Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
У друку выступае з 1956 г. (аршанская раённая газета «Ленінскі прызыў»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Станцыя надзей» (1971), «Дабрадзея» (вершы і паэмы, 1977), «Босая цішыня» (вершы, паэма, 1980), «Гарывада» (драматычная паэма-бая, 1984), «Сонца ў хату» (выбранае, 1986), «Як павезлі мяне сватаць» (гумарэскі, 1987), «Скажыце ўсім» (лірыка і гумар, 1988), кніжак для дзяцей «Дожджык Мікіта» (вершы,
1979), «Бізоны-рабінзоны» (казкі, 1983), «Пра што думае кіт» (аповесць, 1986).
Перакладае на беларускую мову творы паэтаў народаў СССР.
Любоў ТУРБІНА
Любоў Мікалаеўна Турбіна нарадзілася 17.7. 1942 г. у горадзе Ашхабадзе (Туркменія) у сям’і вучонага.
Пасля заканчэння фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. JieHina (1964) —інжынер, аспірант, навуковы супрацоўнік Інстытута генетыкі і цыталогіі АН БССР. У 1980 г. скончыла завочнае аддзяленне паэзіі Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве. 3 1984 г.— навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат біялагічных навук. Член СП СССР з 1990 г.
3 вершамі пачала выступаць у друку ў 1974 г. (газета «Знамя юностн»). Піша на рускай мове. Аўтар зборнікаў вершаў «Улнца детства» (1981), «Город любвн» (1988).
На рускую мову пераклала паасобныя вершы М. Багдановіча, М. Стральцова, Р. Барадуліна, Г. Каржанеўскай, паэтаў Туркменіі і Азербайджана.
Міхась ТЫЧЫНА
Міхась (Міхаіл Аляксандравіч) Тычына нарадзіўся 10.2.1943 г. у пасёлку Ленінскі Алданскага раёна (Якуцкай АССР) у сям’і ссыльнага.
У 1947 г. разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму, у вёску Завалочыцы Глускага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя A. С. Пушкіна (1964). Кароткі час працаваў настаўнікам на Піншчыне. Служыў у Савецкай Арміі (1964—1965). Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1970) і працуе навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Член Беларускага ПЭНцэнтра з 1989 г. Член СП СССР з 1976 г.
Узнагароджаны медалём.
Друкавацца пачаў у 1963 г. з вершаў (брэсцкая абласная газета «Заря»), як крытык і літаратуразнавец з 1969 г. (часопіс «Маладосць»), Аўтар манаграфій «Кузьма Чорны: Эвалюцыя мастацкага мыслення» (1973), «Народ н война» (1985), зборнікаў літаратурна-крытычных артыкулаў «Змена квадры» (1983), «Час прозы» (1988). Адзін з аўтараў «РІсторян белорусской советской лнтературы» (1977), калектыўнай працы «Магчымасці рэалізму: Прычыннасць і гістарызм» (з В. Жураўлёвым, 1982).
Выступае і ў галіне прозы. Выйшлі «Дажынкі» (аповесць і апавяданні, 1979), «Вяртанне: Аповесць пра Кузьму Чорнага» (1984).
У
Дзмітрый УКСУСАЎ
Дзмітрый Ільіч Уксусаў нарадзіўся 15.5.1915 г. у горадзе Янакіева Данецкай вобласці (Украіна) у сям’і рабочага.
Працоўны шлях пачаў у 1932 г. токарам на Янакіеўскім металургічным заводзе. У 1936 г. працаваў сакратаром у раённай газеце «Ленннское знамя» (г. Тосна Ленінградскай вобласці), адначасова вучыўся на вячэрнім аддзяленні Ленінградскага інстытута інжынераў камунальнай гаспадаркі. У час Вялікай Айчыннай вайны — баец партызанскага атрада, адказны сакратар абласной газеты «Ленннградскяй партнзан». Пасля вызвалення Тоснянскага .раёна (1944)—рэдактар раённай газеты, адказны рэдактар наўгародскай газеты «Звязда», адказны сакратар абласной газеты «Новгородская правда». У 1948 г. скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС і накіраваны на працу рэдактарам баранавіцкай абласной газеты «Чырвоная звязда». Працаваў у рэдакцыі газеты «Советская Белоруссня» загадчыкам аддзела, намеснікам рэдактара (1952—1959), загадчыкам рэдакцыі ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (1959—1964), дырэктарам выдавецтва «Навука і тэхніка» (1964—1968), адказным сакратаром часопіса «Служба быту Беларусі» (1968—1975). Член СП СССР з 1964 г.
