• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Складальнік бібліяграфічнага даведніка «Праца кафедры беларускай літаратуры БДУ імя У. I. Леніна» (1968), вучэбнага дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Хрэстаматыя беларускай літаратуры XX стагоддзя» (з С. Александровічам, А. Лойкам, 1971, 2-е выданне 1988, з А. Лойкам), кнігі Я. Купалы «А хто там ідзе?» на мовах свету (з Я. Раманоўскай, 1983), зборнікаў твораў С. Палуяна «Лісты ў будучыню» (з Т. Кабржыцкай, 1986), Старога Уласа «Год беларуса» (1990) і інш.
    Пераклаў на беларускую мову аповесць М. Кацюбінскага «Цені забытых продкаў» (1980), раманы А. Ганчара «Твая зара» (1985), У. Яварыўскага «Марыя з палыном у канцы стагоддзя» (1990), творы Б. Алейніка, I. Драча, В. Сіменкі і інш.
    Аляксей РАГУЛЯ
    Аляксей Уладзіміравіч Рагуля нарадзіўся 25.3. 1953 г. у вёсцы Сенна Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння Любчанскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна (1951) год загадваў хатай-чытальняй у роднай вёсцы. У 1957 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. 3 1957 па 1962 гг. выкладаў рускую мову ў Халхоліцкай і Зачысцкай школах Барысаўскага раёна, з 1962 па 1970 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Рэспубліканскай школе спартыўнага профілю ў Мінску. 3 1979 г.— асістэнт, выкладчык, з 1976 г.— дацэнт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1990 г.
    Першы крытычны артыкул апублікаваў у 1970 г. Аўтар кнігі крытыкі «Імгненні...» (1990). Стварыў дапаможнік «Беларуская літаратура ў 4 класе» (1980), адзін са складальнікаў падручніка-хрэстаматыі для 8 класа «Родная літаратура» (з Л. Тамашовай, 1989), адзін з аўтараў «Методыкі выкладання беларускай літаратуры» для вышэйшых навучальных устаноў (1986). Напісаў раздзелы пра творчасць К. Чорнага, I. Мележа, В. Быкава для падручніка «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1981 —1983) для педагагічных інстытутаў. Прымаў удзел у выданні Збору твораў К. Чорнага ў 6 тамах (1988—1991).
    Уладзімір РАГУЦКІ
    Уладзімір Лаўрынавіч Рагуцкі нарадзіўся 9.12.1917 г. у вёсцы Цёплае Чавускага раёна Магілёўскай вобласці ў настаўніцкай сям’і.
    Вучыўся ў школе ў вёсцы Старое Пашкава Магілёўскага раёна. Скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1939). Працаваў у абласной газеце «Камунар Магілёўшчыны». У час Вялікай Айчыннай вайны — на фронце.
    Загінуў у 1941 г.
    Першы верш надрукаваў у 1934 г. (газета «Піянер Беларусі»). У 1940 г. Дзяржаўнае выдавецтва БССР прыняло да друку першы зборнік яго вершаў, але рукапіс згарэў у час вайны. Асобныя творы змешчаны ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967), «Покліч долі адзінай» (1979).
    Яўген РАДКЕВІЧ
    Яўген Рыгоравіч Радкевіч нарадзіўся 3.10. 1937 г. у горадзе Сянно Віцебскай вобласці ў сям’і настаўнікаў.
    У 1955 г. паехаў у Казахстан. Скончыў Усць-Каменагорскае вучылішча сельскай гаспадаркі (1956). Працаваў трактарыстам, камбайнерам у саўгасах імя Жданава і «Пагранічнік» Паўладарскай вобласці. У 1958 г.— піянерважаты дзіцячага дома № 2 у п. Парэчча Гродзенскай вобласці. 3 1958 г. вучыўся на аддзяленні журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (скончыў у 1963). 3 1960 г. адначасова працаваў рэдактарам, загадчыкам маладзёжнай рэдакцыі Беларускага радыё. 3 1971 г.— аспірант, з 1974 г.— выкладчык, з 1978 г.— загадчык кафедры тэлебачання і радыёвяшчання БДУ. Доктар філалагічных навук. Член СП СССР з 1975 г.
