Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Выступае і ў галіне прозы. Першая аповесць «Пра тое, чаго не ведаюць вучні» надрукавана ў 1955 г. у перакладзе на беларускую мову (часопіс «Полымя»), Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Запнскн моего коллегн» (1960), «Друзья н знакомые» (1963), «Затеснымн партамя» (1966), «В родном уголке» (1972), «Через трудный порог» (1976), «Под каждой крышей» (1979), «Не розамн устлан твой путь» (1984). Выйшлі «Аднаактовыя п’есы (з X. Мальцінскім, 1964).
Раман САБАЛЕНКА
Раман Карпавіч Сабаленка нарадзіўся 15.10. 1907 г. у вёсцы Сабалі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў Гомельскі педагагічны тэхнікум (1929), вучыўся ў Гомельскім педагагічным інстытуце (1933—1935). У 1929 г. пачаў працаваць у рэспубліканскай газеце «Звязда», але праз паўгода быў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1930—1941 гг. працаваў у рэдакцыі абласной газеты «Палеская праўда» (з 1938 г. «Гомельская праўда»), Двойчы арыштоўваўся (1933, 1937), але справы закрываліся. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў асуджаны Ваенным трыбуналам да 10 год пазбаўлення волі, але прыгавор быў адменены з-за адсутнасці складу злачынства. Удзельнічаў у баях на Калінінскім і 2-м Прьібалтыйскім франтах. У 1945— 1953 гг.— загадчык аддзела культуры, намеснік галоўнага рэдактара баранавіцкай абласной газеты «Чырвоная звязда». У 1953 г. пераехаў у Мінск, дзе працаваў у рэдакцыях газеты «Калгасная праўда», часопісе «Маладосць». У 1957— 1966 гг,— намеснік галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». Член СП СССР з 1939 г. ’
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі і медалямі.
Памёр 13.5.1975 г.
Дэбютаваў вершам у 1927 г. (газета «Звязда»), У 1935 г. апублікаваў паэму «Брагінь» (часопіс «Полымя»), Выдаў зборнікі вершаў «3 родных крыніц» (1950) і «Мая эстафета» (1954). Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Жменя зярнят» (апавяданні і нарысы, 1957), «Сустрэчы (1958), «Юнацтва ў дарозе» (1958), «Блакітнае ззянне» (1959), «Каралінцы» (1960), «Іду ў жыццё» (1961), «3 пройдзеных
дарог» (1962), «Паляўнічыя боты» (гумарыстычныя апавяданні, 1962), «Незамужняя ўдава. Былое застаецца ў сэрцы» (1965), «Пад дажджом і сонцам» (апавяданні, партрэты, 1966), «Спатканне пасля разлукі» (1971), «Роздум у дарозе» (1973), кнігі нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры і культуры «Колерамі вясёлкі» (1975). Аповесці «Юнацтва ў дарозе», «Выпрабаванне сталасці» («Іду ў жыццё») і «Былое застаецца ў сэрцы» склалі трылогію «Іду ў жыццё». Выйшлі Выбраныя творы ў 2 TaMax (1967—1968), «Выбранае» (1977), «Творы» (1983).
Анатоль САБАЛЕЎСКІ
Анатоль Вікенцьевіч Сабалеўскі нарадзіўся 27.5.1932 г. у вёсцы Андрыеўшчына Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1953 г. скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча імя Н. К. Крупскай і паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Апошнія два гады вучобы ва універсітэце сумяшчаў з працай у аддзеле мастацтва рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва». У 1958—1961 гг. вучыўся ў аспірантуры пры Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя A. В. Луначарскага ў Маскве. Пасля заканчэння аспірантуры — навуковы супрацоўнік 1нстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Адначасова выкладаў гісторыю тэатра ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. У 1972—1990 гг.— загадчык кафедры гісторыі і тэорыі мастацтва, мовы і літаратуры, у 1974—1979 гг.— рэктар Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. 3 1990 г. загадвае аддзелам міжнацыянальных культурных працэсаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Доктар мастацтвазнаўства. Арафесар. Член СП СССР з 1964 г.
