• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Пераклаў на беларускую мову кнігу «Мілы ба-пэр!..» Ц. Дзеры (1983), аповесць «Кат» П. Лагерквіста (1986), паасобныя апавяданні пісьменнікаў народаў СССР.
    Гаўрыіл ШУТЭНКА
    Гаўрыіл Карнеевіч Шутэнка нарадзіўся 24.6. 1924 г. у сяле Арзгір Арзгірскага раёна Стаўрапольскага краю (Расія) у сялянскай сям'і.
    У 1940 г. скончыў школу фабрычна-заводскага навучання пры швейнай фабрыцы імя В. Валадарскага ў Баку, працаваў рабочым. У 1942 г. прызваны ў Савецкую Армію. Быў разведчыкам, пасля цяжкага ранення на Паўночным Данцы (1943) — камісаваны. Працаваў старшынёй касы ўзаемадапамогі калгаса «Парыжская камуна» на Стаўрапольшчыне, ва ўстановах Таварыства сляпых — культработнікам, дырэктарам вучэбна-вытворчага прадпрыемства, інспектарам. Жыве з 1946 г. у Навагрудку. У 1964 г. скончыў паэтычныя курсы ў Маскве пры Інстытуце павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Усерасійскага таварыства сляпых. Член СП СССР з 1970 г.
    Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі.
    Першыя вершы апублікаваў у 1939 г. (газета «Стахановец» палітаддзела Мар’іна-Зольскай МТС Георгіеўскага раёна Стаўрапольскага краю). Піша на рускай мове. У друку Беларусі выступае з 1952 г. (газета «Гродненская правда»). Аўтар кніжак паэзіі «Мон глаза» (1961), «Память» (1969), «Жажда» (1974), «Солнце на десннцах: Строкм разных лет» (1984), «Горнт костер воспоммнанмй» (1990), кніжкі для дзядзяцей «Наш котенок Днмурлы» (1978).
    Іван ШУЦЬКО
    Іван Цітавіч Шуцько нарадзіўся 20.12.1925 г. у вёсцы Гаць Крупскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Да вайны скончыў восем класаў у Крупках. Працаваў у Крупскім раённым камітэце радыёінфармацыі (1940—1941). У 1943 г. разам з аднавяскоўцамі вывезены фашыстамі ў канцэнтрацыйны лагер (пад Гданьск). У 1944 г. уцёк з лагера. У 1944—1946 гг. служыў у Савецкай Арміі. Працаваў брыгадзірам калгаса ў роднай
    вёсцы. У 1958—1961 гг.— літсупрацоўнік крупскай раённай газеты «Голас калгасніка». У 1963 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. У 1963 г.— літсупрацоўнік, у 1964—1984 гг. працаваў фотакарэспандэнтам крупскай раённай газеты «Ленінскім курсам». Член СП СССР з 1954 г.
    Узнагароджаны медалямі.
    Памёр 31.8.1984 г.
    Друкавацца пачаў у 1940 г. Выдаў кніжкі для дзяцей «Мой мяч» (вершы, 1953), «Чужая хатка» (казкі, 1958), «Лепшая сяброўка» (вершы, 1959), «Дзедава рэліквія» (апавяданні, 1960), «Першае слова» (вершы, 1964), «Дзіма хоча быць героем» (апавяданні, 1965) і зборнік вершаваных баек, мініяцюр «Са свайго пункту гледжання» (1966).
    Станіслаў ШУШКЕВІЧ
    Станіслаў Пятровіч Шушкевіч нарадзіўся 19.2. 1908 г. у вёсцы Бакінава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і беззямельнага селяніна.
    Вучыўся ў Беларускім педагагічным тэхнікуме ў Мінску (1926—1928). Працаваў у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР, загадваў бібліятэкай навукова-даследчага Інстытута сельскай і лясной гаспадаркі імя У. I. Леніна (1928—1931). Быў членам літаратурных арганізацый «Маладняк», БелАПП. Скончыў крытыка-творчае аддзяленне літаратурнага факультэта Вышэйшага педагагічнага інстытута ў Мінску (1934). Працаваў у рэдакцыях газет «Літаратура і мастацтва», «Калгаснік Беларусі», «Звязда». 15.11.1936 г. быў арыштаваны, асуджаны да 8 год пазбаўлення волі. Знаходзіўся ў турме, лагеры, ссылцы. Працаваў шахцёрам, цесляром, бухгалтарам у лагеры МУС Кемераўскай вобласці, пасля вызвалення (1944) —вольнанаёмным бухгалтарам саўгаса. У 1946—1949 гг. настаўнічаў у Данілавіцкай сярэдняй школе Дзяржынскага раёна. У 1949 г. арыштаваны паўторна і высланы на спецпасяленне ў Краснаярскі край, дзе працаваў лесарубам, у геалагічных партыях і экспедыцыях. У 1956—1958 гг.— супрацоўнік газеты
    «Мінская праўда», у 1958—1970 гг.— загадчык аддзела газеты «Літаратура і мастацтва». Канчаткова па абедзвюх справах рэабілітаваны 26.9.1975 г. Член СП СССР з 1934 г.
    Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1983).
    Узнагароджаны медалямі.
    Памёр 1.1.1991 г.
    Друкаваўся з 1924 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Вершы» (1934), «Дарогаю вясны» (1959), «Услед за марамі» (1961), «Навальніца» (1966), «Сябрам» (1972), «Дарога ў залатую восень» (1983), «Рэха маладосці» (1984), «Сонца над маім асеннім садам» (1987), кнігі ўспамінаў «Вяртанне ў маладосць» (1968), зборніка сатыры і гумару «Грушы на вярбе» (1969), кніжак вершаў, апавяданняў і казак для дзяцей «Звярыны баль» (1936), «Лясная калыханка» (1958), «Сарочы церамок» (1959), «Мы на змену ідзём» (1961), «Гара Марата Казея» (1963), «Будзільнік» (1966), «Апавяданні пра Марата Казея» (1968, 1988), «Вясёлыя дзятлікі» (1970), «Колькі кіпцікаў у кошкі» (1972), «Дванаццаць пасланцоў» (1973), «Барадаты камар» (1977), «Красавік» (1977), «Ліса з магнітафонам» (1979), «Казачны церам» (1983), «Едзе страшная Яга» (1985), «Казёл на верталёце» (1987). У 1978 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1988 г.— «Выбранае».
    Георгій ШЧАРБАТАЎ
    Георгій Міхайлавіч Шчарбатаў нарадзіўся 7.5. 1919 г. у вёсцы Рэкатка Горацкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў Магілёўскае педагагічнае вучылішча (1938). Настаўнічаў у Бярэзінскім раёне, завочна вучыўся ў Магілёўскім педагагічным інстытуце. Працаваў у рэдакцыях газет «Камунар Магілёўшчыны» (1939—1940), «Советская Белоруссня» (1940—1941). На пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў Куйбышаў. У 1942 г. знаходзіўся ў тыле ворага як карэспандэнт газеты «Савецкая Беларусь», у 1943— 1944 гг. працаваў у газеце «Звязда», якая выдавалася падпольна на акупаванай тэрыторыі. Па-
    сля вайны працаваў у газеце «Звязда», карэспандэнтам газеты «Нзвестня» па Беларускай ССР, загадчыкам аддзела, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць». Член СП СССР з 1949 г.
    Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга і медалямі.
    Памёр 2.2.1957 г.
    Літаратурныя матэрыялы за подпісам Г. Шчарбатаў з’явіліся ў 1941 г. (магчыма, да гэтага выступаў пад псеўданімам). Аўтар запісак «Партызанскія агні» (1950), нарысаў «Камсамол Беларусі ў баях за Радзіму» (1950, 2-е дапоўненае выданне ў 1957), «Неспакойныя сэрцы» (1951), кніжак прозы «Шумелі пушчы» (1957), «Лясны фронт» (аповесць, апавяданні і нарысы, 1961), «Лясны фронт» (1970), «Партызанскія агні» (1979).
    Пераклаў на беларускую мову «Слова перад пакараннем смерцю» Ю. Фучыка (1953).
    Георгій ШЫЛОВІЧ
    Георгій Уладзіміравіч Шыловіч нарадзіўся 7.1. 1924 г. у горадзе Мінску ў сям’і служачага.
    Да вайны скончыў першы курс Мінскага будаўнічага тэхнікума. Са снежня 1941 г. удзельнік Мінскага падполля, а з сакавіка 1943 г.— партызан у брыгадзе імя Жалезняка на Бягомльшчыне, з 1944 па 1945 гт. служыў у Савецкай Арміі. Скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1951). Працаваў у рэдакцыях газет «Мінская праўда» (1951 —1953), «Зорька» (1953—1964). 3 1965 г.— адказны сакратар, а ў 1978—1985 гг,-— намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Беларусь». Член СП СССР з 1961 г.
    Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі.
