Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Генадзь ШВЕДЗІК
Генадзь Барысавіч Шведзік нарадзіўся 4.3. 1914 г. у горадзе Бабруйску ў сям’і служачага.
Працаваў на новабудоўлях Бірабіджана. У 1929 г. прыехаў у Мінск і паступіў на рабфак. Скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1937). Адначасова працаваў у газеце «Юнгер арбайтэр» («Малады рабочы»), потым загадчыкам аддзела ў газеце «Піянер Беларусі». У 1938—1940 гг. выкладаў рускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе ў Мінску, пасля — навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры АН БССР. У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у Савецкай Арміі, быў кулямётчыкам.
Загінуў 11.10.1942 г. пад Бранскам.
Упершыню выступіў у друку з вершамі ў 1929 г. Пісаў на мове ідыш. Выдаў зборнікі паэзіі «Старт» (1934), паэму для дзяцей «Наш Джым» (1935) і зборнік «Вершы» (1939). У 1962 г. у перакладзе на беларускую мову апублікаваны зборнік «Лірыка», у 1989 г.— кніга вершаў і лістоў «Матчына сляза».
Рыгор ШКРАБА
Рыгор Васільевіч Шкраба нарадзіўся 17.3.1919 г. у вёсцы Краснадворцы Салігорскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння Старобінскай дзесяцігодкі ў 1939 г. паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў Свярдлоўск. Там паступіў на трэці курс педінстытута. Цяжкія матэрыяльныя ўмовы вымусілі кінуць вучобу. Працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў Слабода-Турынскай сярэдняй школе Свярдлоўскай вобласці. У 1944 г. аднавіў вучобу ва універсітэце (скончыў у 1946). Заняткі спалучаў з працай — быў літаратурным кансультантам у рэдакцыі газеты «Звязда». 3 1946 па 1957 гг. быў літсупрацоўнікам, выконваючым абавязкі адказ-
нага сакратара, загадчыкам аддзела літаратуры ў газеце «Літаратура і мастацтва». 3 1957 г.— у рэдакцыі часопіса «Полымя», працаваў літсупрацоўнікам аддзела крытыкі і літаратуразнаўства, з 1959 па 1979 гг.— рэдактар гэтага аддзела. Член СП СССР з 1948 г.
Узнагароджаны медалём.
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1978).
Першыя рэцэнзіі і артыкулы надрукаваў у 1940 г. (часопіс «Савецкая школа», рэспубліканскія газеты). Стала з літаратуразнаўчымі і крытычнымі працамі выступае з 1945 г. Выдаў кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў «Сіла слова» (1958), «Характар, стыль, дэталь» (1965), «Літаратура і мова» (1969), «Энергія слова» (1988). Выходзілі выбраныя творы: «Скарбы» (1973) і «Моваю вобразаў» (1989). У сааўтарстве з I. Шкраба выдаў тлумачальны слоўнік беларускіх прыказак і прымавак «Крынічнае слова» (1987).
Выступае ў друку па праблемах выкладання беларускай літаратуры ў школе. Напісаў падручнікі «Беларуская савецкая літаратура» для 10 класа (да 1990 г.— 14 выданняў) і «Беларуская савецкая літаратура» для 11 класа (да 1989 г.— 12 выданняў). На рэспубліканскім конкурсе ў 1972 г. за падручнік па беларускай літаратуры аўтару прысуджана першая прэмія. Сааўтар хрэстаматыі «Родная літаратура» для 5 класа (да 1990 г.— 8 выданняў).
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя Івана Мележа (1989) за кнігу «Энергія слова».
Алесь ШЛЕГ
Алесь (Аляксандр Карпавіч) Шлег нарадзіўся 15.10.1936 г. у вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў рамеснае вучылішча № 13 у Навагрудку (1953). Працаваў слесарам, электразваршчыкам трэста «Альмецьеўнафтабуд» (Альмецьеўск, 1953), пазней — у гандлёвым флоце качагарам, машыністам (Рыга, Мурманск, Адэса, 1953—1954). Служыў на Балтыйскім ваенна-марскім флоце (Калінінград, 1954—1958).
