Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Памёр 18.2.1967 г.
Першыя творы надрукаваў у 1923 г. (часопіс «Полымя»), Аўтар зборнікаў вершаў «Дзі579
ва» (1927), «Нясу надзею» (1962), «Гаворка дум» (1966), «Выбраныя вершы» (1975), п’ес «Шукальнікі вышыні» (прэмія на рэспубліканскім конкурсе, 1947), «Сям’я доктара Чыверса», кінасцэнарыя «Арсенал пачуццяў» (прэміраваны на ўсесаюзным конкурсе на лепшы кінасцэнарый, 1957).
Перакладаў на беларускую мову творы рускіх, украінскіх, яўрэйскіх паэтаў.
Аркадзь ЧАРНЫШЭВІЧ
Аркадзь Дзмітрыевіч Чарнышэвіч нарадзіўся 8.8.1912 г. у вёсцы Кулакі Салігорскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Па заканчэнні Старобінскай сямігодкі (1928) памагаў бацькам у гаспадарцы. У 1930 г. бацьку раскулачылі і адправілі на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала, а сям’ю вывезлі ў Качоўскі раён Комі-Пярмяцкай акругі. А. Чарнышэвіч працаваў у пасёлку Янчэр рабочым на лесараспрацоўках, загадчыкам мясцовай крамы, настаўнічаў. У 1940 г. завочна скончыў Кудымкарскае педагагічнае вучылішча. У 1950 г. вярнуўся на радзіму, быў прызначаны дырэктарам Насовіцкай, а потым Свірскай пачатковых школ Мядзельскага раёна. 3 1954 г. жыў у Радашковічах, потым пераехаў у Мінск. Член СП СССР 3 1954 г.
Узнагароджаны медалём.
Памёр 18.1.1967 г.
Першае апавяданне надрукаваў у 1927 г. (часопіс «Чырвоны сейбіт»). Сталай літаратурнай працай пачаў займацца з 1940 г., калі апублікаваў у часопісе «Полымя рэвалюцыі» падборку апавяданняў «Лета». Аўтар зборнікаў апавяданняў «Суседзі» (1956), «Марцін Когут» (1958), «Праз зімы і вёсны» (1960), «Новы дом» (1967), «Апавяданні» (1970), раманаў «Світанне» (1957), «Засценак Малінаўка» (1964, ч. 1; 1965, ч. 2), у 1982 г. абедзве часткі выйшлі пад назвай «Засценак Малінаўка». Спачатку выступаў з творамі для дзяцей. Выйшлі аповесці «У адной сям’і» (1951), «На сажалках» (1955), зборнікі апавяданняў «Зосін лужок» (1952),
«Апавяданні старога Арцёма» (1958), «Складанец» (1969). У 1979 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
Леаніла ЧАРНЯЎСКАЯ
Леаніла Усцінаўна Чарняўская нарадзілася 16.11.1893 г. у вёсцы Таргуны Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыла Марыінскае вышэйшае вучылішча ў Вільні (1910). 3 1911 да 1918 г. працавала настаўніцай пачатковай школы ў сяле Залессе на Дзісеншчыне. У 1919—1923 гг. выкладала беларускую мову ў Віленскай беларускай гімназіі, а ў кастрычніку 1923 г. разам з мужам, пісьменнікам Максімам Гарэцкім, прыехала ў Мінск. Затым жыла ў Горках Магілёўскай вобласці. У 1932 г. пераехала ў Кіраў (былая Вятка), куды быў высланы муж, працавала выхавацелькай у дзіцячым садзе, потым жыла ў гарадскім пасёлку Пясочня (цяпер г. Кіраў Калужскай вобласці), у Ленінградзе (з 1947).
Узнагароджана медалём.
Памерла 26.9.1976 г.
Першая праца выйшла ў 1919 г.— зборнік «Дзяціныя гульні» (Вільня). Першае апавяданне «Мікітка» апублікавала ў 1921 г. (газета «Наша думка», Вільня). Аўтар чытанкі «Родны край» для 1, 2, 3, 4 года навучання (1919, перавыдавалася да 1936 г.). Выйшлі кнігі прозы «Апавяданні», «Валуй — камісар часоў Кераншчыны», «Падарожніца», «Бяздзетуха» (усе ў 1930), «Апавяданні» (1983), кнігі для дзяцей «Варка» (1928), «Кот Знайдзён» (1929), «Андрэйка» (1930), «Перамога» (1932), «Лявонка» (1932), «Сталёвы конь» (1933), «Жук» (1960), «Казёл Мэка і Кудла» (1979).
