• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Узнагароджаны медалём.
    Літаратурную працу пачаў у 1962 г. з вершаваных гумарэсак і кароткіх гумарыстычных
    апавяданняў (часопіс «Вожык»). Аўтар аповесцей «Мы з Санькам у тыле ворага» (1968), «Мы -— хлопцы жывучыя» (1970), «Мы з Санькам — артылерысты...» (1989).
    Напісаў сцэнарый тэлевізійнага мастацкага фільма «Мы — хлопцы жывучыя» (пастаўлены ў 1974).
    Леў Т АЛАЛАЙ
    Леў Барысавіч Талалай нарадзіўся ў 1906 г. на Магілёўшчыне.
    У 1925—1926 гг. працаваў настаўнікам Вендарожскай пачатковай школы Магілёўскага раёна, у 1926—1928 гг. вучыўся ў Віцебскім педагагічным тэхнікуме. Быў прызваны ў Савецкую Армію. 3 1932 г.— супрацоўнік яўрэйскай газеты «Юнгер арбайтэр» («Малады рабочы»). У 1936—• 1941 гг. выкладаў рускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе ў Мінску. 3 пачатку Вялікай Айчыннай вайны — у арміі.
    Загінуў у 1942 г. на фронце.
    Першы верш апублікаваў у 1924 г. Пісаў на мове ідыш. Аўтар зборнікаў «Мой першы сноп» (1932) і «На маршы» (1940). Асобныя творы апублікаваны ў перакладзе на беларускую мову ў зборніку «Мы іх не забудзем» (1949).
    Максім Т АНК
    Максім Танк (Яўген Іванавіч Скурко) нарадзіўся 17.9.1912 г. у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў пачатковую польскую школу, вучыўся ў Вілейскай рускай і ў Радашковіцкай беларускай гімназіях, з апошняй быў выключаны за ўдзел у школьнай забастоўцы. Потым вучыўся ў віленскіх беларускай, рускай гімназіях. У 1927 г. уступіў у камсамол і пачаў актыўна ўдзельнічаць у падпольным руху. Працаваў інструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусі (1932—1933), вёў рэвалюцыйную дзейнасць на Віленшчыне і Навагрудчыне. 3 мая 1933 да мая
    1934 г. і з верасня да снежня 1934 г. сядзеў у віленскай турме «Лукішкі». Працаваў у легальным і падпольным камуністычным друку. Пасля далучэння Заходняй Беларусі быў супрацоўнікам абласной газеты «Вілейскай праўда» (1939— 1940). У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў у газеце «За Савецкую Беларусь» (Бранскі фронт), у агітплакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1945—1948 гг.— літаратурны рэдактар часопіса «Вожык», у 1948—1966 гг.— галоўны рэдактар часопіса «Полымя», з 1966 г.— першы сакратар, а ў 1971 —1990 гг.— старшыня праўлення СП БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1969—1989) і БССР (1947— 1971), сакратар праўлення СП СССР (з 1966), член Савецкага камітэта абароны міру, старшыня Беларускага аддзялення савецка-нольскай дружбы (з 1958 г.). Старшыня Вярхоўнага Савета БССР VI—VII скліканняў. Акадэмік АН БССР. Член СП СССР з 1940 г.
    Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Ганаровы грамадзянін г. Мінска (1987). Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Дружбы народаў і медалямі, а таксама афіцэрскім крыжам Адраджэння Польшчы, ордэнамі Заслугі ПНР.
    Народны паэт БССР (1968).
