Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
У друку з мастацкім творам выступіў упершыню ў 1976 г. (аповесць «Следственный экспернмент», часопіс «Неман»). Піша на рускай і беларускай мовах. Аўтар кніг аповесцей «День рассеяння» (1980), «В час Стрельца» (1981),
«Странствне в тесном кругу» (1986), «Погоня на Грунвальд» (Масква, 1986), зборніка гісторыка-літаратурных эсэ «Памяць о легендах» (1984, пашыранае выданне на беларускай мове ў 1990).
Люба ТАРАСЮК
Люба (Любоў Канстанцінаўна) Тарасюк нарадзілася 7.12.1953 г. у вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых.
Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1975) і аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры (1978). 3 1978 г. выкладае гісторыю беларускай літаратуры ў БДУ. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Член СП СССР з 1981 г.
Першыя вершы надрукавала ў 1966 г. (газета «Піянер Беларусі»), Выдала кнігу паэзіі «Смага ракі» (1983).
Выступае ў друку таксама як крытык і літаратуразнаўца. Аўтар манаграфіі «Вернасць вытокам: Фальклорныя традыцыі ў сучаснай беларускай паэзіі» (1985).
Браніслаў ТАРАШКЕВІЧ
Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч нарадзіўся 20.1.1892 г. у засценку Мацюлішкі (цяпер Вільнюскі раён, Літва) у сялянскай сям’і.
У 1916 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Петраградскага універсітэта і быў пакінуты пры кафедры рускай мовы і літаратуры. Працаваў і як прыват-дацэнт грэчаскай і лацінскай моў. У 1917 г.— адзін з лідэраў Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1918 г. загадваў культурна-асветным аддзелам Белнацкама, яго Петраградскага аддзялення. У 1919 г.— выкладчык беларускай і грэчаскай моўу Мінскім педагагічным інстытуце. У 1920 г.— загадчык беларускага сектара дэпартамента асветы т. зв. Сярэдняй Літвы. 3 1921 г.— дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. У 1922 г. быў абраны паслом (дэпутатам) у польскі сейм, належаў да
левага крыла Беларускага пасольскага клуба, якое цесна зблізілася з камуністычнымі сіламі. Заснавальнік і старшыня Беларускай сялянскарабочай грамады (1925—1927). Удзельнічаў у III канферэнцыі КПЗБ як член кампартыі (1925). У студзені 1927 г. быў арыштаваны польскімі буржуазнымі ўладамі, а ў маі 1928 г. засуджаны на 12 год зняволення. У 1930 г. выпушчаны з астрога. У лютым 1931 г. арыштаваны, у лістападзе 1932 г. засуджаны на 8 год катаржнай турмы. 3 верасня 1933 г. у выніку абмену палітзняволенымі жыў у СССР. Працаваў загадчыкам аддзела Польшчы і Прыбалтыкі ў Міжнародным аграрным інстытуце (Масква). 6.5.1937 г. арыштаваны. Пастанова НКУС ад 5.1.1938 г. адменена Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР ад 26.1.1957 г. Акадэмік АН БССР.
Расстраляны 29.11.1938 г.
У беларускім друку выступаў з 1914 г. Выдаў у Вільні «Беларускую граматыку для школ» (1918, вытрымала 6 выданняў). Пераклаў на беларускую мову «Іліяду» Гамера (урывак змешчаны ў часопісе «Полымя рэвалюцыі», 1935), «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча (1981; Ольштын, 1984). Апублікаваў брашуры «Заходняя Беларусь — плацдарм імперыялістычнай інтэрвенцыі (1931), «Как жнвут крестьяне за граннцей» (Масква — Ленінград, 1935), «Днфференцнацня крестьянства в Польше во время крмзнса» (у зборніку «Польская деревня во время крнзнса», Масква, 1935).
Вядомы як публіцыст і выдатны прамоўца часоў нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі.
Раман ТАРМОЛА
Раман Якаўлевіч Тармола нарадзіўся 4.4.1936 г. у гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і рамесніка.
У 1960 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Працаваў старшым рэдактарам, загадчыкам літаратурна-мастацкага аддзела, галоўным рэдактарам літаратурна-драматычных праграм, каментатарам па літаратуры і мастацтву Беларускага тэлебачання. 3 1977 г. член сцэ-
нарна-рэдакцыйнай калегіі мастацкіх фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм», з 1980 г.— член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі тэлевізійных фільмаў Беларускага тэлебачання. Член СП СССР з 1964 г.
