• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Аўтар тэкстаў шэрагу песень, слоў да кантаты «Нензвестный солдат» (выканана ў 1970), цыкла вакальных паэм «Раздумье о любвн» (апублікаваны ў 1973 пад назвай «Трв вокальные поэмы»).
    Ізі ХАРЫК
    Ізі (Ісак Давыдавіч) Харык нарадзіўся 17.3. 1898 г. у вёсцы Зембін Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і шаўца.
    Вучыўся ў хедары, затым у рускай народнай школе ў Зембіне. У юначыя гады працаваў рабочым на фабрыках і заводах Мінска, Барысава, Гомеля. У 1917 г. пераехаў у Мінск' на пастаяннае жыхарства. Быў бібліятэкарам, загадчыкам агульнаадукацыйнай школы. У 1919 г. пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Прымаў удзел у баях на тэрыторыі Беларусі. Вучыўся ў Вышэйшым літаратурна-мастацкім Інстытуце імя В. Брусава, у 1927 г. скончыў Маскоўскі універсітэт. Пасля вяртання ў Мінск у 1928— 1937 гг. быў рэдактарам яўрэйскага часопіса «Штэрн» («Зорка»), Старшыня секцыі яўрэйскіх пісьменнікаў СП БССР. У верасні 1937 г. рэпрэсіраваны. 28.10.1937 г. Ваеннай Калегіяй
    Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.6.1956 г. Член ЦВК БССР у 1931 —1934 гг. Член-карэспандэнт АН БССР. Член СП СССР з 1934 г.
    Расстраляны 29.10.1937 г.
    Першыя вершы апублікаваў у 1920 г. (часопіс «Камуністычны свет», Масква). Пісаў на мове ідыш. Аўтар зборнікаў паэзіі «Трапятанне» (1922), «Мінскія балоты» (1924), «На зямлі» (Масква, 1926), «Душой і целам» (паэма, 1928), «Вершы і паэмы» (Кіеў, 1930), «Хлеб» (паэма, Харкаў, 1930), «Круглыя тыдні» (1932), «Ад полюса да полюса» (1934), «Наша бадзёрасць» (Кіеў, 1934), «Вершы і паэмы» (1935), «Пяць паэм» (1936), «На чужым балі» (паэма, 1936), «Душой і целам» (выбранае, Масква, 1970). У перакладзе на беларускую выйшлі Выбраныя творы (1958), «Выбранае» (1969), на рускую «Стнхн» (1935), «Стнхн н поэмы» (Масква, 1958), «От полюса к полюсу» (Масква, 1971).
    Віктар ХАЎРАТОВІЧ
    Віктар Кандрацьевіч Хаўратовіч нарадзіўся 21.6. 1934 г. у вёсцы Стары Сінін Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1954—1956 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1957 г. скончыў Магілёўскі будаўнічы тэхнікум. У 1957—1958 гг,-— майстар на будаўніцтве ў Самаркандзе (Узбекістан). Затым вярнуўся на Магілёўшчыну, дзе працаваў прарабам у саўгасах Горацкага, Краснапольскага, Слаўгарадскага раёнаў, майстрам, старшым інжынерам у будаўнічызі арганізацыях Касцюковіч, Крычава, Слаўгарада, Краснаполля, настаўнікам Мхініцкай васьмігадовай школы Краснапольскага раёна, старшым тэхнікам «Белдзяржпраекта» ў Магілёве, у 1966—1968 гг. вучыўся ў Магілёўскім педінстытуце. У 1982—1989 гг. працаваў начальнікам прарабскага ўчастка ў Бялынічах. Член СП СССР з 1985 г.
    Памёр 17.10.1991 г.
    У друку выступаў з 1961 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Сонца на кельме» (1983), «Зямныя колеры і гукі» (1990).
    Рыгор ХАЦКЕВІЧ
    Рыгор Мікітавіч Хацкевіч нарадзіўся 1.2.1911 г. у вёсцы Ратуцічы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў Барысаўскі педагагічны тэхнікум (1930). Настаўнічаў у Барысаўскім раёне. Працаваў у чэрвеньскай раённай газеце (1931 — 1933), настаўнічаў у Крупках. У 1937 г. быў рэпрэсіраваны. Асуджаны на 5 год лагерных работ і сасланы на Поўнач, дзе працаваў у геалагічных партыях. У 1945 г. вярнуўся на Беларусь. Рэабілітавзны ў 1959 г. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў школах Барысаўскага і Крупскага раёнаў. Вучыўся завочна ў Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага. Каля дваццаці год выкладаў рускую мову і літаратуру ў Днепрапятроўску.
