• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Перакладае творы беларускіх, украінскіх паэтаў на рускую мову. Выйшлі зборнік П. Макаля «Прнкосновенне к земле» (1977), кніга вершаў беларускіх паэтаў «Стожары» (1984), М. Багдановіча «Венок» (1985).
    Бадзі.м СПРЫНЧАН
    Вадзім Браніслававіч Спрынчан нарадзіўся 14.1.1950 г. у горадзе Гомелі ўсям’і паэта.
    У 1963 г. з бацькамі пераехаў у Мінск. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1972). Працаваў рэдактарам, у 1982—1989 гг.— загадчыкам рэдакцыі паэзіі выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1982 г.
    Дэбютаваў у друку перакладамі паэзіі ў 1976 г. (часопіс «Неман»), Аўтар кнігі лірыкі «Земля н звезды» (1981).
    Пераклаў на рускую мову вершы беларускіх паэтаў А. Пысіна, М. Стральцова, Я. Янішчыц, Р. Барадуліна, Г. Пашкова, А. Канапелькі і іншых.
    Алесь CTАВЕР
    Алесь (Аляксандр Сяргеевіч) Ставер нарадзіўся 10.8.1929 г. у вёсцы Маргавіца Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Вясной 1944 г. пад час блакады партызанскага краю згубіў бацькоў, быў вывезены фашыстамі ў Германію.
    Вярнуўся дамоў у 1945 г. У 1949 г. скончыў Барысаўскае педагагічнае вучылішча. Працаваў старшым піянерважатым і выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Бягомльскай сярэдняй школе. У 1954 г. скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Працаваў інспектарам школ Лагойскага рана, літсупрацоўнікам газеты «Калгасная праўда», рэдактарам у Дзяржаўным выдавецтве БССР, загадчыкам літаратурнай часткі Белдзяржфілармоніі, навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. У 1975—1984 гг.-— карэспандэнт-арганізатар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Член СП СССР з 1962 г.
    3 вершамі выступіў у друку ў 1949 г. (барысаўская раённая газета «Бальшавіцкая трыбуна»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Золак над Бярозай» (вершы і паэма, 1959), «Ластаўкі перад дажджом» (1967), «Жураўлі ляцяць» (вершы і песні, 1972), «Лірнік» (1975), «Жнівеньскі вырай» (выбранае, 1979), «Зоры зямныя» (паэмы, вершы, песні, 1989).
    Выйшлі кнігі паэзіі для дзяцей «Касцёр не гасне» (1961), «Пад вясёлкавай дугой» (1984), рамана «Пад канвоем» (1969), зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Да сваіх» (1974), «Лясныя аповесці» (1986).
    Напісаў лірычную камедыю «Алімпіяда Салодкая» (пастаўлена ў 1977) і п’есу «Слова — не верабей» (пастаўлена ў 1977). На многія
    вершы напісаны песні («Жураўлі на Палессе ляцяць», «Беларусачка» і інш.).
    У 1983 г. выдадзены зборнік песень «Мой край беларускі».
    Іван СТАДОЛЬНІК
    Іван Канстанцінавіч Стадольнік нарадзіўся 30.9.1941 г. у вёсцы Янкі Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння Докшыцкай сярэдняй школы (1959) працаваў у мясцовым калгасе імя А. Суворава, на асваенні цалінных зямель у Казахстане, дзе на станцыі Купрыянаўка Рузаеўскага раёна Какчатаўскай вобласці быў качагарам. У 1959 г. вярнуўся з цаліны, працаваў у родным калгасе, пасля бібліятэкарам Бярозаўскай бібліятэкі Докшыцкага раёна. Скончыў зубаўрачэбнае аддзяленне Полацкага медыцынскага вучылішча (1963). Працаваў выконваючым абавязкі галоўнага ўрача, зубным урачом Мосарскай сельскай бальніцы Глыбоцкага раёна (1963—1967), вучыўся завочна на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (скончыў у 1971). У 1967—1971 гг.— адказны сакратар, у 1971— 1980 гг.— загадчык аддзела сельскай гаспадаркі полацкай аб’яднанай газеты «Сцяг камунізму». 3 1980 г.— рэдактар аддзела літаратуры, з 1984 г.— адказны сакратар часопіса «Вожык». Член СП СССР з 1980 г.
    Першы верш апублікаваў у 1960 г. (докшыцкая раённая газета «Ленінская трыбуна»), першае апавяданне ў рэспубліканскім друку ў 1971 г. (газета «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Хачу табе шчасця» (1979), сатыры і гумару «Як тут не смяяцца» (1985), «Лістапад на пачатку лета» (1987).
