• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Загінуў у 1941 г. на фронце.
    Літаратурную працу пачаў у 1929 г.
    Адзін з аўтараў калектыўнай п’есы «Першы штандар» (апублікавана і пастаўлена ў 1930). У 1932 г. напісаў п’есу «Зямля гарыць», якая ставілася на радыё. Аўтар інсцэніроўкі «Як гартавалася сталь» паводле аднайменнага рамана М. Астроўскага (1937), лібрэта оперы «Паўка Карчагін» (музыка П. Падкавырава, ставілася пасля вайны ў кансерваторыі як студэнцкі спектакль). Перакладаў на рускую мову асобныя творы беларускай драматургіі, у тым ліку п’есу I. Гурскага «Сваты» (1937), склаў зборнік «Аднаактовыя п’есы» для самадзейнай сцэны (1937).
    Пісаў вершы, прыпеўкі, якія змяшчаліся ў перыядычным друку.
    Арон ЮДЭЛЬСОН
    Арон Ісакавіч Юдэльсон нарадзіўся 17.7.1907 г. у горадзе Рызе (Латвія) у сям’і настаўніка.
    Сярэднюю адукацыю атрымаў у Рызе. 3 1928 г. жыў у Мінску. Працаваў у рэдакцыі яўрэйскай газеты «Акцябэр» («Кастрычнік»), на Беларускім радыё. 3 1930 г. адначасова вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (скончыў тры курсы). У 1937 г. рэпрэсіраваны. Асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 9.4.1957 г.
    Расстраляны 29.10.1937 г.
    Літаратурную дзейнасць пачаў у 1923 г. з выступленняў у нелегальным камуністычным друку Латвіі. Пісаў на мове ідыш. У 1929 г. апублікаваў паэму «Негарэлае» ў часопісе «Штэрн» («Зорка»). Выдаў паэму «Камбінат» (1931), кнігу вершаў «Граніца» (1934), зборнікі нарысаў «У нас у краіне» (1934), «Чырванасцяжны калгас «Колас» (з X. Шынклерам, 1934). У перакладзе на беларускую мову выйшла кніжка паэзіі «Прывітанне» (1961).
    Выступаў як перакладчык на мову ідыш.
    Георгій ЮРЧАНКА
    Георгій Фёдаравіч Юрчанка нарадзіўся 31.1. 1928 г. у вёсцы Кудрычы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1951 г. скончыў Магілёўскі настаўніцкі інстытут. Выкладаў беларускую і рускую мову і літаратуру ў школах Дзятлаўскага і Воранаўскага раёнаў на Гродзеншчыне. У 1959 г. завочна скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута і паступіў у аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. 3 1961 г.— рэдактар, у 1962—1988 гг. загадчык рэдакцыі літаратуры, мовы і мастацтва, затым рэдакцыі філалогіі ў выдавецтве «Навука і тэхніка». Член СП СССР з 1975 г.
    Узнагароджаны медалём.
    Друкавацца пачаў з 1959 г. (воранаўская раённая газета «Путь соцналнзма».) Выйшлі
    кнігі літаратурных пародый і эпіграм «Распрэжаны Пегас» (1965), «Вярхом на вожыку» (1968), «Немеладычныя мелодыі» (1974), «Парнаскія ўхабы» (1979), «У натхнёнай паграбеньцы» (1983), «Негабляваная пегасня» (1989), навукова-папулярная праца «На мсціслаўскай зямлі ўзгадаваны: Нарыс жыцця і навуковай дзейнасці П. П. Кабекі» (1986), дыялектныя слоўнікі «Дыялектны слоўнік: 3 гаворак Мсціслаўшчыны» (1966), «Народная сінаніміка» (1969), збор дыялектнай фразеалогіі Мсціслаўшчыны ў 3-х кнігах — «I коціцца і валіцца» (1972), «I сячэ і паліць» (1974), «Слова за слова» (1977), «Народнае вытворнае слова: 3 гаворкі Мсціслаўшчыны» ў 3-х кнігах (1981, 1983, 1985), «Сучаснае народнае слова: 3 гаворкі Мсціслаўшчыны» (1988).
    Уладзімір ЮРЭВІЧ
    Уладзімір Міхайлавіч Юрэвіч нарадзіўся 22.7. 1916 г. у вёсцы Дуброва Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і настаўнікаў.
