• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    3 М. Місюком напісаў п’есу «Вер таму, хто выпакутаваў» (першапачатковая назва «Персона нон грата», пастаўлена ў 1981).
    Алесь ЯКІМОВІЧ
    Алесь (Аляксандр Іванавіч) Якімовіч нарадзіўся 17.1.1904 г. у вёсцы Чурылава Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў Беларускі педагагічны тэхнікум (1926), у 1930 г.—літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. 3 1924 г. працаваў у рэдакцыях часопісаў «Беларускі піянер», «Іскры Ільіча». Быў членам літаратурнага аб’яднання «Маладняк». У першыя месяцы Ba-
    лікай Айчыннай вайны выкладаў у адной з сярэдніх школ г. Чыстапаля (Татарыя), быўадказным сакратаром раённай газеты ў Казахстане. 3 кастрычніка 1942 г.— у Савецкай Арміі, камандзір стралковага ўзвода, затым роты, пад Харкавам быў цяжка паранены (1943). Жыў у Маскве, займаўся рэдактарскай працай (1943—1944). Быў старшым рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1944—1945, 1948—1954), адказным рэдактарам часопіса «Бярозка» (1945— 1948), літкансультантам СП БССР (1955— 1960). Член СП СССР з 1934 г.
    Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.
    Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968).
    Памёр 15.1.1979 г.
    Друкавацца пачаў у 1923 г. (часопіс «Маладняк»). Першая кніжка «Вершы» (1925). Пісаў пераважна для дзяцей. Выдаў кнігі апавяданняў, аповесцей «Гул бубна» (1925), «Перамога» (1932), «Незвычайны мядзведзь» (1934), «Выпадак на чыгунцы» (1938), «Помста» (1946), «Сябры» (1948), «Аповесці і апавяданні» (1949), «Гаворыць Масква» (1951), «Арляняты» (апавяданні, аповесці, казкі, 1952), «Я — юны піянер» (1952), «Базылёў курган» (1954), «Новы год» (1958), «Смелыя людзі» (1960), «Адкуль ліха на свеце» (1963), «Прыгоды хлопчыка Іларыка» (1965), «Канец сервітуту» (1968), «Светлы дзень» (апавяданні і казкі, 1969), «Кастусь Каліноўскі» (1971), «Цяжкі год» (1976), нарысы «Коска» (1935), «У нашай сталіцы» (1954), літаратурныя казкі ў вершах і прозе «Каваль Вярнідуб» (1936), «Казка пра смелага вожыка» (1937), «Браты Лазоўскія» (1965), зборнік паэзіі «Улетку» (1947). У 1967 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2-х, у 1978—1980 гг.— у 3 тамах.
    У яго апрацоўцы асобнымі выданнямі выйшла шмат беларускіх казак, а таксама зборнікі «Каток —• залаты лабок» (1955), «Бацькаў дар» (1957), «3 рога ўсяго многа» (1959), «Андрэй за ўсіх мудрэй» (1983). Сааўтар «Чытанкі» для 2 класа (з Е. Тародкінай, 1933), аўтар падручніка для 2 класа «Роднае слова» (1932), кніг для чытання «Слухай — запамінай: Азбука ў вершах і малюнках» (1948), «Звяры нашых лясоў» (1951).
    На беларускую мову пераклаў асобныя творы А. Пушкіна, М. Някрасава, П. Яршова, I. Крылова, I. Тургенева, Д. Маміна-Сібірака, Л. Талстога, А. Чэхава, У. Маякоўскага, М. Горкага, К. Чукоўскага, С. Маршака, С. Міхалкова, А. Гайдара, М. Носава, I. Франка, М. Рыльскага, П. Тычыны, Н. Забілы, Г.-Х. Андэрсена, Дж. Лондана, Г. Мапасана і інш.
    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1974) за аповесці «Адкуль ліха на свеце», «Канец сервітуту» і «Кастусь Каліноўскі».
    Аляксей ЯКІМОВІЧ
    Аляксей Мікалаевіч Якімовіч нарадзіўся 15.10. 1949 г. у вёсцы Парэчча Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1972 г. скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Працаваў настаўнікам на Слонімшчыне — у Кастровіцкай васьмігадовай школе, Жыровіцкай сярэдняй школе, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы ў Жыровіцкай сярэдняй школе, дырэктарам Дзеравянчыцкай васьмігадовай школы. 3 1982 г. —• выхавацель групы падоўжанага дня, з 1983 г.— настаўнік Касцянёўскай няпоўнай сярэдняй школы. Член СП СССР з 1990 г.
