Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Першае апавяданне надрукаваў у 1966 г. (часопіс «Вясёлка»). Выдадзены зборнікі апавяданняў для дзяцей «Хітры Данік» (1975) і «Партрэт салдата» (1984), для дарослых — «Дзень у горадзе» (1985), а таксама кніга публіцыстыкі «Пахвалі пражыты дзень» (1988).
Аўтар п’ес «Сівы бусел» (пастаўлена ў 1985),
«Вокны» (пастаўлена ў 1985), «Прыгоды з Канапухіным» (пастаўлена ў 1988), «Лесвіца» (пастаўлена ў 1988), «Кветкі-ягадкі» (пастаўлена ў 1990), аднаактоўкі «Дублёр» і інш.
Пераклаў на беларускую мову п’есу Л. Петрушэўскай «Маскоўскі хор» (пастаўлена ў 1989).
Мікола ТКАЧОЎ
Мікола (Мікалай Гаўрылавіч) Ткачоў нарадзіўся 8.3.1918 г. у вёсцы Горанка Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Працоўны шлях пачаў з рабочага мэблевай фабрыкі ў Віцебску ў 1933 г. Адначасова вучыўся на вячэрніій рабфаку. Пасля заканчэння планава-эканамічнага факультрта Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1939) некалькі месяцаў працаваў у газеце «Піянер Беларусі», пасля ў сістэме кінафікацыі. У 1940 г. прызваны ў Чырвоную Армію — быў інструктарам-літаратарам дывізійнай газеты. У час Вялікай 'Айчыннай вайны знаходзІўся на фронце, у партызанах. Быў кантужаны. 3 кастрычніка 1943 г.— супрацоўнік магілёўскай абласной газеты «За Радзіму». У 1949—1957 гг.—адказны сакратар часопіса «Полымя», у 1957—1959 гг.— галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», у 1959— 1972 гг,— сакратар праўлення СП БССР. У 1972—1979 гг.— дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1967 г. як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Член СП СССР з 1948 г.
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, «Знак Пашаны» і медалямі.
Памёр 20.4.1979 г.
Літаратурную працу пачаў у 1938 г. з нарысаў і апавяданняў. Выйшлі раман «Згуртаванасць» (1951), кнігі прозы «Пошукі скарбаў» (апавяданні і нарысы, 1963), «Дыханне агню» (раман, апавяданні, нарысы, 1978, 2-е выданне ў 1988). Пераклаў на беларускую мову зборнік апавяданняў В. Рошкі «Што мае вочы бачылі» (1962) і аповесць М. Прыляжаевай «Жыццё Леніна» (1975).
Павел ТКАЧОЎ
Павел Іванавіч Ткачоў нарадзіўся 3.9.1930 г. у вёсцы Скадаінаўка Шахцінскага раёна Растоўскай вобласці (Расія) у сям’і шахцёра.
Пасля заканчэння сярэдняй школы быў дыктарам і літаратурным сакратаром йа радыёстудыі ў г. Паўлаўску Варонежскай вобласці. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1955). Працаваў у рэдакцыях газет «Зорька», «Піянер Беларусі», часопіса «Бярозка». У 1967 г. скончыў аспірантуру, выкладаў рускую класічную літаратуру, з 1969 г. загадвае кафедрай рускай класічнай літаратуры БДУ імя У. I. Леніна, адначасова быў дэканам факультэта журналістыкі (1981 — 1986). Прафесар, доктар філалагічных навук. Член СП СССР з 1964 г.
Узнагароджаны медалямі.
Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР (1983).
Друкавацца пачаў у 1947 г. (паўлаўская раённая газета «Луч коммуны»), Піша на беларускай і рускай мовах. Для дзяцей выйшлі кнігі аповесцей, апавяданняў «Мікіткаў падарунак» (1960), «Пра Сяргейку і лясных жыхароў» (1961), «Акцябраты — твае сябры» (1962), «Вішнёвая квецень. Апавяданні пра У. I. Леніна» (1965, 2-е дапоўненае і перапрацаванае выданне ў 1971), «Сэрца камунара» (1966), «Самае галоўнае: Штрыхі да партрэта Ільіча» (1977), аповесці «Піліпка з Галубінай слабодкі» (1969), «Граніца была побач» (1972), «Час світальнай зоркі» (выбранае, 1980, 1990), «Як разгаралася полымя» (1982), «У ліпені 1917 года» (1986), «Пралескі яе вясны» (аповесці, нарысы, 1986), «Балада аб партыйным білеце» (1988), «Чатыры дні» (часопіс «Маладосць», 1989), нарысы «Імя Леніна ў сэрцы нашым» (1963), «Люся Герасмменко» (Масква, 1968, 2-е дапоўненае і перапрацаванае выданне ў 1980), «Маніфест народнага шчасця» (1987), «Рэвалюцыйны трымаем крок» (1988). Адзін з аўтараў і ўкладальнікаў кніг «Піянеры-героі» (1962), «Напісалі кніжку самі» (1966), «Эстафета пакаленняў» (1967).
