• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Удзельнічаў у партызанскім руху на Гомельшчыне (1942—1943). Быў паранены. Скончыў Гомельскі рачны тэхнікум (1946), Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1950). Быў інструктарам Гомельскага абкома камсамола (1946—1948), ЦК ЛКСМБ (1950—1951). У 1951 —1967 гг. працаваў на розных пасадах у газеце «Піянер Беларусі», часопісе «Сельская гаспадарка Беларусі», «Настаўніцкай газеце», рэдактарам выдавецтва «Беларусь», у 1969— 1979 гг.— старшым інспектарам Упраўлення кніжнага гандлю Дзяржкамітэта CM БССР па друку, загадчыкам аддзела ў газеце «Літаратура і мастацтва», старшым рэдактарам у рэдакцыі часопіса «Беларусь». Член СП СССР з 1972 г.
    Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.
    Літаратурную працу пачаў у 1951 г. Аўтар раманаў «Дубовая Града» (1965), «Віхры на скрыжаваннях» (1970) і «Пасля смерчу» (1975).
    Мікола ФЕДЗЮКОВІЧ
    Мікола (Мікалай Мікалаевіч) Федзюковіч нарадзіўся 22.5.1943 г. у вёсцы Гутава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння сярэдняй школы (1960) працаваў літсупрацоўнікам драгічынскай раённай газеты «Чырвоная зорка», фотакарэспандэнтам лунінецкай міжраённай газеты «Ленінскі шлях» на Брэстчыне. У 1962—1965 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1970 г. скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве. 3 1970 г. быў рэдактарам у выдавецтве «Народная асвета», з 1971 г.— літсупрацоўнікам, потым загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва газеты «Чырвоная змена», у 1975—1976 гг.—
    рэдактарам у рэдакцыі часопіса «Служба быту Беларусі», у 1979—1983 гг.— зноў у «Чырвонай змене». Член СП СССР з 1972 г.
    Першыя вершы апублікаваў у 1962 г. (міжраённая газета «Ленінскі шлях»). Аўтар зборнікаў вершаў «Зямля-магніт» (1968), «Мілавіца» (1971), «Птушыны грай» (1976), «Макаў цвет» (1979).
    Любоў ФІЛІМОНАВА
    Любоў Аляксандраўна Філімонава нарадзілася 12.10.1948 г. у горадзе Мінску ў сям’і служачых.
    У 1971 г. скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве. Да 1972 г. працавала на Омскім тэлебачанні, у 1972—1980 гг.— малодшым рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1983—1984 гг.— рэдактарам літаратурнадраматычнай рэдакцыі на Беларускім тэлебачанні. Член СП СССР з 1982 г.
    Друкавацца пачала ў 1967 г. у перыёдыцы, у тым самым годзе апублікавала ў часопісе «Неман» першую нізку вершаў. Аўтар зборнікаў паэзіі «Стазвоны» (1974), «Гучныя фарбы» (1978), «Імправізацыя» (вершы, паэма, 1988). Выйшаў зборнік апавяданняў «Пад шолах ветразяў» (1981).
    Перакладае з англійскай, польскай, французскай, венгерскай моў. 3 туркменскай пераклала кніжку вершаў К. Чаліева «Чароўнае шкельца» (1983). Укладальнік і адзін з перакладчыкаў анталогіі дзіцячай туркменскай літаратуры «Кветкі Каракумаў» (1990).
    Марыя ФІЛІПОВІЧ
    Марыя Канстанцінаўна Філіповіч нарадзілася 1.1.1947 г. у вёсцы Смётанка Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. .
    Скончыла Магілёўскае медыцынскае вучылішча (1968), завочна — Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве (1980). Працавала фельчарам у Аршанскім раёне (1968—1971), загадчыцай фельчарска-акушэрскага пункта ў Дубровінскім (1971 —1979), Дзяржынскім (1979—1982) раёнах, выхавацелькай у інтэрнаце ў Мінску (1982—1983), бібліятэкарам, медсястрой, у 1985—1986 гг.— карэспандэнтам газеты «Трыбуна наватара» ў Оршы. 3 1989 г. жыве ў Мінску. Член СП СССР з 1987 г.
    Першае апавяданне апублікавана ў 1978 г. (часопіс «Неман»). Аўтар кнігі апавяданняў «Мадонна з Выселкаў» (1984) і кнігі прозы для дзяцей «Пра Алеся і яго сяброў» (1988). Працуе таксама ў галіне публіцыстыкі.
