• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    На беларускую мову пераклаў аповесць А. Талстога «Дзяцінства Мікіты» (1960).
    Яўгенія ПФЛЯЎМБАЎМ
    Яўгенія Эргардаўна Пфляўмбаўм нарадзілася 1.11.1908 г. у горадзе Мінску ў сям’і чыгуначніка.
    Скончыла літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1930). Працавала бібліёграфам Кніжнай палаты пры Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У. I. Леніна (1930— 1932), літсупрацоўнікам рэспубліканскай газеты «Звязда». У 1933 г. выехала ў Сібір (у г. Марыінск) услед за сваім мужам, паэтам Максімам Лужаніным, які быў рэпрэсіраваны. У 1935— 1945 гг. працавала рэдактарам Абароннага дзяржаўнага выдавецтва («Оборонгнз») у Маскве. У час Вялікай Айчыннай вайны была байцом супрацьпаветранай абароны Масквы. 3 1945 г. жыве ў Мінску. Член СП СССР з 1989 г.
    Піша вершы і друкуецца з 1924 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «Вершы» (з 3. Бандарынай і Н. Вішнеўскай, 1926), «Сувой жыцця« (1989).
    Юльян ПШЫРКОЎ
    Юльян Сяргеевіч Пшыркоў нарадзіўся 31.10. 1912 г. у сяле Кісцяні Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў двухгадовыя педагагічныя курсы ў Рагачове (1930). Настаўнічаў у Клічаўскім і Рагачоўскім раёнах. У 1939 г. скончыў філалагічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў выкладчыкам у Магілёўскім педагагічным інстытуце (1939—1940). 3 1940 г.— у Савецкай Арміі. Удзельнічаў у баях пад Ленінградам і Кёнігсбергам. Быў тройчы паранены. 3 1945 г. навуковы супрацоўнік, з 1954 г.— загадчык сектара беларускай дакастрычніцкай літаратуры і тэксталогіі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Адначасова чытаў курс беларускай літаратуры ў БДУ імя У. I. Леніна (1945—1957) і ў Мінскім педінстытуце імя М. Горкага (1966—1968). Доктар філалагічных навук, прафесар. Член СП СССР з 1950 г.
    Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны» і медалямі.
    Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1978).
    Памёр 23.12.1980 г.
    У 1940 г. выступіў у друку з артыкуламі пра «Новую зямлю» Я. Коласа і дарэвалюцыйныя паэмы Я. Купалы. Аўтар даследаванняў «Якуб Колас: Жыццё і творчасць» (1951), «Трылогія Якуба Коласа «На ростанях» (1956), «Беларуская савецкая проза (20-я — пачатак 30-х гадоў)» (1960), «А. Е. Богдановнч» (1966), «Эпас рэвалюцыі: Паэмы Я. Коласа «Новая зямля» і «Сымон-музыка» (1975), «Летапісец свайго народа: Жыццёвы і творчы шлях Я. Коласа» (1982), брашур «Народны паэт БССР Якуб Колас» (1949), «Уплыў творчасці A. С. Пушкіна на развіццё беларускай літаратуры» (1949). Адзін з аўтараў дапаможнікаў для 8—10 класаў і падручніка (з Н. С. Перкіным) «Беларуская савецкая літаратура» для 9—10 класаў (1959— 1973), «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 1—2, 1968—1969), «Мсторнн белорусской дооктябрьской лнтературы» (1977).
    Складальнік альбома «Якуб Колас: Жыццё і
    творчасць» (1959), зборніка «Тарас НІаўчэнка і беларусы» (з I. Крэнь, 1964).
    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у двухтомным даследаванні «Нсторня белорусской дооктябрьской лнтературы» і «Нсторня белорусской советской лнтературы».