Пераклала на беларускую мову аповесці В. Забайкальскага «Маленькія чырвонаармейцы» (1931), А. Іркутава «Пан Бергер падае ў адстаўку» (1931), Я. Хазіна «Барабаншчык рэвалюцыі» (1932), «Апавяданні старога матроса» С. Заяіцкага (1930), «Рэха» Э. Ажэшкі (Вільня, 1919), «Гісторыю аднаго мядзведзя»
Э. Сэтана-Томпсана (1927), «Бунт Моці-Гёджа» Р. 'Кіплінга (1927), «Прыгоды Фрыдрыха Крона ў Сярэдняй Еўропе. Расстрэл рабочай моладзі ў Радожыне» Г. Краўса (1932), «Тыля Уленшпігеля» Ш. дэ Кастэра (1934), а для чытанкі «Родны край» — урыўкі з твораў А. Чэхава, А. Серафімовіча, У. Гаршына, Г. Караленкі, Д. Маміна-Сібірака і інш.
Мікола ЧАРНЯЎСКІ
Мікола (Мікалай Мікалаевіч) Чарняўскі нарадзіўся 16.1.1943 г. у вёсцы Буда-Люшаўская Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1960 г. паступіў на вячэрняе аддзяленне філалаг.ічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна і скончыў яго ў 1966 г. Адначасова працаваў рэдактарам Беларускага радыё. У 1966—1988 гг.— літсупрацоўнік, старшы рэдактар аддзела, адказны сакратар часопіса «Бярозка». 3 1989 г.— літаратурны рэдактар часопіса «Вясёлка». Член СП СССР з 1972 г.
Першы верш надрукаваны ў 1958 г. у газеце «Піянер Беларусі». Выйшлі кніжкі паэзіі для дзяцей «Дзе лета канчаецца» (1963), «Апошні бой» (1967), «Сонца ў хованкі гуляе» (1970), «Кліча горн» (1974), «Адрас наш — дзіцячы сад» (1975), «Парад» (1976), «Залатая ніва» (1977), «Дзе пяцёркі прадаюцца?» (1978), «Я збіраюся на БАМ» (1979), «Хто сябруе з добрым днём?» (1981), «Звініць званок...» (1982.), «Зоркі-зорачкі» (1984), «Навечна з сонцам» (1986), «Аб чым пяе крынічка» (1989), а таксама аповесці «Бегунок пачынае думаць» (1965) і «Акадэмія ... на колах, альбо За вясёлкай наўздагон» (1990).
Выдаў зборнікі паэзіі «Чалавечнасць» (1971), «Трывога» (1988) і сатыры і гумару «Казёлмоднік» (1978), «I не косяць, і не жнуць...» (1982), «Камар на матацыкле» (1985), «Нашто бабе агарод?» (1989).
Аўтар шэрагу тэкстаў піянерскіх песень
і кантат.
На беларускую мову пераклаў творы пісьменнікаў народаў СССР — Г. Гуляма, М. Міршакара, Т. Уметаліева, А. Тактамушава, М. Мрэўлішвілі, Р. Фархадзі, Н. Джундубаевай, А. Рахманава, X. Мянд, Г. Сар’яна, X. Алі, А. Чакану, Ю. ^Семяндэра, П. Глазавога, П. Рабра, А. Юшчанкі, В. Юхімовіча, В. Маругі і інш.
Міхась ЧАРОТ
Міхась Чарот (Міхаіл Сямёнавіч Кудзелька) нарадзіўся 7.11.1896 г. у гарадскім пасёлку Рудзенск Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1917). У 1917 г. мабілізаваны ў армію. У 1918 г. вярнуўся на Беларусь, удзельнічаў у партызанскім руху ў час акупацыі Беларусі буржуазнай Польшчай. 3 1920 г.— супрацоўнік, у 1925—1929 гг.— рэдактар газеты «Савецкая Беларусь». Ініцыятар стварэння і кіраўнік першай у рэспубліцы літаратурнай арганізацыі «Маладняк» (з 1923). Быў членам ЦВК БССР (1924—1931). У 1937 г. рэпрэсіраваны, асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 8.2.1956 г. Член СП СССР з 1934 г.
Расстраляны 20.10.1937 г.
Друкавацца пачаў у 1919 г. Аўтар кніжак паэзіі «Завіруха» (1922), «Босція на вогнішчы» (паэма, 1922), «Выбраныя вершы» (1925), «Карчма», «Ленін», «Марына» (паэмы, усе ў 1926), «Беларусь лапцюжная» (паэма, 1927), «Чырванакрылы вяшчун» (паэма-фантазія, 1927), «Паэмы» (1928), «Сонечны паход» (1929), «У сонечным паходзе» (вершы і паэмы, 1986), «Выбраныя вершы і паэмы» (1935), Збору твораў у 3 тамах (1933—1936), у 2 тамах (1958), «Выбраныя вершы і паэма» (1967), «Выбранае» (1982).