Як тэатральны крытык пачаў выступаць у 1952 г. Піша на беларускай і рускай мовах. Выдаў кнігі пра тэатр і драматургію «Рампай асветленае» (1962), «Уладар дум чалавечых» (1964),
«Ад п’есы -—да спектакля» (1965), «Театр открывает занавес» (1970), «Беларуская савецкая драматургія і яе сцэнічнае ўвасабленне» (1971), «Белорусская драматургня в театрах народов СССР» (1972), «Беларуская савецкая драма» (у 2 кнігах, 1969, 1972), «Жыццё тэатра» (1980), «Образ В. Н. Ленмна на белорусской сцене» (1980), «Белорусско-молдавскме театралыіые связя» (1984), «Сучаснасць і гісторыя» (1985), «Барыс Платонаў» (1989), «Кандрат Крапіва: Нарыс жыцця і творчасці» (1989). Укладальнік «Хрэстаматыі па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі» для ВНУ у 2 тамах (1975), аўтар раздзелаў у «Гісторыі беларускага тэатра» (1983). ’
Напісаў аповесць «Жылі-былі хлопцы...» (1961, часопіс «Маладосць») і шэраг апавяданняў.
Алесь САВІЦКІ
Алесь (Аляксандр Ануфрьіевіч) Савіцкі нарадзіўся 8.1.1924 г. у горадзе Полацку Віцебскай вобласці ў сям’і рабочага.
3 1942 г.— партызан атрада «Смерць фашызму», з 1943 г.— камандзір падрыўной групы атрада «Бальшавік» брыгады імя Варашылава на Віцебшчыне. У 1944—1945 гг.— у Савецкай Арміі, удзельнічаў у вызваленні Літвы, Польшчы, у баях за ўзяцце Берліна. Быў тройчы паранены. Пасля дэмабілізацыі (1945) працаваў у рэдакцыі полацкай газеты «Бальшавіцкі сцяг» (пазней «Сцяг камунізму»). У 1958 г. скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага, у 1961 г.— аспірантуру пры гэтым інстытуце. У 1961 — 1962 гг.— загадчык рэдакцыі выдавецтва «Ураджай», у 1962—1969 гг.— вучоны сакратар Літаратурнага музея Якуба Коласа. У 1969— 1973 гг. загадваў сектарам мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ. Ганаровы грамадзянін г. Полацка (1987). Член СП СССР з 1961 г.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», Айчыннай вайны I ступені і медалямі.
Друкуецца з 1943 г. (ветрынская раённая газета «Чырвоная звязда»). Першае апавяданне
апублікаваў у 1948 г. (полацкая абласная газета «Бальшавіцкі сцяг»), Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Кедры глядзяць на мора» (1960), «Пасля паводкі» (1962), «Белы гарлачык» (1965), «Самы высокі паверх» (1969), дакументальнай аповесці «След пракладае першы» (1971), «Белая знічка» (1984), раманаў «Жанчына» (1963), «Палын — зелле горкае» (1967), «Верай і праўдай» (1976), «Толькі аднойчы» (1979), «Зямля раскажа» (1980), «Літасці не чакай» (1982), «Памерці заўсёды паспееш» (1983), «Верасы» (1987), «Обаль» (1989), кнігі нарысаў «На посту у тншмны» (1987), зборніка апавяданняў для дзяцей «Шкляная нітка» (1970). У 1982 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1970) за аповесць «Самы высокі паверх».
Уладзімір САВІЦКІ
Уладзімір Іларыёнавіч Савіцкі нарадзіўся 28.6. 1914 г. у вёсцы Добасна Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1930 г. працаваў сакратаром Дабаснянскага сельсавета. У 1937 г. скончыў Ленінградскі тэкстыльны інстытут. Служыў у Савецкай Арміі (1937—1939). Працаваў зменным майстрам, начальнікам цэха Смаленскага льнокамбіната. 3 першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце — камандзір мінамётнага ўзвода, камандзір агнявога ўзвода, палкавой артылерыйскай батарэі. Удзельнічаў у баях на Калінінскім, Паўночна-Заходнім, 2-м Прыбалтыйскім, 1-м Беларускім франтах. Быў паранены. Са снежня 1944 г.— ваенны журналіст. Дэмабілізаваны ў 1957 г. Жыў у Барысаве. Член СП СССР з 1972 г.
Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і медалямі.
Памёр 14.2.1989 г.