Выступае як крытык і літаратуразнавец. Вый-
шлі манаграфіі «Вечный бой: Памфлетное наследне Я. Галана м траднцня М. Горького» (1970), «Нду на «вы»: Заметкн о памфлете» (1975), «Граннцы жанра» (1977), «Сатнры злой звеняіцая строка...»: Прнрода смеха в памфлете» (1980), кніга нарысаў і эсэ «Снлуэты прошлого» (1983), «Пра самага чалавечнага» (1985).
Віктар ТРАСЦЯНСКІ
Віктар Сцяпанавіч Трасцянскі нарадзіўся 5.12. 1924 г. у горадзе Майкопе (Адыгейская аўтаномная вобласць) у сям’і служачых.
У 1941 г. пайшоў на фронт. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі нашай краіны, Польшчы, Румыніі, Венгрыі. Службу закончыў камандзірам батальёна марской пяхоты. У 1945 г. прыехаў у Гомель, дзе працаваў намеснікам дырэктара тарфянога завода «Бальшавік», намеснікам загадчыка аддзела ў аблвыканкоме. У 1946— 1948 гг.— студэнт юрыдычнага інстытута (Алма-Ата). 3 1948 г.— начальнік аддзела кадраў Упраўлення будаўнічых работ Маскоўскай ваеннай акругі, з 1950 г.— начальнік адміністрацыйна-гаспадарчага аддзела выдавецтва «Лнтературная газета», з 1953 г.— інспектар Галоўнага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Міністэрства геалогіі і аховы недраў, з 1955 г.— інструктар Галоўнага ўпраўлення распаўсюджвання друку Міністэрства сувязі СССР, з 1956 г.— старшы рэдактар выдавецтва «Фнзкультура н спорт», з 1958 г.— загадчык аддзела прапаганды, старшы рэдактар выдавецтва «Знанне», у 1966—1978 гг.— рэдактар рэдакцыі часопіса «Дружба народов», карэспандэнт. У 1955 г. скончыў Усесаюзны завочны інжынерна-будаўнічы інстытут. 3 1978 г. жыве ў Мінску. Член СП СССР з 1983 г.
Узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступеняў, медалямі.
3 першым вершам у друку выступіў у 1949 г. (армейская газета «Красный вонн» Маскоўскай ваеннай акругі). Піша на рускай мове. У Маскве выйшлі зборнікі паэзіі «Расстрелянные лнстья» (1975), «Далеко от войны» (1980),
«Расстояння н расставання» (1983), у Мінску — «Дальнне дорогн, дальнне...» (1981), «Наследннкам» (1985). Кніга паэзіі «Багряные дорогн» змешчана ў калектыўным зборніку «Надежность» (Масква, 1986).
Алесь ТРАЯНОЎСКІ
Алесь (Аляксандр Пятровіч) Траяноўскі нарадзіўся 22.9.1925 г. ва ўрочышчы Уздымач Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і лесніка.
У час Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1942 па ліпень 1944 г.— партызан брыгады імя Чапаева, з ліпеня 1944 г.— на 3-м Беларускім і 3-м Украінскім франтах, быў цяжка паранены. Пасля дэмабілізацыі (1946) працаваў на розных пасадах у Мінску. У 1959 г. скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут. У 1955—1962 гг.— літсупрацоўнік шматтыражнай газеты «Западная трасса» (Беларускае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі). У 1962—1982 гг.— літсупрацоўнік, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва газеты «Звязда», у 1983—1986 гг.— намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва Беларусі». Член СП СССР з 1990 г.
Узнагароджаны медалямі.
