• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія пісьменнікі

    Беларускія пісьменнікі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 653с.
    Мінск 1994
    113.51 МБ
    Аркадзь МАРЦІНОВІЧ
    Аркадзь Нічыпаравіч Марціновіч нарадзіўся 10.3.1920 г. у вёсцы Барбарова Глускага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    У 1939 г. скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча. Працаваў у Турэцкай і Цітвянскай сямігадовых школах на Міншчыне. У 1939— 1946 гг. служыў у Савецкай Арміі. Удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне 1939—1940 гг., у Вялікай Айчыннай вайне. Быў тройчы паранены. 3 1946 г.— літсупрацоўнік, потым загадчык аддзела рэдакцыі газеты «Савецкі селянін». У 1950 г. скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ, у 1955 г.— завочна філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Працаваў у рэдакцыях газет «Калгасная праўда» (1950—1957), «Літаратура і мастацтва» (1957—1964), у выдавецтве
    «Беларусь» (1964—1971). У 1971 — 1972 гг.— адказны сакратар Камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры і мастацтва, у 1972—1974 гг.— літаратурны кансультант СП БССР. У 1974—1981 гг.— галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура. Член СП СССР з 1959 г.
    Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.
    Заслужаны работнік культуры БССР (1980).
    Першыя вершы ў рэспубліканскім друку былі апублікаваны ў 1938 г. Выйшлі кнігі аповесцей і апавяданняў «Надзея» (1960), «Водгулле» (1963), «Прасека» (1967), «Панарама» (1970), «Няхай ідзе дождж» (1973), «Сцюжа» (1976), раманы «Не шукай слядоў сваіх» (1979), «Груша на Голым Полі» (1986), зборнік вершаў «Чырвоныя ветразі» (1965), аповесць для дзяцей «Неадкрыты востраў» (1966). У 1974 г. выйшла «Выбранае», у 1980 г.— Збор твораў у 2 тамах.
    Пераклаў на беларускую мову кнігі «Самы чалавечны чалавек» Н. Ходза (1968), «Прыгоды Гугуцэ» С. Вангелі (1971), «Вецер у галаве» X. Мянд (1971), «Месяц і сонца» С. Баруздзіна (1972), «Белая вясёлка» К. Паўстоўскага (1976).
    Павел МАРЦІНОВІЧ
    Павел Аркадзьевіч Марціновіч нарадзіўся 27.6.1954 г. у горадзе Мінску ў сям’і пісьменніка.
    У 1971 г. паступіў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. Пасля трэцяга курса перавёўся на завочнае аддзяленне (скончыў у 1976) і адначасова пачаў працаваць памочнікам галоўнага рэжысёра па літаратурнай частцы Рэспубліканскага тэатра юнага гледача. У 1978—1979 гг.— літсупрацоўнік рэдакцыі часопіса «Вясёлка». Член СП СССР з 1976 г.
    Першыя вершы надрукаваў у 1969 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Прадвесне» (1975), «Час бурштыну» (1977). Выдаў кніжкі вершаў для дзяцей «Паспяшайся ў наш звярынёц!» (1978), «Жыў-быў воўк» (1979), «Дзядзька Сон» (1980), «Сталёвы бусел» (1989).
    Перакладае з англійскай, літоўскай, польскай, чэшскай моў на беларускую. У яго перакладзе асобнымі выданнямі выйшлі аповесць В. Стыблавай «Мой брацік» (1977), зборнік чэшскіх народных казак «Кубачак, вары!» (1977), аповесці В. Бубніса «Белы вецер. Рамунас» (1978), зборнік вершаў «Рамоначак-рамунеле» (1979), раман Я. Козака «Гняздо бусла» (1979), аповесць А. Крысці «Нябожчыкава люстэрка» (зборнік «Замежны дэтэктыў», 1988).
    Святлана МАРЧАНКА
    Святлана Міхайлаўна Марчанка нарадзілася 15.5.1942 г. у вёсцы Папоўцы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і служачага.
    Працавала на будоўлі, у рэдакцыі касцюковіцкай раённай газеты «Сцяг камунізма» (1958— 1959). Адначасова вучылася ў сярэдняй школе рабочай моладзі. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі была старшай піянерважатай у школе № 1 у Касцюковічах. Скончыла Магілёўскі педагагічны інстытут (1964). У 1964—1966 іт.— загадчык школьнага аддзела Касцюковіцкага райкома камсамола. Працавала ў рэдакцыях газет «Літаратура і мастацтва» (1966—1967), «Чырвоная змена» (1967—1968). У 1969—1972 гг.— кіраўнік гуртка «Юныя сябры паэзіі» Дома піянераў у Слуцку, педагог у дзіцячых садах № 10, 14 (1973—1978). Працавала ў часопісах «Вожык» (1978), «Работніца і сялянка» (1980—1983). 3 1984 г.— рэдактар аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя». Член СП СССР з 1985 г.
    Дэбютавала вершамі ў «Магілёўскай праўдзе» (1960). 3 літаратурна-крытычнымі матэрыяламі выступае ў друку з 1965 г. Аўтар кнігі «Васіль Вітка: Нарыс жыцця і творчасці» (1985).
