Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Скончыў перакладчыцкі факультэт 1-га Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (1954), працаваў у рэдакцыі газеты «Советская Белоруссня» літсупрацоўнікам, потым выконваў абавязкі загадчыка аддзела крытыкі і бібліяграфіі. 3 1959 г.— літсупрацоў-
нік, пасля рэдактар грамадска-палітычнага аддзела часопіса «Беларусь». 3 1981 г.— рэдактар студыі «Ле.тапіс» кінастудыі «Беларусьфільм». Член СП СССР з 1967 г.
Узнагароджаны медалямі.
Першыя вершы надрукаваў у 1953 г. у інстытуцкай шматтыражцы. Аўтар зборнікаў вершаў «Паводка» (1975), «Урок дабрыні» (1980).
Перакладае з італьянскай мовы на беларускую. У яго перакладзе асобнымі выданнямі выйііілі аповесць Л. Стурані «Праўдзівая гісторыя» (1957), «Прыгоды К’ядзіна» М. Арджылі і Г. Паркі (1959), аповесць В. Берціні «Юнацтва становіцца ў строй» (1960), раман Д. Арфелі «Лішнія» (1965), анталагічны зборнік сучаснага італьянскага апавядання «Золата Фарчэлы (1968), «Казкі нашых дзён» М. Арджылі (1971). Шмат вершаў сучасных італьянскіх паэтаў перакладзена ім для зборніка «Ад вежаў Ферары» (1974).
Напісаны таксама сцэнарыі мультыплікацыйнага фільма «Квака-задавака» (з Э. Калядэнкам, пастаўлены ў 1977), дакументальнага фільма «Кандрат Крапіва» (1982), шэрагу іншых дакументальных і навукова-папулярных фільмаў.
Марыя ШАЎЧОНАК
Марыя Сіланцьеўна Шаўчонак нарадзілася 11.5. 1944 г. у вёсцы Новы Востраў Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1965 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Настаўнічала ў Ракавіцкай сярэдняй школе Шчучынскага раёна. У 1966—1978 гг. працавала ў шчучынскай раённай газеце «Савецкая вёска». 3 1978 г.— старшы рэдактар аддзела прапаганды Гродзенскай студыі тэлебачання. Член СП СССР з 1979 г.
Узнагароджана медалём.
Першы верш надрукавала ў 1954 г. (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Белая ластаўка» (1971) і «Свята зямлі» (1976), «Бацькоўскае імя» (1981), «Раса-расінка» (1985).
Соф'я ШАХ
Соф’я Мікалаеўна Шах нарадзілася 29.11.1947 г. у вёсцы Лясец Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і рабочых.
Дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі ў гарадскім пасёлку Азарычы Калінкавіцкага раёна.
Скончыла факультэт пачатковых класаў Мазырскага педагагічнага інстытута імя Н. К. Крупскай (1969). Працавала настаўніцай пачатковай школы ў вёсцы Гажын Нараўлянскага раёна, у вёсцы Цідаў, у пасёлку Азарычы Калінкавіцкага раёна. У 1980 г. скончыла завочна дэфекталагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага, працуе лагапедам у школе-інтэрнаце ў Светлагорску. Член СП СССР з 1990 г.
Літаратурнай працай займаецца з 1983 г. Адна з аўтараў калектыўных зборнікаў паэзіі «Маладыя галасы» (1985), «Лагодны промень раніцы» (1988). У «Бібліятэцы часопіса «Маладосць» выйшаў зборнік вершаў «I не пакіне спадзяванне» (1989).
Уладзімір ШАХАВЕЦ
Уладзімір Міхайлавіч Шахавец нарадзіўся 26. 11.1918 г. у вёсцы Кімія Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Працоўны шлях пачаў у 1934 г. спачатку рахункаводам калгаса, а потым сакратаром сельсавета. У 1937 г. скончыў Магілёўскі рабфак і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт дзяржаўнага універсітэта (скончыў у 1946). Удзельнік партызанскага руху на Беларусі, у 1945 г.— у дзеючай арміі на 1-м Украінскім фронце. У 1946—1948 гт.— літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», з 1948 г.— рэдактар, загадчык рэдакцыі, намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларусь», з 1972 г.— намеснік галоўнага рэдактара, у 1976—1982 гг.— загадчык рэдакцыі выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1947 г.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі.