    Упершыню выступіў у друку ў 1967 г. Аўтар кніжак апавяданняў для дзяцей «Гордзіеў вузел, альбо Нявыдуманыя гісторыі з жыцця Алеся Пятрашкі (1987), «Эльдарада просіць дапамогі» (1989).
    Леанід ЯКУБОВІЧ
    Леанід Яўгеньевіч Якубовіч нарадзіўся 21.3. 1948 г. у вёсцы Радкава Салігорскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Працаваў паштальёнам, аператарам у аддзяленні сувязі вёскі Чапялі, пасля заканчэння Любанскай завочнай сярэдняй школы (1965) — машыністам на другім Салігорскім калійным камбінаце. У 1967 г. залічаны ў штат рэдакцыі салігорскай раённай газеты «Шахцёр». Завочна вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. 1. Леніна. У 1969—1970 гг. працаваў у шахце.
    Трагічна загінуў у шахце 8.6.1970 г.
    Першы верш надрукаваў у 1965 г. (газета «Чырвоная змена»). Вершы ўключаліся ў калектыўныя зборнікі «Рунь» (1970), «Універсітэт паэтычны (1971). У 1979 г. выйшаў зборнік вершаў «Я з вамі, вёсны...».
    Уладзімір ЯКУТАЎ
    Уладзімір Дзмітрыевіч Якутаў нарадзіўся 5.11. 1926 г. у вёсцы Ранькава Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1942—1944 гг.— у партызанскім атрадзе брыгады «Неуловнмые». 3 1944 г.— у дзеючай арміі. У 1945 г. быў паранены і дэмабілізаваны. У 1945—1946 гт. працаваў сакратаром Булаўскага сельсавета Полацкага раёна. У 1946— 1961 гг. у Літве — сакратар Швенгіонеляйскага валаснога камітэта камсамола, інструктар, загадчык парткабінета райкома партыі. Скончыў юрыдычны факультэт Вільнюскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Капсукаса (1954). 3 1961 г. працаваў у Мінску адказным сакратаром таварыства «Веды» Ленінскага раёна, намеснікам дырэктара па культрабоце тэхнічнага вучылішча № 53, навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі пры ЦК КПБ. 3 1973 г.— навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР. 3 сакавіка 1990 г.— прэзідэнт культурна-творчай фірмы «Русь Белая». Кандыдат гістарычных навук. Член СП СССР з 1984 г.
    Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны, Чырвонай Зоркі і медалямі.
    Літаратурнай працай займаецца з 1962 г. Піша на рускай і беларускай мовах. Аўтар кніг «А. Г. Червяков: Странмцы бнографнн» (1978), «Н. М. Голодед: Страннцы бяографям» (1981), дакументальных аповесцей «Віхурны досвітак» (1983), «Всегда с Леннным» (нарысы, 1983), «Александр «Червяков» (1986), «Вровень с веком» (1989), «Пряговор века» (1990).
    Эрнест ЯЛУГІН
    Эрнест Васільевіч Ялугін нарадзіўся 19.11. 1936 г. на станцыі Асінаўка Аршанскага (цяпер у складзе Дубровенскага) раёна Віцебскай вобласці ў сям’і служачага.
    Дзіцячыя гады прайшлі на радзіме бацькоў — у Крычаве. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1954) стаў літсупрацоўнікам пры крычаўскай раённай газеце «Шлях сацыялізма», з 1955 г.— літсупрацоўнік гэтай газеты. Працаваў у мсціслаўскай раённай газеце «Калгасная праўда» (1957—1960), у шматтыражцы «За коммуннстнческнй труд» (Салігорск). Скончыў завочна аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1962). 3 1961 г.— літсупрацоўнік, загадчык аддзела, адказны сакратар газеты «Знамя юностн», з 1966 г.— раз’язны карэспандэнт «Сельской газеты», у 1969—1972 гг.— карэспандэнт газеты «Літаратура і мастацтва». 3 1976 г.— супрацоўнік часопіса «Неман», у 1978 — 1984 гг.— намеснік галоўнага рэдактара. 3 1990 г.— рэдактар газеты «Наша слова». Член СП СССР з 1972 г. ,
    Першы нарыс надрукаваў у 1955 г. (газета «Советская Белоруссня»), першае апавяданне ў 1966 г. (газета «3,намя юностн»), Піша на рускай і беларускай мовах. Выйшлі аповесці «Камнн Млечного Путн» (1969), «Мстнславцев посох» (1971), «Сіндбад вяртаецца» (1988), «Последннй князь» (асобным выданнем у кнізе «Острова. Последннй князь», 1986), «Без эпітафіі» (1989), «Только камнн» (аповесць і эсэ, 1989), кніга нарысаў «Соленая планета» (1973),
    раманы «Острова» (1975), «Год-другой в Алжнре» (часопіс «Неман», 1986). Аўтар сцэнарыяў дакументальных тэлефільмаў «Мсціслаў: звенні часу» (1984), «Без эпітафіі» (1990).
