Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Напісаў п’есу «Пачэсны рэйс» (апублікавана ў 1939), кінасцэнарый «Шчаслівы шлях» (з Ю. Рудзько, 1940). Выступаў з рэцэнзіямі, артыкуламі, нарысамі.
Васіль ШЫРКО
Васіль Аляксандравіч Шырко нарадзіўся 31.8. 1948 г. у вёсцы Чурылава Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1972). Служыў у Савецкай Арміі (1972—1973). У 1973—1978 гг. працаваў карэспандэнтам «Сельской газеты», у 1973—1986 гг.— рэдактар, загадчык аддзела галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання. 3 1986 г.— рэдактар аддзела нарыса часопіса «Полымя». Член СП СССР з 1990 г.
Першыя падборкі вершаў надрукаваў у 1968 г. (часопіс «Маладосць», газета «Чырвоная змена»). Выйшлі кнігі «Зямлі бацькоўскай прыцягненне» (нарысы, 1987), «Сцяжына да людзей» (дакументальныя аповесці, нарысы, 1989). У 1990 г. выйшла кніга казак «Дзед Манюкін не салжэ». Аўтар інсцэніровак паводле твораў М. Гарэцкага, Н. Гілевіча (1987), сцэнарыя дакументальнага фільма «Песня пшанічнага поля» (1984).
Рыгор ШЫРМА
Рыгор Раманавіч Шырма нарадзіўся 20.1.1892 г. у вёсцы Шакуны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў двухгадовыя настаўніцкія курсы ў Свянцянах (1912), працаваў у Гануцкай пачатковай двухгадовай школе Свянцянскага павета. У 1918 г. скончыў Седлецкі настаўніцкі інстытут (Польшча), які на той час быў эвакуіраваны спачатку ў Маскву і Яраслаўль, а потым у Варонеж. Пасля працаваў у школе сяла Навагольскае Варонежскай вобласці. У чэрвені 1922 г. вярнуўся на радзіму. 3 1926 г.— настаўнік Віленскай беларускай гімназіі. Быў сакратаром Галоўнай управы культурна-асветніцкай арганізацыі рэвалюцыйна-дэмакратычнага характару Заходняй Беларусі — Таварыства беларускай школы (1928—1937), адным з выдаўцоў часопіса
«Беларускі летапіс». Спрыяў творчаму станаўленню маладых заходнебеларускіх рэвалюцыйных паэтаў. Выдаў першыя зборнікі М. Васілька, М. Танка, пазней — С. Крыўца. За рэвалюцыйна-прапагандысцкую і культурна-асветніцкую дзейнасць быў двойчы зняволены буржуазнымі ўладамі Польшчы, сядзеў у вядомай турме «Лукішкі».
Збіральнік і прапагандыст беларускай народнай песні, у 1924 г. арганізаваў у Пружанах беларускі народны хор. У 1926 г.— хор у Беларускай гімназіі, у 1931 г.— Вялікі беларускі хор пры Беларускім студэнцкім саюзе ў Вільні. У 1940 г. на аснове хароў, якімі кіраваў Р. Шырма, быў створаны Беларускі дзяржаўны ансамбль песні і танца, у 1955 г. перайменаваны ў Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу Беларускай ССР. Узначальваў капэлу да 1970 г. У 1966—1978 гг.— старшыня праўлення Саюза кампазітараў БССР, сакратар праўлення Саюза кампазітараў СССР. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1955—1978). Член СП СССР з 1966 г.
Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», балгарскім ордэнам Кірыла і Мяфодзія II ступені, медалямі.
Народны артыст БССР (1949).
Народны артыст СССР (1955).
Герой Сацыялістычнай Працы (1977).
Памёр 23.3.1978 г.
Друкавацца пачаў у 1925 г. Першыя зборы народнага меласу выдаў у Вільні: «Беларускія народныя песні» (1929), «Наша песня» (1938). У пасляваенныя гады надрукаваны «Беларускія народныя песні, загадкі, прыказкі» (1947), «Беларускія народныя песні» (т. 1, 1959; т. 2, 1960; т. 3, 1962; т. 4, 1976), «Беларускія народныя песні (для хору)» (т. 1, 1971; т. 2, 1973). Аўтар зборніка публіцыстычных, літаратуразнаўчых і музыказнаўчых артыкулаў «Песня — душа народа» (1976).
