Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
У 1990 г. апублікаваў кнігу «Ннколай Ковязнн: Жмзнь н творчество».
3 1942 г. пачаў пісаць п’есы, пераважна аднаактовыя. Асобнымі выданнямі выйшлі «Кто первый» (Масква, 1950), «На парозе жыцця» (1951), «Ля разбітага карыта» (1957), «Ошнбка Веры йгнатьевны» (1964), «Одноактные пьесы» (1955), «Маленькне комедян н драмы» (1967). .
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1966) за кнігі «Тэатр у вогненныя гады», «Сучасны беларускі тэатр» і «Становленне белорусского советского театра».
Рыгор НЯХАЙ
Рыгор Восіпавіч Няхай нарадзіўся 5.12.1914 г. у вёсцы Сяліба Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1935 г. скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум, выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Калодзішчанскай сярэдняй школе пад Мінскам. Завочна скончыў літаратурны факультэт Мінскага настаўніцкага інстытута (1939). У 1939 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях на Паўднёвым, 1-м Украінскім франтах. У 1942—1943 гг. выконваў заданні Галоўнага разведупраўлення Савецкай Арміі ў тыле ворага (Кіеў — Чаркасы — Чарнігаў). Быў начальнікам асобага аддзела партызанскага злучэння Ю. Збанацкага. Прайшоў ваеннымі дарогамі Польшчы, Германіі, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Венгрыі. Закончыў вайну на Эльбе. 3 1946 г. працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва». У 1952—1954 гг.— загадчык аддзела крытыкі і публіцыстыкі часопіса «Полымя», у 1956— 1957 гг.— рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Член СП СССР з 1946 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.
Памёр 25.7.1991 г.
Друкавацца пачаў у 1935 г. (газета «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборнікаў вершаў «Па сонечных узгорках» (1939), «Маё пакаленне» (1950), «Вялікі мой і ціхі акіян» (1954), «Размова з восенню» (1961), «Асеннія пракосы» (выбранае, 1973), «Слова сябрам» (1982), зборніка апавяданняў і аповесцей «Навальнічнае рэха» (1958), «Героі не адступаюць» (1965), «Сарочы лес» (1966), «Алёшка-атаман» (1967), «Туман над стэпам» (1971), «Шлях на Эльбу» (1976), нарыса «Мннская область» (1968, 2-е дапоўненае і перапрацаванае выданне ў 1974). Для дзяцей напісаў кніжкі «Пра храбрага хлопчыка» (вершы, 1962), «Як расцвітае кветка» (апавяданні, 1968), «Я з табою, гвардыя» (аповесць, 1983). У 1984 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
На беларускую мову пераклаў «Дзень айца Сойкі» С. Тудора (1952), «Над Чарамошам» М. Стэльмаха (1955), «Памфлеты» Ю. Мель-
нічука (1961), асобныя творы А. Твардоўскага, М. Рыльскага, П. Тычыны, А. Малышкі, Ю. Збанацкага і іншых рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў.
Зрабіў літаратурны запіс кніг «Партызанскі край» В. Лівенцава (1950), «Браты па зброі» I. Вятрова (1962), «Палескія былі» I, Шубітыдзе (1969).
Вячаслаў ПАЛЕСКІ
Вячаслаў Палескі (Вячаслаў Пятровіч Станкевіч) нарадзіўся 3.11.1912 г. у вёсцы Астрагляды Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў дзевяцігодку з педагагічным ухілам (1929). Настаўнічаў у вёсцы Лазараўка Рэчыцкага раёна. У 1930—1932 гг. працаваў у гомельскай абласной газеце «Палеская праўда». 3 1932 г. у Мінску — у газетах «Савецкая Беларусь», «Калгаснік Беларусі», «Советская Белоруссня», на Беларускім радыё. У 1941 —1944 гт.— на радыёстанцыі «Савецкая Беларусь» (Масква). 3 1944 г. адказны сакратар, намеснік рэдактара газеты «Звязда». 3 1961 г.— намеснік старшыні, у 1965—1971 гг. старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па радыёвяшчанню і тэлебачанню. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1971). Член СП СССР з 1949 г.
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі «Знак Пашаны» і медалямі.
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1967).
Памёр 18.6.1971 г.
