• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.
    Заслужаны артыст Беларускай ССР (1944).
    Памёр 25.2.1979 г.
    Дэбютаваў у 1923 г. вершамі і фельетонамі (выступаў пад псеўданімам «Брацішка»), Выдаў нарыс «Першы тэатр» (1946), манаграфію «Народны артыст СССР Б. В. Платонаў » (1954), зборнік прозы «Галіна Званцова» (1958), кнігі ^спамінаў «Рэкі цякуць з ручаёў» (1969), «Знаёмыя сілуэты» (1974) і кнігу пра тэатр «Людзі і маскі» (1977).
    Апублікаваў п’есу «Мост» (1930, пастаўлена ў 1929), аднаактоўку «Горад у полымі» (1931), інсцэніроўку «Капітанская дачка» (1937, паводле аднайменнай аповесці A. С. Пушкіна, пастаўлена ў 1937). Пастаўлены п’есы «Усё добра будзе» («Кантракт, альбо Усё добра будзе», 1924), «Вір» (1926), «Крывая аблона» («Чаму замоўк гармонік над Дзвіной», 1929), «Камяні на дарозе» (1931), «Герой» (1933), «Шляхі-дарогі» (1933), «Першая вясна» (1935), «Палешукі» (1944), «Таварыш Андрэй» («Дзве сяброўкі», 1944), інсцэніроўка «Салаўі пяюць на волі» (1955, паводле аповесці «Салавей» 3. Бядулі).
    Напісаў лібрэта опер «У пушчах Палесся» (пастаўлена ў 1939), «Алеся» («Дзяўчына з Палесся», з П. Броўкам, пастаўлена ў 1944; 1953), балетаў «Падстаўная нявеста» (пастаўлена ў 1958), «Мара» (пастаўлена ў 1961).
    Пераклаў асобныя п’есы А. Астроўскага, А. Чэхава, М. Горкага, К. Транёва, А. Карнейчука і інш.
    Галена РАМАНОЎСКАЯ
    Галена Людвігаўна Раманоўская нарадзілася 26.12.1908 г. у горадзе Мінску ў сям’і чыгуначніка.
    Скончыла ў Мінску польскі педагагічны тэхнікум (1929) і Беларускі вышэйшы педагагічны інстытут (1934). Да Вялікай Айчыннай вайны прЭцавала ў школах Дзяржынскага раёна і Мінска, у газеце «Орка» («Ворыва», Мінск), на Беларускім радыё. У 1944—1963 гг. настаўнічала ў Мінску. Была членам секцыі польскіх пісьменнікаў СП БССР. Член СП СССР з 1934 г.
    Памерла 17.5.1980 г.
    Друкавала вершы, апавяданні ў мінскіх альманахах «Ідземы» («Ідзём», 1929), «Пазьдзернік» («Кастрычнік», 1934) і іншых выданнях. Пісала на польскай мове. Асобнымі выданнямі выйшлі аповесці «3 вясною ў спаборніцтве» (1933), «Пахне зямля» (1934), інсцэніроўка для дзяцей «У барацьбе за Саветы» (1934).
    На польскую мову пераклала аповесць П. Галавача «Спалох на загонах» (1933), асобныя творы беларускіх пісьменнікаў.
    Леанід РАШКОЎСКІ
    Леанід Сямёнавіч Рашкоўскі нарадзіўся 9.1. 1937 г. у горадзе Барысаве Мінскай вобласці ў сям’і служачага.
    У 1955 г. скончыў барысаўскую сярэднюю школу № 2, працаваў рознарабочым на будоўлі. У 1956 г. паступіў вучыцца ў Віцебскі ветэрынарны інстытут на заатэхнічны факультэт. Аднак з-за цяжкай хваробы быў вымушаны спыніць вучобу на другім курсе. У 1962 г. скончыў фельчарскае аддзяленне Барысаўскага медыцынскага вучылішча. У 1963 г. арганізаваў і ўзначаліў літаб’яднанне пры барысаўскай аб’яднанай газеце «Камуністычная праца». Завочна скончыў чатыры курсы факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1972). Жыве ў Барысаве. Член СП СССР з 1970 г.
    Першы верш надрукаваў у 1955 г. (барысаўская газета «Бальшавіцкая трыбуна»), Піша на рускай мове. Аўтар зборнікаў вершаў «Пускай не уммрают звезды» (1968), «Лнвень» (1975), «Преодоленне» (1979), «Откровенне» (1987). Выдаў кніжкі паэзіі для дзяцей «Как пннгвнну шплм фрак» (1970), «Почемучка» (1973), «Трубач» (1976) і «На веселой каруселн» (1984).
