• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
    Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1977).
    Літаратурную працу пачаў у 1938 г. У беларускім друку першае апавяданне апублікаваў у 1952 г. (альманах «Советская Отчнзна»). Піша на рускай мове. Першы зборнік апавяданняў «В родном полку» выйшаў у 1956 г. у Маскве. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Половодье» (1958), «Клок сена» (1965), «Гусн-лебедн» (1968), «За трндевять планет» (1976, перапрацаванае выданне ў 1990), «Поездка в Тростёну» (1977), «Память» (1978), «Ннзкнй поклон» (1981), «Первое лето» (1985), «На том, на волжском берегу» (1986), «На дороге» (1989).
    Пераклаў на рускую мову паасобныя празаічныя творы Я. Коласа, 3. Бядулі, Б. Мікуліча, А. Алешкі, Я. Брыля, А. Савіцкага, Л. Гаўрылкіна і інш., вершы М. Багдановіча.
    Міхась ПАРАХНЕВІЧ
    Міхась (Міхаіл Прохаравіч) Парахневіч нарадзіўся 20.8.1934 г. у в. Мінкавічы Старадарожскага р-на Мінскай вобл. у сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння школы фабрычна-заводскага навучання (1952) працаваў электраманцёрам у Мінску. У 1953—1956 гг. служыў у Савецкай Арміі. Потым супрацоўнічаў у старадарожскай, парыцкай раённых газетах, у 1958— 1961 гт.— у ерментаўскай раённай газеце Цалінаградскай вобласці. 3 1962 г.— супрацоўнік газеты «Мінская праўда», у 1966—1967 гг.— газеты «Літаратура і мастацтва». Скончыў завочна філалагічны факультэт БДУ імя У. I. Леніна (1965), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС у Маскве (1969). 3 1971 г.— інструктар аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КПБ, з 1978 г.— намеснік рэдактара газеты «Вячэрні Мінск». Член СП СССР з 1973 г.
    Узнагароджаны медалём.
    Літаратурнай працай займаецца з 1950 г. Выйшлі кнігі для дзяцей «Мы майструем самалёт» (1963), «Толікаў гай» (1965), «Дзядзька Толя — трактарыст» (1968), «Чырвоны аўтобус» (1973). Аўтар кніжак прозы «Грыбны дождж» (1969), «Зара-зараніца» (1975), «Абяцанне» (1976), «Модны гальштук» (гумарэскі, 1977), «Маё і тваё маленства» (1978), «Прыгарадная камандзіроўка» (1979), «Марыніка» (1983), «Чаромхавы ранні цвет» (1984), «Белыя цені бяроз» (1989), зб. вершаў «Жыццё» (1972).
    Яраслаў ПАРХУТА
    Яраслаў Сільвестравіч Пархута нарадзіўся 8.3.1930 г. у вёсцы Мілейкі Івацэвіцкага раёна Брэскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Вучыўся на аддзяленні журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1949—1952). Быў на журналісцкай працы ў Гродненскай вобласці (1952—1953). Служыў у Савецкай Арміі (1953—1956). 3 1956 г.— літсупрацоўнік, загадчык аддзела поразаўскай раённай газеты «Ленінскі шлях», з 1959 г.—
    намеснік рэдактара ружанскай раённай газеты «Заветы Леніна», з 1961 г.— рэдактар гарадзішчанскай раённай газеты «Советская Роднна», з 1962 г.— намеснік рэдактара, загадчык аддзела міжраённай газеты «Знамя коммуннзма» (Баранавічы), з 1965 г.— старшы рэдактар Брэсцкай студыі тэлебачання, у 1965—1969 гг.— загадчык аддзела, намеснік рэдактара маларыцкай раённай газеты «Сельскае жыццё». У 1973 г. скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ (Мінск). У 1973—1977 гг.— намеснік рэдактара і рэдактар аддзела часопіса «Вожык». У 1978— 1982 гг.— рэдактар аддзела часопіса «Родная прырода». Член СП СССР з 1982 г.
    Узнагароджаны медалём.
    У друку выступае з 1946 г. Першы верш апублікаваў у 1949 г. (брэсцкая абласная газета «Заря»). Аўтар вершаваных казак «Казка зялёнай дубровы» (1960), «Перапёлачка» (1979), кніг прозы «Ты пайшла ў сонца» (1973), «Мудрая цялушка» (1976), «Там, дзе жыве Юлька» (1978), «Жаваранак над полем» (1985), «Зямля бацькоў нашых» (1988), «Пад высокім сонцам» (1988), «Дарогамі надзеі і трывог» (1989).
    Макар ПАСЛЯДОВГЧ
    Макар Трафімавіч Паслядовіч нарадзіўся 21.8. 1906 г. у вёсцы Караваева Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і чыгуначніка.