Творчую дзейнасць пачаў у 1957 г. артыкуламі на літаратуразнаўчыя тэмы ў перыядычным друку. Працуе ў галіне мастацкага перакладу з 1960 г. Перакладае з верхнялужыцкай, ніжнялужыцкай, кашубскай, польскай і ўкраінскай моў. Адзін з укладальнікаў і перакладчыкаў, аўтар прадмовы і каментарыяў да анталогіі паэзіі лужыцкіх сербаў «Там, дзе Шпрэвя шуміць» 1969). У яго перакладах на беларускую мову выйшлі анталогія кашубскай паэзіі «За даляглядам край Сталемаў» (1980), аповесць Ю. Брэзана «Чорны млын» (1984). Пераклаў шэраг твораў I. Франка, П. Тычыны, Я. Барта-Цішынскага, Ю. Брэзана, К. Лоранца, А. Лаймінг і інш.
Паўлюк ТРУС
Паўлюк (Павел Адамавіч) Трус нарадзіўся 6.5. 1904 г. у вёсцы Нізок Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1923 г. скончыў Уздзенскую сямігодку, у 1927 г.— Мінскі беларускі педагагічны тэхнікум. Працаваў у рэдакцыі гомельскай газеты «Палеская праўда» (1927—1928), вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1928—1929). Быў членам літаратурнага аб’яднання «Маладняк».
Памёр 30.8.1929 г.
3 першымі творамі выступіў у друку ў 1923 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «Вершы» (1925), «Ветры буйныя» (1927), Збор твораў (1934), «Творы» (1935), кнігі Выбраных твораў (1931, 1940, 1941, 1946, 1949, 1953, 1958, 1967, 1977, 1979), «Новай квадры настаў маладзік» (вершы і паэмы, 1984). Для дзяцей выдадзена кніга паэзіі «Падаюць сняжынкі» (1983).
Віктар ТРЫХМАНЕНКА
Віктар Фёдаравіч Трыхманенка нарадзіўся 10.5. 1923 г. у сяле Гуменцы Камянец-Падольскага раёна Хмяльніцкай вобласці (Украіна) у сям’і служачага.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны прызваны ў Савецкую Армію. Скончыў ваенна-авіяцыйнае вучылішча (1944), як лётчык-знішчальнік удзельнічаў у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Па стану здароўя ў канцы 1946 г. быў звольнены з арміі. У 1947—1949 гг. працаваў у БелТА. Быў зноў прызваны ў кадры Узброеных Сіл, у 1963 г. скончыў Ваенна-палітычную акадэмію імя У. I. Леніна. Многія гады з’яўляўся ўласным карэспандэнтам газеты «Красная звезда» па Беларускай ваеннай акрузе. У 1974—1979 гг.— адказны рэдактар газеты Беларускай ваеннай акругі «Во славу Роднны». Сакратар праўлення Саюза журналістаў БССР (1976—1979). Дырэктар Дома літаратара (1980—1981). Член СП СССР з 1962 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені і медалямі.
Першыя апавяданні надрукаваў у 1956 г. Піша на рускай мове. У свет выйшлі зборнікі апавяданняў і аповесцей «Сложный варнант» (Масква, 1958), «Звуковой барьер» (Хабараўск, 1959) і «Наташнны зорькя» (Хабараўск, 1960), «Человек расправляет крылья» (Масква, 1961), «Знакомый почерк» (Масква, 1.963), «йстанная высота» (1965), «Сестра белой березы» (1979), аповесці «Крылья на вырост» (Масква, 1973), «Сергей Грнцевец» (1987), раман «Небом креіценные» (Масква, 1969), кніга прозы «Крылья на вырост» (раман, аповесць, апавяданні, 1984).
Нэлі ТУЛУПАВА
Нэлі Іванаўна Тулупава (Лісоўская) нарадзілася 1.2.1938 г. у вёсцы Капань Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і настаўніка.
У 1955 г. скончыла Гомельскае медыцынскае вучылішча. Працавала фельчарам і акушэркай у медыцынскіх установах Віцебшчыны, дыктарам Віцебскага абласнога тэлебачання. У 1969 г. скончыла завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. У 1962 г. пераехала ў Горкі Магілёўскай вобласці, дзе працавала інструктарам РДК, медсястрой у бальніцы, загадчыкам агульнага сектара райкома камсамола, рэдактарам газеты «Советскнй студент» Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1974—1978 гт.— загадчык рэпертуарнага аддзела Белдзяржфілармоніі, у 1979—1988 гт.— старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». 3 1990 г. загадчык аддзела літаратуры часопіса «Вожык». Член СП СССР з 1977 г.