• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    гедыі», 1954), кніжка паэзіі Дж. Радары «Неапаль без сонца» (1955), Р. Бёрнса «Шатландская слава» (1957) і «Вам слова, Джон Ячмень» (1983), раман М. Твэна «Жанна д’Арк» (з Н. Цімафеевай, 1961), зборнік класічнай і сучаснай паэзіі В’етнама «Апалены лотас» (1968), паэма беларускага паэта-лацініста М. Гусоўскага «Песня пра зубра» (1973), кніга выбраных перакладаў паэзіі «Сем цудаў свету» (1977), раман Г. Ота «Пара ў дарогу, буслы!» (з У. Чапегам, 1982), паэма А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш» (1985), зборнік Дж. Байрана «Лірыка» (1989), камедыі У. Шэкспіра «Дванаццатая ноч, альбо Чаго пажадаеце», «Утаймаванне наравістай» (зборнік У. Шэкспіра «Тры камедыі», 1989).
    Выступаў з артыкуламі па пытаннях мастацкага перакладу.
    Антон СЕМЯНОВІЧ
    Антон Аляксандравіч Семяновіч нарадзіўся 5.8.1917 г. у вёсцы Шабунеўшчына Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1934—1938 гг. працаваў слесарам на заводзе імя К. Варашылава ў Мінску, у 1938— 1941 гг. вучыўся на літаратурным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (скончыў у 1945). У час Вялікай Айчыннай вайны (з кастрычніка 1943) сувязны партызанскага атрада імя Д. Фурманава (Дзяржынскі раён). У пасляваенныя гады настаўнічаў у Івацэвічах на Брэстчыне (1945—1946), вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР (1946—1949). Быў навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1949—1963). 3 1963 г.— дацэнт кафедры рускай і зарубежнай літаратур, з 1971 па 1989 гг.— загадчык кафедры беларускай літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Доктар філалагічных навук, прафесар. Член СП СССР з 1954 г.
    Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
    Як крытык і літаратуразнавец выступае з 1949 г. Аўтар манаграфій «Проза Якуба Коласа
    (дакастрычніцкі перыяд)» (1953), «Беларуская драматургія (дакастрычніцкі перыяд)» (1961), «Беларуская савецкая драматургія. 1917—1932» (1968), «Ад вытокаў да сталасці: Беларуская драматургія 1917—1945 гг.» (1978), брашур «Кандрат Крапіва» (1956), «Змітрок Бядуля» (1960). Адзін з аўтараў падручніка для сярэдняй школы «Беларуская літаратура» (1949), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964—1966), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), падручнікаў ддя студэнтаў філалагічных факультэтаў педінстытутаў БССР «Гісторыя беларускай літаратуры. XIX— пачатак XX ст.» (1981), «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. 1917—1940» (1981), зборніка навуковых артыкулаў «Янка Купала і Якуб Колас: Некаторыя аспекты творчасці» (1982), аўтар вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў БССР «Гісторыя беларускай драматургіі. XIX — пачатак XX ст.» (1985), «Гісторыя беларускай савецкай драматургіі. 1917— 1955» (1990).
    Анатоль СЕРБАНТОВІЧ
    Анатоль Станіслававіч Сербантовіч нарадзіўся 13.5.1941 г. у вёсцы Ордаць Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям'і настаўніка.
    У 1960 г. экстэрнам здаў экзамены за дзесяць класаў у Роска-Сялецкай сярэдняй школе Аршанскага раёна і паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Адначасна з вучобай (з 1963) і пасля заканчэння універсітэта (1965) быў літсупрацоўнікам часопіса «Бярозка», з 1969 г.— газеты «Піянер Беларусі». Член СП СССР з 1967 г.
    Памёр 21.3.1970 г.
    Першыя вершы надрукаваў у 1959 г. (газета «Магілёўская праўда»), Выйшлі зборнікі паэзіі «Азбука» (1966), «Міннае поле» (1968), «Пярсцёнак» (1971), «Жаваранак у зеніце» (1989).