Выдаў зборнік апавяданняў «Веснаход» (1924) і «Выбраныя апавяданні» (1926).
Апублікаваў п’есы «Мікітаў лапаць» (апублікавана і пастаўлена ў 1923), «Дажынкі» і аднаактоўку «Сон на балоце» (1924), дзіцячыя п’есы «Пастушкі. Данілка і Алеська» (Клімавічы, 1925). Напісаў музычную драму «На Купалле» (адноўлены тэкст апублікаваны ў 1982, пастаўлена ў 1921, кампазітар А. Туранкоў стварыў на тэкст п’есы оперу «Кветка шчасця»), Па аповесці «Свінапас» стварыў з Ю. Тарычам сцэнарый першага мастацкага фільма «Лясная быль» (пастаўлены ў 1926).
Іван ЧАРОТА
Іван Аляксеевіч Чарота нарадзіўся 16.9.1952 г. у вёсцы Лышчыкі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1974). Працаваў настаўнікам у Палецкішскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. 3 1977 г.— выкладчык БДУ імя У. I. Леніна, з 1988 г.— дацэнт кафедры рускай савецкай літаратуры. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1985 г.
У друку як крытык, літаратуразнавец і перакладчык выступае з 1978 г.
Сааўтар кнігі «Беларуская савецкая літаратура за мяжой» (з Г. Адамовіч, Л. Казырам, У. Сакалоўскім, 1988).
Перакладае з сербскахарвацкай, славенскай, македонскай, украінскай моў. У яго перакладзе выйшлі кнігі Б. Зупанчыча «Памінкі» (1983), Б. Нушыча «Аўтабіяграфія» (1985), Ё. Юрчыча «Як аднойчы казла судзілі» (1986), П. Воранца «Падарункі» (1986), Д. Янчара «Галернік» (1990), пераклаў п’есу Д. Янчара «Дэдал». Укладальнік, адзін з перакладчыкаў анталогіі «Сербская паэзія» (1989).
Кузьма ЧОРНЫ
Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) нарадзіўся 24.6.1900 г. у маёнтку Боркі Слуцкага павета (цяпер К*апыльскі раён Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і.
Вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі (1916—1919). У 1920—1922 гг. працаваў у валасным рэўкоме, у Слуцкім павятовым ваенкамаце, настаўнічаў. У 1923 г. паступіў у Беларускі дзяржаўны універсітэт на літаратурналінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта (скончыў два курсы). У 1924—1928 гг. працаваў у газеце «Беларуская вёска». Член літаратурнага аб’яднання «Маладняк» (з 1923), старшыня «Узвышша» (1926—1931). У 1932— 1937 гг,— галоўны літкансультант у кабінеце маладога аўтара пры СП БССР. 14.10.1938 г. быў арыштаваны. Каля 8 месяцаў адседзеў у мінскай турме, а затым быў вызвалены. У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў у Маскве, працаваў у газеце-плакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну» (1941 —1944), часопісе «Беларусь». Вярнуўся ў Мінск. Член СП СССР з 1934 г.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і партызанскім медалём.
Памёр 22.11.1944 г.
У друку пачаў выступаць з 1921 г. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Апавяданні» (1925), «Срэбра жыцця» (1925), «Па дарозе» (1926), «Пачуцці» (1926), «Хвоі гавораць» (1926), «Вераснёвыя ночы» (1929), «Нянавісць» (1930), «Буры» (1930), «Два апавяданні» (1932), «Брыгадзіравы апавяданні» (1932), «Выбраныя апавяданні» (1932), «Як дзядзька Тамаш напалохаў ваўкоў» (1941, апавяданні для дзяцей), «Вялікае сэрца» (1945), аповесцей «Лявон Бушмар» (1930), «Вясна» (1931), «Люба Лук’янская» (1937), «Насцечка» (1941, апошняе выданне ў 1987), кніжак апавяданняў і аповесцей «Вераснёвыя ночы» (1984) і «Матчына благаславенне» (1984), раманаў «Зямля» (1928), «Бацькаўшчына» (1932), «Трэцяе пакаленне» (1935, апошняе выданне ў 1981), кніжкі фельетонаў «Кат у белай манішцы» (1942), нарыса «Герой Савецкага Саюза Ціхан Піменавіч Бумажкоў» (1943). Гумарыстычныя творы сабраны