    Леапольд РОДЗЕВІЧ
    Леапольд Іванавіч Родзевіч нарадзіўся 12.6. 1895 г. у фальварку Кур’янаўшчына Вілейскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і збяднелага шляхціца.
    Скончыў Вілейскае гарадское вучылішча (1909). У 1914 г. пераехаў у Вільню. Працаваў на цукеркавай фабрыцы «Вікторыя». Прымаў удзел у культурна-асветніцкім, рэвалюцыйным руху. 3 1921 г. член Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА), член ЦК БРА. Адзін з рэдактараў газеты «Вольны сцяг». У 1922 г. сядзеў у турме. Адзін з ініцыятараў уступлення БРА ў Камуністычную партыю Заходняй Беларусі (КПЗБ). Рэдагаваў газеты «Беларускі звон» і «Наша будучыня» (1922—1923). Быў абраны сакратаром Гродзенскага падпольнага акруговага камітэта КПЗБ і ўведзены ў склад ЦК КПЗБ (1924). 3 1925 г.— у прадстаўніцтве ЦК КПЗБ пры Камінтэрне. Вучыўся ў Камуністычным універсітэце народаў Захаду ў Маскве (1923—1924). У 1925—1934 гг.— рэдактар газеты «Чырвоны сцяг» і часопіса «Бальшавік» (органы ЦК КПЗБ). Працаваў у Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР. Быў рэпрэсіраваны.
    Бясследна згінуў пасля 1938 г.
    Друкаваць вершы і допісы пачаў у 1912 г. (газета «Наша ніва»). Аўтар п’ес «Пакрыўджаныя» (апублікавана ў 1921), «Блуднікі» (апублікавана ў 1960), вадэвіляў «Збянтэжаны Саўка», «Пасланец» (апублікаваны ў 1921, пастаўлены ў 1922), «Багаты і бедны» (апублікавана ў 1923), асобных драматычных жартаў і
    абразкоў («Досвіткі», «Кавалі» і інш.), якія ставіліся самадзейнымі калектывамі Заходняй Беларусі. Выйшлі «Сцэнічныя творы» (уключаны п’есы «Збянтэжаны Саўка», «Конскі партрэт», «Пасланец» (Вільня, 1921, 1925, 1933), у 1922 г.— драматычныя сцэнкі «Досвіткі». У 1964 г. асобным выданнем выйшаў жарт «Збянтэжаны Саўка».
    Апублікаваў зборнікі вершаў «Беларусь» (Вільня, 1922), «На паняволеных гонях» (Кракаў, на самай справе падпольнае выданне, 1928). Шэраг паэтычных твораў змешчаны ў зборніку «Сцягі і паходні» (1965).	.
    Выдаў кнігі апавяданняў «Рэвалюцыйным шляхам» (1928) і «Вогнішча барацьбы» (1930). У пёрыядычным друку актыўна выступаў з публіцыстычнымі артьікуламі.
    Алесь РОЗНА
    Алесь (Абрам Ісакавіч) Розна нарадзіўся ў 1913 г. у горадзе Мінску ў рабочай сям’і.
    Пасля вучобы ў сярэдняй школе працаваў наборшчыкам у друкарні. Заняткі ў Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага (скончыў у 1935) сумяшчаў з працай у рэдакцыі «Чырвонай змены».
    У 1936 г. арыштаваны. Рэабілітаваны ў 1955 г.
    Памёр у 1942 г. ва Унжлагу (станцыя Сухабязводная Горкаўскай чыгункі).
    У друку з вершамі выступіў у 1927 г. (часопіс «Беларускі піянер»), Друкаваўся ў газетах «Савецкая Беларусь», «Звязда», «Чырвоны сейбіт», «Чырвоная змена», часопісах «Полымя» і «Чырвоная Беларусь». Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Г. Гейнэ, А. Міцкевіча, разам з С. Грахоўскім пераклаў некалькі вершаў А. Пушкіна (1935).
    Уладзіслаў РУБАНАЎ
    Уладзіслаў Якаўлевіч Рубанаў нарадзіўся 15.12. 1952 г. у вёсцы Аляксандраўка 1-я Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўніка.
    Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1975). Працаваў карэспандэнтам, адказным сакратаром старадарожскай раённай газеты «Поступ Кастрычніка». 3 1978 г.— рэдактар, а затым старшы рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя», з 1986 г.— загадчык рэдакцыі прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1982 г.
