937 г. (газета «Заря Востока»), у беларускім друку з 1946 г. Пісала на рускай мове. У Тбілісі выйшлі кніжкі вершаў для дзяцей «Про Мяшек» (1939), «Бобкнн зуб» (1940), «Будь смелым», «Налёт», «Встреча», «й я помогаю» (усе ў 1943), «Я не так уж мал» (1944), у Мінску — «Пмонерское лето» (1950), «Звёздный поход» (1954) і зборнік казак «Новый дом» (1966). Аўтар шэрагу інсцэніровак і п’ес для дзяцей («Мороз-Снеговнк», «Про лентяя» і інш.). Пераклала на рускую мову асобныя творы азербайджанскіх, армянскіх і грузінскіх паэтаў.
    Павел СУШКО
    Павел Міхайлавіч Сушко нарадзіўся 20.11.1909 г. у вёсцы Сушкі Міёрскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Перад кайзераўскай акупацыяй разам з маці і старэйшым братам падаўся ў бежанцы. Вярнуўшыся дадому, працаваў на сельскай гаспадарцы і адначасова займаўся самаадукацыяй. Быў на вайсковай службе ў Вільні (1930—1931). Пасля ўз’яднання Беларусі (1939) стаў старшынёй мясцовага сельсавета. У Вялікую Айчынную вай-
    ну — спачатку ў падпольным атрадзе «Масква», потым у 4-й Беларускай партызанскай брыгадзе. Мабілізаваны як нестраявы на працоўны фронт, з восені 1944 да вясны 1947 г. працаваў на адной з шахт Чарамхоўскага вугальнага басейна ў Сібіры. Адпушчаны па стану здароўя, працаваў будаўніком, печніком, кіраваў паляводчай брыгадай у калгасе «Баявы партызан».
    Узнагароджаны медалямі.
    Памёр 26.9.1974 г.
    Друкавацца пачаў у 1938 г. у заходнебеларускіх выданнях. Творы змешчаны ў калектыўных зборніках «Сцягі і паходні» (1965), «Партызаны, партызаны...» (1985), «У паходзе» (1985), «Ростані волі» (1990).
    Пятро СУШКО
    Пятро (Пётр Паўлавіч) Сушко нарадзіўся 1.1.1937 г. у вёсцы Сушкі Міёрскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і паэта-селяніна.
    Пасля заканчэння Міёрскай сярэдняй школы (1956) працаваў выхавацелем у Аляксандраўскім дзіцячым доме. У 1959—1961 гг. служыў у Севецкай Арміі. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1966), працаваў загадчыкам аддзела міёрскай раённай газеты «Сцяг працы» (1966—1967), уласным карэспандэнтам абласной газеты «Віцебскі рабочы» (1968—1969), літсупрацоўнікам газет у Мінску «На страже Октября» (1969—1970) і «Звязда» (1970 — 1973), рэдактарам аддзела літаратуры часопіса «Вожык» (1973—1980), адказным сакратаром штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» (1980— 1987). 3 1989 г.— старшы рэдактар выдавецтва «Полымя». Член СП СССР з 1984 г.
    Узнагароджаны медалём.
    Першы верш надрукаваны ў 1954 г. (міёрская раённая газета «Сцяг працы»), Аўтар зборнікаў баек і мініяцюр «Ганарлівы сучок» (пад псеўданімам Цімох Дзераза, 1975), лірыкі «Пратока» (1976), вершаваных фельетонаў і гумарыстычных вершаў «Восці напагатоў» (1978), пародый і эпіграм «Парнаская кузня» (1981), кніжак для дзяцей «Вясёлы Бай» (1980),
    «Чмялёва гушкалка» (1986), «Ехаў кот у лес па дровы» (1990).
    Перакладае з польскай і ўкраінскай моў. Пераклаў асобныя творы В. Брудзінскага, Т. Паляноўскага, Ю. Кругляка, 1. Неміровіча, П. Рабра і інш.
    Анатоль СЫС
    Анатоль Ціханавіч Сыс нарадзіўся 26.10.1959 г. у вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1982 г. скончыў аддзяленне рускай і беларускай мовы і літаратуры гісторыка-філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага універсітэта. У 1982—1984 гг. служыў у Савецкай Арміі, потым працаваў карэспандэнтам веткаўскай раённай газеты «Перамога Кастрычніка». 3 1985 г.— старшы тэхнік на Рэспубліканскім радыётэлецэнтры. Член СП СССР з 1988 г.
    У друку выступае з вершамі з 1974 г. (рэчыцкая раённая газета «Дняпровец»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Агмень» (бібліятэка часопіса «Маладосць», 1988) і «Пан Лес» (1989).
    Масей СЯДНЁЎ
    Масей (Майсей Ларывонавіч) Сяднёў нарадзіўся 1.9.1915 г. у вёсцы Мокрае Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння Саматэвіцкай сямігодкі вучыўся у Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме (1930—1932). У 1933 г. паступіў на літаратурналінгвістычнае аддзяленне Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута, але на апошнім курсе (кастрычнік 1936) быў арыштаваны. Высланы на Калыму, дзе адбыў 5 год у лагерах. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны прывезены ў Мінск на перагляд справы, пад час акупацыі апынуўся на волі. Жыў у вёсцы Мокрае. У 1943 г. выехаў у Беласток, затым у Берлін. Спачатку жыў у Германіі, настаўнічаў у беларускай гімназіі ў Міхельсдорфе, у 1950 г. перасяліўся ў ЗША, дзе выкладаў рускую мову ў адным з уні-
    версітэтаў штата Індыяна. У 1969—1983 гг. працаваў на радыёстанцыі «Свабода» (Мюнхен, ФРГ). Жыве ў горадзе Глен-Коў (ЗША).