    Першыя апавяданні надрукаваў у 1948 г. Выйшлі кнігі нарысаў, апавяданняў і аповесцей для дзяцей «Твая дарога» (1957), «Запіска на шыбе» (1960), «Школа ля крэпасці» (1962), «Піянерская адвага» (1962), «Праз полымя вайны» (1963), «Сшытак у чорнай вокладцы»
    (1965), «Чарапаха без панцыра» (1966), «Святло далёкага Алькора» (1973). Напісаў аповесці «Туман ідзе па следу» (часопіс «Беларусь», 1963—1964), «Сустрэча з сонейкам, альбо Аповесць пра Пецьку-флібусцьера і некаторых яго сяброў» (1981), «Падарожжа сярод лета» (1983). У 1986 г. выдадзены аднатомнік выбраных твораў «Школа каля крэпасці».
    Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў «Родныя бярозы не спяць» (1965), «Зялёны патруль» (1966), «Трэба марыць» (1967).
    Перакладае з рускай і ўкраінскай моў.
    Віктар ШЫМУК
    Віктар (Вікенцій Мікалаевіч) Шымук нарадзіўся 2.4.1933 г. у вёсцы Змяёўцы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння васьмі класаў працаваў адказным сакратаром дзятлаўскай раённай газеты «За новую вёску» (1949—1951). Адначасова вучыўся ў вячэрняй сярэдняй школе. У 1951 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (скончыў завочна ў 1957). Адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Калгасная праўда», потым — літсупрацоўнікам рэдакцыі газеты «Звязда» (1967—1971), адказным сакратаром штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» (1974—• 1977). 3 1977 г.— намеснік галоўнага рэдактара Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычнага вяшчання на Беларускім радыё. Член СП СССР з 1964 г.
    Літаратурную працу пачаў у 1949 г. Для дзяцей напісаў паэму «Каля Броннай гары» (1960), зборнікі вершаў «Мы вясне дапамагалі» (1962), «Дочкі сіняга Нёмана» (1964), «Марылі пра шчасце хлапчукі» (паэмы, 1981). Аўтар зборнікаў вершаў «Свіцязянскія хвалі» (1968), «Світанне» (1972), «Святло красавіцкіх бяроз» (1983), «Спелы жнівень» (1990), сатырычных вершаў «Ад хаты да хаты» (1983).
    Выдаў кнігі нарысаў «Добрай раніцы, поле» (1964), «Сын каваля» (1970), «Коля Гойшык» (1971), «Леў Даватар» (1973), «Пасля працы рупнай» (1974), «Дыханнем ліпеньскім сагрэ-
    тыя» (з Л. Смілавіцкім, 1971), «Рэха Аўроры» (1979) і зборнік апавяданняў «Помняць пушчы і паляны» (1969).
    На шэраг вершаў напісаны песні.
    Хвядос ШЫНКЛЕР
    Хвядос Сяргеевіч Шынклер нарадзіўся 22.9. 1903 г. на станцыі Ізяслаўль (цяпер Беларусь) Мінскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і чыгуначніка.
    Вучыўся ў Мінскім рэальным вучылішчы (1914—1920). 3 1919 г. працаваў на чыгунцы тэлеграфістам, пасля — бібліятэкарам, загадчыкам клуба ў Рудзенску. Быў членам літаратурнага аб’яднання «Маладняк». У 1929 — 1931 гг.— супрацоўнік бабруйскай газеты «Камуніст», са снежня 1931 г.— сакратар рэдакцыі раённай транспартнай газеты «Ударнік» (Жлобін). У 1935—1941 гг. працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» і часопісе «Полымя». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў Свярдлоўск. У 1942 г. пайшоў добраахвотнікам у Савецкую Армію. Чатыры месяцы вучыўся ў вайсковым вучылішчы ў г. Кыштым Чалябінскай вобласці.
    Загінуў 25.10.1942 г. на фронце пад Сталінградам.
    Пісаць пачаў у 1922 г. (допісы ў газеты). Першае апавяданне надрукаваў у 1928 г. Асобнымі выданнямі выйшлі апавяданне «Ічэ» (1929), зборнік апавяданняў «Стрэлачнік Miraft» (1930), апавяданне «Блок» (1933), аповесці «Сонца пад шпалы» (1933), «Запіскі інструктара Томана» (1934), «Пульс жыцця» (1950, выходзіла на рускай мове ў 1942 г. у Маскве). Аўтар аповесці для дзяцей «Петрыкзавадатар» (1935). У 1960 г. выйшлі Выбраныя творы, у 1984 г.— кніга апавяданняў, аповесцей, успамінаў «Апошні рэйс».