У 1942 г. у франтавым друку змясціў першыя карэспандэнцыі. Літаратурнай працай стала займаўся з 1946 г. Пісаў на рускай мове.
Выйшлі зборнікі аповесцей і апавяданняў «Людй переднего края» (Масква, 1956. Ч. 1. 1958. Ч. 1—2), «Шлн солдаты» (Масква, 1961), «Ночь перед парадом» (Масква, 1970), «Нй мннуты покоя» (1973), «Не сотворн зла блнжнему» (1974), «Улька» (Масква, 1981), «А годы ндут...» (1984), «Радость жнзнм» (1987), «Аленушка нз Долгнх Нмв» (1989), «Опаленные выходы» (1989), раман «14 прмдет твой день» (1977). Аўтар зборнікаў вершаў «После боя» (Масква, 1963), «Сполохн на гормзонте» (1985).
Мікола САДКОВІЧ
Мікола (Мікалай Фёдаравіч) Садковіч нарадзіўся 21.1.1907 г. у вёсцы Вусце Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў Дзяржаўны тэхнікум кінематаграфіі ў Маскве (1928). Да 1945 г. працаваў рэжысёрам на кінастудыях Масквы, Адэсы, Кіева, Ташкента. У 1942—1945 гг. кіраўнік Беларускай кінагрупы на Цэнтральнай студыі дакументальных фільмаў у Маскве, з якой выязджаў да партызан і на франты. У 1946—1947 і з 1950 г.— міністр кінематаграфіі БССР, у 1953—1956 гг.— намеснік міністра культуры БССР. Узначальваў рускую секцыю СП Беларусі. У 1948—1950 гг. быў галоўным рэдактарам і рэжысёрам Цэнтральнай студыі дакументальных фільмаў у Маскве. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1947—1959). Член СП СССР з 1947 г.
Заслужаны дзеяч мастацтва Беларускай ССР (1944).
Памёр 16.8.1968 г.
У беларускім друку выступіў у 1948 г. Пісаў на рускай мове. Аўтар гістарычнага рамана «Георгнй Скорнна» (з Я. Львовым, 1951, папраўленае і дапоўненае выданне ў 1957), «Повестн о ясном Стахоре» (1956), дзённіка назіранняў «Человек в тумане» (1960), рамана «Мадам Любовь» (Масква, 1966), апавяданняў, нарысаў. У 1987 г. выйшаў аднатомнік «Мадам Любовь. Человек в тумане. Повесть о ясном Стахоре». ■
Сцэнарыст і пастаноўшчык фільмаў «Майская ноч» (паводле М. Гогаля, пастаўлена ў
1940), «Тры гвардзейцы» (зняты ў 1942), «Беларускі кінаканцэрт» («Жыві, родная Беларусь!»), «Вызваленне Савецкай Беларусі» (абодва з У. Корш-Сабліным, зняты ў 1944). Сцэнарыст фільмаў «Міколка-паравоз» (з М. Лыньковым, пастаўлены ў 1957), «Так мы жывём» (зняты ў 1958), «Наша зямля» (зняты ў 1960), «Ахвяры абвінавачваюць» (зняты ў 1962), «Доля жаночая» (зняты ў 1967) і інш. Рэжысёр мастацкіх і дакументальных фільмаў «Шчаслівыя кольцы» (1929), «Песня пра першую дзяўчыну» (абодва з Л. Голубам), «Шумі, гарадок» (1939), «Дэмакратычная Германія» (сумесна з «Дэфа», 1950).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) за дакументальны фільм «Дэмакратычная Германія».
Яфім САДОЎСКІ
Яфім Ільіч Садоўскі нарадзіўся 4.1.1908 г. у горадзе Мінску ў сям’і служачага.
Вучыўся ў сталярнай майстэрні (1924— 1925) , у прафтэхшколе (1926), скончыў агульнаадукацыйныя курсы (1927). Быў супрацоўнікам газет «Савецкая Беларусь», «Рабочнй», «Советская Белоруссня». У 20-я гг.— член групы рускіх літаратараў «Звенья». Служыў у Савецкай Арміі (1930—1931). У першыя гады Вялікай Айчыннай вайны — ваенны журналіст на Заходнім і Цэнтральным франтах. У 1943—1970 гг.— супрацоўнік газеты «Советская Белоруссяя». Член СП СССР з 1935 г.