• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Расстраляны 29.10.1937 г.
    Друкаваўся з 1923 г., першую п’есу «На другі дзень» апублікаваў у 1926 г. («Аршанскі маладняк»). Надрукаваў п’есы «Бацька і сын», «Кацярына», «Сашка-будаўнік», аднаактоўкі «Беспрытульныя», «У цемры» (усе ў 1927), «Музыка Цвілеўскі», «Спявай, вясна!» (абедзве ў 1928), «Архангелы з крэсаў» (1929), «Прысяга
    ў лесе» (1930), «Гарачы віхор» («Віхор», 1930), «На варце» (1932), «На платформу» (урывак у 1934), «Самсон і Людміла» (1936) і інш. П’еса «Мікола Гоман» пастаўлена ў 1936 г.
    Выйшлі кнігі прозы «Па сонечным шляху» (эскізы, 1930), «Пад местачковым месяцам» (аповесць, 1931), «Шуміць бярэзінка» (аповесць, 1933), нарысы «Гаворыць Асінстан...» і «Чырвоны сцяг» (1930), «Койданаўская МТС» (1931), «Каласіцца зямля» (1932), зборнік выбраных празаічных твораў «Шуміць бярэзінка» (1963).
    Міхась СТРАЛЬЦОЎ
    Міхась (Міхаіл Лявонцьевіч) Стральцоў нарадзіўся 14.2.1937 г. у вёсцы Сычын Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўніка.
    Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1959). Працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» (1959—1961, 1969—1972), часопісах «Полымя» (1961 — 1962), «Маладосць» (1962—1968), з 1984 г.— загадчыкам аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Неман». Член СП СССР з 1962 г.
    Памёр 23.8.1987 г.
    Першае апавяданне надрукаваў у 1957 г. (часопіс «Маладосць»), Аўтар зборнікаў апавяданняў «Блакітны вецер» (1962), «Сена на асфальце» (1966), аповесці «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970), кнігі прозы «Падарожжа за горад» (апавяданні, аповесць, 1986), кнігвыбраных твораў «На ўспамін аб радасці» (1974), «Выбранае» (проза, паэзія, эсэ, 1987).
    Выйшлі зборнікі вершаў «Ядлоўцавы куст» (1973), «Цень ад вясла» (1979), «Яшчэ і заўтра» (1983), «Мой свеце ясны» (1986).
    Выдаў кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў і эсэ «Жыццё ў слове» (1965), «Загадка Багдановіча» (1968), «У полі зроку» (1976), «Пячатка майстра» (1986).
    Пераклаў на беларускую мову раман Ч. Айтматава «Буранны паўстанак» (1987), асобныя
    творы рускіх, украінскіх, італьянскіх, лацінаамерыканскіх паэтаў.
    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (пасмяротна, 1986) за кнігу вершаў «Мой свеце ясны».
    Міхась СТРЫГ АЛЁЎ
    Міхась (Міхаіл Лаўрэнцьевіч) Стрыгалёў нарадзіўся 25.5.1938 г. у вёсцы Недайка Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння Недайскай сярэдняй школы (1955) год працаваў у мясцовым калгасе імя Ф. Энгельса, скончыў энергетычны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1961). Быў старшым інжынерам-электрамеханікам вайсковай часці (Уральская ваенная акруга, 1961—1965), інжынерам трэста «Уралмантажаўтаматыка», старшым інжынерам лабараторыі трэста «Пермгаррамбуд» у Пярмі (1965—1969). Скончыў завочна Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве (1969). Працаваў літкансультантам Пермскай абласной пісьменніцкай арганізацыі СП РСФСР (1970— 1971), загадчыкам фальклорна-выдавецкага аддзела пермскага Дома народнай творчасці (1971 —1972), рэдактарам шматтыражнай газеты трэста «Будтэрмаізаляцыя» «За коммуннстнческнй труд». 3 1978 г. жыве ў Барысаве. У 1980—1982 гг.— сцэнарыст кінастудыі «Беларусь фільм». 3 1980 г. кіруе літаратурным аб’яднаннем «Бярэзіна» пры барысаўскай аб’яднанай газеце «Камуністычная праца». Член СП СССР з 1988 г.