    Першае апавяданне апублікаваў у 1972 г. Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Вокны без фіранак» (1981), «Пахі адталай зямлі» (1984), «Цёплы пух адуванчыкаў» (1987), «Таямніца птушынага гнязда» (1989), «Светлы ручай любві» (1990). Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы рускіх, кіргізскіх, чувашскіх пісьменнікаў.
    Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя I. Мележа (1990) за кнігу «Таямніца птушынага гнязда».
    Людміла РУБЛЕЎСКАЯ
    Людміла Рублеўская (Людміла Іванаўна Шніп) нарадзілася 5.7.1965 г. ў горадзе Мінску ў сям’і служачых.
    Скончыла аддзяленне архітэктуры Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума (1984). Працавала ў канструктарскім бюро на вытворчым аб’яднанні «Гарызонт». Вучылася на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве (1986-—1987), затым перавялася на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ імя У. I. Леніна. Член СП СССР з 1990 г.
    Першы верш надрукавала ў 1983 г. (газета «Знамя юноста»). Аўтар зборніка вершаў «Крокі па старых лесвіцах» (1990), «Адукацыя» (1990).
    Веніямін РУДАЎ
    Веніямін Сямёнавіч Рудаў нарадзіўся 17.12. 1914 г. у сяле Долінскае Ананьеўскага раёна Адэскай вобласці (Украіна) у сям’і служачых.
    У 1931 г. скончыў сярэднюю школу і стаў працаваць настаўнікам. У 1936—1962 гг. служыў у пагранічных войсках. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Вышэйшую вайсковую навучальную ўстанову (1946) і юрыдычны факультэт Азербайджанскага дзяржаўнага універсітэта (1953). Працаваў рэдактарам на Беларускім радыё (1965—1970), літаратурным кансультантам газеты «Вячэрні Мінск» (1970— 1977). Член СП СССР з 1972 г.
    Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
    Літаратурнай працай займаецца з 1954 г. Піша на рускай мове. Першую аповесць «Прыгоды на энскай заставе» (Львоў, 1957) напісаў на ўкраінскай мове. Аўтар аповесцей «Тусклое золото» (1964), «Мобялнзован партней» (з П. Емяльянавым, 1971), «Вьюга» (1977), «Последннй зов» (Масква, 1978), «Капкан» (1984) і раманаў «Чужне ветры» (1969), «Черная Ганьча» (1973), «Перекрестое» (1978), «Временно нсполняюіцнй» (Масква, 1988), «Переправа» (1988).
    Юрый РУДЗЬКО
    Юрый Герасімавіч Рудзько нарадзіўся 27.6. 1913 г. у горадзе Бабруйску ў сям’і служачага.
    Пасля заканчэння сярэдняй школы (1929) працаваў настаўнікам Старарусевіцкай пачатковай школы на Случчыне. Скончыў літаратурны факультэт Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута (1933). Загадваў аддзелам літаратуры і мастацтва газеты «Чырвоная змена» (1933—1935), служыў у Чырвонай Арміі (1935—1937), быў супрацоўнікам, загадчыкам аддзела мастацтва газеты «Літаратура і мастацтва». У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у палітупраўленні Заходняга фронту, 50-й арміі, адказным сакратаром газеты 2-га Беларускага
    фронту, 50-й арміі, адказным сакратаром газеты 2-га Беларускага фронту. Член СП СССР з з 1947 г.
    Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і медалямі.
    Памёр 4.2.1948 г.
    У 1931 г. выступіў у рэспубліканскай прэсе з нарысамі, артыкуламі, апавяданнямі. Выйшлі зборнік нарысаў «Размова па шчырасці» (з Іл. Дуброўскім, 1935) і кніга «Слава дружбе» (апавяданні, аповесці, п’есы, 1950).
    У сааўтарстве з У. Стэльмахам напісаў п’есу «Канец маскараду» (пастаўлена ў 1938).
    Міхась РУДКОЎСКІ
    Міхась (Міхаіл Міхайлавіч) Рудкоўскі нарадзіўся 17.4.1936 г. у вёсцы Востраў Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў Пінскае педагагічнае вучылішча (1955), настаўнічаў у Кукаўскай сямігодцы Ганцавіцкага раёна. У 1960—1962 гг.— літсупрацоўнік ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда». Скончыў завочна філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна (1961). У 1962—1981 гг. працаваў старшым рэдактарам літаратурнадраматычных і музычных праграм Брэсцкай студыі тэлебачання. Член СП СССР з 1966 г.