    Друкуецца з 1966 г. Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Плытагоны» (1972), «Месяц Межань. Зіма на выратавальнай» (1976), «Pop-
    ны мёд» (1982), аповесцей «Антаніна» (1979), «Пешшу праз Галактыку» (1984), раманаў «Сутокі дзён» (1984), «Закон прыцягнення» (1990). Напісаў кнігу публіцыстыкі «Камсамольская дынастыя» (1968), даследаванне «Маладзёжная радыёпраграма: станаўленне, функцыі, форма» (1979), манаграфію «Беларускае радыё: гісторыя, перспектывы развіцця» (1983).
    Алесь РАЗАНАЎ
    Алесь (Аляксандр Сцяпанавіч) Разанаў нарадзіўся 5.12.1947 г. у вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых.
    У 1966 г. скончыў Сялецкую сярэднюю школу Бярозаўскага раёна і паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. У 1969 г. перавёўся ў Брэсцкі педагагічны інстытут імя A. С. Пушкіна (скончыў у 1970). Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў вёсцы Кругель Камянецкага раёна, служыў у Савецкай Арміі. 3 1972 г. у Мінску — літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», бюлетэня «Родная прырода». У 1974— 1986 гг.— рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». 3 1989 г.— віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра. Член СП СССР з 1972 г.
    3 вершамі ў друку выступіў у 1961 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Адраджэнне» (1970), «Назаўжды» (1974), «Каардынаты быцця» (1976), «Шлях — 360» (1981), «Вастрыё стралы» (1988). Перакладае з літоўскай, латышскай, грузінскай, балгарскай, сербскахарвацкай, чэшскай, англійскай моў. Пераклаў кнігу К. Саі для дзяцей «Гэй, хавайцеся!» (1982), п’есу У. Шэкспіра «Сон у Іванаву ноч» (у зборніку «Тры камедыі», 1989), раман Ё. Авіжуса «Час, калі пусцеюць сядзібы» (1989). Склаў кнігу паэзіі Я. Купалы «Выйду з сэрцам, як з паходняй!..» (1982).
    Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1990) за кнігу паэзіі «Вастрыё стралы».
    Віктар РАКАЎ
    Віктар Афанасьевіч Ракаў нарадзіўся 22.1. 4 935 г. у вёсцы Целяшы Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і калгаснікаў.
    Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1958) і Мінскую вышэйшую партыйную школу (1971). Настаўнічаў у Целяшоўскай, Рэчкаўскай сярэдніх школах на Магілёўшчыне (1958—1965). Быў карэспандэнтам-арганізатарам Магілёўскага раённага радыёвяшчання (1965), загадчыкам сельскагаспадарчага аддзела шклоўскай раённай газеты «Ударны фронт» (1965—1969), літсупрацоўнікам рэспубліканскай газеты «Звязда» (1971 —1975). 3 1975 г.— рэдактар аддзела публіцыстыкі, з 1982 г.— адказны сакратар часопіса «Полымя».
    У друку выступае з 1956 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Вернасць» (1968), «Акно ў зялёны сад» (1972), «Пазыўныя» (1975), «Песня і памяць» (1979), «I сноп, і птах, і я...» (1983).
    Сяргей Р AKITA
    Сяргей Ракіта (Сяргей Васільевіч Законнікаў) нарадзіўся 15.10.1909 г. у вёсцы Ліцвінава Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў Наватухіньскую школу другой ступені (1925). Будучы вучнем, пісаў допісы ў аршанскую акруговую газету «Камуністычны шлях». У 1929 г. накіраваны на работу ў рэдакцыю гомельскай абласной газеты «Палеская праўда». 3 1930 г. з’яўляўся кіраўніком Гомельскай філіі БелАПП. Служыў у Чырвонай Арміі (1932—1933). Працаваў у Мінску ў рэдакцыях газет, на Беларускім радыё, у Дзяржаўным выдавецтве БССР, адначасова вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі імя С. М. Кірава.
