Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
ў зборніку «Вяселле ў Скіп’ёўскім Пераброддзі» (1971). Выдадзены Выбраныя творы (1934, 1947), Зборы твораў у 6-ці (1954—1955, 1988— 1994), у 8 тамах (1972—1975). У Зборы твораў увайшлі раманы «Сястра», «Ідзі, ідзі», «Трыццаць год», «Пошукі будучыні», аповесць «Скіп’ёўскі лес» і многія іншыя творы, якія асобнымі выданнямі да гэтага не публікаваліся (рукапісы раманаў «Судны дзень» і «Вялікае выгнанне» згарэлі пад час вайны ў Мінску).
Выступаў і ў жанры драматургіі. Выйшлі п’есы «Бацькаўшчына» (1934, пастаўлена ў 1932), «Базылевічава сям'я» (1938), «Ірынка» (1947, пастаўлена ў 1941).
Пераклаў на беларускую мову аповесці А. Пушкіна «Трунар», «Станцыйны даглядчык», «Паненка-сялянка», «Дуброўскі», «Капітанская дачка» (у зборніку «А. Пушкін: Выбраныя творы», 1949), У. Караленкі «У благой кампаніі» (1930), П. Панчанка «Блакітныя эшалоны» (з Л. Калюгам, 1930), камедыю А. Астроўскага «Гарачае сэрца» (1937), аповесць Я. TamaKa «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка» (ч. 4, 1931), а таксама п’есы для тэатра «Рэвізор» М. Гогаля, «Апошнія» і «Варвары» М. Горкага, «Позняе каханне» А. Астроўскага і інш.
Іван ЧЫГРЫН
Іван Пятровіч Чыгрын нарадзіўся 10.4.1931 г. у вёсцы Чамяры Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт БДУ імя У. I. Леніна (1955), працаваў настаўнікам у Дзераўноўскай сярэдняй школе Слонімскага раёна, завуча.м у Яварскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці (1955—1957), настаўнікам у Кракоцкай сярэдняй школе Слонімскага раёна (1957—1958). Вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1958—1961). 3 1961 г.— навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1988 і'.
У друку выступае з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі з 1959 г. Аўтар кніжак
«Станаўленне беларускай прозы і фальклор: Дакастрычніцкі перыяд» (1971), «Проза «Маладняка»: Дарогамі сцвярджэння» (1985), «Крокі: Проза «Узвышша» (1989). З’яўляецца сааўтарам кніжкі «Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці» (1978), аўтарам асобных раздзелаў «Нсторнн белорусской советской лнтературы» (1977)7 «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1981).
Выступае ў друку з вершамі. Пераклаў паасобныя вершы Ф. Цютчава, У. Сыракомлі, Я. Лучыны. Склаў «Выбраныя творы» Ядвігіна III. (1976) і зборнік «Веснаход» (апавяданні «Маладняка», 1987).
Іван ЧЫГРЫНАЎ
Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў нарадзіўся 21.12. 1934 г. у вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1972 г. скончыў Саматэвіцкую сярэднюю школу і паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Пасля заканчэння універсітэта (1957) працаваў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратурьі і мастацтва ў выдавецтве Акадэміі навук БССР. У 1965— 1975 гг.— рэдактар аддзела публіцыстыкі і нарыса ў часопісе «Полымя». 3 1975 г. намеснік старшыні, а з 1976 г. да 1986 г.— сакратар праўлення СП БССР. У 1987 г. абраны старшынёй праўлення Беларускага фонду культуры. 3 1989 г.— галоўны рэдактар часопіса «Спадчына». У 1978 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце ХХХШ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1986—1990), старшыня пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета БССР па нацыянальных пытаннях і міжнацыянальных адносінах (1988—1990). Член СП СССР з 1964 г.
Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, медалямі.