    Скончыў Мінскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум (1934), будаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1941). Адначасова вучыўся завочна на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1939—1941). У 1932—1947 гг. працаваў дыктарам Беларускага радыё (у гады Вялікай Айчыннай вайны — радыёстанцыя «Савецкая Беларусь», Масква). У пасляваенныя гады загадваў аддзелам літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё (1948—1951), быў галоўным рэдактарам мастацкага радыёвяшчання (1952—1954). Працаваў уласным карэспандэнтам «Лятературной газеты» па Беларускай ССР (1954—1959), адказным сакратаром часопіса «Маладосць» (1959—1970), дырэктарам Літаратурнага музея Янкі Купалы (1970—1972), палітычным аглядальнікам Беларускага тэлебачання (1972—1974), рэдактарам аддзела, членам рэдкалегіі часопіса «Коммуннст Белорусснн» (1974—1979), літкансультантам СП БССР (1979—1985). 3 1985 г.— адказны сакратар Камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР. Член СП СССР з 1953 г. '
    Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
    Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1976).
    Л ітаратурную дзейнасць пачаў у 1942 г. з публіцыстычных і літаратуразнаўчых выступленняў на радыё. Друкуецца з 1949 г. Выйшлі кнігі літаратурнай крытыкі «Слова і вобраз» (1961), «Шматгалоссе жыцця» (1965), «Погляд» (1974), «Абрысы» (выбранае, 1976), «Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці» (1983), «Выбранае» (1987), брашура «Янка Купала — наш сучаснік» (1972).
    Выдаў кніжкі апавяданняў для дзяцей «Тараскавы турботы» (1966), «Дзе начуе сонца» (1970), «Дожджык на колах» (1977), «Нястрашны страх» (1986), публіцыстычныя нарысы: «Першая неабходнасць» (1963), «Мінск. Учора, сёння, заўтра» (1982), «Смньоока сестра Украмны» (Кіеў, 1985). У яго літаратурным запісе выйшла дакументальная аповесць М. Новікава «Пять шагов жнзня» (1970).
    На Беларускім радыё распачаў у 1963 г. штомесячную перадачу для школьнікаў — радыёклуб «Жывое слова», нязменным старшынёй якога з’яўляецца.
    Янка ЮХНАВЕЦ
    Янка Змітравіч Юхнавец нарадзіўся 3.11.1921 г. у вёсцы Забродак Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    3 прыходам на Беларусь немцаў быў арыштаваны СД, летам 1944 г. вывезены ў Германію. Атрымаў юрыдычную адукацыю ў Вольным універсітэце ў Мюнхене па спецыяльнасці заходнееўрапейскае права (1949). 3 1949 г. жыве ў ЗША.
    Вершы і прозу пачаў пісаць у эміграцыі (першыя творы надрукаваны ў эмігранцкіх часопісах «Шыпшына» і «Сакавік», 1948). Аўтар зборнікаў паэзіі «Шорах моўкнасці» (Нью-Йорк, 1955), «Новая Элэгія (Баварыя, 1964), «Калюмбы» (Нью-Йорк, 1967), кнігі выбранай паэзіі «Творы» (Нью-Йорк, 1989—1990).
    я
    Уладзімір ЯГОЎДЗІК
    Уладзімір Іванавіч Ягоўдзік (Ягаўдзік) нарадзіўся 14.2.1956 г. у вёсцы Кастровічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах, у 1978 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. У 1978—1982 гг. працаваў карэспандэнтам Брэсцкай абласной газеты «Заря», рэдактарам Брэсцкай абласной студыі тэлебачання. 3 1982 г. жыве ў Мінску. У 1982—1990 гг.— супрацоўнік штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 1990 г.— рэдактар газеты «Дзеці і мы». Член СП СССР з 1985 г.
    Дэбютаваў у друку вершамі ў 1972 г. (газета «Гродненская правда»). Выдаў кнігі прозы «Стронга» (1984). «Вочы Начніцы» (бібліятэка часопіса «Маладосць», 1989), «Прыручэнне птушкі» (1989), зборнік казак «Сонейка, свяці!» (1988). Аўтар мастацкага альбома «Алена Кіш» (1990).
