Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Іван НАВУМЕНКА
Іван Якаўлевіч Навуменка нарадзіўся 16.2.1925 г. у горадзе Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і чыгуначніка.
Са студзеня 1942 г. удзельнік камсамольскага падполля, затым — партызан, вызваляў родныя Васілевічы. У снежні 1943 г. прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на Ленінградскім і 1-м Украінскім франтах. Пасля дэмабілізацыі (снежань 1945) — карэспандэнт мазырскай абласной газеты «Бальшавік Палесся»,
а з 1951 г.— рэспубліканскай газеты «Звязда». Завочна скончыў філалагічньі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1950) і аспірантуру пры універсітэце (1954). Быў загадчыкам аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1953—1958), загадваў кафедрай беларускай літаратуры БДУ ім У. I. Леніна. У 1973—1982 гг.— дырэктар Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1982 г.— віцэ-прэзідэнт АН БССР. Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1985—1990). Акадэмік АН БССР, доктар філалагічных навук, прафесар. Член СП СССР з 1957 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі.
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1978).
Першыя апавяданні апублікаваў у 1955 г. (часопіс «Маладосць»), Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Семнаццатай вясной» (1957), «Хлопцы-равеснікі» (1958), «Верасы на выжарынах» (1960), «Бульба» (1964), «Таполі юнацтва» (1966), «Вераніка» (1968), «Тая самая зямля» (1971), «Падарожжа ў юнацтва» (выбранае, 1972), «Замець жаўталісця» (1977), «Пераломны ўзрост» 1986), «Водгулле далёкіх вёснаў» (1989), раманаў «Сасна пры дарозе» (1962), «Вецер у соснах» (1967), «Сорак трэці» (1974), «Смутак белых начэй» (раман, аповесць, апавяданні, 1980), «Летуценнік. Смутак белых начэй» (1985), «Асеннія мелодыі» (раман, апавяданні, 1987), аповесці для дзяцей «Вайна каля Цітавай копанкі» (1959), «Капнтан Степь ндет в разведку» (з В. Мамантавым, 1982), п’есы «Птушкі між маланак» (1982). Выйшаў Збор твораў у 6 тамах (1981—1984).
Выдаў літаратуразнаўчыя працы «3 глыбінь жыцця: Крытычныя эцюды аб творчасці Якуба Коласа» (1960), «Пісьменнікі-дэмакраты» (1967), «Янка Купала: Духоўны воблік героя» (1967), «Якуб Колас: Духоўны воблік героя» (1968), «Гуманнзм н народность» (Магква, 1972), «Кніга адкрывае свет» (1978), «Нз глубнн народной жнзнн» (1981), «Якуб Колас» (1982), «Якуб Колас: Нарыс жыцця і творчасці» (1982), «Элементы міфалогіі ў паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа» (1988), даклады на VIII і
IX Міжнародныя з’езды славістаў «Праблемы развіцця літаратуры ў эпоху сучаснага навукова-тэхнічнага прагрэсу» (1978) і «Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа ў кантэксце славянскіх літаратур» (1983).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967) за кнігу «Таполі юнацтва», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1972) за кнігі «Янка Купала: Духоўны воблік героя» і «Якуб Колас: Духоўны воблік героя».
Уладзімір Н АВУМОВІЧ
Уладзімір Аляксандравіч Навумовіч нарадзіўся 29.10.1943 г. у вёсцы Баўцічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і настаўніцы.
У 1960 г. скончыў Ярэміцкую сярэднюю школу. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Беражноўскай васьмігадовай школы Карэліцкага раёна. У 1966 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. 1. Леніна. Быў на камсамольскай рабоце — у Ленінскім райкоме камсамола Мінска, у Мінскім абкоме камсамола, лектарам ЦК ЛКСМБ. У 1973 г. скончыў аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ і з таго часу выкладае беларускую літаратуру ва універсітэце, з 1978 г.— дацэнт, з 1989 г.— загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры для прыродазнаўчых факультэтаў БДУ. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1990 г.
Першыя апавяданні надрукаваў у 1964 г. (навагрудская раённая газета «Новае жыццё» і «Чырвоная змена»). Аўтар аповесцей «Узаранае поле» (часопіс «Маладосць», 1968), «Такое бывае аднойчы» (1982) і манаграфіі «Шляхамі арлянят: Проза «Маладняка» (1984).