Лаўрэат Дзяржаўных прэмій БССР (1966) за канцэртна-выканаўчую дзейнасць і (1974) за «Беларускія народныя песні для хору».
Лявон ШЫРЫН
Лявон (Леанід Іванавіч) Шырын нарадзіўся 1.1.1930 г. у вёсцы Працавічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Вучыўся завочна ў Слуцкім, затым у Мінскім педагагічным вучылішчы імя Н. К. Крупскай (скончыў у 1954). У 1951 —1957 гг. выкладаў маляванне, чарчэнне, замежную мову, беларускую мову і літаратуру ў школах Любанскага раёна (в. Таль, Асавец, п. Барыкоў, г. Любань). Завочна скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1962). 3 1957 г.— загадчык аддзела рэдакцыі старобінскай раённай газеты «Савецкі патрыёт». 3 1958 г.— загадчык Старобінскага раённага педкабінета, з 1960 г.— дырэктар Жабінскай васьмігадовай школы, з 1962 г.— загадчык аддзела народнай асветы Старобінскага райсавета, з 1963 г.— дырэктар Жабінскай сярэдняй школы. У 1968—1982 гг.— намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Салігорскай завочнай сярэдняй школы. 3 красавіка 1982 г.— дырэктар Мяцявіцкай сярэдняй школы Салігорскага раёна. У 1982—1989 гг.— дырэктар Гоцкага вучэбна-вытворчага камбіната Салігорскага раёна. Член СП СССР з 1986 г.
Узнагароджаны медалём.
Першы верш надрукаваны ў 1956 г. (любанская раённая газета «Кліч Радзімы»), У абласным і рэспубліканскім друку выступае з 1974 г. Аўтар зборнікаў вершаў для дзяцей «Мы дзеці шахцёраў» (кніжка-маляванка, 1978), «Песні ручая» (1980), «Ясь, жалейка і вясна» (1989).
Уладзімір ШЫЦІК
Уладзімір Мікалаевіч Шыцік нарадзіўся 31.8. 1922 г. у горадзе Шклове Магілёўскай вобласці ў сям’і рабочага.
Вучыўся ў Маскоўскім электратэхнічным інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1940—1943), у Куйбышаўскім індустрыяльным інстытуце. У снежні 1944 г. вярнуўся ў Шклоў і працаваў тэхнікам-канструктарам на папяровай фабрыцы «Спартак». У 1949 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. У 1949—1952 гг. працаваў у рэдакцыі газеты «Сталннская молодежь», у 1953—1964 гг.— у рэдакцыі газеты «Калгасная праўда» (у 1962—1990 гт.— «Сельская газета»), у 1965—1966 гг.— адказным сакратаром газеты «Літаратура і мастацтва», у 1978—1983 гг.— карэспандэнтам «Сельскай газеты». Член СП СССР з 1962 г.
Узнагароджаны медалём.
Першае апавяданне апублікаваў у 1952 г. (газета «Сталянская молодежь»), У 1958 г. у часопісе «Полымя» надрукаваў аповесць «Назаўсёды». Аўтар аповесцей «Сосны адшумелі сваё» (1960), «Апошняя арбіта» (1962), «Майская раніца» (1963), зборнікаў фантастычных апавяданняў і аповесцей «Зорны камень» (1967), «Парсекі за кармой» (1970), «У час не вярнуліся» (1975), «Масткі над абрывам» (1977), кніг фантастыкі і дэтэктываў «Другая версія» (1979), «Трансплутонавыя афеліі» (1982), «Левы рэйс» (1983), «Ускосныя доказы» (1985), «Камандзіроўка ў сваім горадзе» (1989), «Падстаўка» (1990), апавядання для дзяцей «Як малако на стол прыйшло» (1979).
Міхась ШЭЛЕХАЎ
Міхась (Міхаіл Міхайлавіч) Шэлехаў нарадзіўся 1.11.1954 г. у вёсцы Плотніца Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых.
Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1976) і Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраўпры Дзяржкіно СССР (1984). У 1976— 1980 гг.— літсупрацоўнік часопіса «Рабочая смена», у 1980—1982 гг.— рэдактар студыі дакументальных фільмаў «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм», у 1984—1987 гг. працаваў паводле ўмовы на кінастудыі «Саюзмультфільм» студыі імя М. Горкага (Масква), у 1987—1988 гг. быў рэдактарам тэлефільма Дзяржтэлерадыё БССР. 3 1988 г.— галоўны рэдактар студыі мастацкіх фільмаў «Кадр» кінастудыі «Беларусьфільм». Член СП СССР з 1988 г.