    Напісаў для дзяцей п’есы, што ставіліся ў лялечных і драматычных тэатрах краіны, на Беларускім радыё і тэлебачанні, «Залатое зярнятка» (пастаўлена ў 1983), «Сонейка, свяці!» (надрукавана і пастаўлена ў 1985), «Пякла баба калачы» (з А. Шкілёнкам, пастаўлена ў 1987), «Сакрэты Вогніка» (пастаўлена ў 1987), «Усміхніся, прынцэса...» (надрукавана і пастаўлена ў 1990).
    Выступае ў перыядычным друку як літаратурны крытык, а таксама з мастацтвазнаўчымі артыкуламі пра самадзейных і прафесійных мастакоў рэспублікі.
    Пераклаў з рускай і ўкраінскай моў асобныя творы Л. Лявонава, В. Астаф’ева, Ю. Бондарава, М. Віграноўскага.
    ЯДВІПН ш.
    Ядвігін Ш. (Антон Іванавіч Лявіцкі) нарадзіўся 4.1.1869 г. у былым маёнтку Добасна (цяпер у складзе вёскі Добасна) Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і ўпраўляючага маёнткам.
    Вучыўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага універсітэта, у 1890 г. за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях быў арыштаваны і выключаны з універсітэта. Сядзеў у Бутырскай турме. Вярнуўся на Беларусь, працаваў памочнікам правізара ў Радашковічах, потым у краме-кааперацыі. Па стану здароўя пакінуў працу і пераехаў з сям’ёю ў бацькоўскі фальварак Карпілаўка, што пад Радашковічамі, дзе і правёў большую частку жыцця. У 1909—1910 гг. жыў у Вільні, працаваў некаторы час сакратаром, затым загадчыкам літаратурнага аддзела «Нашай нівы». У 1913 г.— у рэдакцыі газеты «Беларус». 3 лістапада 1913 г. да студзеня 1915 г.— тэхнічны рэдактар беларускага сельскагаспадарчага часопіса «Саха» і беларускага часопіса для дзяцей і моладзі «Лучынка» ў Мінску.
    Памёр 24.2.1922 г. у Вільні.
    Літаратурную дзейнасць пачаў у турме: пераклаў на беларускую мову апавяданне У. Гаршына «Сігнал» (выдадзена ў Маскве ў 1891). У 1892 г. напісаў камедыю «Злодзей» (пастаноўка забаронена паліцыяй, рукапіс загінуў). Першае апавяданне на беларускай мове «Суд» апублікаваў у 1906 г. (газета «Наша доля»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Бярозка» (Вільня, 1912, 1923), «Васількі» (Вільня, 1914), «Апавяданні» (1940, 1946), падарожнага нарыса «Дзед Завала» (Вільня, 1910), кнігі «Успаміны» (Вільня, 1921), няскончанага рамана «Золата», шэрагу рэцэнзій і літаратурна-крытычных артыкулаў. У 1976 г. выйшлі Выбраныя творы.
    Васіль ЯКАВЕНКА
    Васіль Цімафеевіч Якавенка нарадзіўся 5.5. 1936 г. у вёсцы Пажыхар Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1956 г. скончыў Беларускі індустрыяльны тэхнікум па спецыяльнасці — геолаг. Служыў у Савецкай Арміі (1956—1958). Працаваў майстрам, тэхнікам, інжынерам у розных геалагічных партыях і праектных інстытутах рэспублікі, рэдактарам на Беларускім радыё. У 1966г. завочна скончыў БДУ імя У. I. Леніна. У 1972— 1977 гг.— рэдактар аддзела навукі і мастацтва, аддзела нарыса і публіцыстыкі часопіса «Полымя». У 1977—1978 гт.— сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў БССР. 3 1990 г.— прэзідэнт Беларускага сацыяльна-экалагічнага саюза «Чарнобыль». Член СП СССР з 1977 г.
    У друку выступае з 1957 г. (газета «Гомельская праўда»), з мастацка-публіцыстычнымі творамі з 1962 г. (газета «Калгасная праўда»), Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар кніг нарысаў «Земля, открытая намн» (1971), «Пробны камень» (1974), «Пакуль сонца ў зеніце» (1977), «Дайсці да ладу» (1985), падарожнага эсэ «Вясковыя дыспуты» (1987), «Другой зямлі не будзе» (1989).