Узнагароджаны медалямі.
Памёр 19.9.1989 г.
Апавяданні і нарысы пачаў пісаць у даваенныя гады. Пісаў на рускай мове. Аўтар кніг прозы «Ранннй ветерок» (аповесць і апавяданні, 1959), аповесці «Я — твой друг» (1962, 2-е дапрацаванае выданне ў 1965) і публіцыстычнай кніжкі «Постоянно действуюіішй агятпункт» (Масква, 1961).
Якуб УСІКАЎ
Якуб (Якаў Кірылавіч) Усікаў нарадзіўся 20.9.1919 г. у вёсцы Кадзіна Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Вучыўся ў Магілёўскім палітасветтэхнікуме, затым на літаратурна-лінгвістычцым факультэце . Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. 3 трэцяга курса перавёўся на завочнае аддзяленне (скончыў у 1940). Працаваў дырэктарам сярэдняй школы ў Вялікім Сяле Дзяржынскага раёна (1937—1939), выкладчыкам мовы і літаратуры ў Мар’інагорскім сельскагаспадарчым тэхнікуме. У час Вялікай Айчыннай вайны быў партызарам на Магілёўшчыне, потым — у Савецкай Арміі на 2-м Беларускім фронце. Быў паранены. Пасля вайны вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР (1947—1949) і працаваў у газеце «Чырвоная змена» (1945—1949). У 1949—1975 гг.— загадчык кафедры беларускай літаратуры Магілёўскага педінстытута, дацэнт таго ж інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1951 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.
3 рэцэнзіямі і артыкуламі пачаў выступаць у 1946 г. Выдаў манаграфіі «Драматургія Кандрата Крапівы: Нарысы аб станоўчым героі» (1953), «Беларуская камедыя: Ля вытокаў жанру» (1964), «Беларуская камедыя» (1973), зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Грамадзянскае сумленне мастака» (1976), «Беларуская камедыя: Літаратурна-крытычныя нарысы» (1979), «Андрэй Макаёнак: Нарыс жыцця і творчасці» (1984). Адзін з аўтараў . дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ «Беларуская дзіцячая літаратура» (1966), «Беларуская вуснапаэтычная творчасць» (1966), «Гісторыя беларускай літаратуры: XIX — пачатак XX , ст.» (1981), «Гісторыя беларускага тэатра» (1983).
Андрэй УШАКОЎ
Андрэй Фёдаравіч Ушакоў нарадзіўся 16.10. 1912 г. у вёсцы Рабяткі Чавускага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў прафтэхшколу металістаў, працаваў слесарам у дэпо, у майстэрнях авіяпарка, на швейнай фабрыцы «Сцяг індустрыялізацыі» ў Віцебску. У 1930—1931 гг. вучыўся на крытыка-творчым аддзяленні Вышэйшага педагагічнага інстытута ў Мінску, у 1933—1934 гг.— ва Усесаюзным інстытуце кінематаграфіі ў Маскве. Скончыў літаратурны факультэт Маскоўскага інстытута гісторыі, філасофіі і літаратуры імя М. Г. Чарнышэўскага (1939). 3 1939 г. служыў у Чырвонай Арміі, працаваў у рэдакцыі дывізійнай газеты «За Советскую родкну» (Гомель).
Загінуў у 1941 г. на фронце.
Вершы пачаў друкаваць у 1928 г. (газета «Чырвоная змена»). Першы зборнік вершаў «Рабочы пульс» выдаў у 1932 г. (з П. Ананьевым). Аўтар зборнікаў вершаў «Праца і маладосць» (Віцебск, 1933), «Зарава вагранак» (1933), «Голас Радзімы» (1938), «Наша маладосць» (выбранае, 1962). Выйшлі напісаныя для дзяцей у сааўтарстве з А. Жаўруком паэмы «Пра майго таварыша» (1939), «Пра слаўных папанінцаў нашага дзетсада» (1939) і зборнік вершаў «Пра майго катка» (1950).