Выступае ў друку з 1968 г. Піша на рускай і беларускай мовах. Аўтар зборнікаў паэзіі «Слово ненастное, слово лазурное» (Масква, 1987) і «Сын яблыні» (1990).
Напісаў сцэнарыі мастацкіх фільмаў «Сын чайкі» (1987), «Мост» (паводле аповесці «Круглянскі мост» В. Быкава, пастаўлены ў 1988), «Люк» (пастаўлены ў 1988), «Метэарыт» (пастаўлены ў 1988), шэрагу мультыплікацыйных фільмаў.
Карлас ШЭРМАН
Карлас Рыгоравіч Шэрман нарадзіўся 25.10. 1934 г. у горадзе Монтэвідэо (Уругвай) у сям’і рабочага — выхадца з Заходняй Беларусі.
Вучыўся ў Нацыянальным інстытуце імя М. Марэна (Буэнас-Айрэс, Аргенціна, 1951 — 1956) па спецыяльнасці філалогія. Працаваў у аргенцінскіх газетах. У 1956 г. прыехаў на Беларусь. У 1964—1980 гг.— загадчык рэдакцыйна-выдавецкага сектара Фундаментальнай бібліятэкі імя Якуба Коласа АН БССР. 3 1989 г.— віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭНцэнтра. Член СП СССР з 1979 г.
Пачаў друкавацца ў 1952 г. у аргенцінскім перыядычным друку, у рускай перыёдыцы Беларусі — з 1964, на беларускай мове — з 1975 г. 3 іспанскай мовы на рускую пераклаў раман М. Сапата Алівельі «Чорны загон» (часопіс «Неман», 1967), раман Г. Гарсія Маркеса «Восень патрыярха» (з В. Тарасам, Масква, 1978), на беларускую мову пераклаў паасобныя творы Н. Гільена, Г. Гарсія Маркеса, Ф. Піта Радрыгеса, О. Фернандэса, У. Дзітаранта, С. Ібаргоена, К. Кастэльотэ, Э. Кардэналя, Д. Алонса і інш., а таксама выбраную лірыку А. Тэхада Гомеса (1987). У перакладзе з беларускай на іспанскую выйшлі «Мая Бесядзь» А. Куляшова, «Конь і леў» М. Танка, «Чырвоны мак» В. Хомчанкі, народныя казкі ў апрацоўцы А. Якімовіча (усе ў 1976), «Шлюбная ноч» I. Шамякіна (1980), «Дажыць да світання» (1980), «Абеліск» (1984) і «У тумане» (1989) В. Быкава, выбранае Я. Купалы і Я. Коласа «Папараць-кветка» (1982), выбранае Р. Барадуліна «Чорны вол маёй трывогі» (1985), «Плач перапёлкі» I. Чыгрынава (1988), «Загад № 1» М. Чаргінца (1990).
Аўтар кніг паэзіі «Дождж у Каралішчавічах» (на іспанскай мове, у перакладзе на беларускую Р. Барадуліна, 1984) і «Сны (у перакладзе з іспанскай Р. Барадуліна і В. Сёмухі, 1989).
Склаў зборнікі выбранай лірыкі Ф. Гарсія Лоркі (1975), П. Нэруды (1976), Н. Гільена (1977), Габрыэлы Містраль (1984), а таксама анталогію сучаснай кубінскай паэзіі «Тытунёвая кветка» (1986).
ю
Міхась ЮДЭЛЕВІЧ
Міхась Львовіч Юдэлевіч нарадзіўся 20.4.1914 г. у гарадскім пасёлку Смалявічы Мінскай вобласці ў сям’і саматужніка.
Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Мінску (1929) працаваў рабочым на гуце. Бнў акцёрам у Мінскім тэатры рабочай моладзі (1929—1931), студэнтам Дзяржаўнага інстытута мастацтва ў Маскве (1931 —1935). У 1935— 1940 гг.— супрацоўнік рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», загадчык аддзела тэатра Упраўлення па справах мастацтва пры Саўнаркоме БССР. 3 1940 г. у Савецкай Арміі, удзельнічаў у савецка-фінляндскай і ў Вялікай Айчыннай войнах.