    Памёр 9.8.1979 г.
    3 вершамі ў друку выступіў у 1930 г. (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар зборніка паэзіі «Налівайся, колас» (1932), кніжак вершаў для дзяцей «Наш пяты клас» (1962), «Бяроза на ўзлеску» (1977). Асобнымі выданнямі выйшлі аповесці «На золку» (1972) і «Хмары над лесам» (1980).
    Яўген ХВАЛЕЙ
    Яўген Іванавіч Хвалей нарадзіўся 1.1.1947 г. у вёсцы Белькаўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння Мікалаеўшчынскай сярэдняй школы імя Якуба Коласа (1965) працаваў будаўніком, у рэдакцыі стаўбцоўскай раённай газеты «Прамень». Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1971). Настаўнічаў, працаваў у выдавецтве «Народная асвета», Мінскім абласным Доме народнай творчасці, на Беларускім радыё і тэлебачанні. 3 1985 г.— старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва». Член СП СССР з 1989 г.
    Першыя вершы надрукаваў у 1963 г. (раённая газета «Прамень»), Аўтар кніг паэзіі 562
    «Ярына» (калектыўны зборнік «Нашчадкі», 1979), «Прычасце» (1983), «Зялёны прамень аеру» (1987), вершаванай казкі для дзяцей «Насціны гасціны» (1989).
    У перыядычным друку выступае і як крытык. Перакладае вершы паэтаў народаў СССР. Укладальнік зборнікаў «Вершы» Якуба Коласа (1987), «Гары, агонь Кастрычніка» (1987) і інш.
    Мікола ХВЕДАРОВІЧ
    Мікола Хведаровіч (Мікалай Фёдаравіч Чарнушэвіч) нарадзіўся 6.4.1904 г. у гарадскім пасёлку Капыль Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У часы першай сусветнай вайны як бежанец жыў у Калузе, у дзіцячым прытулку для дзяцейбежанцаў. Займаўся ў гарадскім вучылішчы. У 1918 г. вярнуўся дамоў і паступіў у Цімкавіцкае гарадское вучылішча. 3 прыходам немцаў працаваў батраком. Пасля прыходу Чырвонай Арміі (1919) —удзельнік прадатрадаў і часцей асобага прызначэння (ЧОН), адзін з арганізатараў камсамольскіх ячэек на Случчыне. У 1924 г.-— камісар ваенкамата па дапрызыўнай падрыхтоўцы. У 1928 г. скончыў рабфак у Мінску, а затым літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1931). Працаваў у часопісах «Партыйны работнік» і «Бальшавік Беларусі» (1929—1932), рэдактарам часопіса «Чырвоная Беларусь» (1932—1933), загадчыкам кабінета маладога аўтара СП БССР (1933—1934), адказным сакратаром часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1934—1937). У жніўні 1938 г. арыштаваны. Некалькі гадоў прабыў на Кольскім паўвостраве, удзельнічаў у будаўніцтве Манчагорска. 3 1941 г. знаходзіўся ва Усцьвытлагу (Комі АССР). 3 1946 г. працаваў у г. Каршы (Узбекістан) загадчыкам планава-эканамічнага аддзела, з 1949 і да моманту рэабілітацыі (1955) жыў у г. Енісейску Краснаярскага краю, з 1956 г.— у Мінску. Член СП СССР з 1934 г.
    Узнагароджаны медалямі.
    Памёр 20.8.1982 г.
    У друку пачаў выступаць з 1924 г. Выйшлі кніжкі паэзіі «Настроі» (1929), «Рыт.мы» (1930), «Баявыя песні» (1930), «Тэмпы-кантрасты» (1931), «Вайна за мір» (1932), «Ха» (жарты, пародыі, 1932), «Усім сэрцам» (1937), «Залаты лістапад» (1957), «Перазвон бароў» (1961), «Пасля навальніцы» (выбранае, 1965), «Зоркі на камені» (1968), «Крынічка» (1978), «Любістак» (выбранае, 1984). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1974). Для дзяцей выдаў кніжкі «Сонечны зайчык» (1961), «Лясныя званочкі» (1968), «Крылы» (1973), «Светлы дзянёк» (1984).
    Выдаў кнігі ўспамінаў «Памятныя сустрэчы» (1960, 3-е выданне перапрацаванае ў 1977), «Незабыўнае» (1976) і аповесць «Споведзь перад будучыняй» (1978).