Алесь НАЎРОЦКІ
Алесь (Аляксандр Піліпавіч) Наўроцкі нарадзіўся 12.2.1937 г. у вёсцы Давыдаўка Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і настаўнікаў.
У 1954 г. скончыў Бабруйскую школу санітарных фельчараў. Працаваў фельчарам у вёсцы Вышкава Карэліцкага раёна. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1962). Працаваў урачом участковай бальніцы ў вёсцы Аравічы Хойніцкага раёна (1962—1965). На Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве правучыўся год (1976). У 1964 г. прыняты ў члены СП СССР, у 1978 г., пратэстуючы супраць прымянення псіхіятрыі ў палітычных мэтах, выйшаў з Саюза пісьменнікаў. У 1981 г. прымацаваны да псіханеўралагічнага дыспансера і пазбаўлены працы ўрача.
Дэбютаваў у друку вершам у 1954 г. (часопіс «Полымя»), Аўтар зборнікаў паэзіі «Неба ўсміхаецца маланкаю» (1962), «Гарачы снег» (1968), «Пакаленні і папялішчы» (1990), кнігі апавяданняў «Валун» (1976).
Янка НЕПАЧАЛОВІЧ
Янка (Іван Данілавіч) Непачаловіч нарадзіўся 25.5.1917 г. у вёсцы Мінкавічы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння сярэдняй школы (1934) працаваў загадчыкам Крывано^аўскай хатычытальні Старадарожскага раёна. У 1935 г. паступіў на літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, з трэцяга курса быў на; кіраваны ў Дзяржынскую сярэднюю школу, дзе працаваў настаўнікам у 1937—1939 і 1944— 1947 гг. (інстытут скончыў завочна ў 1940). Настаўнічаў у Мар’інагорскай сярэдняй школе (1939—1941). У час Вялікай Айчыннай вайны — сувязны партызанскай брыгады імя С. М. Кірава на Міншчыне. Пасля вайны быў інспектарам Старадарожскага рана, выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Дараганаўскай сярэдняй школе Асіповіцкага раёна. 3 1967 г. жыў у
Мінску. Працаваў у выдавецтве «Народная асвета». Член СП СССР з 1958 г.
Узнагароджаны медалём.
Памёр 3.7.1969 г.
Друкаваўся з 1936 г. (часопіс «Полымя рэвалюцыі» (Аўтар зборнікаў вершаў «Мера любві» (1958), «Позні паром» (1967) і «Перад захадам сонца» (1977).
Янка НЁМАНСКІ
Янка Нёманскі (Іван Андрэевіч Пятровіч) нарадзіўся 12.4.1890 г. у в. Шчорсы Навагрудскага р-на. Гродзенскай вобл. у сялянскай сямЧ.
Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1909) і нейкі час працаваў у вясковай школе. Вучыўся ў Петраградскім універсітэце на гісторыка-філалагічным факультэце (1914— 1916, 1918). У 1916 г. прызваны ў армію і пасля школы прапаршчыкаў удзельнічаў у баях на фронце. У 1918 г. працягваў вучобу ва універсітэце, разам з Ц. Гартным выдаваў першую савецкую газету на беларускай мове «Дзянніца». У 1919—1921 гг. служыў у Чырвонай Арміі — ваяваў на Карэльскім, Петраградскім, Польскім франтах, быў у Сібіры і Далёкім Усходзе. 3 1921 г. жыў у Мінску. Працаваўу планава-эканамічных органах рэспублікі, вучоным сакратаром Інстытута эканомікі АН БССР, намеснікам старшыні Дзяржплана БССР. 3 1933 г. па 1936 г. узначальваў кафедру фінансавых дысцыплін у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі. У 1927—1936 гг.— член ЦВК БССР. 27.4.1937 г. быў арыштаваны і асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР у кастрычніку 1937 г. да выключнай меры пакарання. Рэабілітаваны 16.3.1957 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Акадэмік АН БССР.
Расстраляны 30.10.1937 г.
У 1918 г. у газеце «Дзянніца» выступаў па пытаннях гісторыі, эканомікі і культуры Беларусі. Першае апавяданне надрукаваў у 1922 г. у часопісе «Полымя». Аўтар зборніка апавяданняў «На зломе» (1925), аповесці «Партызан» (1927, часопіс «Полымя»), незавершанага рамана «Драпежнікі» (1928—1930, часопіс «Полымя»), У 1984 г. выйшлі «Творы».
