• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    быў інструктарам ЦК КПБ, адказным кіраўніком і галоўным рэдактарам БелТА. У 1934— 1937 гг. вучыўся завочна ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Ленінградзе. У час Вялікай Айчыннай вайны — адказны рэдактар газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну» (1941 —1943), затым — сатырычнай газеты Вілейскага абкома «Партызанскае слова» (1943). У пасляваенныя гады — намеснік старшыні Камітэта па радыёвяшчанні пры СНК БССР (1944—1947), галоўны рэдактар, потым загадчык аддзела фельетонаў часопіса «Вожык» (1947—1961), дырэктар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР (1964—1970). Член СП СССР з 1957 г.
    Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.
    Памёр 1.7.1984 г.
    3 артыкуламі ў рэспубліканскім друку пачаў выступаць у 1937 г. Выдаў зборнікі апавяданняў, фельетонаў, аднаактовак і сцэнак «Крытычны момант» (1954), «Індык на курорце» (1960), «Рука руку мые» (1964), «Чаму ж не смяяцца?» (1969), «Стрэляны Вераб’ёў» (1976), дакументальную аповесць «Фарбамі гневу» (1975, дапоўненае выданне ў 1978).
    Вячаслаў ЧАМЯРЫЦКІ
    Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі нарадзіўся 22.7. 1936 г. у вёсцы Рабкі Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1958). Працаваў настаўнікам Слабадской сямігадовай школы Вілейскага раёна (1958—1959), карэктарам маладзечанскай абласной газеты «Чырвоны сцяг» (1959), інспектарам аддзела народнай асветы Маладзечанскага раёна (1959—1962). Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1965). 3 1965 г.— навуковы супрацоўнік інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1983 г.
    Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
    Друкавацца пачаў з вершаў у 1952 г. (навагрудская раённая газета «Новае жыццё»). 3 рэцэнзіямі, літаратурна-крытычнымі артыкуламі, даследаваннямі па старажытнай літаратуры выступае з 1959 г. Аўтар манаграфіі «Беларускія летапісы як помнікі літаратуры: Узнікненне і літаратурная гісторыя першых зводаў» (1969), брашуры «Беларускі тытан эпохі Адраджэння» (1990), аўтар кнігі «Францыск Скарына» (з Г. Галенчанкам і В. Шматавым, на французскай мове — 1979 і на англійскай — 1980, Парыж), напісаў даклад на IX Міжнародны з’езд славістаў «Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (з А. Коршунавым, А. Лойкам, 1982), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. I, 1968), «РІсторнн белорусской дооктябрьской лнтературы» (1977), «Нсторнм всемнрной лнтературы» (т. 3, 1985; т. 4, 1987), падручніка для ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд» (1985).
    Перакладае са старажытнарускай і старабеларускай моў. Прымаў удзел у выданні «Поўнага збору рускіх летапісаў» (т. 32 і 35), складальнік зборніка «Слова пра паход Ігаравы» (1986).
    Уладзімір ЧАПЕГA
    Уладзімір Пятровіч Чапега нарадзіўся 18.6. 1939 г. у вёсцы Сялец Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1961), Данецкае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча інжынерных войск і войск сувязі (экстэрнам, 1973). Працаваў выкладчыкам нямецкай мовы ў Мінскім дзяржпедінстытуце замежных моў (1961 — 1962). У 1962—1988 гг. служыў у Савецкай Арміі. Член СП СССР з 1982 г.
    Узнагароджаны медалямі.