    Уры ФІНКЕЛЬ
    Уры Гіршавіч Фінкель нарадзіўся 8.10.1896 г. у мястэчку Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і разніка.
    Вучыўся ў політэхнічным вучылішчы ў Харкаве (1915—1917), на філалагічным факультэце Маскоўскага універсітэта (1918—1919). Удзельнічаў у грамадзянскай вайне як палітработнік. Працаваў інструктарам у Наркамасветы РСФСР. 3 1921 г.— літработнік выдавецкага аддзела 'Наркамасветы БССР, з 1922 г.— у рэдакцыях газет у Мінску. У 1926 г. здаў экстэрнам экзамены на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта БДУ, у 1931 г. скончыў аспірантуру пры АН БССР. У 1930—1938 гг. выкладаў у Мінскім педінстытуце. У час вайны быў эвакуіраваны. У 1949—1953 гг. выкладаў у Ракаўскай дзесяцігодцы рускую літаратуру. Апошнія гады пражыў у Мінску.
    Памёр 5.12.1957 г.
    Друкавацца пачаў у 1918 г. Пісаў пераважна
    на мове ідыш. Аўтар біяграфічных кніжак пра класікаў яўрэйскай літаратуры «А. Гольфадэн» (з Н. Айслендарам, 1926), «Шолам-Алейхем» (1938, на беларускай мове ў 1939, 1958), «Мендэле Мойхер-Сфорым» (1939, на беларускай мове ў 1940). Тыраж кніжкі пра М. Гордана знішчаны ў 1941 г. пад час акупацыі.
    Аўтар артыкулаў пра М. Дабралюбава, В. Бялінскага, Я. Купалу, Я. Коласа, 3. Бядулю, гісторыка-этнаграфічных нарысаў пра П. Шэйна, М. Нікольскага і інш.
    Ігар ХАДАНОВІЧ
    Ігар Піліпавіч Хадановіч нарадзіўся 10.6.1940 г. у вёсцы Шпількі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і настаўніка.
    У 1957 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. У 1962 г., пад канец вучобы, быў залічаны на працу ў рэдакцыю газеты «Чырвоная змена». 3 1963 г. працаваў у Мінскім абкоме камсамола, у 1964—1966 гг.— у газеце «Літаратура і мастацтва».
    Трагічна загінуў 9.1.1966 г.
    Друкавацца пачаў у 1957 г. (газета «Чырвоная змена»), Аўтар зборнікаў апавяданняў і нарысаў «За акном дождж» (1967), «На досвітку» (1986).
    Тарас ХАДКЕВІЧ
    Тарас Канстанцінавіч Хадкевіч нарадзіўся 7.3.1912 г. у вёсцы Шайцерава Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Вучыўся ў Полацкім педагагічным тэхнікуме (1927—1929), у Беларускім вышэйшым педагагічным інстытуце (1931 —1933). Працаваў у газетах «Чырвоная Полаччына» (1929—1931), «Чырвоная змена» (1933—1934), «Звязда» (1936—1941). Служыў у Чырвонай Арміі (1934—1936). У час Вялікай Айчыннай вайны ў якасці камандзіра ўзвода прымаў удзел у баях пад Вялікімі Лукамі, Тарапцом. У канцы верасня 1941 г. быў паранены і трапіў у палон. Удзель-
    нічаў у інтэрнацыянальным руху Супраціўлення на тэрыторыі Германіі. Тройчы ўцякаў з палону (апошні раз, на пачатку мая 1945 г., паспяхова). Працаваў у газетах «Звязда» (1945—1950), «Літаратура і мастацтва» (1950—1951), літкансультантам СП БССР (1953—1972). Член СП СССР з 1947 г.
    Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і медалямі.
    Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1972).
    Памёр 14.8.1975 г.