    19.10.1936 г. рэпрэсіраваны. Прыгавораны да 10 гадоў зняволення ў лагерах. Працаваў на лесапавале ў Горкаўскай вобласці. Рэабілітаваны пасмяротна.
    Памёр у лагеры 23.3.1942 г.
    Першы верш апублікаваў у 1928 г, (часопіс «Аршанскі маладняк»), У 1930 г. у калектыўным зборніку «Разгон» (Гомель) змешчана нізка яго вершаў. Выдаў зборнік паэзіі «Я агітую за пяцігодку» (1934).
    Мікола РАКІТНЫ
    Мікола Ракітны (Мікалай Ісакавіч Новікаў) нарадзіўся 15.4.1920 г. у вёсцы Петрыцкае Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы (1936—1939). У 1939 г. прызваны ў Чырвоную Армію. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Цэнтральным і Паўднёва-Заходнім франтах. Пасля дэмабілізацыі (1946) працаваў мастаком і літработнікам газеты «Звязда». 3 1949 г.— рэдактар аддзела нарыса, у 1967—1980 гг.— аддзела літаратуры і мастацтва часопіса «Беларусь».
    Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
    Першае апавяданне надрукаваў у 1944 г. на рускай мове ў вайсковым друку, з 1947 г. піша на беларускай мове. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Ранняй вясною» (1952), «Вячэрнія зоры» (1956), «Селькоры» (1958), «Пад адным дахам» (апавяданні і нарысы, 1961), «Была вясна...» (1964), «Сярод людзей сваіх» (1967), «Вясковыя навелы» (1969), «Выбранае» (1972), «Засмужаная далеч» (1979), «У буйным свеце лотаці» (1989). У 1980 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
    Іван РАЛЬКО
    Іван Дзмітрыевіч Ралько нарадзіўся 21.11. 1929 г. у вёсцы Макраны Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1951 г. скончыў Нясвіжскае педагагічнае вучылішча. 3 1951 і да пачатку 1957 г. працаваў дырэктарам і выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Багушоўскай сямігадовай школы, затым выкладаў рускую мову і літаратуру ў Навамышскай сярэдняй школе Баранавіцкага раёна. У 1958 г. скончыў завочна філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна, у 1961 г.— аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Працаваў навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1970 г.
    Памёр 27.12.1979 г.
    У перыядычным друку ў 1951 г. дэбютаваў вершамі (газета «Чырвоная змена»), Аўтар зборніка паэзіі «Святло зары вячэрняй» (1983). Як крытык і літаратуразнавец выступіў у 1958 г. Даследаваў праблемы сучаснай паэзіі, гісторыі і тэорыі беларускага вершаскладання. Асобнымі выданнямі выйшлі працы «Беларускі верш: Старонкі гісторыі і тэорыі» (1969), «Вершаскладанне: Даследаванне і матэрыялы» (1977), «Верш і мова: Праблема тэорыі і гісторыі беларускага верша» (1986).
    Перакладаў з украінскай і польскай моў.
    Яўген РАМАНОВІЧ
    Яўген Сцяпанавіч Рамановіч нарадзіўся 21. 1. 1905 г. у горадзе Мінску ў сям’і служачага.
    У пятнаццацігадовым узросце пачаў выступаць у «Беларускай хатцы» як акцёр, быў там загадчыкам клуба. 3 1922 г. працаваў у БДТ-1 (з 1944 г.— Беларускі тэатр імя Янкі Купалы) акцёрам, рэжысёрам, загадчыкам літаратурнай часткі. Адначасова вучыўся на факультэце грамадскіх навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1922—1924). У час Ba-
    лікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі ў Томску (1941 —1944). У 1947— 1949 гг.— кансультант ва Упраўленні прапаганды і агітацыі ЦК КПБ, у 1949—1963 гт.— намеснік начальніка Упраўлення па справах мастацтваў і галоўны рэдактар рэпертуарнарэдакцыйнай камісіі Міністэрства культуры БССР. Член СП СССР з 1934 г.