    Аляксей ПЫСІН
    Аляксей Васільевіч Пысін нарадзіўся 22.3.1920 г. у вёсцы Высокі Борак Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1938 г. паступіў у Камуністьічны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава ў Мінску. 3 другога курса быў накіраваны на працу ў рэдакцыю Бельскай раённай газеты на Беласточчыну. У 1941 —1945 гг.— у Савецкай Арміі, удзельнічаў у баях на Заходнім, Калінінскім, Ленінградскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх франтах. Быў двойчы паранены. 3 1946 г. працаваў у раённым друку, у абласной газеце «Магілёўская праўда». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы пры СП СССР у Маскве (1958). У 1974—1981 гг,— сакратар Магілёўскага абласнога аддзялення СП БССР. Член СП СССР з 1950 г.
    Узнагароджаны медалямі.
    Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1980).
    Памёр 27.8.1981 г.
    Першьі верш апублікаваў у 1938 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар кніжак паэзіі «Наш дзе'нь» (1951), «Сіні ранак» (1959), «Сонечная паводка» (1962), «Мае мерыдыяны» (1965), «Твае далоні» (1967), «Пойма» (выбранае, 1968), «Да людзей ідучы» (1972), «Вярбовы мост» (1974), «Вершы» (1976), «Ёсць на свеце мой алень» (1978), «Палёт» (1982), «Яшчэ не скончана дарога» (1983). У 1980 і ў 1989 гт. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. Для дзяцей выдаў зборнікі вершаў «Матылёчкі-матылі» (1962), «Вясёлка над плёсам» (1964), «Кавылёк» (1966), паэму «Дзяўчынка Марыям» (1970), кнігі вершаў і паэм «Колькі сонцаў!» (1979), «Аляксей, Дзяніс, Алёнка» (1984). Напісаў кнігу пра народныя песні і іх выканаўцаў «Бярозка ля кожных варот» (1972).
    Пераклаў на беларускую мову «Маабіцкі сшытак» М. Джаліля (з С. Гаўрусёвым, 1975), зборнік вершаў М. Ханінава «Жураўлі над стэпам» (1977).
    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1968) за кнігу вершаў «Твае далоні».
    Міхась ПЯНКР AT
    Міхась (Міхаіл Міхайлавіч) Пянкрат нарадзіўся 28.8.1918 г. у вёсцы Карпілаўка Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў Смілавіцкі паляводчы тэхнікум (1939). Удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне 1939—1940 гг., быў цяжка паранены. У 1940—1941 гг. працаваў у рэдакцыі рудзенскай раённай газеты «Бальшавіцкі сцяг». 3 1943 г.— памочнік начальніка штаба партызанскай брыгады «Чырвоны сцяг» Мінскай вобласці. 3 1945 г. працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет «Савецкі селянін», «Сталннская молодежь», у 1959—1979 гг.— рэдактар аддзела часопіса «Вожык». Член СП СССР з 1951 г.
    Узнагароджаны медалямі.
    Першы верш надрукаваў у 1937 г. (газета «Чырвоная змена»), Першая кніга — зборнік вершаў «Салаўіны бераг» (1956). Аўтар зборнікаў сатырычных апавяданняў і гумарэсак «Палын і кветкі» (1958), «Не з таго канца» (1959), «Аўтарытэт на колах» (1968), апавяданняў і аповесцей «Шчасце маё» (1962), «Ведрыцкія напевы» (1965), «Любоў у квадраце» (1969), «Прынцыповы пасаг» (апавяданні, вершы і гумарэскі, 1978), «Спатканні і ростані» (выбранае, 1978), «Не астудзі сваё сэрца» (1989). Напісаў кнігі нарысаў «Простыя людзі» (1957), «Чэрвень» (1977), кніжкі апавяданняў для дзяцей «Два Пецькі» (1973), «Двое ў лодцы» (1983).
    Аляксей ПЯТКЕВІЧ
    Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч нарадзіўся 30.3. 1931 г. у вёсцы Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і рабочага.
    У 1954 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна, у 1957 г.— аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры універсітэта. Працаваў у Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы (у 1968—1974 гг. загадчыкам кафедры, затым дацэнтам), з 1978 г.— дацэнт кафедры беларускай літаратуры, з 1990 г.— дацэнт кафедры беларускай культуры Гродзенскага універсітэта імя Янкі Купалы. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1971 г.