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1979).
Памёр 8.6.1991 г.
Друкавацца пачаў у 1937 г. з вершаў. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Землякі» (1949), «Насустрач» (1951), «Будзьце здаровы» (1955), «Пасля вяселля» (1958), «Месца ў жыцці» (1960), «Аповесці» (выбранае, 1968), «Блакітная мара» (1985), «Дарога пачыналася ў Бярозаўцы» (1990), кніг для дзяцей «Крылаты дзень» (1961), «Чорны снег» (1962), «Пісьмо да сябра» (1966), «На зімнім возеры» (1970), «Светлая раніца» (1988). У 1986 г. выйшаў зборнік вершаў «Вяртанне». У 1978 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
На беларускую мову пераклаў паэмы «Мцыры» і «Ізмаіл-бей» М. Лермантава, шэраг вершаў А. Пушкіна, М. Някрасава, У. Маякоўскага, сучасных рускіх, украінскіх, многіх паэтаў народаў СССР, кнігі прозы «Звычайную гісторыю» I. Ганчарова (1955), «3 берагоў Мядзведзіцы» М. Прыляжаевай (1958), «Корцік» А. Рыбакова (1959), «Тронку» А. Ганчара (1974), «Ясеневыя прысады» Б. Саўліта (1975), трагедыю У. Шэкспіра «Макбет», асобныя творы англійскіх, французскіх, венгерскіх, сербскіх, славацкіх паэтаў. У 1983 г. выйшла кніга перакладаў «Пераклічка».
Міхась ШАХОВІЧ
Міхась (Міхаіл Аляксеевіч) Шаховіч нарадзіўся 20.11.1953 г. у вёсцы Сакі Бельска-Падляшскага павета Беластоцкага ваяводства (Польшча) у сялянскай сям’і.
Скончыў агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім (1972), у 1972 г. паступіў на аддзяленне беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. У 1975 г. перайшоў на завочнае навучанне (скончыў у 1977) і пачаў працаваць журналістам у беларускім штотыднёвіку «Ніва». 3 1985 г.— адказны сакратар польскага грамадска-культурнага штомесячніка «Кантрасты». 3 1990 г.— кіраўнік выдавецкай суполкі «Су-
межжа». Жыве ў Беластоку. Член Саюза польскіх пісьменнікаў з 1985 г.
Узнагароджаны Сярэбраным крыжам заслугі.
Дэбютаваў у 1974 г. на старонках «Нівы» вершам. Піша на беларускай мове. Аўтар зборнікаў паэзіі «Прамінанне» (1978), «Святая ноч» (паэма, з паралельным перакладам на польскую мову, 1979), «Напевы» (паэмы, 1987) і кнігі апавяданняў «Вада ў рэшаце» (1984).
Пад яго рэдакцыяй выйшаў том навуковых прац, прысвечаных польска-беларускім культурным узаемасувязям «Мост праз стагоддзі» (1980).
Васіль ШАШАЛЕВІЧ
Васіль Антонавіч Шашалевіч нарадзіўся 9.1. 1897 г. у вёсцы Мхінічы Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і валаснога пісара.
Вучыўся ў духоўным вучылішчы, у духоўнай семінарыі ў Магілёве (1910—1914), у Яраслаўскім юрыдычным ліцэі (1915—1916). 3 прычыны матэрыяльных нястач ліцэй не скончыў. Настаўнічаў у вёсцы Ясенцы, у мястэчку Краснаполле на Магілёўшчыне, у Мінску (1917— 1924). У другой палове 20-х гадоў працаваў сцэнарыстам на кінафабрыцы ў Ленінградзе. Пазней жыў у Мінску, займаўся творчай працай. У ліпені 1930 г. арыштаваны, у сакавіку 1931 г. выпушчаны на волю. У 1937 г. зноў арыштаваны органамі НКУС. Прыгавораны да 10 год зняволення. Пакаранне адбываў у Томасінлагу, Унжлагу. Рэабілітаваны Прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 19.10.1955 г.
Загінуў 23.10.1941 г. у лагеры на лесапавале.