Дэбютаваў у 1928 г. вершам. У 1930 г. выйшла кніжка вершаў «Разгон» (з Р. Казаком, С. Ракітам, Гомель). Аўтар п’ес «Песня нашых сэрцаў» («Што пасееш, тое і пажнеш», надрукавана і пастаўлена ў 1949), «Калі зацвітаюць сады» (надрукавана і пастаўлена ў 1950), «Гарачыя пірагі» (1958, ставілася Бугурусланскім тэатрам). У 1976 г. выйшла кніга «П’есы».
Пераклаў на беларускую мову п’есы «Палата» С. Алёшына, «Ноч памылак» О. Голдсміта.
Апанас ПАЛІТЫКА
Апанас (Панас) Паўлавіч Палітыка нарадзіўся 5.2.1935 г. у вёсцы Бродак Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1951 г. скончыў у Кіеве рамеснае вучылішча. Працаваў на машынабудаўнічым заводзе «Бальшавік» (1951 —1954). У 1954 г. паехаў на асваенне цалінных зямель у Акмолінскую вобласць (Казахстан). Рабіў прыцэпшчыкам на ферме Балкашынскага племсаўгаса, трактарыстам зернесаўгаса «Калінінскі» (1954— 1955). Служыў у Савецкай Арміі (1955—1957). Быў электраслесарам шахты «2-Паўднёвая» (город Шахты, Растоўская вобласць). 3 1959 г. жыў у Крычаве, працаваў слесарам на птушкакамбінаце, цесляром у саўгасе «Вялікі Кастрычнік». У 1960 г. скончыў сярэднюю школу рабочай моладзі, у 1967 г. філалагічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. Працаваў выхавацелем школы-інтэрната ў Крычаве (1967—1969), загадчыкам сельгасаддзела крычаўскай раённай газеты «Ленінскі кліч». 3 1975 г. карэспандэнт-арганізатар, загадчык аддзела інфармацыі і радыёвяшчання газеты «Ленінскі кліч». Член СП СССР з 1981 г.
Першы верш апублікаваў у 1960 г. (газета «Магілёўская праўда»). Аўтар кніг «Маўчанне навыперадкі» (гумар і сатыра, 1980), «Свой хлопец» (сатырычныя аповесці і апавяданні, 1985), «Праверка» (сатырычныя апавяданні, 1990).
Дзмітрый ПАЛІТЫКА
Дзмітрый Антонавіч Палітыка нарадзіўся 15.5.1915 г. у вёсцы Гарывец Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Вучыўся ў Мінскім, Лепельскім педагагічных тэхнікумах (1930—1932). Настаўнічаў у пачатковай школе ў вёсцы Капцэвічы Чашніцкага раёна. У 1935 г. скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага педінстытута. Працаваў у літаратурным кабінеце гэтага інстытута, у ГІолацкім педвучылішчы. Слу-
жыў у Чырвонай Арміі (1936—1937). Выкладаў рускую літаратуру ў Магілёўскім педвучылішчы (1937—1941), у педінстытуце (1944—1945), быў на педагагічнай рабоце ў Башкірскай АССР (1941 —1944). У 1950 г. скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. 3 1950 г. загадваў кафедрай рускай і беларускай мовы і літаратуры Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1954 г.
Памёр 18.4.1965 г.
Дэбютаваў вершамі ў 1933 г. 3 1946 г. пачаў выступаць як крытык. Пісаў на беларускай і рускай мовах. Выйшлі брашуры «О значеннн советской лнтературы в коммуннстнческом воспнтаннн трудянціхся» (1952), «Велнкмй руссклй пнсатель-сатнрнк М. Е. Салтыков-ГЦедрнн» (1955) і «Беларуская пасляваенная проза» (1958), літаратуразнаўчыя кнігі «Янка Купала — перакладчык» (1959, дапоўненае выданне ў 1986), «Роман А. 14. Гончарова «Обрыв» (1962) і зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Сляды часу» (1967).
Вера ПАЛТАРАН
Вера Палтаран (Вера Сямёнаўна Ляпеская) нарадзілася 28.3.1919 г. у вёсцы Бабунічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Вучылася ў Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага (1937—1941). На пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіравалася ў Горкаўскую вобласць і працавала на БармінаВянецкім заводзе. У 1945 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працавала стыльрэдактарам газет «Чырвоная змена», «Літататура і мастацтва». У 1953—1973 гг.— рэдактар аддзела крытыкі часопіса «Маладосць». 3 1973 па 1986 г. загадвала рэдакцыяй крытыкі і літаратуразнаўства выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1966 г.