    Пераклаў паэмы А. Пушкіна «Каўказскі нявольнік» (1937), «Бахчысарайскі фантан» (1938), «Казку пра цара Салтана» (часопіс «Полымя рэвалюцыі», 1937), раман А. Фадзеева «Апошні з удэге» (з А. Звонакам, 1935), паэмы Э. Багрыцкага «Дума пра Апанаса» (часопіс «Маладняк», 1930) і Ш. Руставелі «Віцязь у тыгравай шкуры» (з А. Звонакам, 1966), раман У. Кочатава «Браты Яршовы» (з I. Грамовічам, 1960), кнігу паэзіі Ш. Пецёфі «Ліра і меч» (1971).
    Лаўрэат прэміі венгерскага агенцтва па літаратуры і мастацтву «Артысіуз» (1981) за прапаганду венгерскай паэзіі на беларускай мове.
    Людміла ХЕЙДАРАВА
    Людміла Фёдараўна Хейдарава нарадзілася 11.2. 1952 г. у пасёлку Ялізава Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і рабочага і настаўніцы.
    Скончыла факультэт прыкладной матэматыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1974). Працавала старшым інжынерам навукова-даследчага Інстытута электронных вылічальных машын. У 1980—1985 гг.— вядучы канструктар Беларускага навукова-даследчага і праектна-тэхналагічнага інстытута
    арганізацыі і кіравання будаўніцтвам пры Дзяржбудзе БССР, у 1985—1987 гг.— вядучы інжынер Мінскага навукова-даследчага праектнага інстытута. 3 1987 г.— старшы рэдактар, з 1990 г.— намеснік галоўнага рэдактара літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання. Член СП СССР з 1985 г.
    Першая падборка вершаў апублікавана ў 1980 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар зборнікаў вершаў «Адведзіны рамонкавай паляны» (1985), «Тваё святло» (1988), драматычнай паэмы «Можна і Нельга» (1987) —усе выйшлі пад псеўданімам Людміла Паўлікава. 3 1989 г. выступае пад прозвішчам Хейдарава. У перыядычным друку публікуе апавяданні, навелы.
    Перакладае творы рускіх, украінскіх паэтаў на беларускую мову.
    Васіль ХОМЧАНКА
    Васіль Фёдаравіч Хомчанка нарадзіўся 12.1. 1919 г. у вёсцы Канічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Вучыўся ў Мінскім хіміка-тэхналагічным тэхнікуме (1934—1935), на рабфаку пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. 5 красавіка 1937 г. быў рэпрэсіраваны. Адбываў тэрмін на Далёкім Усходзе да красавіка 1941 г. у НіжнеАмурскім лагеры. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР у 1969 г. У 1941 — 1968 гг.—у Савецкай Арміі. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях як камандзір мінамётнага ўзвода. У 1944 г. скончыў Буйнакскае пяхотнае вучылішча, у 1951 г.— Ваенна-юрыдычную акадэмію ў Маскве. У 1972—1985 гг.— загадчык рэдакцыі прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1960 г.
    Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
    Памёр 4.11.1992 г.
    У 30-я гады выступіў у друку з вершамі (газета «Піянер Беларусі», часопіс «Іскры Ільіча»). Першыя кнігі апавяданняў выйшлі ва Уладзіміры на рускай мове — «Куда нсчез грнб» (1957), «Жаворонок» (1958), «Рассказы» (1959). Піша пераважна для дзяцей. У Мінску
    на беларускай мове выдаў зборнікі апавяданняў «Наша вячэра» (1959), «Рукавіцы генерала Даватара» (1960), «Аднойчы майскім днём» (1962), «Суседзі» (1962), «Чырвоны мак» (1964), «Верны рыцар» (1965), «Тваё чэснае слова» (1965), «Зімовы дождж» (1968), «Сустрэча з цудам» (1969), «Паляванне на львоў» (гумарэскі, 1970), «Цёплая зямля» (1971), «Я ўжо вялікі» (1972), «Уначы пад сонцам» (1974), «Паклон» (1976), «Лёгкая рука» (гумарэскі, апавяданні, 1979), аповесці «Чырвоныя хвалі» (1968), «Я прынёс вам радасць» (1981), «Пры апазнанні — затрымаць» (1983), кнігі аповесцей і апавяданняў «Бацькава шабля» (1982), «Чэкістам стала вядома» (1985), «Стрэл у акно» (1988) і раман «Вяртанне ў агонь» (1978). У 1975 г. выдаў «Выбранае», у 1979 г.— Выбраныя творы ў 2-х тамах.