    3 першымі вершамі і апавяданнем выступіў у друку ў 1933 г. (часопіс «Работніца і калгасніца Беларусі», газета «Чырвоная змена»). Змяшчаў творы ў часопісе «Полымя рэвалюцыі», газетах «Савецкая Беларусь», «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», альманаху «Аднагодкі» (1936). У час вайны — у акупацыйных выданнях: часопісе «Новы шлях», газетах «Раніца», «Новая дарога», «Беларускі работнік» і інш. У Беластоку быў падрыхтаваны зборнік вершаў «Ад сына твайго, Беларусь» (меўся выйсці ў Кёнігсбергу, але згарэў там пад час пажару). Аўтар кніг паэзіі «У акіяне начы» (Рэгенсбург, 1946), «На край света» (Міхельсдорф, 1947), «Спадзяванні» (Рэгенсбург, 1947), «Цень Янкі Купалы» (Ватэнштат, 1947), «Ля ціхай брамы» (Нью-Йорк, 1958), «Патушаныя зоры» (Мюнхен — Нью-Йорк, 1975), «Ачышчэнне агнём» (Глен-Коў — Нью-Йорк, 1985), «А часу больш, чым вечнасць» (Глен-Коў—Нью-Йорк, 1989), раманаў «Раман Корзюк» (Нью-Йорк, 1985), «I той дзень надышоў» (Глен-Коў — Нью-Йорк, 1987). Напісаў успаміны пра Янку Купалу і Якуба Коласа (калектыўны зборнік «Янка Купала і Якуб Колас», Нью-Йорк, 1982).
    У 1989—1990 гг. газеты «Знамя юностн», «Літаратура і мастацтва», часопісы «Маладосць», «Крыніца» змясцілі яго падборкі вершаў.
    На беларускую мову пераклаў асобныя творы І.-В. Гётэ, «Плач Яраслаўны» («Слова аб палку Ігаравым») і інш.
    Мікола СЯМАШКА
    Мікола (Мікалай Пятровіч) Сямашка нарадзіўся ў 1914 г. у вёсцы Барылы (пазней злілася з вёскай Катушанкі) Полацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння сямігодкі працаваў у ветрынскай раённай газеце. У 1939 г. мабілізаваны ў Савецкую Армію, удзельнічаў у паходзе ў Заходнюю Беларусь. 3 пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на фронце.
    Загінуў у 1941 г. пры абароне Оршы.
    Першы верш апублікаваў у 1926 г. (газета «Чырвоная Полаччына»). Аўтар зборніка паэзіі «Шчырасць» (1939). Паасобныя вершы друкаваліся ў зборніках «Мы іх не забудзем» (1949) і «Крывёю сэрца» (1967).
    Сцяпан СЯМАШКА
    Сцяпан Пятровіч Сямашка нарадзіўся 27.7. 1898 г. у вёсцы Барылы (пазней злілася з вёскай Катушанкі) Полацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1920 г. пайшоў у Чырвоную Армію, удзельнічаў у грамадзянскай вайне. У 1921 — 1926 гг.— на партыйнай і савецкай рабоце ў Полацку. У 1926—1929 гг. працаваў рэдактарам акруговай газеты «Чырвоная Полаччына», потым — у часопісе «Шляхі калектывізацыі», у газеце «Звязда». Вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Мінску (1932). У гады Вялікай Айчыннай вайны — палітработнік у Савецкай Арміі. У 1945—1946 гг.— адказны сакратар камісіі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, з 1947 г.— навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ.
    Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны» і медалямі.
    Памёр 23.9.1965 г.
    Першы празаічны твор надрукаваў у 1925 г. У 1927 г. у газеце «Чырвоная Полаччына» апублікаваў некалькі ўрыўкаў з аповесці «Пад панскай няволяй». Аўтар кнігі апавяданняў «Пералом» (1932).
    Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы К. Маркса, Ф. Энгельса, У. I. Леніна.
    Ала СЯМЁНАВА
    Ала (Альбіна Іванаўна) Сямёнава нарадзілася 9.8.1938 г. у сяле Бальшарэцкае Бальшарэцкага раёна Камчацкай вобласці ў сям’і служачых.
    У 1944 г. сям’я вярнулася на радзіму ў Навагрудак. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1960) працавала рэдактарам і старшым рэдактарам выдавецтва «Навука і тэхніка». У 1968—1972 гг. літсупрацоўнік у прэсбюлетэні «Служба быту Беларусі», у 1972— 1986 гг.— рэдактар, старшы рэдактар рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства і драматургіі выдавецтва «Мастацкая літаратура». 3 1986 г.— літсупрацоўнік, з 1987 г,— рэдактар аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман». Член СП СССР з 1982 г.
    Узнагароджана медалём.
    3 рэцэнзіямі, літаратурна-крытычнымі артыкуламі і эсэ выступае з 1966 г. Аўтар кніг «Гарачы след таленту» (1979), «Слова сапраўднага лад» (1986).
    Іван СЯРКОЎ
    Іван Кірэевіч Сяркоў нарадзіўся 4.1.1929 г. у вёсцы Пакалюбічы Гомельскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    3 1948 г. служыў у Савецкай Арміі. Скончыў артылерыйскае вучылішча (1952). Пасля дэмабілізацыі (1955) працаваў у гомельскай раённай газеце «Маяк». Завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1962). 3 1960 г.— старшы рэдактар, у 1961 — 1989 гт.— галоўны рэдактар Гомельскай абласной студыі тэлебачання, з 1977 г. адначасова сакратар Гомельскага абласнога аддзялення СП БССР. Член СП СССР з 1970 г.