Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Аляксандр МІРОНАЎ
Аляксандр Яўгеньевіч Міронаў нарадзіўся 23.11.1910 г. у г. Оршы ў сям'і чыгуначніка.
У 1928 г., адначасова з вучобай у школе, працаваў рабочым на будоўлях у Мінску. Скончыў агульнаадукацыйныя курсы (1929). У 1930 г.— рэпарцёр газеты «Звязда». У тым самым годзе выехаў у Архангельск, працаваў журналістам, матросам. Удзельнік чалюскінскай эпапеі 1933—1934 гг. У час Вялікай Айчыннай вайны служыў на Паўночным флоце. Удзельнічаў у баях, супрацоўнічаў у флоцкім друку. Пасля дэмабілізацыі (1946) вярнуўся ў Мінск. У 1946—1947 гг.— уласны карэспандэнт газеты «Звязда», у 1947—1950 гг.— адказны сакратар рэдакцыі альманаха «Советская Отчнзна», начальнік сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм». Член СП СССР з 1939 г.
Памёр 15.12.1992 г.
Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1978).
Пісаў на рускай мове. 3 літаратурна-мастацкімі творамі ў друку пачаў выступаць у 1930 г. Выдаў кнігі аповесцей, апавяданняў «Морскне буднн» (Архангельск, 1932), «Поход «Челюскнна» (нарыс, Архангельск, 1935), «Чукотскне новеллы» (Архангельск, 1935), «Большое сердце» (1939), «Мужество» (Архангельск, 1942), «Крепость во льдах» (Масква—Ленінград, 1944), «Далеко на севере» (1947), «Остров розовых скал» (Архангельск, 1947), «Каменшнк Петр Дудко н его звено» (нарыс, 1947), «Конец легенды» (1948), «Флаг корабля» (Масква, 1954), «По морям, по океанам» (1956), «Зачмслен навечно» (нарысы, 1966), «Ледовая Одмссея» (Масква, 1966, 2-е выданне, Мінск, 1978), «Коса на камень» (з М. Янушкам, 1967), «Через тысячу смертей» (1972), «Одно дело Зоснмы Петровнча» (з В. Крыжэвіч, 1989), раманы «Кораблн выходят в океан» (1957), «Только море вокруг» (1960, дылогія ў 1962), «Не поле перейтн» (з М. Янушкам, 1975). Выйшлі кнігі для дзяцей «Далеко на севере» (1947), «В стране голубых просторов» (1948), «Честное пмонерское» (1950), «В краю полуночного
солнца» (Іркуцк, 1951), «В чужнх пшротах» (1952), «На океанскнх дорогах» (Масква, 1952), «Сын докера» (1954), «Флаг корабля» (1954), «Это твон друзья» (Сімферопаль, 1954), «Завтрашннй день республнкн» (з А. Канаевым, 1959), «Твое будушее» (1962), «Дорогой мой подросток» (1966), «Путн, которые мы выбнраем» (1968), «Дзед Маўр» (1979, 2-е выданне, 1983). У 1970—1971 гг. і ў 1986 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
На рускую мову пераклаў асобныя творы I. Гурскага, Я. Маўра, А. Стаховіча, П. Кавалёва і інш.
У яго літаратурнай апрацоўцы выйшлі дакументальныя аповесці В. Сабліна «Батька MuHaft» (1959), В. Паўлава «Ндуіцне впередн» (1961), Я. Акушэвіча «Огнн в родных лесах» (1964), запіскі партызан Н. Ратушнова «В боевом походе» (1960), П. Кавальскага «В Брестскнх лесах» (1970), М. Міхайлашава «Буря гнева» (1971), Д. Смірнова «Запіскі чэкіста» (1965), М. Казловай «Ухожу на заданне» (1975), 1. Цімашэнка «Солдаты мнлнцнн» (1976).
