• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Аўтар сцэнарыяў мастацкага фільма «Ветразі майго дзяцінства» (пастаўлены ў 1982 ) і тэлевізійнага «Незнаёмая песня» (пастаўлены ў 1983). Пераклаў на беларускую мову казку Р. Кіплінга «Чаму ў слоніка доўгі нос» (1974).
    Ы
    Кузьма ХРОМЧАНКА
    Кузьма Рыгоравіч Хромчанка нарадзіўся 25.10. 1929 г. у пасёлку Калінаўка Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1951). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Дзятлаўскай сярэдняй школе (Гродзенскай вобласці, 1951 —1953). Вучыўся ў аспірантуры (1953— 1956), працаваў навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1956—1966). 3 1966 г. на выкладчыцкай рабоце ў Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У. I. Леніна, дацэнт кафедры беларускай літаратуры. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1983 г.
    У друку выступае з рэцэнзіямі і літаратурнакрытычнымі артыкуламі з 1957 г. Аўтар манаграфій «Піліп Пестрак: Жыццё і творчасць» (1960), «Беларуская мастацкая проза (канец XIX — пачатак XX ст.» (1979), навуковапапулярнай кнігі «За шчасце зямное» (1966).
    Сымон ХУРСІК
    Сымон Аляксеевіч Хурсік нарадзіўся 13.2.1902 г. у вёсцы Снусцік Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння Мінскага беларускага педагагічнага тэхнікума (1925) настаўнічаў у мястэчку Валынцы, у Полацку. Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная Полаччына». У 1930 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. 10.4.1931 г. быў арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў высылкі ў ЙашкарАлу. Працаваў настаўнікам у школах Марыйскай і Чувашскай АССР, Казахскай ССР. У гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на 4-м Украінскім і 1-м Беларускім франтах, двойчы кантужаны. Пасля вайны зноў настаўнічаў. 13.10. 1958 г. рэабілітаваны. 3 1964 г. жыў у Карагандзе.
    Памёр 31.3.1972 г.
    Упершыню выступіў у друку з апавяданнем у 1924 г. (газета «Савецкая Беларусь»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Першы паўстанак» (1925), «Шляхамі навальніц» (1930) і аповесці «Чорны мост» (1929—1930, часопіс «Маладняк»).
    Пераклаў на беларускую мову аповесць А. Серафімовіча «Горад у стэпе» (1930).
    ц
    Кастусь ЦВІРКА
    Кастусь (Канстанцін Аляксеевіч) Цвірка нарадзіўся 28.3.1934 г. у вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1958). У 1958—1959 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёна. Быў літсупрацоўнікам раённай газеты «Рудзенская праўда», рэдактарам на Беларускім радыё, старшым метадыстам рэспубліканскага Дома народнай творчасці, старшым інспектарам Упраўлення па распаўсюджванні друку Міністэрства сувязі БССР. У 1972 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР і з таго часу — навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. 3 1981 г.— старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва», з 1984 г.— рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Полымя». Кандыдат гістарычных навук. Член СП СССР з 1961 г.
    Першы артыкул у рэспубліканскім друку з’явіўся ў 1951 г., першы верш — у 1953 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Такія сэрцы ў нас» (1959), «Бягуць раўчукі» (1962), «Чарназём» (1967), «Каласы» (1975), «Сцежка дадому» (1980), «Рэха дарог» (1982), «Хат вячысты дар» (вершы і паэма, 1982), «Зялёная Дуброва» (1987), «Лодка долі тваёй» (1988), а таксама кніжак вершаў і казак для дзяцей «Зайчыкаў хлеб» (1966), «Дарункі лесу» (1969), «Як Алесь згубіўся ў лесе» (1986), «Добрыя суседзі» (1988).
    Выйшлі мастацкія нарысы, звязаныя з літа-
    ратурнымі мясцінамі Беларусі,— «Дарога ў сто год» (1974), «Той курган векавечны» (1985), а таксама манаграфія «Слова пра Сыракомлю» (1975).