    У друку выступіў упершыню ў 1956 г. (шматтыражная газета Беларускага політэхнічнага інстытута «Советскнй ннженер»). Спачатку пісаў на рускай мове, з 1961 г.— і на беларускай. У Пермі выйшлі зборнікі паэзіі «Хмель» (1966), «Цвет временн» (1971), кніга перакладаў «Четыре ветра: Поэзня народов Прнкамья» (1970), у Мінску — кнігі паэзіі «Белая Русь» (1967), «Ростань» (1974), «Чырвоныя казармы» (1978), «Кола фартуны» (1981), «Дзевяты кардон» (вершы і паэма, 1990).
    Уладзімір СТЭЛЬМАХ
    Уладзімір Мацвеевіч Стэльмах нарадзіўся 15.12.1907 г. у вёсцы Бушмічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
    3 1927 г. вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме, у 1929 г. паступіў у драматычную студыю Беларускага дзяржаўнага тэатра ў Віцебску. Пасля заканчэння студыі (1931) працаваў у тэатрах рабочай моладзі і юнага гледача ў Мінску акцёрам, дырэктарам, загадчыкам літчасткі. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях пад Смаленскам, з 1942 г.— загадчык ваеннага аддзела і аддзела прапаганды і агітацыі Руддўскага райкома партыі Тамбоўскай вобласці. 3 1943 г.— дырэктар БДТ-2 у Віцебску, з 1945 г.— Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, з 1947 г.— Беларускага тэатра імя Янкі Купалы, з 1955 г.— Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, у 1952—1955 гг.— начальнік аддзела тэатраў Міністэрства культуры БССР. Скончыў завочна Маскоўскі дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя A. В. Луначарскага (1954). У 1966—1971 гг.— намеснік старшыні прэзідыума Беларускага тэатральнага аб’яднання. Член СП СССР з 1965 г.
    Узнагароджаны двума ордэнамі «Знак Пашаны» і медалямі.
    Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1961). Памёр 27.1.1974 г.
    Першая п’еса «Шляхі» апублікавана ў 1930 г. (пастаўлена ў 1931). Аўтар п’ес «Крушэнне рэнегатаў» (1931), «Фантан» (1932, пастаўлена ў 1933), «Тры крыжы» (1932, пастаўлена ў 1933), «Канец маскараду» (сумесна з Ю. Рудзько, пастаўлена ў 1938). Выдаў нарыс «Народны артыст СССР Г. П. Глебаў» (1954) і кнігі пра тэатр «Шляхі беларускага тэатра» (на ўкраінскай мове, Кіеў, 1964), «Кранаючы чуткіяструны душы» (1966), «Вечна жывая крыніца» (1970), «Тэатр і час: Запіскі дырэктара тэатра» (1973).
    Пятро СТЭФАНОВІЧ
    Пятро (Пётр Францавіч) Стэфановіч нарадзіўся 28.6.1922 г. у вёсцы Сёмкаў Гарадок Мінскага раёна ў сям’і рабочага і сялянкі.
    Скончыў гімназію ў Ашмянах (1939). На пачатку 1941 г. пачаў працаваць літсупрацоўнікам ашмянскай раённай газеты «Знамя свободы». У час вайны скончыў курсы малодшых лейтэнантаў у Забайкальскай ваеннай акрузе і курсы «Выстрел» Міністэрства Узброеных Сіл СССР. Удзельнічаў у баях на Паўднёвым фронце. У 1943 г. быў паранены. Восенню 1944 г. адкліканы з Карэльскага фронту і накіраваны ў Войска Польскае, дзе служыў начальнікам аддзела штаба 10-й дывізіі пяхоты. 3 1950 г. працаваў на будоўлях — прарабам, начальнікам участка, галоўным інжынерам, начальнікам аддзела капітальнага будаўніцтва, у 1969—1979 гт.-— інжынер Беларускага аддзялення Літфонду СССР, у 1979—1984 гг.— літаратурны рэдактар часопіса «Вожык». Член СП СССР з 1990 г.
    Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі і польскім медалём «Заслужаны перад польскай культурай».
    У друку выступае з 1941 г. Перакладае з польскай на беларускую і рускую мовы, з беларускай на польскую. На польскую мову пераклаў кнігі для дзяцей А. Лойкі «Дзе хто начуе» (1981), П. Марціновіча «Паспяшайся ў наш звярынец» (1981), А. Вольскага «Еду ў госці да слана» (1981) і «Сцяпан — вялікі пан» (1983), I. Бурсава «Казкі, поўныя цудаў» (1983), беларускія народныя казкі «Лісіца-хітрыца» (1982), «Удовін сын» (1985). На беларускую мову пераклаў асобныя творы Я. Бжэхвы, Я. Гушчы, В. Жукроўскага, Э. Кабатца, У. Махэека, Г. Марцінка, Ю. Озгі-Міхальскага, Я. Парандоўскага, Е. Путраманта, У. Рэйманта, Т. Ружэвіча і інш., на рускую — 3. Сафяна, Г. Гаворскага, Е. Адыгея.
