Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Іван ШАМЯКІН
Іван Пятровіч Шамякін нарадзіўся 30.1.1921 г. у вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў (1940). У 1940—1945 гг. у Савецкай Арміі — камандзір гарматы, затым камсорг дывізіёна. Удзельнічаў у баях пад Мурманскам, у вызваленні Польшчы, у баях на Одэры. У 1945—1948 гг. настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахаўскага раёна. 3 1946 г. вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1950). Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчнзна». 3 1954 г.— намеснік старшыні, з 1966 г.— сакратар, з 1968 г.— другі сакратар, з 1971 г.— першы намеснік старшыні, у 1976—1980 гг.— першы сакратар праўлення СП БССР. 3 1980 г.— галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». У 1963 г. як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XVIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963—1985) і СССР (1980—1989). Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1971 —1985). Членкарэспандэнт АН БССР. Член СП СССР з 1947 г.
Герой Сацыялістычнай Працы (1981). Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі.
Народны пісьменнік БССР (1972).
У час Вялікай Айчыннай вайны выступаў у армейскай газеце «Часовой Севера» з нарысамі і вершамі. У 1945 г. надрукаваў аповесць «Помста» (часопіс «Полымя»), Аўтар раманаў «Глыбокая плынь» (1949, інсцэніраваны ў 1956), «У добры час» (1953), «Крыніцы» (1957, інсцэніраваны ў 1961), «Сэрца на далоні» (1964, інсцэніраваны ў 1965), «Снежныя зімы» (1970), «Атланты і карыятыды» (1974, аднайменны відэафільм Беларускага тэлебачання, 1980), «Вазьму твой боль» (1979, экранізаваны ў 1981),
«Петраград — Брэст» (1983), «Зеніт» (1987). Цыкл з пяці аповесцей («Непаўторная вясна», 1957; «Начныя зарніцы», 1958; «Агонь і снег» і «Пошукі сустрэчы», 1959; «Мост», 1965) аб’яднаны ў пенталогію «Трывожнае шчасце» (1960, 1973, 1982). Выйшлі кнігі апавяданняў і аповесцей: «На знаёмых шляхах» (1949), «Дзве сілы» (1951), «Апавяданні» (1952), «Першае спатканне» (1956), «Матчыны рукі» (1961), «Вячэрні сеанс» (1968), «Лёс майго земляка» (1970), «Бацька і дзеці» (1971), «Сцягі над штыкамі» (1976), «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч» (1976, пастаўлены кінафільмы адпаведна ў 1978 і 1980), «Браняпоезд «Таварыш Ленін» (1985), «У роднай сям’і» (1986), «Драма» (аповесці, гістарычныя сцэны, 19'90), а таксама кніжка апавяданняў для дзяцей «У Маскву» (1950). У 1965—1966 гг. выйшаў Збор твораў у 5-ці, ў 1977—1979 гг.— у 6 тамах.
Напісаў п’есы «Не верце цішыні» (апублікавана і пастаўлена ў 1958), «Выгнанне блудніцы» (апублікавана і пастаўлена ў 1961, асобнае выданне ў 1962), «Дзеці аднаго дома» (апублікавана і пастаўлена ў 1967), «Экзамен на восень» (1973, пастаўлена ў 1974), «Баталія на лузе» (1975), «I змоўклі птушкі» (1977, пастаўлена ў 1977), Залаты медаль» (1979, пастаўлена ў 1980). Аўтар сцэнарыя 4-серыйнага тэлеспектакля «Трывожнае шчасце» (з А. Гутковічам, пастаўлены ў 1968), кінасцэнарыяў «Крыніцы» (з Ю. Шчарбаковым, пастаўлены ў 1964), «Хлеб пахне порахам» (пастаўлены ў 1974), «Атланты і карыятыды» (пастаўлены ў 1978). У 1974 г. выйшаў зборнік кінааповесцей і п’ес «Экзамен на восень».
Аўтар кніг публіцыстычных і літаратурнакрытычных артыкулаў «Размова з чытачом» (1973), «Карэнні і галіны» (1986).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) за раман «Глыбокая плынь», Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1959) за раман «Крыніцы», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1968) за раман «Сэрца на далоні» і кнігу «Трывожнае шчасце», Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978) за кнігу «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч», Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання (1982) за кінафільм «Вазьму твой боль».