    У друку выступае з 1971 г. Перакладае з ня-
    мецкай мовы на беларускую і з беларускай на нямецкую. На нямецкую мову пераклаў раман I. Мележа «Людзі на балоце» (з Г. Чапега і Г. Бярэзкам, 1974), аповесці В. Быкава «Абеліск» (1975) і «Здрада» (1978), А. Кудраўца «Раданіца» (1983, усе з Г. Чапега і Н. Рандавым), кнігі В. Віткі «Ладачкі-ладкі» (1980), У. Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі» (1983), асобныя творы Цёткі, Я. Брыля, К. Крапівы, П. Галавача, М. Зарэцкага, В. Каваля, Л. Калюгі, Я. Нёманскага для анталогіі беларускага апавядання «Буслы над балотамі» (1971), Я. Коласа, М. Гарэцкага, М. Зарэцкага, Л. Калюгі, Я. Скрыгана для анталогіі класічнага беларускага апавядання «Малады дубок» (1987), кнігі для дзяцей у апрацоўцы А. Якімовіча «Лісіца-хітрыца» (1980) і «Залатая яблынька» (1981), «Сядзіць мядзведзь на калодзе» (1980), «Кот Максім» (1981), «Андрэй за ўсіх мудрэй» і «Беларускія народныя казкі» (1986, усе з Г. Чапега). 3 рускай на нямецкую мову пераклаў кнігу В. Лазарава «Старыя італьянскія майстры» (з Г. Чапёга, Н. Рандавым, Берлін, 1990).
    На беларускую мову з нямецкай пераклаў раманы Г. Ота «Пара ў дарогу, буслы» (з Я. Семяжонам, 1982). А. Аменды «Апасіяната» (1983), Л. Франка «Ісусавы вучні» (1989, усе з Г. Чапега), асобныя творы Ш. Гермліна, Ш. Цвэйга.
    Мікалай ЧАРГІНЕЦ
    Мікалай Іванавіч Чаргінец нарадзіўся 17.10. 1937 г. у горадзе Мінску ў сям’і рабочага.
    Скончыў Вышэйшую школу трэнераў Беларускага дзяржаўнага інстытута фізічнай культуры (1963). Быў членам футбольнай каманды майстроў «Спартак» (Мінск), некаторых іншых каманд краіны. Працаваў інструктарам фізічнай культуры на Мінскім прыборабудаўнічым заводзе імя У. 1. Леніна. У 1964 г. накіраваны на работу ў органы міліцыі — у крымінальны вышук. У 1967 г. скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя
    У. I. Леніна. 3 1969 г.— намеснік начальніка Першамайскага, з 1973 г.— начальнік Ленінскага раённага аддзела ўнутраных спраў Мінска. 3 1975 г.— намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкома, з 1981 г.— начальнік Упраўлення крымінальнага вышуку Міністэрства ўнутраных спраў БССР. У 1984—1987 гг. быў у Афганістане, удзельнічаў у баявых аперацыях, быў паранены. 3 1987 г.— начальнік Беларускага ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС БССР. Генерал-маёр міліцыі. Кандыдат юрыдычных навук. Член СП СССР з 1978 г.
    Заслужаны работнік Міністэрства ўнутраных спраў СССР (1977).
    Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, вышэйшым афганскім ордэнам Чырвоны Сцяг, савецкімі і афганскімі медалямі.
    У 1963 г. пачаў выступаць у друку як журналіст. Піша на рускай мове. Выдаў кнігі прозы «Четвертый след» (1973), «Тревожная служба» (1975), «Следствне продолжается» (1977), «Фннал Краба» (1979), «Прнказ № 1» (1985), «Служба — днн н ночіі» (1981), «Следствне продолжается. Фннал Краба» (1986), раманы «Вам—заданне» (1982), «За секунду до выстрела» (1983), «Тайна Черных Гор» (1987), «Сыновья» (1989).
    Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1990) за раман «Сыновья».
    Ганад ЧАРКАЗЯН
    Ганад Бадрыевіч Чарказян нарадзіўся 18.10. 1946 г. у сяле Ерасхаун Акцембяранскага раёна (Арменія).
    Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў тэхнічным вучылішчы № 1 у Ерэване (1967— 1968). Працаваў токарам на сударамонтным заводзе ў Туапсе Краснадарскага краю (1968— 1969). Служыў у Савецкай Арміі (1969—1971). Працаваў выхавацелем прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 27 у Эчміадзіне (1971—1973, Арменія). 3 1973 г. жыве і працуе ў Мінску:
    старшы тэхнік у Беларускім дарожным навукова-даследчым інстытуце, інжынер-сметчык рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 10, начальнік участка рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 15. Завочна скончыў Ерэванскі індустрыяльны тэхнікум (1974), будаўніча-педагагічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1984). 3 чэрвеня 1982 г.— інжынер-тэхнолаг мінскага ўчастка Слонімскай фабрыкі «Гасцінічная мэбля». Член СП СССР з 1988 г.