    Яўгенія ЯНІШЧЫЦ
    Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц нарадзілася 20.11. 1948 г. у вёсцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1971). Працавала загадчыцай бібліятэкі ў ЦК ЛКСМБ (1971). 3 1976 г.— літкансультант «Сельской газеты», у 1983—1988 гг. загадвала аддзелам паэзіі часопіса «Маладосць». У 1981 г. як член дэлегацыі БССР удзельнічала V рабоце XXXVI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Член СП СССР з 1971 г.
    Памерла 25.11.1988.
    Выступіла з вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1964 г. (часопіс «Бярозка»), Аўтар зборнікаў вершаў «Снежныя грамніцы» (1970), «Дзень вечаровы» (1974), «Ясельда» (1978), «На беразе пляча» (1980), «Пара любові і жалю» (1983), «Каліна зімы» (1987), кнігі вершаў і паэм «У шуме жытняга святла» (1988).
    Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978) за кнігу лірыкі «Дзень вечаровы», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1986) за кнігу лірыкі «Пара любові і жалю».
    Фёдар ЯНКОЎСКІ
    Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі нарадзіўся 21.9. 1918 г. у вёсцы Клетнае Глускага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1936 г. скончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум. Працаваў настаўнікам Буцавіцкай школы Мінскага раёна. Скончыў завочна Мінскі настаўніцкі інстытут у 1939 г. Удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне 1939—1940 гг., быў паранены. У час Вялікай Айчыннай вайны — разведчык, начальнік разведкі атрада «Грозны» на Міншчыне. Пасля вызвалення Беларусі ад
    нямецка-фашысцкіх захопнікаў два гады (1944—1946) працаваў адказным сакратаром рэдакцыі глускай раённай газеты «Сацыялістычная вёска» і настаўнічаў у Глускай сярэдняй школе. У 1948 г. скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Радашковіцкай сярэдняй школе, вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага. 3 1953 г.— выкладчык беларускай мовы, у 1956—1982 гг.— загадчык, з 1983 г.— прафесар кафедры беларускага мовазнаўства гэтага інстытута. Доктар філалагічных навук. Член СП СССР з 1968 г.
    Заслужаны дзеяч навукі БССР (1972).
    Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.
    ’ Памёр 13.11.1989 г.
    Першае выступленне ў рэспубліканскім друку датуецца 1936 г. (нарыс у часопісе «Работніца і калгасніца Беларусі»). Аўтар кніг «Дыялектны слоўнік» (вып. 1—3, 1959—1970), «Беларускае літаратурнае вымаўленне» (1960), «Пытанні культуры мовы» (1961), «Вусная мова і выразнае чытанне» (з У. Калеснікам, 1962), «Роднае слова» (1967, 2-е выданне ў 1972, 3-е пад назвай «Беларуская мова» ў 1978), «Беларускаяфразеалогія» (1968, 1981), «Беларускія народныя параўнанні» (1973), «Гістарычная граматыка беларускай мовы» (ч. I — 1974, ч. II— 1977) «Сучасная беларуская мова» (1984), «Само слова гаворыць» (1986). Выдаў «Фразеалагічны слоўнік» (з Н. Гаўрош і Я. Лепешавым, 1973). Складальнік зборнікаў крылатых слоў і афарызмаў, прыказак і прымавак, параўнанняў, фразеалагізмаў «3 беларускіх літаратурных крыніц» (1960), «Беларускія народныя прыказкі, прымаўкі» (1957), «Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы» (1962). Адзін з аўтараў дапаможнікаў для вышэйшых навучальных устаноў «Сучасная беларуская літаратурная мова» (1976, 1984), «Практыкум па беларускай мове» (1980) і інш.