Першыя творы апублікаваў у 1957 г. («Настаўніцкая газета», «Чырвоная змена»), Аўтар кніг паэзіі «Асколкі і росы» (1964), «Поўня» (1966), «Абнаўленне» (1968), «Міранка» (1971), «Побач» (1974), «Павага» (1976), «Зямное — зямному» (выбранае, 1979), «Вобразы вечара» (1982), «Толькі б дагаварыць» (1986), «Спрадвечнасць» (выбранае, 1989). Выдаў кнігі для дзяцей «Каго баяцца ў лесе» (1973), «Казкіпадказкі» (1984).
Напісаў сцэнарыі дакументальных фільмаў «Людзям сябе пакажы» (зняты ў 1973), «Я не самотны... Максім Багдановіч» (зняты ў 1982), тэлеспектакля «Зачараваньі Валерка» (пастаўлены ў 1976).
Мікола ТАТУР
Мікола (Мікалай Ігнатавіч) Татур нарадзіўся 3.3.1919 г. ва ўрочышчы Застар’і Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
3 1931 г. выхоўваўся ў Бабруйскім дзіцячым доме. Скончыў факультэт мовы і літаратуры Мінскага настаўніцкага інстытута (1937), да 1941 г. настаўнічаў у гарадах Сянно Віцебскай вобласці і Друскінінкай (цяпер Літва). У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху. Быў цяжка паранены і доўга лячыўся ў шпіталях. 3 1944 г.— рэдактар, загадчык рэдакцыі Дзяржаўнага выдавецтва БССР, выдавецтва «Полымя». У 1966—1970 іт.— дырэктар Беларускага аддзялення Літаратурнага фонду СССР, у 1970—1979 гг.— дырэктар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Член СП СССР з 1953 г.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.
Літаратурную працупачаўу 1948 г. Пераклаў з рускай мовы «Кладоўка сонца» М. Прышвіна
(1948), «Школа» А. Гайдара (1948), «Стажары» А. Мусатава (1950), «Паўночная Аўрора» М. Нікіціна (з В. Зубам, 1953), «Журбіны» У. Кочатава (1955), «Далёка ад Масквы» В. Ажаева (з У. Шахаўцом, 1951), «Запіскі майго калегі» Р. Рэлеса (1960), з польскай — «Мараль пані Дульскай» Г. Запольскай (часопіс «Полымя», 1958), «Грамадзяне» К. Брандыса (з Я. Міско, 1958), Я. Івашкевіча, Я. Гушчы і інш.; з украінскай — апавяданні А. Вішні, п’есу В. Шчогалева «Бярозка» (1958). У яго перакладзе выйшлі раманы «Дзень нараджэння» А. Венцлавы (з С. Дзяргаем, 1961), «Трэція пеўні» А. Лупан (1971), «Чародка белых варон» Э. Бээкман (1973), «Зялёная зорка» У. Умарбекава (1976), «Скалакі» А. Ірасека (з Я. Васілёнкам, 1974), пастаўлены п’есы «Гросмайстарскі бал» 1. Штэмлера, «Дзівак» Н. Хікмета, «Вясёлы тракт» Б. Васільева, «Варшаўская мелодыя» Л. Зорына, «Пэпі — Доўгая Панчоха» (інсцэніроўка па аповесці А. Ліндгрэн), «Восем лялек і адзін мядзведзік» 1. Юргялевіч і інш.
Пераклаў на рускую мову п’есу I. Козела «Папараць-кветка» (Ленінград, 1960).
Аўтар эпіграм і мінібаек у перыядычным друку.
Юлі ТАЎБІН
Юлі (Юдаль Абрамавіч) Таўбін нарадзіўся 15.9.1911 г. у горадзе Астрагожску Варонежскай вобласці (Расія) у сям’і аптэкара.
У 1921 г. з бацькамі пераехаў у Мсціслаў. Скончыў педагагічны тэхнікум. Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (1931 —1933). 25.2.1933 г. арыштаваны і 10.8.1933 г. пазасудовым органам прыгавораны да двух гадоў высылкі ў Цюмень. 6.12.1936 г. арыштаваны другі раз (відаць, пасля вяртання ў Мінск) і Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР ад 29.10.1937 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны па першай справе — Судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 24.8.1956 г., па другой — Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 29.7.1957 г.