    Мікола СЕРГІЕВІЧ
    Мікола (Мікалай Антонавіч) Сергіевіч нарадзіўся 3.9.1921 г. у вёсцы Залессе Салігорскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў Мінскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум (1937), Аршанскі настаўніцкі інстытут (1939). Працаваў настаўнікам у Глоданскай сямігодцы Лёзненскага раёна (1931 —1941). Завочна скончыў факультэт мовы і літаратуры Магілёўскага педагагічнага інстьітута (1941). У гады Вялікай Айчыннай вайны быў партызанскім сувязным, рэдактарам старобінскай падпольнай раённай газеты «Савецкі патрыёт». Пасля вайны працаваў рэдактарам старобінскай раённай газеты, у рэдакцыях рэспубліканскіх, цэнтральных газет. У 1955—1959 гг.— старшыня калгаса «Чырвоны пуцілавец» Старобінскага раёна. У 1959—1981 гг. працаваў у часопісе «Народная асвета». Член СП СССР з 1957 г.
    Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі.
    Літаратурную дзейнасць пачаў у 1947 г. з нарысаў. Аўтар кніг нарысаў «На роднай зямлі» (1956), «Нашы будні» (1957) і «Будні калгасныя» (1959).
    Напісаў п’есу «Смех і... толькі» (пастаўлена ў 1975).
    Юльян СЕРГІЕВІЧ
    Юльян Іосіфавіч Сергіевіч нарадзіўся 23.9. 1910 г. у вёсцы Юраўшчына Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Вучыўся ў пачатковай школе, а далей займаўся самаадукацыяй. Працаваў на сельскай гаспадарцы. Пасля службы ў польскай арміі (1932—1933) скончыў сельскагаспадарчыя курсы. Быў актывістам Беларускай сялянска-рабочай грамады і Таварыства беларускай школы. Пісаў сцэнарыі для самадзейных калектываў. Пад час нападу Германіі на Польшчу (1939) трапіў у палон як салдат польскага войска. Знаходзіўся ў розных лагерах, на рабоце ў нямецкага баўэра. У савецкі час працаваў настаў-
    нікам пачатковай школы на Маладзечаншчыне. Быў рэпрэсіраваны, жыў у Сібіры і Казахстане. Пасля рэабілітацыі працаваў у калгасе імя JieHina Маладзечанскага раёна.
    Памёр 4.10.1976 г.
    Друкавацца пачаў у 1922 г. Выступаў у калектыўным зборніку заходнебеларускіх пісьменнікаў «Рунь веснаходу» (Вільня, 1928), у часопісах «Маланка», «Шлях моладзі» і інш. У 1939 г. меў выйсці падрыхтаваны да друку зборнік паэзіі, аднак 17 верасня лісты кнігі былі раскіданы і зборнік не выйшаў. Асобныя творы ўключаны ў зборнік «Ростані волі» (1990).
    Васіль СЁМУХА
    Васіль Сяргеевіч Сёмуха нарадзіўся 18.1.1936 г. на хутары Ясенец Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і лесніка.
    Рана застаўся без бацькоў — у 1942 г. яны былі расстраляны фашыстамі. Скончыў раманагерманскае аддзяленне філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя М. В. Ламаносава (1959). Працаваў рэдактарам у Беларускім дзяржаўным выдавецтве (1959— 1964), інжынерам у сектары тэхінфармацыі СКБ-3 на Мінскім трактарным заводзе (1964— 1965), выкладчыкам нямецкай мовы ў школе (1966—1967), літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» (1967—1972). Па сумяшчальніцтве выкладаў нямецкую мову ў БДУ імя У. I. Леніна (1966—1970). 3 1972 г.— рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1977 г.
    У друку пачаў выступаць у 1959 г. Перакладае з нямецкай, латышскай, польскай моў. У яго перакладзе выйшлі В. Брэдэль «Ад Эбра да Волгі» (1959), А. Рэн «Вайна без бітвы» (1962), Ё.-В. Гётэ «ФаўСт» (1976), Г. дэ Бройн «Прысуджэнне прэміі» (1977), Г. Гофэ «Фінальны акорд» (з М. Навіцкім, 1979), Г. Фалада «Даўным-даўно ў нас дома...» (1981), Р.-М. Рыльке «Санеты Арфею» (1982), Ю. Тувім «Польскія кветкі» (1984), В. Бэлшавіца «Белы алень» (1985), Я. Райніс «Агонь і ноч» (1988),
    К. Шэрман «Сны» (з Р. Барадуліным, 1989), К. Маркс «Лірыка» (1989), Т. Ман «Доктар Фаўстус» (1989), зборнік выбраных перакладаў «Прыйдзі, стваральны дух» (1986). Пераклаў Стары Запавет (асобныя раздзелы надрукаваны ў «Даляглядах», 1990).