Таццяна ШАМЯКІНА
Таццяна Іванаўна Шамякіна нарадзілася 8.10. 1948 г. у горадзе Мінску ў сям’і пісьменніка.
Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1971) і аспірантуру пры гэтым універсітэце (1974). 3 1974 г.— выкладчык, з 1982 г.— дацэнт кафедры беларускай літаратуры універсітэта. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1983 г.
3 рэцэнзіямі і артыкуламі выступіла ў рэспубліканскім друку ў 1972 г. (газета «Літаратура і мастацтва»). Аўтар кнігі літаратурнай крытыкі «На лініі перасячэння» (1981).
Пераклала на рускую мову аповесці I. Шамякіна «Гандлярка і паэт» (Масква, 1977), «Драма» (часопіс «Нёман», 1989), п’есу «Залаты медаль» (пастаўлена ў 1980), раманы «Вазьму твой боль» (Масква, 1980), «Петраград — Брэст» (Масква, 1985), «Зеніт» (Масква, 1988).
Іван ШАПАВАЛАЎ
Іван Еўдакімавіч Шапавалаў нарадзіўся 26.1. 1907 г. у вёсцы Бежаўка Бурынскага раёна Сумскай вобласці (Украіна) у сялянскай сям’і.
Скончыў Камуністычны універсітэт Беларусі. 1923 г. служыў у войсках ЧОН, у 1925— 1939 гг.— у пагранічных войсках, з 1939 г.— у палітупраўленні пагранічных войск НКУС СССР (Масква). Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны працаваў загадчыкам аддзела ў часопісе «Пограннчннк» (Масква). Член СП СССР з 1934 г.
Загінуў 26.6.1941 г. на фронце пад Барысавам.
Друкаваць вершы, апавяданні, нарысы пачаў у канцы 20-х гадоў. Пісаў на рускай мове. Выйшлі ў Мінску зборнікі вершаў «Товаршцн» (1932), «Дзержннцы» (1934), «Время блнзнтся» (1937), паэма-аповесць «Ян Рендя» (1932), аповесць «Большевнкн граннцы» (1936) і кніжка прозы «Ненадуманные рассказы» (1939). Асоб-
ныя творы надрукаваны ў зборніку «Мы іх не забудзем» (1949).
У 1940 г. напісаў лібрэта оперы «Паграннчннкн» (музыка А. Туранкова).
Лазар ШАПІРА
Лазар Львовіч Шапіра нарадзіўся 13.6.1905 г. у горадзе Нова-Беліца (цяпер у складзе Гомеля) у рабочай сям’і.
У 1918-—1926 гг. працаваў у Гомелі рабочым, качагарам на заводзе «Чырвоны хімік». Скончыў вячэрнюю сярэднюю школу ў Нова-Беліцы (1926). Быў загадчыкам агітпропа НоваБеліцкага райкома камсамола. 3 1927 г.— у Чырвонай Арміі. У Вялікую Айчынную вайну — старшы інструктар па друку, адказны сакратар часопіса «Фронтовой юмор» Палітупраўлення Заходняга фронту, спецкарэспандэнт газеты «Сталннскнй пнлот» 1-й паветранай арміі. Пасля вайны — на бібліятэчнай рабоце. У 1948— 1953 гг.— начальнік бібліятэкі Акруговага Дома афіцэраў у Мінску. Член СП СССР з 1942 г.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, двума — Айчыннай вайны II ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі і 12 медалямі.
Памёр 28.5.1991 г.
Друкуецца з 1929 г. Пісаў на рускай мове. Аповесць «Кнпучяе днн» друкавалася ў часопісе «Напагатове» (1933—1934), п’еса «Рожденные летать»—у газеце «Боевые крылья» (1961). Асобныя апавяданні і нарысы друкаваліся ў перыядычным друку, у зборніку «Чтоб всегда было солнце» (1968).
Аўтар сцэнарыя дакументальнага фільма «На варце радзімы» (зняты ў 1948).