Павел МІСЬКО
Павел АндрЭевіч Місько нарадзіўся 14.3.1931 г. у вёсцы Старцавічы (цяпер Знамя) Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1955). Працаваў адказным сакратаром, намеснікам рэдактара давыд-гарадоцкай раённай газеты «Сцяг Леніна». У 1959—1964 гг.— уласны карэспандэнт газеты «Звязда» па Гродзенскай вобласці, у 1964—1967 гг.— літсупрацоўнік «Сельской газеты», у 1967—1971 гг.— загадчык аддзела культуры рэдакцыі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», у 1971—1972 гг.— загадчык аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя». 3 1972 г.— загадчык рэдакцыі прозы, у 1976—1980 гг.— намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1968 г.
Першае апавяданне апублікаваў у 1958 г.
(альманах «Брэст»). Выйшлі кнігі нарысаў «Адмаўленне ад крыжа» (1964), «Гаспадыні свайго лёсу» (1968), «Дрэва жыцця» (1973), зборнікі апавяданняў і аповесцей «Калодзеж» (1967), «Калянае лісце» (1974), зборнікі гумару «Дзівак-чалавек» (1972), «Чэрці ў коміне» (1978), «Вясельны марафон» (1984), «Лекцыя з падвывам» (1988), раманы «Мора Герадота» (1976), «Градабой» (1980), «Хлопцы, чые вы будзеце...» (1990).
Выдаў кнігі прозы для дзяцей «Падарожжа ў калгас» (дакументальная аповесць, 1970), «Зямля ў нас такая» (1971), «Навасёлы, або Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцці Жэні Мурашкі» (1972), «Прыгоды Бульбобаў» (1977), «Грот афаліны» (1985), «Эрпіды на планеце Зямля» (1987).
Аўтар аднаактовых п’ес «Канфлікт мясцовага значэння» (калектыўны зборнік «Радзіма мая дарагая», 1989) і «Ліха крадзецца ціха».
Пераклаў на беларускую мову паэму М. В. Гогаля «Мёртвыя душы» (1990), паасобныя творы У. Цендракова, У. Лічуціна, Я. Носава, В. Бялова, перакладае таксама з украінскай, польскай і балгарскай моў.
Сяргей МІХАЛЬЧУК
Сяргей Апанасавіч Міхальчук нарадзіўся 14.8. 1925 г. у вёсцы Скабін Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў сярэднюю школу ў Капылі (1941). У 1944 г. быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Усходняй Прусіі. Быў цяжка паранены. Пасля дэмабілізацыі (1946) паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1951 г. скончыў універсітэт і быў накіраваны на працу рэдактарам у Дзяржаўнае выдавецтва БССР (пазней — «Беларусь»). У 1972—1980 гг.— загадчык рэдакцыі выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1972 г.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі.
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1972).
У друку выступае з 1949 г. (абласная газета «Пінская праўда»). Першае апавяданне для дзяцей надрукаваў у 1955 г. (газета «Піянер Беларусі»), Напісаў для дзяцей зборнікі апавяданняў, аповесцей «Сто прыгод за адзін дзень» (1963), «Паштальён, шырэй крок!» (1968), «Зялёны лісточак» (1974), «Першы след» (1985).
Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы А. Гайдара, Б. Жыткова, В. Біянкі, А. Вішні, Л. Панцялеева, В. Асеевай, Л. Варанковай, М. Дубава, Я. Пермяка, Ю. Смуула, Ч. Айтматава, I. Неверлі, зборнік украінскіх народных казак і інш.
Міхась МОДЭЛЬ
Міхась (Мендэль Моўшавіч) Модэль нарадзіўся 26.4.1904 г. у вёсцы Камень Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і служачага.
Скончыў тры курсы медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1924), вучыўся на педагагічным факультэце БДУ (да 1926). Быў на журналісцкай і партыйнай рабоце, працаваў у навуковых і тэатральных установах Беларусі. 3 1937 г. у апараце СП БССР — кансультант, з 1940 г. адказны сакратар. У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў у тэатрах і ўстановах культуры Тамбова, Ташкента, Андзіжана, у пасляваенны час — загадчык літаратурнай часткі Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета (1944—1945), у рэдакцыі часопіса «Полымя» (1945—1949). У 1949—1962 гг. літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва». Член СП СССР з 1934 г.
Узнагароджаны медалямі.
Памёр 26.10.1980 г.