    У 1925 г. выступіў у друку з вершамі (часопіс «Малады араты»). Выдаў зборнік паэзіі «Смялей, таварыш!» (1932). Першае апавяданне апублікаваў у 1945 г. Выйшлі кнігі апавяданняў і аповесцей «Братэрства» (1948), «Вяснянка» (1949), «Рэха ў гарах» (1951), «Сяброўства» (1952), «На новым месцы» (1954), «Спеюць яблыкі» (1959), «Сад у квецені» (апавяданні і нарысы, 1966), «За акном дождж» (1967), раманы «Даль палявая» (1959), «Песня Дзвіны» (1975), брашура «Прыгажосць душэўная» (1963), нарысы «Шлях да першынства» (1939), «Мая Беларусь» (1961), «Нафтагігант на Дзвіне» (1963), даведнік «Мінск» (1962). Сааўтар кніг «Беларуская ССР» (1958), «Мы раскажам пра Мінск» (1964). Для дзяцей напісаў кніжкі апавяданняў «За сінім лесам» (1951), «На новым месцы» (1954), «Спеюць яблыкі» (1959), «Жыла-была казка» (1967), «Дзвіна пайшла» (1968), «Крынічка» (1983). У 1970 г. выдадзена «Выбранае», у 1982 г,-— Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1987 г.— кніга выбраных аповесцей «Братэрства. Рэха ў гарах. Вяснянка».
    Пераклаў на беларускую мову «Апавяданні» (1955), «У Амерыцы» М. Горкага (1952) і раман А. Чайшвілі «Лело» (1953).
    Уладзімір ХАДЫКА
    Уладзімір Марцінавіч Хадыка нарадзіўся 3.1. 1905 г. у вёсцы Цітва Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    3 12 год працаваў парабкам. У 1923 г. скончыў агульнаадукацыйныя курсы ў Мінску. Працаваў настаўнікам пачатковых класаў у вёсцы Асака Дудзіцкага сельсавета. Два гады служыў у Чырвонай Арміі, а потым стаў сакратаром Дудзіцкага сельсавета. 3 1929 г. жыў у Мінску. Быў членам літаратурнага аб’яднання «Маладняк». 26.11.1936 г. арыштаваны, 5.10.1937 г. асуджаны на 10 год пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Іванаўскім і Марыінскім лагерах. Рэабілітаваны Прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29.12.1954 г. Член СП СССР з 1934 г.
    Загінуў 12.5.1940 г. на будоўлі чыгункі каля Улан-Удэ.
    3 вершамі выступіў у 1926 г. (часопіс «Чырвоны сейбіт»). Выйшлі зборнікі вершаў «Суніцы» (1926), «Выбраныя вершы» (1932, 1956), «Радасны будзень» (1935), «Вершы» (1969), «На ўзвеях дзён» (1986).
    Пераклаў на беларускую мову аповесць К. Гарбунова «Ледалом» (1932), кнігу выбраных твораў У. Бахмецьева «Людзі і рэчы» (1934), творы М. Горкага («Мяшчане», «На дне», «Чалавек», «Дачнікі», «Дзеці сонца», «Варвары» і інш. склалі 5 і 6-ты тамы Збору твораў М. Горкага на беларускай мове, 1935), раман М. Шолахава «Ціхі Дон» (1935) і інш.
    Пётр ХАРКОЎ
    Пётр Андрэевіч Харкоў нарадзіўся 15.8.1922 г. на станцыі Хацень Сухініцкага раёна Калужскай вобласці (Расія) у сям’і чыгуначніка.
    Скончыўшы Маскоўскае тэатральна-тэхнічнае вучылішча (1939), працаваў светлатэхнікам у Маскоўскім тэатры оперы. Восенню 1939 г. паступіў у Літаратурны інстытут імя М. Горкага. Па заканчэнні вучобы (1943) накіраваны на Стэпавы фронт у армейскую газету «На штурм». Франтавымі дарогамі прайшоў ад
    Арлоўска-Курскай дугі да Усходняй Прусіі. 3 1947 г. у акруговай газеце «Во славу Родяны», у 1963—1965 гг.— уласны карэспандэнт газеты «Советская культура» па Беларусі. 3 1966— 1983 гг.— член рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Міністэрства культуры БССР. Член СП СССР з 1962 г.
    Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступеняў і медалямі.
    Памёр 10.1.1983 г.
    У друку выступіў у 1940 г. з апавяданнямі. Пісаў на рускай мове. У газетах і часопісах выступаў з нарысамі. Аўтар п’ес «От нменм поколенмя» (1962, пастаўлена ў 1957), «Вечный огонь» (1967, пастаўлена у 1963), «Репортаж нз пренсподней» (аперэта, музыка Я. Глебава, пастаўлена ў 1972), «Цветы на пепле» (пастаўлена ў 1978). Выйшлі кінасцэнарый «Пока бьется сердце» (1957), кніга «Подвнг без награды» (кінааповесць, п’есы, 1983).