Узнагароджана медалём.
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1979).
Памерла 28.3.1989 г.
Выступаць у друку пачала ў 1949 г. Аўтар кніг нарысаў «Ключы ад Сезама» (1967) і «Дзівасіл» (1974), зборніка крытыкі і публіцыстыкі «Чалавек на вятрах часу» (1989).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя П. М. Лепяшынскага (1970) за зборнік «Ключы ад Сезама» і нарыс «Дзівасіл».
Алесь ПАЛЬЧЭЎСКІ
Алесь (Аляксандр Восіпавіч) Пальчэўскі нарадзіўся 16.1.1905 г. у вёсцы Прусінава Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў педагагічны факультэт (творчы цыкл) Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1931). Працаваў адказным сакратаром рэдакцыі часопіса «Кааперацыя БССР», у 1931 — 1936 гг.— у рэдакцыі часопіса «Іскры Ільіча». 26.11.1936 г. рэпрэсіраваны. 1.10.1937 г. прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі. У 1937—1946 гг. працаваў лесарубам у Горкаўскай вобласці. У 1946 г. вярнуўся на Беларусь, выкладаў мову і літаратуру ў Пухавіц-. кай, Рудзенскай сярэдніх школах. У 1948 г. быў зноў асуджаны да высылкі (на пасяленне). Жыў у Краснаярскім краі, працаваў цесляром (1948—1955). Рэабілітаваны 18.12.1954 г. У 1955—1957 гг. працаваў у газеце «Зорька», рэдактарам у Дзяржаўным выдавецтве БССР, з 1957 г.— літсупрацоўнікам, У 1961 — 1971 гг.— адказным сакратаром рэдакцыі часопіса «Вясёлка». Член СП СССР з 1956 г.
Узнагароджаны медалём.
Памёр 26.4.1979 г.
Першыя вершы і апавяданні надрукаваў у 1925 г. Аўтар п’ес «3 чырвоным сцягам» (1932), «Зломаная іголка» (1934), «Суседка» (Беласток, 1956), зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Родныя берагі» (1958), «Жнівеньская раніца» (1963), «Разбітае люстэрка» (1965), «Былі у маці сыны» (1968), «Запознены пасаг» (1973), «Ноч на вахце» (1979). Для дзяцей выдаў кніжкі «Беражанкі» (1958), «Ты не адзін» (1960), «Аля і Галя» (1961), «Дым над лесам» (1964), «Данеўцы— нашы знаёмыя» (1965), «Таемная крушня» (1969), «Тайна аднаго звяна» (1971), «Аднавокі сом» (1974), «Сцежкі» (1977).
У 1966 г. выйшла кніга выбраных твораў «Мора на камені», у 1975 і ў 1980 г.— Выбраныя творы ў 2 тамах.
Пераклаў на беларускую мову раман П. Данжашвілі «На Алазані» (з Т. Цулукідзе, 1959), асобныя творы рускіх, украінскіх і грузінскіх пісьменнікаў.
Валянцін ПАНАМАРОЎ
Валянцін Георгіевіч Панамароў нарадзіўся 5.7. 1923 г. у горадзе Маскве (Расія) у сям’і інжынера-эканаміста.
Скончыўшы сярэднюю школу (1941), паступіў у Маскоўскі авіяцыйны інстытут, які неўзабаве быў эвакуіраваны ў Алма-Ату. У 1942 г. прызваны ў армію. Вучыўся ў Ваенна-паветранай Акадэміі імя Жукоўскага (1942—1944), у Маскоўскім інстытуце міжнародных адносін (1944—1945). Быў літсупрацоўнікам газеты «Правда» (1945—1949). 3 1949 г. у Мінску,— карэспандэнт «Правды» па Беларускай ССР (1949—1951), часопіса «Огонёк» (1951 —1959, 1961 —1965), газеты «Нзвестня» (1959—1961), «Лнтературной газеты» (1974—1976). Працаваў памочнікам першага сакратара ЦК КПБ (1965— 1971), кіраўніком групы палітычных аглядальнікаў Дзяржтэлерадыё БССР (1971—1974). Удзельнічаў у рабоце сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1966, 1968, 1970). Член СП СССР з 1965 г.