    Для Віцебскага тэатра імя Якуба Коласа пераклаў драму Ф. Шылера «Марыя Сцюарт» (пастаўлена ў 1968), п’есы О’Ніла «Каханне пад вязамі» (пастаўлена ў 1987), Н. Саймана «Гэты палкі каханак» (пастаўлена ў 1988).
    Давід СІМАНОВІЧ
    Давід Рыгоравіч Сімановіч нарадзіўся 26.6. 1932 г. у горадзе Нароўлі Гомельскай вобласці ў сям’і служачага.
    У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў у Ферганскай вобласці (Узбекістан). Пасля заканчэння Нараўлянскай сярэдняй школы (1950) паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (скончыў у 1955). Працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры Крынкаўскай сярэдняй школы Лёзненскага раёна (1955—1959), літсупрацоўнікам рэдакцыі абласной газеты «Віцебскі рабочы» (1959—1960). 3 1961 г.— рэдактар, потым загадчык аддзела на Віцебскім тэлебачанні. У 1971 — 1980 гг. узначальваў Віцебскае абласное літаратурнае аб’яднанне. Член СП СССР з 1960 г.
    Узнагароджаны медалём.
    Першыя вершы надрукаваў у 1948 г. (мазырская абласная газета «Бальшавік Палесся» і «Зорька»). Піша на рускай мове. Выдаў кнігі лірыкі «Весенняя сказка» (1959), «йюнь-река» (1962), «Равноденствме» (1966), «Мннуты» (1969), «Станцня тревогн н любвн» (1972), «Пнсьмо тебе» (1975), «Встречные поезда» (1978), «Снлуэты дней» (1981), «Солнечный хмель» (1982), «Сентябрн» (1990), зборнікі вершаў для дзяцей «Волшебный луг» (1959), «Зелёный кузнечнк» (1968), кнігі нарысаў «Подорожная Александра Пушкнна» (1977), «Сквозь даль времен» (1984).
    Аўтар тэлеп’ес «Якаў Свярдлоў» (пастаўлена
    ў 1963), «Асенні букет» (пастаўлена ў 1964), сцэнарыяў для тэлефільмаў «Маладосць старажытнага горада» (пастаўлены ў 1964), «Балада пра чырвонага кавалерыста» (пастаўлены ў 1968).
    Перакладае на рускую мову творы беларускіх паэтаў і паэтаў братніх рэспублік.
    Іван СІНЯЎСКІ
    Іван Іванавіч Сіняўскі нарадзіўся 22.6.1919 г. у вёсцы Жажэлка Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і.
    Скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1941). 3 канца 1942 г.— сувязны Смалявіцкага падпольнага райкома партыі, з красавіка 1943 г.— партызан атрада імя В. Чкалава ў брыгадіе «Смерць фашызму». Пасля вызвалення Беларусі некалькі месяцаў працаваў інспектарам Смалявіцкага рана, а затым быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях за вызваленне Варшавы, у Памераніі, за ўзяцце Берліна. 3 1946 г. працаваў дырэктарам Жажэлкаўскай сямігадовай школы, у 1953—1983 гг.— выкладчык беларускай мовы і літаратуры гэтай школы. Жыве ў Жодзіна. Член СП СССР з 1959 г.
    Узнагароджаны ордэнам Славы III ступені, Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
    Дэбютаваў вершамі ў раённай газеце «НІлях калектывізацыі» пад час вучобы ў школе. Для дзяцей напісаў зборнік апавяданняў «У навальніцу» (1949), «Новая школа» (1951), «Піянерскі гальштук» (1955), «Дабрадзейка» (1960), «Ой, рэчанька, рэчанька» (1962), «Марка» (1969) і аповесць «На правым флангу» (1964). Выйшлі кнігі аповесцей і апавяданняў «Вернасць» (1971), «А вяселля не было» (1989), раман «Дарога на Замлынне» (1980).