    Склаў анталогіі «Ад Буга да Одры» (апавяданні сучасных польскіх пісьменнікаў, 1969) і «Вясёлы калейдаскоп» (гумар і сатыра сучасных польскіх пісьменнікаў, 1979).
    Анатоль СУЛЬЯНАЎ
    Анатоль Канстанцінавіч Сульянаў нарадзіўся 3.9.1927 г. у сяле Аксіньіна Адзіноцкага раёна Маскоўскай вобл. (Расія) у сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэ.ння сямігадовай школы ў сяле Вялікія Вяземы залічаны ў Маскоўскую спецшколу Ваенна-паветраных сіл (1943—1946). У 1946—1950 гг.— курсант Тамбоўскага, Арвамірскага авіявучылішчаў, у 1950—1951 гг.— слухач Вышэйшых лётнаінструктарскіх курсаў. Служыў лётчыкам-інструктарам, камандзірам звяна. У 1962 г. скончыў Ваенна-палітычную акадэмію імя У. I. Леніна ў Маскве. У 1962— 1969 гг. быў намеснікам камандзіра па палітычнай часці авіяпалка, начальнікам палітаддзела палка дывізіі, затым інспектарам, начальнікам аддзела Галоўнага Палітупраўлення Савецкай Арміі (Масква, 1969—1976). 3 1976 г. у Мінску — член Ваеннага Савета, начальнік палітаддзела арміі (1976—1980), намеснік начальніка Палітупраўлення БВА (1980—1987). Генералмаёр авіяцыі, ваенны лётчык I класа. Член СП СССР з 1981 г.
    Заслужаны работнік культуры БССР (1985).
    Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам «За службу Радзіме», медалямі.
    Літаратурнай дзейнасцю займаецца з 1957 г. Піша на рускай мове. Аўтар рамана «Расколотое небо» (1981), зборніка аповесцей і апавяданняў «Хожденне за седьмое небо» (1985), «Только одна ночь» (раман, аповесці, 1987), рамана «Голубые снега» (1990) і кнігі для дзяцей «Посеешь ветер» (1984).
    Віктар СУПРУНЧУК
    Віктар Пятровіч Супрунчук нарадзіўся 7.12. 1949 г. у вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння Сялецкай сярэдняй школы (1967) працаваў грузчыкам на Нова-Бярозаўскім вапнавым заводзе, вучыўся ў Белаазёрскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 82 электратэхнікі (скончыў у 1968). У 1968— 1970 гг. служыў у Савецкай Арміі. Працаваў
    электрамантажнікам і электразваршчыкам у трэсце «Электрацэнтрмантаж». Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1976). Працаваў карэспандэнтам шматтыражнай газеты «Электрон» завода ЭВМ імя Арджанікідзе. 3 1977 г.— спецыяльны карэспандэнт «Сельской газеты», з 1981 г.— рэдактар аддзела літаратуры Беларускага тэлебачання, з 1983 г.— загадчык аддзела нарыса, з 1986 г.— старшы рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». 3 1990 г.— намеснік старшыні СП Беларусі. Член СП СССР з 1985 г.
    Друкуецца з 1977 г. Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Страсці» (1983), «Недзе баліць ля сэрца» (1986), «Набат» (1989), аповесці «Банальны дэтэктыў» (1989), раманаў «Жывеш толькі раз» (1988) і «3 плоці і крыві» (часопіс «Полымя», 1990).
    Мікола СУРНАЧОЎ
    Мікола (Мікалай Мікалаевіч) Сурначоў нарадзіўся ў снежні 1917 г. у вёсцы Слабада Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння Гомельскага сельскагаспадарчага тэхнікума працаваў аграномам на Рагачоўшчыне. Потым перайшоў у раённую газету «Камунар». У 1937—1939 гт. вучыўся на літаратурным факультэце Гомельскага педагагічнага інстытута. У 1939 г. перавёўся ў Мінскі педа-' гагічны інстытут імя М. Горкага. Вучобу сумяшчаў з працай у рэспубліканскіх газетах «Звязда» (1939—1940) і «Чырвоная змена» (1940—1941). 3 1941 г.— у Савецкай Арміі, удзельнічаў у абароне Каўказа, у вызваленні Беларусі, Украіны, Румыніі, Польшчы.