    Прыняў удзел у напісанні кнігі «Беларуская фалькларыстыка эпохі феадалізму» (1989) (з. Г. Каханоўскім, Л. Малаш, 1989). Складальнік тома «Вяселле. Абрад» (1978), кнігі ўспамінаў пра 3. Бядулю (з Я. Садоўскім, 1988), зборніка твораў Я. Чачота «Наваградскі замак» (1989).
    Канстанцін ЦІТОЎ
    Канстанцін Маркавіч Цітоў нарадзіўся 26.10. 1905 г. у сяле Сачкавічы Клімаўскага раёна Бранскай вобласці (Расія) у сялянскай сям’і.
    Скончыў Нова-Ропскую прафтэхшколу (Бранская вобласць, 1922), вучыўся на літаратурным факультэце Ленінградскага універсітэта. Пасля трэцяга курса (1927) быў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1937 г. здаў экстэрнам экзамены за універсітэт. Працаваў у газетах «Советская Белоруссня» (1937—1938), «Літаратура і мастацтва» (1938—1939), кансультантам СП БССР (1939—1940). У час Вялікай Айчыннай вайны служыў камандзірам эскадрона, карэспандэнтам армейскага і франтавога друку. Быў паранены. У пасляваенныя гады — на творчай працы ў Мінску. Член СП СССР з 1939 г.
    Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I і II ступеняў і медалямі.
    Памёр 13.4.1972 г.
    3 вершамі ў друку выступіў у 1930 г., у беларускім — з 1934 г. Пісаў на рускай мове. Аўтар зборнікаў паэзіі «Выступленме в путь» (1941), «Мы поклялнсь» (Свярдлоўск, 1942), «Солдатскне строкн» (1947), «РІскателн» (1956), «Сердце землм» (вершы і паэма, 1958), «Локоть друга» (вершы і паэма, 1961), «Ручеек» (1966), «Просто про любовь» (1970), «Следы на отмелн» (1972), «Солнце загорается за Сожем» (1978), «Возвраіценйе» (1986) і зборніка
    вершаваных казак для дзяцей «Якубова каша» (1960).
    Працаваў і ў галіне прозы. Выйшлі нарыс «За честь заводской маркн» (Варонеж, 1947), «Невыдуманные рассказы» (1967), кніжкі апавяданнў для дзяцей «Лесной маршрут» (1959, 2-е дапоўненае выданне ў 1975), «йзумрудный гусь» (1967).
    Пераклаў на рускую мову зборнік вершаў М. Смагаровіча «Снежннка» (1962), трылогію Р. Сабаленкі «Мду в жнзнь» (1963), асобныя творы беларускіх паэтаў.
    Тамара ЦУЛУКІДЗЕ
    Тамара Георгіеўна Цулукідзе нарадзілася 19.12. 1903 г. у горадзе Тбілісі (Грузія) у сям’і настаўніка.
    У 1924 г. скончыла Тбіліскі дзяржаўны тэатральны інстытут і была прынята ў трупу Акадэмічнага тэатра імя Ш. Руставелі. Як «жонка ворага народа» (яе муж, вядомы рэжысёр А. Ахметэлі, быў расстраляны) з 1937 да 1946 г. знаходзілася ў турмах, лагерах, на лесапавале, на земляных работах, працавала санітаркай, медсястрой у Краснаярскім краі. У Сыктывкары (Комі АССР) арганізавала тэатр лялек. У 1946 г. была вызвалена. а ппаз два гады пераехала ў Курск, дзе працавала рэжысёрам абласнога тэатра лялек. Тут паўторна арыштавана па ранейшай справе і выслана ў Краснаярскі край, дзе пазнаёмілася з рэпрэсіраваным пісьменнікам А. Пальчэўскім (у 1948—1955 гг. жыў у Краснаярскім краі), стала яго жонкай. Рэабілітавана ў 1956 г. Зноў працавала ў тэатры імя Ш. Руставелі. 3 1958 г. жыла ў Мінску. Член СП СССР з 1967 г.
    Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалём.
    Заслужаная артыстка Грузінскай ССР (1934).
    Памерла 9.2.1991 г.
    Літаратурную працу пачала з рэцэнзій і артыкулаў пра тэатр у 1933 г. у рускай і грузінскай
    перыёдыцы. '3 1959 г. выступала ў беларускім друку. Пісала на рускай, беларускай і грузінскай мовах. Выдала кнігі для дзяцей «Театр кукол в школе» (1957), «Когда подннмается занавес» (1963), «К детям прншел вожатый» (1967), зборнікі пазнавальных нарысаў «Голубой факел» (1965, 2-е дапоўненае выданне ў 1970), аднаактовых п’ес — «Твое честное слово» (1973). У Тбілісі выйшла кніга мемуараў «Всего одна жнзнь» (1983) і напісаны па-грузінску зборнік апавяданняў «Вяртанне» (1989).
    Пераклала з грузінскай мовы на беларускую раман Ц. Данжашвілі «На Алазані» (з А. Пальчэўскім, 1959), асобныя творы іншых празаікаў.
    Артур ЦЯЖКІ
    Артур Іосіфавіч Цяжкі нарадзіўся 23.7.1943 г. у вёсцы Лылойці Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння Свірскай сярэдняй школы Мядзельскага раёна (1963) працаваў у смаргонскай раённай газеце «Светлы шлях» літсупрацоўнікам. У 1963—1967 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1967—1968 гг.— літсупрацоўнік раённай газеты. 3 1969 г.— карэспандэнт газеты «Чырвоная змена», з 1971 г.— уласны карэспандэнт гэтай газеты па Брэсцкай вобласці, у 1972—1975 гг. і ў 1978 г.— карэспандэнт брэсцкай абласной газеты «Заря». У 1974 г. скончыў завочнае аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. У 1975—1977 гт.— карэспандэнт раённай газеты «Астравецкая праўда», з верасня 1978 г.— адказны сакратар Гродзенскага абласнога таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, у 1979 г.— карэспандэнт газеты «Голас Радзімы», са снежня 1979 г.— карэспандэнт газеты «Знамя юностн», у 1981-—1984 гг.— рэдактар Гродзенскага абласнога навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці. Член СП СССР з 1982 г.
    Узнагароджаны медалямі.
    Памёр 5.4.1984 г.
    Першыя апавяданні апублікаваў у 1966 г. (газета «Літаратура і мастацтва»), Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Сустрэча пасля вясны» (1980), «Пара блакітных дажджоў» (1982), «Дзе мой дом?..» (1986).
    Тамара ЧАБАН
    Тамара Канстанцінаўна Чабан нарадзілася 31.5.1952 г. у вёсцы Чабаны Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. 1. Леніна (1974). Выкладала беларускую мову і літаратуру ў Ветрынскай сярэдняй школе Полацкага раёна. 3 1978 г. жыве ў Мінску. Працавала старшым карэктарам у выдавецтве «Навука і тэхніка». Скончыла завочна аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ імя У. I. Леніна (1980). 3 1981 г.— навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1988 г.
    Памерла 20.03.1992 г.
    Выступіла ў друку як крытык і літаратуразнаўца ўпершыню ў 1976 г. (газета «Літаратура і мастацтва»). Аўтар кніг пра паэзію «Крылы рамантыкі» (1982), «Сучасная паэзія і фальклор» (з Я. Гарадніцкім, 1988).
    Міхась ЧАВУСКІ
    Міхась (Майсей Моталевіч) Чавускі нарадзіўся 25.12.1904 г. у вёсцы Шапілава Жлобінскага раёна Гомёльскай вобласці ў сям’і вясковага шаўца.
    3 1917 г.— наборшчык у друкарні ў Жлобіне, з 1924 г.— у Мінску. Служыў у пагранічных войсках (1926—1928). Працаваў у Белспажыўсаюзе, рэдагаваў газету палітаддзела Плешчаніцкай МТС, мінскую сельскую раённую газету,