    Узнагароджаны медалём.
    Выступае ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства з 1958 г. Артыкулы, гісторыка-літаратурныя і краязнаўчыя даследаванні, рэцэнзіі друкаваліся ў альманахах, навуковых зборніках, энцыклапедычных выданнях, перыядычным друку. Выдаў кнігу «Сюжэт. Кампазіцыя. Характар: Аб прозе Кузьмы Чорнага» (1981). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Гісторыі беларускай літаратуры. XIX — пачатак XX ст.» (1981).
    р
    Валянцін РАБКЕВІЧ
    Валянцін Іванавіч Рабкевіч нарадзіўся 15.2. 1937 г. у вёсцы Аксаміты Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1960). Працаваў настаўнікам Іказненскай сярэдняй школы (1959—1960), завучам Барадзініцкай сярэдняй школы (1960—1963) Браслаўскага раёна, завучам Ракаўскай сярэдняй школы (1963—1965) Валожынскага раёна. Вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага (1965—1968). У 1968—1974 гг.— старшы рэдактар, загадчык рэдакцыі літаратуры, мовы, фальклору і этнаграфіі выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». 3 1974 г.— рэдактар, з 1975 г.— старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1983 г.
    Першы верш апублікаваў у 1957 г. (часопіс «Работніца і сялянка»), Аўтар зборніка вершаў для дзяцей «Ад зімы да зімы» (1982), кніжкі прыказак і прымавак «Паслухай, што людзі кажуць» (1985). Выступае з артыкуламі па культуры беларускай мовы.
    Пераклаў на беларускую мову «Апавяданні пра Леніна» М. Зошчанкі (1982), «Апавяданні» М. Чарамшыны (1982), раманы «Мары не паміраюць» Л. Метсара (1983), «Жанчына ў пяску» і «Чужы твар» Коба Абэ (1986), «Мама выходзіць замуж» М. Марцінсан (1988), «Птушкі на цернях» К. Маккалаў (з I. Дорскім, 1988), паэму «Тарас Бульба» М. Гогаля (1990), асобныя творы Г. Ахматавай, С. Ясеніна, М. Рыльскага, Д. Салодкага, Э. Селялёніса і інш.
    Вячаслаў Р АГОЙША
    Вячаслаў Пятровіч Рагойша нарадзіўся 5.6.1942 г. у вёсцы Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1963 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта ’імя У. I. Леніна і быў пакінуты ў аспірантуры на кафедры беларускай літаратуры. У 1965 г. служыў у Савецкай Арміі. Пасля заканчэння аспірантуры (1967) выкладаў беларускую літаратуру ў БДУ імя I. У. Леніна. 3 1988 г.— дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі культуры Інстытута паліталогіі і сацыяльнага кіравання. Член СП СССР з 1969 г. Кандыдат філалагічных навук.
    Узнагароджаны медалём.
    Першыя вершы і допісы апублікаваў у радашковіцкай раённай газеце «Сцяг Ільіча» ў 1957 г. 3 1961 г. выступае ў рэспубліканскім друку з літаратуразнаўчымі і крытычнымі артыкуламі. Аўтар манаграфій, кніг артыкулаў і эсэ «Паэтыка Максіма Танка» (1968), «Пераклаў Якуб Колас...» (1972), «Карані дружбы: Беларуска-ўкраінскія літаратурныя ўзаемасувязі пачатку XX ст.» (з Т. Кабржыцкай, 1976), «I нясе яна дар...: Беларуская паэзія на рускай і ўкраінскай мовах» (1977), «Гутаркі пра верш: Метрыка. Рытміка. Фоніка» (1979), «Паэтычны слоўнік» (1979, 2-е выданне 1987), «Проблема перевода с блнзкородственных языков: Белорусско-русско-украннскнй поэтнческнй взаммоперевод» (1980), «Напісана рукой Купалы: Архіўныя знаходкі» (1981), «Кантакты» (1982), «Слядамі знічкі: Пра Сяргея Палуяна» (з Т. Кабржыцкай, 1990).