    Друкавацца пачаў у 1932 г. у часопісе «Пралом» (выдаваў з паэтам Я. Гарохам), «Часопісе для ўсіх», газетах-аднадзёнках «На пераломе» і «Беларускае жыццё» (апошняя выдадзена ў Львове, у ёй змешчаны першы, падпісаны псеўданімам Максім Танк, верш «Заштрайкавалі гіганты-коміны»). Першыя кніжкі паэзіі выдаў у Вільні: «На этапах» (1936, факсімільнае ў 1983, Мінск), «Журавінавы цвет» (1937), «Пад мачтай» (1938), паэма «Нарач» (1937). У Мінску выдадзены «Выбраныя вершы» (1940), рукапіс наступнага зборніка і сцэнарыя «Бура над Нараччу» загінулі ў час вайны, «Янук Сяліба» (паэма, 1943), «Вастрыце зброю» (вершы і паэмы, 1945), «Праз вогненны небасхіл» (1945), «Выбраныя вершы» (1947), «Вершы» (1947, 1948), «Каб ведалі» (1948), «На камні, жалезе і золаце» (1951), «Выбраныя творы» (1952, 1954), «У дарозе» (1954), «След бліскавіцы» (1957), «Мой хлеб надзённы»
    (1962), «Лірыка» (1963), «Глыток вады» (1964), «Селядцы з вершамі» (гумар, 1966), «Вершы» (1967), «Ключ жураўліны» (1972), «Хай будзе святло» (1972), «Дарога, закалыханая жытам» (1976), «Вершы» (1979), «Прайсці праз вернасць» (1979), «Лірыка» (1982), «За маім сталом» (1984), «Лірыка» (1987), «Дарога і хлеб» (1988), «Збор калосся: Вершы 1983— 1988» (1989), «Паслухайце, вясна ідзе» (1990). Для дзяцей напісаў кніжкі вершаў «Галінка і верабей» (1946), «Кніжка пра мядзведзя» (1947), «Вершы» (1948), «Урачыстае абяцанне» (1949), «Сярод лясоў наднёманскіх» (1951, 1987), кніжкі казак «Ехаў казачнік Бай» (1955, 1984), «Конь і леў» (1955), «Казкі. Легенды» (1960), «Светлячок» (1970), «Быліна пра касмічнае падарожжа мураша Бадзіні» (1979). Аўтар кнігі-дзённіка «Лісткі календара» (1970). У 1958 г. выйшаў Збор твораў у 2-х, у 1966— 1967 гг.—у 4-х, у 1978—1981 гг.— у 6 тамах.
    Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А. Пушкіна, У. Маякоўскага, П. Тычыны, М. Рыльскага, А. Венцлавы, Я. Судрабкална, А. Міцкевіча, Ю. Славацкага, Ю. Тувіма, У. Бранеўскага, Р. Дабравольскага, Т. Ружэвіча, А. Германава і інш.
    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1948) за зборнік паэзіі «Каб ведалі», Літаратурнай прэміі Янкі Купалы (1959) за зборнік «След бліскавіцы», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1966) за зборнік «Мой хлеб надзённы», Ленінскай прэміі (1978) за зборнік «Нарочанскне сосны» (Масква, 1977), Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1980) за кнігу «Прайсці праз вернасць». Атрымаў у Польшчы прэмію аўтарскага аб’яднання «ЗАІКС» (1971) за пераклады твораў польскай літаратуры і ўмацаванне дружбы паміж народамі.
    Вялянцін TAP AC
    Валянцін Яфімавіч Тарас нарадзіўся 9.2.1930 г. у горадзе Мінску ў сям’і мастака.
    У час Вялікай Айчыннай вайны трынаццацігадовым хлапчуком пайшоў у партызаны, быў байцом атрада «За Савецкую Радзіму» брыгады імя Чкалава (Баранавіцкае партызанскае злучэнне). 3 канца 1944 г. працаваў шліфавальшчыкам у Беларускай рэспубліканскай літаграфіі ў Гродне і адначасова вучыўся ў вячэрняй школе рабочай моладзі. На пачатку 1948 г. вярнуўся ў Мінск, быў рознарабочым на Мінскай бісквітнай фабрыцы і працягваў навучанне ў вячэрняй школе. У 1955 г. скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Працаваў у рэдакцыі газеты «Звязда» (1955—1962), у 1964—1968 гг.— рэдактар аддзела прозы часопіса «Неман». Член СП СССР з 1961 г.
    Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі.
    Першыя вершы апублікаваў у 1948 г. Піша на рускай і беларускай мовах. Аўтар зборнікаў паэзіі «Мянска улнцы родные» (1959), «Доверне» (1960), «Тревожная земля» (1963), «Две тетрадн» (1982), «Пазіцыя» (1987) і кніг аповесцей і апавяданняў «Первая молння» (Масква, 1973) «Нн мннуты раскаяння» (1947), «Под созвезднем Льва» (1978), «Проіцальные костры» (выбранае, 1980), «Размышленне» (1984), «Дань временн» (выбранае, 1990).