Пісаў таксама апавяданні. Сааўтар лібрэта аперэты «Зарэчны барок» (з А. Жаўруком).
ф
Сяргей ФАМІН
Сяргей Уладзіміравіч Фамін нарадзіўся 29.4. 1906 г. у вёсцы Пепелеўка Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Манастыршчынскага раёна Смаленскай вобласці, Расія) у сям’і настаўніка.
Скончыў Магілёўскі педагагічны тэхнікум (1925). Два гады працаваў настаўнікам на Барысаўшчыне. Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1930). Выкладаў беларускую і рускую літаратуры ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Член літаратурных аб’яднанняў «Маладняк», БелАПП і інш. 4.01.1934 г. быў арыштаваны і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Пасля апеляцыі Вярхоўным судом СССР расстрэл заменены пазбаўленнем волі на 10 гадоў. Адбываў зняволенне ў Комі АССР. 29 верасня — 2 кастрычніка 1941 г. адбыўся паўторны суд. Прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Па першай справе рэабілітаваны Вярхоўным судом СССР ад 27.2.1958 г., па другой — Вярхоўным судом РСФСР ад 25.01.1957 г.
Расстраляны 4.12.1941 г.
3 вершамі пачаў выступаць у 1924 г. (газета «Соха м молот»). У 1927 г. асобным выданнем апублікавана паэма «Балота». У 1929 г. была падрыхтавана і здадзена ў выдавецтва кніга вершаў «Дымнае лета», але не выйшла. Асобныя вершы змешчаны ў «Анталогіі беларускай паэзіі» (1961), зборніку «Універсітэт паэтычны» (1971).
Юрый ФАТНЕЎ
Юрый Сяргеевіч Фатнеў нарадзіўся 10.2.1938 г. у сяле Акімаўка Краснашчокаўскага раёна Алтайскага краю ў сям’і ваеннаслужачага.
Незадоўга да пачатку Айчыннай вайны з бацькамі пераехаў на Беларусь. Пад час акупацыі жыў у вёсцы Старыя Дзятлавічы на Гомельшчыне, у 1944 г.— у вайсковай часці ў раёне станцыі Сарны (Украіна). У пасляваенныя гады вучыўся ў Новасвержанскай сярэдняй школе Стаўбцоўскага раёна (да 1955). У 1956 г. паехаў у Казахстан, дзе працаваў бібліятэкарам. 3 1965 г. жыў у Гомелі, Бранску, Ленінградзе. 3 1990 г. жыве ў Гомелі. Член СП СССР з 1967 г.
У друку пачаў выступаць з вершамі ў 1955 г. (стаўбцоўская раённая газета «Прамень»). Піша на рускай мове. Першыя тры зборнікі вершаў апублікаваны ў Алма-Аце: «Любнмое» (1962), «Обіцнй вагон» (1964), «Глаза не умеют молчать» (1966). Затым выйшлі кнігі «Поет рожок у Сожа» (1967), «Лнрнка» (Масква, 1971), «День прозренья» (Масква, 1978), «Лунный час» (Тула, 1983), «Костер на прястанн» (Масква, 1983).
Андрэй ФЕДАРЭНКА
Андрэй Міхайлавіч Федарэнка нарадзіўся 17.1.1964 г. у вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1983 г. скончыў Мазырскі політэхнікум. Працаваў мулярам будаўнічага ўпраўлення № 63 у пасёлку Мікашэвічы Лунінецкага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1983—1984). Працаваў транспартным рабочым у Калінкавічах. Скончыў бібліятэчны факультэт Мінскага інстытута культуры (1990). Працуе загадчыкам аддзела культуры і навукі часопіса «Полымя». Член СП СССР з 1990 г.
Першыя апавяданні надрукаваў у 1987 г. (часопіс «Маладосць»). У 1989 г. у «Бібліятэцы часопіса «Маладосць» выйшла кніжка прозы «Гісторыя хваробы».
Уладзімір ФЕДАСЕЕНКА
Уладзімір Канстанцінавіч Федасеенка нарадзіўся 22.4.1926 г. у пасёлку Бор Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.