Мікола НІКАНОВІЧ
Мікола (Мікалай Уладзіміравіч) Нікановіч нарадзіўся 15.4.1902 г. у вёсцы Кляннік Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Вучыўся ў Клянніцкай пачатковай школе, затым — у Ігумені (цяпер Чэрвень) у гімназіі. Удзельнічаў у партызанскай барацьбе супраць польскіх акупантаў на Беларусі. Пасля грамадзянскай вайны быў настаўнікам у роднай вёсцы. У 1928 г. прыехаў у Мінск і стаў працаваць стылістам у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». У 1933 г. рэпрэсіраваны. Высланы за межы Беларусі. Працаваў у рэдакцыях газет «Уральскяй рабочнй», «Советскнй Дон». У 1942 г. прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Рэабілітаваны 24. 8.1956 г. Вярхоўным судом БССР.
У кастрычніку 1944 г. прапаў без вестак на тэрыторыі Чэхаславакіі.
Першае апавяданне апублікаваў у 1923 г. (газета «Савецкая Беларусь»), Аўтар зборнікаў апавяданняў «Золак» (1926), «Радасць» (1926), «Крык працы» (1928), «Вясновы прамень» (1929), аповесцей «Мяцеліца» (1930), «У паўстанцаў» (1931), кнігі выбраных твораў «Летнім днём» (1960) і кнігі апавяданняў, аповесцей і замалёвак «Светлая даль» (1985).
Пераклаў на беларускую мову аповесці А. Неверава «Ташкент — горад хлебны» (1930), А. Дончанкі «Ударны атрад (1933), кнігу Е. Бурчэ «Прыгоды ў паветры» (1932).
Ванкарэм НІКІФАРОВІЧ
Ванкарэм Валяр’янавіч Нікіфаровіч нарадзіўся 15.11.1934 г. у г. Мінску ў сям’і настаўніка.
У 1957 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. 1. Леніна. Працаваў рэдактарам мастацкай літаратуры Дзяржаўнага выдавецтва БССР. 3 1965 г.— старшы рэдактар, з 1976 г.— загадчык аддзела Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання. 3 1983 г.— памочнік галоўнага рэжысёра па літаратурнай
частцы Тэатра-студыі кінаакцёра пры Дзяржкіно БССР, з 1987 г.— кіраўнік літаратурнадраматычнай часткі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Член СП СССР з 1972 г.
Узнагароджаны балгарскім ордэнам Кірыла і Мяфодзія.
Пачаў выступаць у друку з 1958 г. як літаратурны крытык. Артыкулы, прысвечаныя літаратурным узаемасувязям Беларусі з замежнымі краінамі, сабраны ў кнігах «Усяму свету — свой дар» (1973), «Дарогі ў шырокі свет» (1979).
Працуе таксама ў галіне мастацкага перакладу. 3 балгарскай мовы на беларускую пераклаў аповесці К. Грыгорава «Танча з Гарацвета» (1961), К. Калчава «Закаханыя птушкі» (1964), «Люба» (1984), раман Г. Караславава «Нявестка» (1966), анталогію балгарскага апавядання «Скарб» (з Н. Гілевічам, 1967), аповесць Г. Угарава «Кліча Радопскі бор» (1972), кнігу С. Паптонева «Беларусь — белая балада» (з Р. Барадуліным, 1979), анталогію гумарыстычнага апавядання «Адпачынак з байкапісцам» (1980), аповесць Г. Мішава «Матрыярхат» (1981), аповесці С. Паптонева «Спачатку быў хлеб», Слава X. Караславава «Такая любоў», Ц. Іярданава «Выпадковы стрэл», уключаныя ў зборнік «Такая любоў» (1987), кніжку гумару «Усмешкі на старых фотаздымках» (1990), асобныя п’есы Д. Асенава, Л. Мілевай, В. Пятрова, С. Страціева, С. Цанева, X. Бойчава. На рускую мову пераклаў зборнік «Габровскне улыбкн» (1968) і «Улыбкм друзей» (1981). Пераклаў таксама п’есы А. Арбузава «Мой бедны Марат» (1965), I. Малеева «Надзежда Путніна» (1988) і С. Злотнікава «Вар’яцкае жыццё» (1989), пастаўленыя ў тэатры імя Я. Купалы. Напісаў у сааўтарстве з В. Раеўскім п’есу «Страсці эпохі» па матывах незавершаных раздзелаў рамана I. Мележа «Завеі, снежань» (пастаўлена ў 1989).