• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Выйшлі кнігі прозы «Абразкі» (1975), «Прыпыніся на часінку» (1979), «1 за гарою пакланюся» (1982), «Радасць і боль» (1984), «3 нялёгкіх дарог» (выбранае, 1988).
    Сакрат ЯНОВІЧ
    Сакрат Канстанцінавіч Яновіч нарадзіўся 4.9. 1936 г. у мястэчку Крынкі Беластоцкага ваяводства (цяпер Польшча) у сям’і шаўца.
    У 1955 г. скончыў Беластоцкі электратэхнікум. Працаваў брыгадзірам электраманцёраў на баваўняным камбінаце пад Беластокам. 3.2. 1956 г. працаваў у новастворанай рэдакцыі газеты «Ніва» — перакладчыкам, потым журналістам. У 1960 г. скончыў завочнае аддзяленне беларускай філалогіі Настаўніцкага інстытута ў Беластоку. У 1959 — 1962 гг. загадваў арганізацыйным аддзелам Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Пасля звальнення ў 1970 г. з работы ў «Ніве» па палітычных матывах (за так званы беларускі нацыяналізм) застаўся беспрацоўным. Нейкі час рабіў грузчыкам, тэхнікам бяспекі працы. У 1973 г. скончыў завочны факультэт польскай і славянскай філалогіі Варшаўскага універсітэта. У другой палове 70-х гг.— паўштатны інструктар-метадыст Беластоцкага гарадскога Дома культуры, у першай палове 80-х гг.-— тэхнічны рэдактар «Нівы». Член Саюза польскіх пісьменнікаў з 1970 г. З’яўляўся старшынёй Клуба Саюза польскіх пісьменнікаў у Беластоку (1976—1981). Старшыня Беларускага Дэмакратычнага аб’яднання — першай беларускай палітычнай партыі ў пасляваеннай Польшчы (утворана на пачатку 1990 г.).
    Узнагароджаны Сярэбраным Крыжам заслугі.
    Першае апавяданне апублікавана ў 1956 г. («Ніва», Беласток). Піша на беларускай і польскай мовах. Аўтар зборніка апавяданняў і мініяцюр «Загоны» (Беласток, 1969), «Не пашанцавала» (Беласток, 1978). Наступныя кнігі выйшлі ў перакладзе на польскую мову: «Вялікі горад Беласток» (Варшава, 1973), «Забыцці» («Вроцлаў, 1978), «Сцяна» (Ольштын, 1979), «Самасей» (Варшава, 1981), «Малыя дні» (Варшава, 1981), «Трэцяя пара» (Варшава—Беласток, 1983), «Сярэбраны яздок» (Варшава, 1984), «Беларусь, Беларусь» (Варшава, 1987). У Мінску выйшла кніга прозы «Сярэбраны яздок» (1978), у Лондане — білінгуальнае вы-
    данне (па беларуску і па-англійску), «Мініяцюры» (1984). Пераклаў на польскую мову «Вітражы» Я. Брыля (Варшава, 1979), п’есу Я. Шабана «Шрамы» (для Драматычнага тэатра імя Я. Вянгеркі ў Беластоку).
    Мікола ЯНЧАНКА
    Мікола (Мікалай Ігнатавіч) Янчанка нарадзіўся 22.6.1931 г. у вёсцы Забалацце Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і каваля.
    Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1956). Настаўнічаў у Брожскай сярэдняй школе на Бабруйшчыне (1956—1961), у Дварэцкай сярэдняй школе (1965—1966), быў выхавацелем у Гарадзецкай школе-інтэрнаце (1961) Рагачоўскага раёна. Працаваў у раённых газетах у Рагачове, Жлобіне, Калінкавічах, Карме. 3 1972 г.— адказны сакратар рагачоўскай раённай газеты «Камунар». Член СП СССР з 1979 г.