Пасля дэмабілізацыі працаваў у ляхавіцкай раённай газеце «Савецкі патрыёт» (1958—1959). Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1965). 3 1960 г. адначасова з вучобай ва універсітэце — карэспандэнт газеты «Звязда», затым рэдактар выдавецтва «Беларусь», у 1975— 1977 гг.— «Мастацкай літаратуры», карэспандэнт газет «Літаратура і мастацтва» (1977— 1978), «Чырвоная змена» (1978—1979), старшы рэдактар Рэспубліканскага праўлення таварыства кнігалюбаў. 3 1985 г.— рэдактар, з 1988 г.— старшы рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання і радыё. Член СП СССР з 1987 г.
3 першай публікацыяй выступіў у 1954 г. (газета Балтыйскага ваеннага флоту «Страж Балтнкн»), у друку Беларусі — з 1959 г. (часопіс «Маладосць»), Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Трывожная памяць» (1968), «Цыганок» (1971), «Праўда адна» (1974), «Жыло чаканне болю» (1979), «Хлеб на далонях тваіх» (публіцыстыка, 1986).
Напісаў кінасцэнарыі дакументальных фільмаў «Балтыйцы», «Палескі Марэсьеў», «Мой дом у бядзе», «Ядвіга Іосіфаўна», радыёспектакляў «Цыганок» — (пастаўлены ў 1980), «Рэха баравое» (пастаўлены ў 1990).
Віктар ШНІП
Віктар Анатольевіч Шніп нарадзіўся 26.3. 1960 г. у вёсцы Пугачы Валожынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1978). Працаваў цесляром на будоўлях Мінска, літкансультантам у часопісе «Неман» і газеце «Вячэрні Мінск». У 1987 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве, працуе старшым рэдактарам аддзела культуры ў часопісе «Беларусь». Член СП СССР з 1984 г.
Першыя вершы былі надрукаваны ў 1977 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Гронка святла» (1983), «Пошук радасці» (1987), «Шляхам ветру» (1990), «Горад Утопія» (1990).
Лаўрэат прэміі імя Уладзіміра Маякоўскага Савета Міністраў Грузіі (1987) за зборнік «Гронка святла».
Павел ШРУБ
Павел Міхайлавіч Шруб нарадзіўся 20.2.1955 г. у вёсцы Хільчыцы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў фізічны факультэт Ленінградскага універсітэта (1977). Працаваў старшым інжынерам кафедры фізікі Наваполацкага політэхнічнага інстытута (1977—1979). Служыў у Савецкай Арміі (1981—1983). 3 1983 г.— выкладчык-метадыст Мінскай спецыяльнай сярэдняй школы міліцыі. Скончыў завочна Мінскую вышэйшую школу Міністэрства ўнутраных сппаў СССР (1987). Член СП СССР з 1988 г.
У рэспубліканскіх выданнях друкуецца з 1979 г. Аўтар зборніка вершаў «Лабараторыг» (1987).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988) за зборнік вершаў «Лабараторыя».
Паўлюк ШУКАЙЛА
Паўлюк (Павел Захаравіч) Шукайла нарадзіўся у 1904 г. у вёсцы Малая Лапеніца Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.