Літаратурна-крытычнай працай пачаў займацца з 1926 г. Выдаў зборнік артыкулаў «Тэатр і драматургія» (1935), брашуру «Ларыса Пампееўна Александроўская» (1945), кнігу нарысаў «Народныя артысты БССР» (1948).
Аркадзь МОРКАЎКА
Аркадзь Андрэевіч Моркаўка нарадзіўся 26.1. 1900 г. у вёсцы Зазер’е Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і чыгуначніка.
Скончыў курсы тэлеграфістаў у Мінску (1916) і працаваў тэлеграфістам на станцыі Мінск (1916—1924). Вучыўся ў Віцебскім электрамеханічным тэхнікуме (1924—1927) і на энергетычным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута. Пасля заканчэння інстытута (1934) працаваў інжынерам у Мінску на заводзе «Беларусь», у Палаце мер і вагі. У гады Вялікай Айчыннай вайны — удзельнік Мінскага падполля. У пасляваенны час працягваў працу ў Палаце мер і вагі, адначасова выкладаў на энергетычным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута.
Памёр 24.4.1957 г.
Першыя вершы надрукаваў у 1922 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Дым жыцця» (1928), «Гады, як ветразі» (1959), «Вершы» (1973).
Андрэй МРЫЙ
Андрэй Мрый (Андрэй Антонавіч Шашалевіч) нарадзіўся ў 1893 г. у вёсцы Палуж Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і валаснога пісара.
Атрымаў семінарскую адукацыю. Быў прапаршчыкам у царскай арміі. У 1918—1921 гт. служыў у Чырвонай Арміі. У 1921 —1926 гг. настаўнічаў у Краснаполлі ў школе II ступені (выкладаў гісторыю і французскую мову). У 1926—1930 гг.— інспектар Цэнтральнага бюро краязнаўства БССР. Быў членам «Узвышша». У 1934 г. рэпрэсіраваны, асуджаны тройкай АДПУ на 5 гадоў ссылкі. Справа пераглядалася. Зноў арыштоўваўся ў 1940 г. Пакаранне адбываў у Карагандзе, Валагодскай, Мурманскай абласцях, працаваў бухгалтарам у леспрамгасе, рыбным кааператыве, выкладчыкам літаратуры ў школе. У час арышту ў Мурманску ўсё створанае ў ссылцы (раман «Жывы
дом», аповесці, навелы) было канфіскавана. Рэабілітаваны 6.1.1961 г.
Памёр 8.10.1943 г. у лагеры на Поўначы.
Першы твор апублікаваў у 1924 г. (газета «Савецкая Беларусь»). Друкаваўся ў «Голасе беларуса» (Вільня), «Узвышшы», «Чырвоным сейбіце». Аўтар сатырычнага рамана «Запіскі Самсона Самасуя» (часопіс «Узвышша», 1929; «Полымя», 1988, пастаўлены тэлефільм «Пратарчака жыцця, або Запіскі Самсона Самасуя», 1990), нарысаў і апавяданняў. Некаторыя перадрукаваны часопісамі «Маладосць», «Полымя», надрукаваны таксама лісты «Другу працоўных Іосіфу Вісарыёнавічу Сталіну» (1988).
Пераклаў на беларускую мову «Тыса гаворыць» Б. Іллеша (1932), «Шляхамі ўзбочнымі» П. Загаруйкі (1932).
Іван МУРАВЕЙКА
Іван Андрэевіч Муравейка нарадзіўся 21.10. 1921 г. у вёсцы Таль Любанскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1939 г. скончыў Любанскую сярэднюю школу і паступіў у Мінскі камуністычны інстытут журналістыкі імя С. Кірава. У канцы года прызваны ў Чырвоную Армію. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Заходнім, Данскім, 3-м Украінскім і 1-м Беларускім франтах. Быў паранены. У 1945—1947 гг. у складзе Цэнтральнай групы войск служыў у Германіі. У 1947 г. дэмабілізаваны. У 1948— 1952 гг. працаваў адказным сакратаром і рэдактарам любанскай раённай газеты «Кліч Радзімы». У 1964 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве, працаваў адказным сакратаром любанскай раённай газеты «Будаўнік камунізма». Жыве ў Любані. Член СП СССР з 1953 г.