    Пасля заканчэння сямігодкі (1924) вучыўся на падрыхтоўчых курсах у ВНУ. У 1926 г. як актыўны селькор газеты «Беларуская вёска» запрошаны на штатную працу ў гэтую газету. Быў адказным сакратаром часопіса «Полымя рэвалюцыі» '(1935—1939). У час Вялікай Айчыннай вайны — кіраўнік мар’інагорскай падпольнай групы і сувязны асобага партызанскага атрада імя Сталіна ў Пухавіцкім раёне. Па падазрэнні ў сувязі з партызанамі ў 1943 г. быў арыштаваны і адпраўлены на катаржныя работы ў Германію. Пасля вызвалення працаваў спецыяльным карэспандэнтам газеты «Звязда» (1945—1948). Член СП СССР з 1936.
    Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.
    Памёр 30.12.1984 г.
    Першае апавяданне надрукаваў у 1927 г. (часопіс «Паляўнічы Беларусі»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Зруйнаваныя межы» (1930), «Людзі вясны» (1930), «Чатырнаццаты нумар» (1934), «Снайпер» (1937), «Чырвоныя струны» (1988), аповесцей «Марсель» (1931), «Хада ў заўтра» (1933), «Магістральны канал» (1947), «3 табою побач» (1960), раманаў «Цёплае дыханне» (1948), «Святло над Ліпскам» (1950, у 1988 г. абодва раманы выйшлі ў адной кнізе). Асобным выданнем выйшлі нарысы «Аляксандра Шаплыка» (1949), «Мяцежнае сэрца» (1959), «Салігорскае дзіва» (1963) і шэраг апавяданняў. Выдаў кніжкі апавяданняў для дзяцей «Вучоны верабей» (1938), «Зялёны канверт» (1964) і дакументальную аповесць «Па воўчых сцежках» (1958), зборнікі гумарыстычных апавяданняў «Пад дзвюма дойнымі каровамі» (1963), «Двайное дно» (1964), кніжку літаратурных пародый «Наравісты Пегас» (1968), «Аповесці. Апавяданні» (выбранае, 1970). У 1961 г. выйшаў Збор твораў у 2 тамах, у 1986 г.— Выбраныя творы.
    Аўтар п’ес «Гонар» (1934), «Гарачае сэрца» (1938) і «Шалёная рысь» (1939).
    Пераклаў на беларускую мову некаторыя творы А. Пушкіна, А. Чэхава, аповесць М. Гогаля «Тарас Бульба» (з А. Бачылам), раман Р. Джаваньёлі «Спартак», аповесць П. Бажова ' «Зялёны конік», раман М. Астроўскага «Народжаныя бурай», нарыс М. Горкага «У. I. Ленін», рускія казкі, творы ўкраінскіх, польскіх і інш. пісьменнікаў.
    Уладзімір П АЎЛАЎ
    Уладзімір Андрэевіч Паўлаў нарадзіўся 25.10. 1935 г. у вёсцы Замошша Любанскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1954 г. скончыў Дарасінскую сярэднюю школу і працаваў літработнікам любанскай раённай газеты «Кліч Радзімы». Служыў у Савецкай Арміі (1954—1957). У 1962 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Працаваў загадчыкам літаратуры і мастацтва, адказным
    сакратаром рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» (1962—1967), адказным сакратаром кінабюлетэня «На экранах Беларусі» (1967—1971), літкансультантам СП БССР (1971 —1972, 1986—1988), загадваў рэдакцыямі паэзіі, затым збору твораў і выбраных твораў выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1972—1985). 3 1990 г.— намеснік старшыні СП Беларусі. Член СП СССР з 1962 г.
    Першы верш надрукаваў у 1954 г. (газета «Піянер Беларусі»), Аўтар зборнікаў паэзіі «Узлётная паласа» (1960), «Далягляд» (вершы і паэма, 1964), «Светацені» (1967), «Начная балада» (вершы і паэма, 1971), «Сонца купаецца» (вершы, паэма, 1976), «Каласы радкоў» (1979), «Сляза на вейцы» (1982), «Гадавое кальцо» (1986).
    Выйшлі кнігі аповесцей і апавяданняў «Годынашы — птушкі» (1970), «Адагню і мяча» (1973), для дзяцей «Пажарніца» («Тайна бункера № 7», аповесць, 1968), «Чуж-чужаніца» (аповесць, 1979), «Радзімкі» (1989). У 1"987 г. выдадзены Выбраныя творы ў 2 тамах.
    Пераклаў раманы Я. Фельдэака «Чужая дачка» (1979), У. Багамолава «Момант ісціны» («У жніўні сорак чацвёртага», 1984), асобныя творы пісьменнікаў народаў СССР.