Янка ШАРАХОЎСКІ
Янка (Іван Захаравіч) Шарахоўскі нарадзіўся 4. 3.1908 г. у гарадскім пасёлку Бялынічы Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1925—1927 гг. вучыўся ў Магілёўскім педагагічным тэхнікуме, у 1931 г. скончыў Ленінградскі гісторыка-лінгвістычны інстытут. Працаваў у рэдакцыях часопіса «Чырвоная Беларусь», газеты «Літаратура і мастацтва», часопіса «Полымя рэвалюцыі». У 1938—1941 гг. вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага. У час Вялікай Айчыннай вайны ваяваў пад Масквой, на Бранскім, 2-м Прыбалтыйскім, Ленінградскім франтах як камандзір узвода, з 1943 г.— інструктар франтавой газеты. Пасля вайны — адказны сакратар часопіса «Полымя» (1946—1948), галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1948— 1957), намеснік міністфа культуры ЁССР (1957—1959), галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» (1959—1961), дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы (1961 —1968). Член СП СССР з 1940 г.
Узнагароджаны двума ордэнамі «Знак Пашаны» і медалямі.
Памёр 6.4.1973 г.
У друку пачаў выступаць як паэт, а з 1931 г.— як крытык і літаратуразнавец. Выдаў кнігі пра жыццё і творчасць Янкі Купалы «Янка Купала» (1962), «Пясняр народных дум» (1970 — дарэвалюцыйны перыяд, 1976 — савецкі перыяд).
Аўтар зборнікаў апавяданняў «Срэбраная раніца» (1951), «Сплочаны доўг» (1978), кніжкі апавяданняў для дзяцей «Сердалікавая бухта» (1955).
Пераклаў на беларускую мову раман «Белая бяроза». М. Бубеннава (1949), аповесць «Сляпы музыка» У. Караленкі (1950), раманы «Чэсць змоладу» А. Первенцава (1951), «Рудзін», «Напярэдадні» I. Тургенева (1952), «Аповесць пра дзяцінства» Ф. Гладкова (1952), «Казкі» М. Салтыкова-Шчадрына (1953), «Апавяданні» I. Франка (1956), апавяданне «Лёс чалавека» М. Шолахава (1959) і інш.
Пётр ШАСЦЕРЫКОЎ
Пётр Паўлавіч Шасцерыкоў нарадзіўся 4.5. 1919 г. у вёсцы Тоўсты Луг Суджанскага раёна Курскай вобласці (Расія) у сялянскай сям’і.
Скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1941). На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўступіў у камуністычны знішчальны батальён пры ЦК КПБ, а са жніўня 1941 г. служыў у войсках Міністэрства ўнутраных спраў па ахове чыгункі, з 1944 г.— інструктар чырвонаармейскай дывізійнай газеты «За Роднну». Пасля дэмабілізацыі (1946) — карэспандэнт газеты «Звязда» па Магілёўскай вобласці, затым загадчык аддзела крытыкі газеты (1946—1956), карэспандэнт Беларускага радыё (1961), сакратар Магілёўскага абласнога аддзялення СП БССР (1961—1971). У 1973—1990 гг.— упаўнаважаны УААП Магілёўскай вобласці. Член СП СССР з 1952 г.
Першае апавяданне надрукаваў у 1941 г. (газета «Камунар Магілёўшчыны»), Піша на рускай мове. Аўтар аповесці «Камень за камнем» (1955), кніг аповесцей і апавяданняў для дзяцей «Звенн, звонок!» (1957), «Солнечный луч» (1961), «Навсю жнзнь» (1962), нарыса «А слава тебя найдет» (1964). Зрабіў літараіурную апрацоўку кніг успамінаў «Солдатамм былн все» (1968, 1978) і «Орлы» (1978). Напісаў тэксты да фотаальбомаў «Магілёў» (1968, 1971, 1977), «Магілёўская вобласць» (1975). У 1979 г. выйшаў зборнік «Повестн н рассказы».
Анатоль ШАЎНЯ
Анатоль Аляксандравіч Шаўня нарадзіўся 2.9. 1930 г. у пасёлку Дорахава Рузскага раёна Маскоўскай вобласці (Расія) у сям’і рабочага — перасяленца з Беларусі.