Расстраляны 30.10.1937 г.
Друкавацца пачаў у 1926 г. (часопіс «Маладняк Калініншчыны», газета «Чырвоная змена»). Выйшлі зборнікі паэзіі «Агні» (1930), «Каб жыць, спяваць і не старэць...» (1931), «Тры паэмы» (1931), «Мая другая кніга» (1932), паэма «Таўрыда» (1932), «Выбраныя вершы» (1957) і «Вершы» (1969).
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Г. Гейнэ, У. Маякоўскага, а таксама англамоўных паэтаў.
Валянцін ТАЎЛАЙ
Валянцін Паўлавіч Таўлай нарадзіўся 8.2.1914 г. у горадзе Баранавічах у сям’і чыгуначніка.
Дзяцінства прайшло ў вёсцы Рудаўка на Слонімшчыне. У 1927 г. паступіў у Віленскую беларускую гімназію, а ў 1929 г. быў выключаны за ўдзел у вучнёўскай забастоўцы. Летам 1929 г. арыштаваны польскімі ўладамі, а восенню 1930 г. асуджаны на 2 гады зняволення. У кастрычніку 1930 г. камуністычнае падполле накіравала яго ў БССР. Працаваў у Рэчыцы інструктарам райкома камсамола, у газеце «Звязда», вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У канцы 1932 г. прыняты ў члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі і адкліканы ЦК КПЗБ на падпольную працу ў Заходнюю Беларусь. Член цэнтральнай рэдакцыі КПЗБ (Варшава), супрацоўнік легальнага органа КПЗБ «Беларуская газета» (Вільня), прадстаўнік ЦК КПЗБ у Цэнтры нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі. Адзін з арганізатараў Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў (1933). У 1934 г. зноў арыштаваны і асуджаны да 8 гадоў турмы. У верасні 1939 г. вызвалены з гродзенскай турмы Чырвонай Арміяй. Працаваў у лідскай раённай газеце «Уперад» (1939— 1941). У гады Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным партызанскага атрада імя Р. I. Катоўскага брыгады імя Ф. Э. Дзяржынскага Баранавіцкага злучэння (1942—1944), разведчыкам, кіраўніком навагрудскай агентурнай сеткі спецгрупы «Буравеснік» (студзень — ліпень 1944). У 1944—1945 гг. працаваў адказным сакратаром
навагрудскай раённай газеты «Звязда», у 1945— 1947 гг.— старшы навуковы супрацоўнік і намеснік дырэктара Літаратурнага музея Янкі Купалы. Член СП СССР з 1941 г.
Памёр 27.4.1947 г.
Друкавацца пачаў у 1928 г. (газета «Сіла працы», Вільня). Аўтар паэмы «Непераможная» (выдадзена на шапірографе, Вільня, 1928), зборнікаў паэзіі «Выбранае» (1947), Выбраныя творы (1951, 1958), «Вершы і паэмы» (1955, 1979), «Творы» (1961), «Выбраныя вершы і паэмы» (1967), «Пілую вершам краты» (выбранае, 1984).
Пісаў літаратурна-крытычныя (пра творчасць Я. Купалы, П. Пестрака, Я. Брыля) і публіцыстычныя артыкулы.
Перакладаў на беларускую мову творы А. Міцкевіча, I. Крылова і інш.
Васіль ТКАЧОЎ
Васіль Юр’евіч Ткачоў нарадзіўся 1.1.1948 г. у вёсцы Гута Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і вясковых настаўнікаў.
Пасля заканчэння Ільічоўскай сярэдняй школы (1966) працаваў у раённых газетах (г. Івацэвічы і г. п. Карма). У 1967 г. прызваны ў Савецкую Армію. Скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1973). Служыў у Туркменіі ваенным карэспандэнтам. У 1979—1980 гг. працаваў рэдактарам рэкламы камбіната «Туркменгандальрэклама» (Ашхабад). 3 1980 г.— карэспандэнт шматтыражкі «Сельмашавец» (Гомель), у 1983—1985 гг.— стыліст, спецыяльны карэспандэнт абласной газеты «Гомельская праўда». У 1989 г. абраны сакратаром Гомельскага абласнога аддзялення СП БССР. Член СП СССР з 1989 г.