У рэспубліканскім друку дэбютаваў вершам у 1952 г., як празаік — у 1958 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Птушкі ляцяць на волю» (1965), «Самы
шчаслівы чалавек» (1967), «Ішоў на вайну чалавек» (1973), раманаў «Плач перапёлкі» (1972), «Апраўданне крыві» (1977), «Свае і чужыя» (1984), п’ес — «Дзівак з Ганчарнай вуліцы» (1986), «Следчая справа Вашчылы» (1988), «Чалавек з мядзвежым тварам» (1988), «Звон — не малітва» (1988), «Толькі мёртвыя не вяртаюцца» (1989), «Ігракі» (1989), кнігі крытыкі і публіцыстыкі — «Новае ў жыцці, новае ў літаратуры» (1983). У 1984 г. выйшлі Выбраныя творы ў 3 тамах.
Напісаў асобныя раздзелы манаграфіі «Н. Я. Ннкнфоровскнй» (1960).
Адзін з аўтараў сцэнарыя шматсерыйнага тэлевізійнага фільма «Руіны страляюць...» (пастаўлены ў 1973 г.).
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1979) за раманы «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», Дзяржаўнай прэміі БССР (1974) як сааўтар сцэнарыя тэлефільма «Руіны страляюць...».
Ян ЧЫКВІН
Ян Арцёмавіч Чыквін нарадзіўся 18.5.1940 г. у вёсцы Дубічы-Царкоўныя Гайнаўскага павета Беластоцкага ваяводства (Польшча) у сям’і настаўніка.
У 1959 г. скончыў агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім. У 1964 г. скончыў філалагічны факультэт Варшаўскага універсітэта. Працаваў настаўнікам у ліцэі ў Беластоку, адначасова быў лектарам рускай мовы ў Інжынерскай вышэйшай школе. 3 1969 г.— асістэнт філіяла Варшаўскага універсітэта на гуманітарным факультэце ў Беластоку. 3 1985 г.— дацэнт кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. 3 1988 г. старшыня Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа». Доктар гуманітарных навук. Член Саюза польскіх пісьменнікаў з 1970 г.
Узнагароджаны Залатым крыжам заслугі і медалямі.
Дэбютаваў у друку на беларускай мове ў 1957 г. вершам (газета «Ніва», Беласток). Піша на беларускай і польскай мовах. Аўтар
зборнікаў вершаў «Іду» (Беласток, 1969), «Святая студня» (Беласток, 1970), «Неспакой» (Беласток, 1977), «Светлы міг» (Мінск, 1989). У 1988 г. выйшла білінгуальнае выданне (на беларускай і польскай мовах) кнігі вершаў «Сонечная вязь» (Ольштын, 1988). У кнізе «На парозесвету» (Варшава, 1983) побач з перакладамі твораў паэта на польскую мову змешчаны вершы, напісаныя ім па-польску.
Працуе таксама як крытык і літаратуразнавец. Напісаў манаграфію «Афанасій Фет: Гісторыка-літаратурнае даследаванне» (Беласток, 1984). Склаў для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў анталогію «Русская поэзня. 1842— 1895» (Варшава, 1984). Сааўтар падручніка беларускай мовы для 7 класа беларускіх школ «Крыніцы» (з Л. Раманюк, Варшава, 1990).
Пераклаў з польскай мовы на беларускую асобныя творы Я. Івашкевіча, Т. Ружэвіча, В. Шымборскай, Ч. Мілаша, С. Грахов’яка, С. Бараньчака і інш. На полькую мову пераклаў асобныя творы А. Разанава, Г. Марчука.
Хведар ЧЭРНЯ
Хведар Мікалаевіч Чэрня нарадзіўся 10.6.1939 г. у вёсцы Лінкі Валожынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння Вішнеўскай сярэдняй школы (1957) працаваў загадчыкам Вішнеўскага сельскага клуба. Вучыўся ў тэхнічным вучылішчы № 9 пры Мінскім аўтазаводзе і працаваў фармоўшчыкам-ліцейшчыкам (1958). Служыў у Савецкай Арміі (1959—1961). Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1966) і Мінскую вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ (1969). Працаваў рэдактарам на Беларускім радыё (1966—1967), у выдавецтве «Беларусь» (1969—1971). У 1972—1983 гг.— старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1970 г.