    Адам СТАНКЕВІЧ
    Адам Вікенцьевіч Станкевіч нарадзіўся 5.1. 1892 г. у вёсцы Арляняты Смаргонскага раёна Гродненскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Вучыўся ў Ашмянскім гарадскім вучылішчы, у Віленскай духоўнай семінарыі. У 1914 г. паступіў у Каталіцкую духоўную акадэмію ў Пецярбургу і ў той самы год высвечаны на святара. У 1918 г. пераехаў у Вільню, адкуль на кароткі тэрмін быў высланы польскімі духоўнымі ўладамі ў Драгічын-над Бугам. 3 1919 г. у Вільні вёў беларускую душпастырскую дзейнасць, супрацоўнічаў у Беларускім нацыянальным камітэце, камітэце дапамогі ахвярам вайны, у Беларускім інстытуце гаспадаркі і культуры, Таварыстве беларускай школы, выкладаў рэлігію ў Віленскай беларускай гімназіі. Адзін з заснавальнікаў і лідэраў партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. У 1922 г. абраны паслом у польскі сейм, дзе бараніў інтарэсы беларусаў. У 1926 г. заснаваў Беларускую друкарню імя Ф. Скарыны, у 1928 г.— Беларускае каталіцкае выдавецтва. Выдаваў і рэдагаваў газету «Беларуская крыніца», часопіс «Хрысціянская думка». 3 ягонай дапамогай выходзілі часопісы «Шлях моладзі», «Самапомач», «Калоссе». У 1938 г. за нацыянальную беларускую дзейнасць высланы польскімі ўладамі ў Слонім. 3 1939 г. зноў у Вільні, старшыня «Беларускага цэнтру ў Літве», дырэктар Беларускай дзяржаўнай прагімназіі (да ўсталявання савецкай адміністрацыі ў Літве). Пад час другой сусветнай вайны працаваў у Беларускай гімназіі ў Вільні і вёў душпастырскую дзейнасць у віленскай беларускай парафіі пры касцёле св. Міхала. Пасля кароткатэрміновага арышту савецкімі ўладамі ў снежні 1944 г. працягваў святарскую дзейнасць у Вільні. Увесну 1949 г. зноў быў арыштаваны і адпраўлены этапам у Іркуцкую вобласць, у лагер непадалёку ад станцыі Віхараўка. Кандыдат кананічных навук.
    Памёр 29.11.1949 г. (па некаторых звестках — на пачатку 1950 г.).
    Упершыню ў друку выступіў з допісам у 1909 г. (газета «Наша ніва»), Аўтар кніг (усе выйшлі ў Вільні) «Доктар Францішак Скарына, першы друкар Беларусі (1525—1925)» (1925),
    «Беларуская мова ў школах Беларусі XVI—XVII ст.» (1928), «Родная мова ў святынях» (1929), «Францішак Багушэвіч: Яго жыццё і творчасць (у трыццатыя ўгодкі смерці (1900—1930)» (1930), «Вітаўт Вялікі і беларусы» (1930), «Казімір Сваяк: Нарыс аб ягонай ідэалогіі (у пятыя ўгодкі смерці)» (1931), «Кастусь Каліноўскі. «Мужыцкая праўда» і ідэя незалежнасці Беларусі» (1933), «Да гісторыі беларускага палітычнага вызвалення» (1935), «Праф. Браніслаў Эпімах-Шыпіла: 3 яго жыцця і працы» (1935), «3 жыцця і дзейнасці Казіміра Сваяка (у дзесятыя ўгодкі яго смерці)» (1936), «Магнушэўскі, Паўлюк Багрым, Баброўскі (да вытокаў беларускага адраджэння)» (1937), «Божае слова ў нядзелі і святы» (1938), «Міхал ЗабэйдаСуміцкі і беларуская народная песня» (1938), «У чэсць 950-годдзя хрышчэння Беларусі» (1938), «Беларускі хрысціянскі рух» (1939), «Вучыся маліцца» (1940), «Хрысціянства і беларускі народ» (1940), «На сьвята маткі: Увагі аб дастойнасці і значэнні маткі» (1940).
    Аляксандр СТАНЮТA
    Аляксандр Аляксандравіч Станюта нарадзіўся 17.10.1936 г. у горадзе Мінску ў акцёрскай сям’і.
    Скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1960). Працаваў у рэспубліканскай газеце «Знамя юностя» літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела інфармацыі, літаратуры і мастацтва (1960—1970). Вучыўся ў аспірантуры пры кафедры рускай класічнай літаратуры БДУ імя У. I. Леніна (1971 —1973), з 1973 г. выкладае там гісторыю літаратуры. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1985 г.
    3 літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі выступае з 1960 г. Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар манаграфіі «Постмженяе человека. Творчество Достоевского 1840— 1860-х гг.» (1976).
    Напісаў шэраг апавяданняў, а таксама аповесць «Мост» (часопіс «Маладосць», 1984), сцэнарый дакументальнага фільма «Такі характар» (зняты ў 1984).
    Стары УЛАС
    Стары Улас (Уладзіслаў Пятровіч Сівы-Сівіцкі) нарадзіўся 22.3.1865 г. у горадзе Валожыне на Міншчыне.
    Асірацеўшы ў десяць год, пайшоў працаваць памочнікам кухара да пана. Быў кухарам, аб’ездчыкам, ляснічым у маёнтку Сужаны на Віленшчыне. Жыў у вёсцы Варняны Астравецкага раёна, у Вільні. У 1920 г. пераехаў у вёску Сужаны, а пазней у Шашэльгішкі Віленскага павета, дзе займаўся земляробствам.
    Памёр 30.9.1939 г.
    Друкаваць вершы пачаў у 1907 г. у «Нашай ніве». У беларускіх дакастрычніцкіх і заходнебеларускіх календарах змяшчаў вершы і вершаваныя апавяданні. Выступаў і як публіцыст. Шэраг вершаў надрукаваны ў «Анталогіі беларускай паэзіі» (1961) і ў зборніку «Беларуская дакастрычніцкая паэзія» (1969). У 1990 г. выйшла кніга вершаў і публіцыстыкі «Год беларуса».
    Алесь СТАХОВІЧ
    Алесь (Аляксандр Іосіфавіч) Стаховіч нарадзіўся 3.7.1907 г. у вёсцы Кашына Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў сярэднюю школу ў Оршы (1923), быў на камсамольскай рабоце ў Оршы, Мсціслаўлі, загадваў аддзелам культуры і прапаганды ў Крупскім, Талачынскім, Жлобінскім райкомах партыі, працаваў начальнікам палітаддзела ў саўгасах «Горкі-Апчак», «Старчыцы», інструктарам ЦК КПБ. 3 1938 г. адказны сакратар часопіса «Полымя». У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў у армейскім друку. Член СП СССР з 1938 г.
    Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі «Знак Пашаны» і медалямі.
    Памёр 7.2.1956 г.
    У друку выступіў у 1928 г. з нарысамі, першае апавяданне апублікаваў у 1930 г. (часопіс «Беларуская работніца і сялянка»). Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Шумяць
    лясы» (1944), «Пампей Шчупак» (1946), «Неспакойны гарадок» (1946), «Аповесці і апавяданні» (1952), раманаў «Пад мірным небам» (1948), «Шырокія гарызонты» (1954) і кніжак апавяданняў для дзяцей «Маленькія героі» (1939), «Залаты карп» (1951). У 1947 г. выйшлі Выбраныя творы.
    Пераклаў на беларускую мову «Аповесць аб сапраўдным чалавеку» Б. Палявога (1951), асобныя творы рускіх пісьменнікаў.
    Васіль СТ АШЭЎСКІ
    Васіль Пятровіч Сташэўскі нарадзіўся 23.3. 1895 г. у вёсцы Лугавая Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1914). Удзельнік першай сусветнай вайны. У час грамадзянскай вайны прымаў удзел у барацьбе супраць войск буржуазнай Полынчы. У 1918—1920 і ў 1923 гг. настаўнічаў, у 1920— 1921 гг.— ваенком і загадчык аддзела асветы Магільнянскага валаснога рэўкома, сакратар Нясвіжскага павятовага ваенкамата, загадчык беларускага пададдзела Мінскага павятовага аддзела народнай асветы. Вучыўся ў Беларускай драматычнай студыі ў Маскве (1921 —1922). Пасля заканчэння Мінскага настаўніцкага інстытута (1924) выкладаў гісторыю і літаратуру на настаўніцкіх курсах і рабфаку ў Оршы, узначальваў культаддзел Аршанскага акруговага Савета прафсаюзаў. 3 1927 г.— адказны сакратар літаратурнага аб’яднання «Маладняк», з 1929 г.— аб’яднання «Полымя». У 1928— 1929 гг. працаваў у газеце «Савецкая Беларусь». У 1937 г. рэпрэсіраваны. Прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 8.6. 1957 г. Член СП СССР з 1934 г.