Сталую літаратурную працу пачаў у сярэдзіне 20-х гадоў з апавяданняў і драматычных твораў. Аўтар п’ес «Апраметная» (пастаўлена ў 1925), «Змрок» (пастаўлена ў 1927), «Воўчыя вочы» (1928—1929), «Рой» (1931), «Сімфонія гневу» (пастаўлена ў 1935).
Алесь ШАШКОЎ
Алесь (Аляксандр Андрэевіч) Шашкоў нарадзіўся 3.1.1923 г. у вёсцы Раманаўшчына Чашдіцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Па заканчэнні сярэдняй школы (1941) пайшоў у Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на Заходнім, 1-м Прыбалтыйскім і 2-м Беларускіх франтах. Двойчы паранены. Пасля дэмабілізацыі (1947) — адказны сакратар чашніцкай раённай газеты «Сцяг сацыялізма». У 1950 г. скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ, працаваў у рэдакцыі газеты «Звязда». У 1951 г. зноў быў прызваны ў Савецкую Армію, служыў карэспандэнтам армейскай газеты «Сталінскі воін» да 1953 г. У 1953—1954 гг.— загадчык аддзела літаратуры і мастацтва газеты «Звязда», з 1954 г.— рэдактар аддзела часопіса «Калгаснік Беларусі». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1959), завочна — Літаратурны інстытут імя М. Горкага (1961). Працаваў адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», старшым рэдактарам на Беларускім радыё, галоўным рэдактарам у Міністэрстве культуры БССР, загадчыкам рэдакцыі выдавецтва «Народная асвета» (да 1965). Член СП СССР з 1952 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.
Творчую працу пачаў у 1947 г. з нарысаў. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Абуджэнне» (1955), «Ранняй вясной» (1957), «Сонца тушыць зоркі» (1959), раманаў «Навальніца спее ў цішыні» (1969) і «Спытай сваё сэрца» (1972). У 1983 г. выйшла кніга прозы «Спытай сваё сэрца. Навальніца спее ў цішыні». Выдаў кнігі прозы для дзяцей «Змена» (1951), «Белы камень» (1953), «На рачных плёсах» (1956), «Лань — рака лясная» (1960, 1979), «На вадзе і такое здараецца» (1966).
Віктар ШВЕД
Віктар Мікітавіч Швед нарадзіўся 23.3.1925 г. у вёсцы Мора Гайнаўскага павета Беластоцкага ваяводства (Польшча) у сялянскай сям’і.
У 1944—1945 гг. вучыўся ў Гайнаўскай беларускай гімназіі, у 1946 г. скончыў беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім. У 1951 г. скончыў Акадэмію палітычных навук у Варшаве, у 1955 г.— аддзяленне журналістыкі, а ў 1969 г.— аддзяленне беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. 3 1948 да 1957 г. працаваў рэдактарам у Інстытуце грамадскіх навук у Варшаве. У 1957 г. быў публіцыстам газеты «Ніва» (Беласток). 3 1958 да 1960 г. працаваў сакратаром Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку. 3 1960 да 1988 г.— старшы рэдактар у выдавецтве «Ксёнжка і ведза» ў Варшаве. 3 1988 г. жыве ў Беластоку. Член Саюза польскіх пісьменнікаў з 1977 г. Выбіраўся старшынёй Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа», з 1988 г.— намеснік старшыні гэтага аб’яднання.
Узнагароджаны ордэнамі Кавалерскі Крыж ордэна Адраджэння Польшчы, Залатым Крыжам заслугі і Сярэбраным Крыжам заслугі.
Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1971).
Дэбютаваў у друку ў 1957 г. вершам («Ніва», Беласток). Аўтар зборнікаў паэзіі «Жыццёвыя сцежкі» (Беласток, 1967), «Дзяцінства прыстань» (Беласток, 1975), «Дружба» (для дзяцей, Мінск, 1976), «Мая зялёная Зубровія» (Мінск, 1990). Цыкл вершаў для дзяцей змешчаны ў падручніку для беларускіх дапаўняльных школ «Чытанка» (Нью-Йорк, 1968). Дзіцячыя вершы змешчаны таксама ў падручніках для пачатковых беларускіх школ у Польшчы. Сааўтар (з А. Баршчэўскім) падручнікаў для 8 класа пачатковых беларускіх школ «Дружба і праца» (Варшава, 1967) і «Насустрач жыццю» (Варшава, 1974).