    Альберт ПАЎЛОВІЧ
    Альберт Францавіч Паўловіч нарадзіўся 11.11. 1875 г. у горадзе Мінску ў сям’і мешчаніна.
    Скончыў чатырохкласнае гарадское вучылішча ў Мінску (1894). Працаваў канторшчыкам, бухгалтарам ва Упраўленні Лібава-Роменскай чыгункі (Мінск). У 1932—1941 гг. жыў у Маскве, ад пачатку вайны да 1945 г.— на Урале, у 1945—1951 гг.— у Курску. Працаваў бухгалтарам у розных установах.
    Памёр 17.3.1951 г.
    Літаратурную дзейнасць пачаў у канцы XIX стагоддзя, у друку ўпершыню выступіў у 1907 г. у «Нашай ніве». Аўтар зборнікаў вершаў «Снапок» (Вільня, 1910), драмы «Васількі» (Вільня, 1919), вершаваных жартаў, вершаў для дзяцей, якія друкаваліся ў розных перыя-
    дычных выданнях дарэвалюцыйнага часу («Ha­ma ніва», «Маладая Беларусь», «Беларусь», «Лучынка» і інш.). Рукапіс зборніка гумару «Перавясла» свету не пабачыў і пакуль не знойдзены. У 1975 г. выйшаў зборнік «Выбранае».
    На беларускую мову перакладаў творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі і інш.
    Банавентура ПАЎЛЮКЯВІЧУС
    Банавентура Казіміравіч Паўлюкявічус нарадзіўся ў 1896 г. у вёсцы Будэжэрай Вілкавішскага раёна (Літва) у сям’і цесляра.
    3 1924 г. вучыўся ў Каўнаскім, у 1926— 1929 гг.— у Рыжскім універсітэтах. У 1926 г,— рэдактар легальнага літоўскага камуністычнага часопіса «Водгук» (на другім нумары часопіс закрыты, а рэдактар зняволены ў турму). Працаваў у літоўскай школе ў Рызе, у 1929—1931 гг. жыў у Кёнігсбергу, дзе працаваў у органе Літоўскай камуністычнай партыі газеце «Балсас». У 1931 г. запрошаны ў СССР, з 1932 г. жыў у Мінску, працаваў загадчыкам культмасавага сектара літоўскай газеты «Чырвоны араты». У 1933—1936 гг. вучыўся ў аспірантуры пры АН БССР. Член СП СССР з 1934 г. У 1938 г. арыштаваны і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 23.4.1957 г.
    Расстраляны 29.1 1.1938 г.
    У друку выступаў з 1926 г. Пісаў на літоўскай мове. Аўтар аповесцей «Бядоты батрака», «Беспрацоўе» (незакончана), апавяданняў, нарысаў, крытычных і публіцыстычных артыкулаў (пісаў пра творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа, А. Александровіча, пра літоўскую пралетарскую літаратуру). У 1960 г. у Вільнюсе выйшаў зборнік «Бядоты батрака».
    Перакладаў з рускай і нямецкай моў.
    Нічыпар П АШКЕВІЧ
    Нічыпар Еўдакімавіч Пашкевіч нарадзіўся 12.12.1924 г. у вёсцы Фелістава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1939 г. паступіў у Мінскае педагагічнае вучылішча. Вучобу перапыніла Вялікая Айчынная вайна. У 1942 г. уступіў у партызанскі атрад імя Катоўскага брыгады «Гроза», якая дзейнічала ў Талачынскім раёне. Быў байцом, памочнікам камісара атрада па камсамолу, камісарам атрада. Пасля вызвалення Беларусі працаваў рэдактарам талачынскай раённай газеты «Чырвоны хлебароб», а з 1945 г.— загадчыкам аддзела рэдакцыі абласной газеты «Віцебскі рабочы». У 1946— 1948 гг. вучыўся ў Рэспубліканскай партыйнай школе пры ЦК КПБ. Загадваў аддзелам у газеце «Віцебскі рабочы». У 1951 г. скончыў завочна гістарычны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Працаваў у газеце «Звязда» загадчыкам аддзела, адказным сакратаром рэдакцыі (1951 —1956). У 1960 г. скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (Масква). У 1960—1961 гг.— рэдактар аддзела культуры і быту «Экономнческой газеты», у 1961 —1969 гг.— галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», у 1969—1972 гг. рэдактар газеты «Правда» па аддзелу прэсы, крытыкі і бібліяграфіі. 3 1972 г.— першы намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Лнтературное обозреняе», з 1974 г.— намеснік дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1976 г.— рэктар Мінскага інстытута культуры. У 1979—1987 гг.— галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм». У 1975 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXX сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1958 г.