    Дэбютаваў у друку вершам у 1958 г. (бабруйская раённая газета «Камуніст»). Піша на рускай і беларускай мовах. Аўтар зборнікаў паэзіі «Разнотравье» (1971), «Кросны» (1980), «Жыцейка-жыта» (1990), кніжак апавяданняў для дзяцей «3 людзьмі добра» (1973) і «Зраблю сонейка» (1978), «Жменька жалудоў» (1989), кніжкі-маляванкі «Лета ў серванце» (1981) і зборніка вершаў «Залаты вулей» (1986). На беларускую мову пераклаў кнігу вершаў Д. Кавалёва «Вечназялёная Ветка» (1990).
    Віктар ЯРАЦ
    Віктар Уладзіміравіч Ярац нарадзіўся 23.10. 1948 г. у пасёлку Красны Мост Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1966 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна, У 1968 г. перавёўся ў Гомельскі педагагічны інстытут імя В. Чкалава, на базе якога ў 1969 г. быў адкрыты універсітэт (скончыў у 1970). Быў некалькі месяцаў загадчыкам сельгасаддзела рагачоўскай раённай газе-
    ты «Камунар». У 1970—1971 гг. служыў у Савецкай Арміі. Працаваў на Гомельскай студыі тэлебачання. У 1975 г. скончыў аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры Гомельскага універсітэта. Працуе выкладчыкам гэтага універсітэта, з 1978 г.— дацэнт. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1980 г.
    Першыя вершы апублікаваў у газеце «Піянер Беларусі» ў школьныя гадьі. Актыўна пачаў выступаць у друку з 1966 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Уваходзіны» (1976), «Добрыца» (бібліятэка часопіса «Маладосць», 1989).
    Выступае ў перыядычным друку па праблемах развіцця сучаснай беларускай паэзіі. Напісаў вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў-філолагаў «Беларускія паэты — лаўрэаты Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій СССР» (Гомель, 1983).
    Перакладае творы балгарскіх, літоўскіх, рус-. кіх, украінскіх паэтаў на беларускую мову.
    Эдуард ЯРАШЭВІЧ
    Эдуард Сігізмундавіч Ярашэвіч нарадзіўся 28.8. 1937 г. у горадзе Бабруйску ў сям’і служачага.
    У 1954 г. скончыў Смілавіцкую сярэднюю школу Мінскай вобласці. 3-за цяжкай хваробы не змог вучыцца далей. Член СП СССР з 1970 г.
    Памёр 6.10.1986 г.
    У 1956 г. у рэспубліканскім друку было змешчана першае апавяданне (газета «Чырвоная змена»). Выйшлі зборнікі апавяданняў і аповесцей «Прызнанне» (1969), «Дзень далёкі і блізкі» (1973), «Практыка ў Вербічах» (1975), «Белыя Лугі» (1978), «Пражыць дзень» (1983), «Чакаю цябе, раніца» (1987), а таксама зборнік гумарыстычных апавяданняў «Вішанькі Восіпа Міхеевіча» (1969).
    Мікалай ЯРОМУШКІН
    Мікалай Несцеравіч Яромуйікін нарадзіўся 17. 12.1904 г. у горадзе Арэхава-Зуеве Маскоўскай вобласці (Расія) у рабочай сям’і.
    Скончыў два курсы літаратурнага аддзялення 1-га Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта (1929). У 1929—1930 гг. жыў у Ленінградзе, працаваў літкансультантам часопіса «Резец». Вярнуўшыся ў Арэхава-Зуева, працаваў у раённай газеце, у Палацы культуры. 3 1932 г. жыў у Маскве, працаваў загадчыкам літаддзела часопіса «Рост», рэдактарам выдавецтва ЦДРАМ, намеснікам адказнага рэдактара часопіса «Мурзнлка». У 1941 —1942 гг.— намеснік загадчыка аддзела агітацыі і прапаганды Арэхава-Зуеўскага райкома партыі. Вучыўся ў Вышэйшым ваенным педагагічным вучылішчы ў Ташкенце (1942—1943). 3 1943 г.— адказны сакратар дывізійнай, затым карпусной газет. У 1946— 1949 гг.— рэдактар газеты «За торф» (Арэхава-Зуева). У 1950—1964 гг.— літсупрацоўнік газеты Беларускай ваеннай акругі «Во славу Роднны». Кіраваў літаб’яднаннем вайсковых пісьменнікаў. Член СП СССР з 1960 г.
    Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.
    Памёр 10.6.1983 г.
    Друкаваўся з 1925 г. (часопіс «Красная ннва»). Пісаў на рускай мове. У Маскве і Ленінградзе выдадзены яго кнігі прозы «Гятара» (1927), «Гостья» (1929), «Молодой человек» (1930). У 1938 г. некалькі нарысаў увайшлі ў кнігу «Волшевцы» (Масква). У часопісе «Неман» надрукаваны аповесці «Государева награда» (1968), «Конец двора его велячества» (1969).
    Пераклаў на рускую мову асобныя апавяданні У. Краўчанкі, I. Пташнікава, А. Карпюка і інш.
    Міхась ЯРОШ
    Міхась (Міхаіл Рыгоравіч) Ярош нарадзіўся 10. 1.1929 г. у вёсцы Межная Слабада Клецкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1948). Вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуцелітаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1953— 1956). У 1956—1987 гг.— навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1968 г.
    Памёр 10.7.1987 г.
    Друкавацца пачаў у 1955 г. Выступаў як крытык і літаратуразнавец. Аўтар кніг «Драматургія Янкі Купалы» (1959), «Міхась Чарот: Нарыс жыцця і творчасці» (1963), «Янка Купала і беларуская паэзія» (1971), «Беларуская савецкая лірыка» (з В. Бечыкам, 1979), «Пятрусь Броўка» (1981), «Пясняр роднай зямлі: Жыццё і творчасць Янкі Купалы» (1982), «Янка Купала і Якуб Колас: Параўнальны аналіз жыцця і творчасці» (1988), брашур «Міхась Чарот» (1966), «Пятрусь Броўка» (1975), «Янка Купала і современность» (1981), «В памятн народной» (1982). З’яўляецца адным з аўтараў двухтомнай «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964—1966), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «йсторяя советской многонацнональной лнтературы» (Масква, 1972), «Нсторнн белорусской дооктябрьской лятературы» н «Нсторнн белорусской советской лятературы» (1977).
    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у двухтомным даследаванні «Нсторня белорусской дооктябрьской лнтературы» н «йсторяя белорусской советской лятературы». .
    Алесь ЯСКЕВІЧ
    Алесь (Аляксандр Сямёнавіч) Яскевіч нарадзіўся 12.6.1934 г. у вёсцы Ушакі Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1953). Працаваў у газеце «На страже Октября» (Мінск). У 1961 —1964 гг. займаўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. 3 1964 г.— навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. Доктар філалагічных навук. Член СП СССР з 1966 г.
    3 крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі выступае з 1958 г. Выйшлі зборнікі літаратурна-крытычных артыкулаў і даследаванняў «Карані маладога дрэва» (1967), «Ад слова да вобраза» (1968), «Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы» (з В. Кавалечкам і М. Мушынскім, 1972), «Пытанні паэтыкі» (з В. Жураўлёвым і Я. Шпакоўскім, 1974), «Грані майстэрства» (1974), «У свеце мастацкага твора» (1977), «Нараджэнне новага мастацтва» (з Л. Гараніным і А. Матрунёнкам, 1980), «Выхад за круг» (1985), «Становленне белорусской художественной традяцня» (1987).
    Леанід ЯЎМЕНАЎ
    Леанід Фёдаравіч Яўменаў нарадзіўся 22.7. 1932 г. у вёсцы Халмы Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў.
    Скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1955), аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1961). У 1954—1958 гг.— сакратар Мінскага гаркома камсамола. У 1961 —1970 гг.— дацэнт Мінскага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1970— 1971 гг,—лектар ЦК КПБ. 3 1971 г.— міжнародны чыноўнік у дэпартаменце сацыяльных, гуманітарных навук і культуры ЮНЕСКА, з 1975 г.— загадчык кафедры этыкі, эстэтыкі і навуковага атэізму БДУ імя У. I. Леніна,
    з 1979 г.— загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН БССР, з 1982 г.— загадчык аддзела навуковай інфармацыі АН БССР. Доктар філасофскіх навук, прафесар. Член СП СССР з 1981 г.