    Першы верш апублікаваў у 1963 г. (часопіс «Пнонер», Ерэван). У друку Беларусі выступае з 1977 г. Піша на курдскай і армянскай мовах. У Мінску ў перакладзе на рускую мову выйшлі зборнікі паэзіі «Прочность» (з армянскай, 1980), «Цвет доброты» (з курдскай, 1986), «Пространство н время» (з курдскай, 1990).
    Анатоль ЧАРКАСАЎ
    Анатоль Паўлавіч Чаркасаў нарадзіўся 28.11. 1928 г. у горадзе Светлагорску Кіраваградскай вобласці (Украіна) у сям’і служачага.
    На пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў эвакуіраваны ў Паволжа. У 1943—1944 гг. працаваў у ваеннай установе. У час выбуху склада боепрыпасаў быў цяжка паранены. У 1951 г. скончыў Мінскі бібліятэчны тэхнікум імя A. С. Пушкіна, у 1956 г.— аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Працаваў карэктарам, рэдактарам выдавецтва «Беларусь». 3 1972 г.— рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура», з 1981 г.— выдавецтва «Юнацтва», у 1986—1989 гг,-—загадчык рэдакцыі гэтага выдавецтва. Член СП СССР з 1969 г.
    Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём.
    Літаратурнай працай займаецца з 1957 г. Выйшлі кніжкі нарысаў «Балотны скарб» (1959), «Цудоўны камень» (1963), «Старонкі слаўнага летапісу» (1964), «Магутны твой зямляк» (1969), «Волаты на дарогах» (1974).
    Аўтар сцэнарыяў дакументальнага фільма
    «Мазырскі ліст» (зняты ў 1967) і навуковапапулярнага «Наш завод — наш дом» (зняты ў 1968).
    Пераклаў творы рускіх і ўкраінскіх дзіцячых пісьменнікаў на беларускую мову, на рускую мову — апавяданні ўкраінскіх празаікаў, балгарскія, чэшскія казкі.
    Нічыпар ЧАРНУШЭВІЧ
    Нічыпар Чарнушэвіч (Нічыпар Тодаравіч Чарнышэвіч) нарадзіўся 14.11.1900 г. у гарадскім пасёлку Капыль Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1917—1920 гг. настаўнічаў у Траянаўскім земскім народным вучылішчы на Капыльшчыне. У 1920—1922 гг. служыў у Чырвонай Арміі. У 1928 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Вучобу сумяшчаў з працай у газеце «Савецкая Беларусь» (1924—1929). Член літаратурнага аб’яднання «Маладняк». У 1929—1930 гг.— слухач Вышэйшых навукова-педагагічных курсаў пры 2-м Маскоўскім універсітэце. Улетку 1930 г. быў арыштаваны. 10.4.1931 г. прыгавораны да 5 гадоў ссылкі ў г. Вятку. У 1931 —1935 гг.— супрацоўнік газеты «Вятская правда» (пазней — «Кнровская правда»), У, жніўні 1935 г. абвінавачванні былі зняты. У 1935—1941 гг. выкладаў гісторыю ў сярэдніх школах № 379, 395 Масквы. У кастрычніку 1941 г. эвакуіраваўся ў Цюмень, дзе працаваў загадчыкам аддзела рэдакцыі газеты «Тюменская правда». 3 1947 г. жыў у Мінску.
    Працаваў у Беларускім дзяржаўным выдавецтве, начальнікам планавага аддзела Белсельгасзабеспячэння, выкладчыкам гісторыі ў Мінскай афіцэрскай школе, старшым інжынерам трэста папяровай прамысловасці, на Беларускім тэлебачанні.
    Канчаткова рэабілітаваны 19.9.1960 г. Член СП СССР з 1957 г.