Памёр 16.3.1983 г.
Выступаць у друку пачаў у 1955 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «Добрай раніцы, людзі!» (1966),
«Дабрэе свет» (вершы і паэма, 1968), «Размова з памяццю» (паэма, 1970), «Сады юнацтва» (вершы і паэмы, 1972), «Настрой» (1974), «Ваколіца» (1976), «Ажаніся, не журыся...» (гумарыстычныя вершы, 1979), «Святло рамонкаў» (1981), «На скрыжаваннях памяці» (вершы і паэмы, 1982), «Музы^а дарог» (1984), кніжкі для дзяцей «Песня Сабіны» (паэма, 1971), «На сонечнай вуліцы» (1973).
Яўген ШАБАН
Яўген (Яўгеній Пятровіч) Шабан нарадзіўся 29. 12.1936 г. у вёсцы Калодзіна Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1958). Працаваў акцёрам, загадчыкам літаратурнай часткі Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску (1958—1965), рэжысёрам студыі Беларускага тадебачання (1965— 1976). У 1976—1980 гг.— загадчык літаратурнай часткі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы.
Памёр 30.7.1982 г.
Літаратурную працу пачаў у 1960 г. Выдаў зборнікі вершаў «Нарачанка» (1969), «Чырвоныя сумёты» (1977). Аўтар п’ес «Ракіроўка» (1975), «Прад’явіце пропуск» (1975), «Сіні снег» (пастаўлена ў 1975), «Шрамы» (апублікавана і пастаўлена ў 1977), «Чалавек з легенды» (з I. Ражковым, апублікавана і пастаўлена ў 1978), «Востраў Алены» (апублікавана і пастаўлена ў 1982), лібрэта тэлеоперы «Ранак» (пастаўлена ў 1968), сцэнарыя тэлефільма «I смех, і бяда» (пастаўлены ў 1973), тэлеспёктакля «Вячэра» (пастаулены ў 1980).
Перакладаў на беларускую мову паэзію народаў СССР, творы рускай драматургіі.
Кастусь ШАВЕЛЬ
Кастусь (Канстанцін Міхайлавіч) Шавель нарадзіўся 5.6.1912 г. у вёсцы Кухцічы Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага (1938). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Негарэльскай сярэдняй школе. Пасля вызвалення Беларусі (1944) быў прызваны ў Савецкую Армію. 3 1956 г. працаваў бухгалтарам у калгасе імя Ільіча Уздзенскага раёна.
Памёр 19.8.1987 г.
Пачаў друкавацца ў 1927 г. (часопіс «Беларускі піянер»), Аўтар кніг паэзіі «Мой кут салаўіны» (1967), «Музыка нівы» (1977), «Пахне бяроста» (1978), «Цалуйце хлеб» (1981), «Асеннія пракосы» (1983).
Іван ШАЛЬМАНАЎ
Іван Ігнатавіч Шальманаў нарадзіўся 5.9.1936 г. у вёсцы Каромка Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1955 г. скончыў Рогінскую сярэднюю школу і быў прызваны ў рады Савецкай Арміі. 3 1958 г. працаваў на Мінскім цагельным заводзе, качагарам на паравозе, слесарам на розных прадпрыемствах Мінска. 3 1968 г.— літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Связмст Белорусснн», рэдактар на Беларускім радыё. 3 1975 г.— рэдактар, намеснік дырэктара Мінскага абласнога Дома народнай творчасці, у 1976—1979 гг.— старшы рэдактар Мінскага эксперыментальнаканструктарскага тэхналагічнага бюро скургалантарэйнай і фурнітурнай прамысловасці. У 1981 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. 3 таго часу працуе на Беларускім радыё. Член СП СССР з 1977 г.
Першае апавяданне надрукавана ў 1960 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар аповесці «Зарево в ночн» (газета «Связнст Белорусснн» 1968), зборніка апавяданняў «Дзень пачаўся» (1969) і аповесці «Цагельня» (1977).