    Аўтар літаратурна-драматычнай кампазіцыі і тэкстаў большасці песень для канцэртнай праграмы «Праз усю вайну» ансамбля «Песняры» (кампазітар У. Мулявін, 1984). Апавяданне «Незвычайная смерць» экранізавана на Кіеўскай кінастудыі імя А. Даўжэнкі ў 1974 г. На кінастудыі «Беларусьфільм» па яго сцэнарыях зняты дакументальныя стужкі «Жаўрукі ляцяць на Палессе» (1975), «Праз усю вайну» (на падставе аднайменнай праграмы «Песняроў», з П. Якубовічам, 1985), «Зорка Максіма» (кінаэсэ пра М. Багдановіча, 1980), «Наш Пімен» (да 70-годдзя П. Панчанкі), «Вяртанне ў першы снег» (пра Р. Барадуліна, 1985), некалькі мультыплі-
    кацыйных фільмаў. У 1974 г. на Беларускім тэлебачанні пастаўлена тэлевізійная п’еса «Не загасі свечку».
    Для тэатра імя Янкі Купалы пераклаў п’есы I. Жаміяка «Мес’е Амількар» (пастаўлена ў 1983) і «Дракон» Я. Шварца (пастаўлена ў 1988).
    У яго перакладах на рускую мову выйшлі кнігі У. Нядзведскага «Хлопцы нз второго корпуса» (1966), С. Гаўрусёва «Отправленме в полет» (Масква, 1967), Г.-Г. Маркеса «Осень патрнарха» (з К. Шэрманам, Масква, 1978), апублікаваны асобныя пераклады паэзіі Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, У. Хадыкі, Р. Барадуліна, М. Стральцова, прозы К. Чорнага, Я. Брыля, В. Быкава, М. Стральцова, А. Асіпенкі і інш. Лепшыя пераклады беларускай паэзіі змешчаны ў зборніку «Запах меда» (1986). На беларускай мове выступае ў перыядычным друку як паэт, крытык і перакладчык з рускай мовы.
    Ніна TAP AC
    Ніна Міхайлаўна Тарас нарадзілася 15.5.1916 г. у вёсцы Заполле Навагрудскага раён'а Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Вучылася ў Навагрудскай беларускай гімназіі (1930—1934), затым у Віленскай (скончыла ў 1936). Удзельнічала ў рэвалюцыйным руху. У 1937 г. вярнулася ў родную вёску, у 1938 г. пераехала ў Ліду. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі працавала ў лідскай раённай газеце «Уперад». У 1942—1944 гг.— сувязная лідскай спецгрупы партызанскай брыгады імя С. М. Кірава і партызанскага атрада імя Р. I. Катоўскага брыгады імя Ф. Э. Дзяржынскага Баранавіцкай вобласці. Зноў працавала ў райгазеце «Уперад» (1944—1945), была стыльрэдактарам у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1945—1946), літработнікам рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі» (1951 —1953), літкансультантам пры рэдакцыі газеты «Звязда» ў Мінску. У 1957 г. скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Жыве ў Мінску. Член СП СССР з 1940 г.
    Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі.
    Выступаць у друку пачала з 1936 г. (у віленскіх перыядычных выданнях). Аўтар зборнікаў вершаў «На ўсход ідучы...» (1940), «Суніцы» (1946), «Вершы» (1952), «Кветка шчасця» (выбранае, 1958), «Пад белым яварам» (выбранае, 1966), «У тапаліную замець» (вершы і паэма, 1976), «Праметэю прыйду пакланіцца» (1981), «Праз вятры-завеі» (выбранае, 1986). Напісала кніжкі паэзіі для дзяцей «Казкі пра абавязкі» (1955), «Наш бор» (1968). Паасобныя вершы сталі папулярнымі песнямі («Сонца за хмарамі ўранні...»).
    Перакладае з рускай, украінскай, польскай моў.
    Канстанцін ТАРАСАЎ
    Канстанцін Іванавіч Тарасаў нарадзіўся 10.10. 1940 г. у горадзе Мінску ў сям’і служачага.
    Пасля заканчэння сярэдняй школы (1957) на працягу трох год працаваў слесарам-зборшчыкам на Мінскім'механічным заводзе, калектарам у Паўночна-Заходняй геолага-разведачнай экспедыцыі, слесарам-мантажнікам у арганізацыі «Спецэлеватармельбуд». Вучыўся на хімічным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута (1960—1965). Па заканчэнні інстытута працаваў майстрам шкловарэння на шклозаводзе «Нёман», тэхнолагам на віцебскім заводзе «Маналіт». Быў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі ў выдавецтве «Вышэйшая школа» (1967—1975), журналістам па дагаворы і загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі газеты «Знамя юностй» (1975—1977), рэдактарам аддзела мастацтва і крытыкі часопіса «Неман» (1977—1983), спецыяльным карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва» (1986—1988). 3 1990 г.-— адказны сакратар часопіса «Спадчына». Член СП СССР з 1982 г.