Удзельнік падпольнага рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. У канцы 1924 або на пачатку 1925 г. перайшоў цераз граніцу ў БССР. У 1925 г. апынуўся ў Слуцку, дзе арганізаваў філію «Маладняка», быў рэдактарам акруговай газеты. Потым пераехаў у Расоны, працаваў сакратаром райкома партыі, адначасова быў старшынёй Нацыянальнай камісіі пры акруговым камітэце партыі і выканкоме па праверцы ходу беларусізацыі ў раёне. У 1926 г. паступіў вучыцца на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Увосень 1927 г. арганізаваў у Мінску аб’яднанне «Беларуская літа-
ратурна-мастацкая камуна» (існавала да вясны 1928). У 1928 г. адкамандзіраваны на вучобу ў Камуністычную акадэмію (Масква), скончыў там так званы факультэт «чырвонай прафесуры» (1930). Працаваў загадчыкам кафедры метадалогіі мастацтва ў Інстытуце кінематаграфіі. Да 1931 г. кіраваў Беларускай секцыяй Маскоўскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. Быў рэдактарам маскоўскай газеты «Кяно», дырэктарам Цэнтральнага тэхнікума тэатральнага мастацтва. 3 1932 г.— віцэ-прэзідэнт Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Ленінград). 3 1936 г. зноў у Маскве, працаваў паводде ўмовы з фабрыкай «Межрабпомфяльм» пісьменнікам-сцэнарыстам. 1.11.1938 г. арыштаваны ў Маскве. 13.4.1939 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 14.4.1959 г. Прафесар.
Расстраляны 14.4.1939 г.
У беларускім друку выступаў з 1925 г. Аўтар кнігі паэзіі «Акрываўленая зямля» (1930), шэрагу літаратурна-крытычных артыкулаў.
Міхаіл ШУМАЎ
Міхаіл Шумаў (Міхаіл Іосіфавіч Шульман) нарадзіўся 17.10.1923 г. у горадзе Магілёве ў сям’і служачых.
У 1940 г. паступіў на літаратурны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. У складзе камсамольскага знішчальнага батальёна прымаў удзел у абароне Магілёва ў 1941 г. Удзельнічаў у баях на Паўднёва-Заходнім і Заходнім франтах. Пасля цяжкага ранення (1943) дэмабілізаваны. У 1944—1945 гг. працаваў мантажнікам і кантрольным майстрам на заводзе «Кінап» у Самаркандзе. У 1945 г. вярнуўся ў Магілёў, завочна працягваў вучобу ў педінстытуце (скончыў у 1949). 3 1946 г.— мантажнік на Мінскім радыёзаводзе, з 1947 г.— завуч Магілёўскага абласнога Дома піянераў, з 1948 г,-— выкладчык культасветвучылішча, у 1950—1979 гг.— выкладчык рускай і беларускай мовы і літаратуры ў сярэдніх школах Магілёва. Член СП СССР з 1967 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені, медалямі.
Літаратурную працу пачаў у 1959 г. Першую аповесць надрукаваў у 1960 г. (часопіс «Неман»). Піша на рускай і беларускай мовах. Аўтар аповесцей «Жнзнь зовет» (1962), «Печеные яблокн» (1963), «Прндет м твое время» (1980), «Хроннка улнцы Грушевой» (1982), «Вечный шах» (1986), «Повестя» (1983), «Аккорды древннх тревог» (выбранае, 1984). Зрабіў літаратурны запіс успамінаў партызан 3. Хаўранковай «Шесть сестер» (1971), Н. Храпко, Ф. Папова «По зову сердца» (1982).
Генадзь ШУПЕНЬКА
Генадзь Серафімавіч Шупенька нарадзіўся 6.4. 1936 г. у вёсцы Падбярэззе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1955 г. паступіў на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. У час вучобы цяжка захварэў, таму універсітэт скончыў толькі ў 1965 г. Вучыўся ў аспірантуры пры кафедры беларускай літаратуры універсітэта. У 1969—1979 гг.— старшы навуковы супрацоўнік навукова-даследчага Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР, з 1979 г.— рэдактар, з 1982 г.— загадчык рэдакцыі серыйных выданняў выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1975 г.
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Выступае ў друку з 1969 г. як крытык і літаратуразнавец. Выдаў кнігі крытычных нарысаў, літаратурных партрэтаў і артыкулаў «Цеплыня чалавечнасці» (1977), «Галоўнае — талент» (1987).