    зета «Навіны Палесся»), Першая аднаактовая п’еса «Выкраданне Алёны» (1971) адзначана прэміяй на рэспубліканскім конкурсе драматургіі. Аўтар пятнаццаці аднаактовых п’ес, сярод якіх «Новыя прыгоды Несцеркі» (пастаўлена ў 1980), «Магіла Чынгісхана» (надрукавана і пастаўлена ў 1981), «Дыскатэка» (пастаўлена ў 1981), п’ес-казак «Чаканне сабакі Тэафіла» (пастаўлена ў 1979), «Загадка каралевы Аварыі» (1980), «Ці кормяць ваўка ногі» (1982), «Тушканчык і чароўны чамаданчык» (1986). Напісаў камедыі «Люцікі-кветачкі» (пастаўлена ў 1974), «Цвярозы дзень Сцяпана Крываручкі» (пастаўлена ў 1985), «Вясёлыя, бедныя, багатыя» (пастаўлена ў 1986), «Альдона, Анета, Анфіса» (пастаўлена ў 1986), «Дарога ў рай», «Калі заспявае певень» (абедзве пастаўлены ў 1990). Па сцэнарыях пісьменніка пастаўлены тэлефільмы «Вясковы эрудзіт» (1985), «Запрашэнне» (1988). Адзін з аўтараў сцэнарыя дакументальнага кінафільма «Вяртанне Забэйды-Суміцкага» (зняты ў 1990).
    Працуе і ў галіне прозы. Выйшлі кнігі казак «Жылі-былі дзед Васільчык і баба Кацярына» (1986),раманы «Крык на хутары» (1983), «Пры-
    аэээ йэ нм? -«^g
    -чэка^д» пчгкіэен^ ВаЭ^ен,я
    ’ ^4"
    ЛвэсіХ* хічпшегпічд ьех^э ^^„^eacHix ."«мчіпфчэла^д» in^hix
    лнехэов — Ляэнім Л ’J 6961 £ В1Х1” ’ЛІТ, 1 I \ I
    	:		1.L-, р.р-язХавігэд еяхэКенсваівеі 	_£	
    знанне ў забойстве» (1985), «Кветкі правінцыі» (1986), «Вочы і сон» (1990), «Сава Дым і яго палюбоўніцы» (1990).
    м 7, х >, juvpHiKay аіювесцен і апавяданняў «Журавіньі пад снегам» (1976), «Сонца майго дня» (1988), рамана «Баргузінскае лета» (1982).
    Пераклаў на беларускую мову аповесць бурацкага пісьменніка Б. Мунгонава «Чорны вецер» (1973).
    Мікалай МАТУКОЎСКІ
    Мікалай Ягоравіч Матукоўскі нарадзіўся 12.9. 1929 г. у вёсцы Калюціна Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Пасля заканчэння Тродавіцкай сярэдняй школы (1950) працаваў загадчыкам аддзела кадраў і аргработы Расонскага райкома камсамола, літсупрацоўнікам раённай газеты «Сацыялістычная праца». Скончыў завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1956). У 1952—1960 гг.— літработнік, потым загадчык аддзела літаратуры і мастацтва газеты «Звязда», у 1960—1964 гг.— галоўны рэдактар літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё, у 1964—1966 гг.— галоўны рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Міністэрства культуры БССР. 3 1966 г.— уласны карэспандэнт, з 1970 г.— загадчык Беларускага аддзялення рэдакцыі газеты «йзвестмя». Член СП СССР з 1971 г.
    Узнагароджаны медалямі.
    Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1977).
    Літаратурную працу пачаў у 1952 г. Піша на рускай і беларускай мовах. Аўтар п’ес «Мужчына, будзь мужчынам!» (пастаўлена ў 1966), «Тры дні і тры ночы» (пастаўлена ў 1967), «Амністыя» (1971, пастаўлена ў 1970, асобнае выданне ў 1972, аднайменны кінафільм у 1982), «Апошняя інстанцыя» (1976, пастаўлена ў 1974), «Наследны прынц» (1976, пад назвай «Наследнік» пастаўлена ў 1976), «Мошенннк поневоле» (паводле рамана М. Ларні «Чацвёрты пазванок», пастаўлена ў 1978), «Паядынак» (1985, пастаўлена ў 1985),/<Мудрамер» (апублікавана і пастаўлена ў 1987). Аўтар зборнікаў «П’есы» (1979) і «Мудрамер» (1989). Напісаў сцэнарый мастацкага кінафільма «Сын старшыні» (пастаўлены ў 1976), тэлефільмаў «Траянскі конь» (пастаўлены ў 1980), «Мудрамер» (пастаўлены ў 1989), а таксама некалькіх сцэнарыяў дакументальных тэлеі кінафільмаў.
    Выдаў дакументальную аповесць пра Мінскае падполле 1941—1944 гг. «Мінск» (1982), кнігу публіцыстыкі, эсэ «Чужая беда» (1987).
    Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў СССР (1984) і Дзяржаўнай прэміі БССР (1988) за п’есу «Мудрамер».
    Васіль МАТЭВУШАЎ
    Васіль Іванавіч Матэвушаў нарадзіўся 6.3. 1915 г. у вёсцы Княжыцы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
    Скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1937). Настаўнічаў у Обальскай сярэдняй школе на Віцебшчыне (1937—1939). Служыў у Савецкай Арміі (1939—1946). У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у чыгуначным палку, працаваў на ваенных курсах. У 1946—1948 гг.— выкладчык Омскага фінансавага тэхнікума, у 1948— 1971 гг.— супрацоўнік абласной газеты «Магілёўская праўда». Апошнія гады жыцця працаваў сакратаром Магілёўскага абласнога аддзялення СП БССР. Член СП СССР з 1948 г.
    Узнагароджаны медалямі.
    Памёр 6.3.1974 г.
    У друку пачаў выступаць у 1932 г. Аўтар кніжак вершаў «Магілёўскі шоўк» (1957), «Зорны шлях» (1959), «Сярэбраная кладка» (1965), «Начныдождж» (1969), «Верасы» (1972), «Крынічны луг» (1976). Асобнымі выданнямі выйшлі нарысы «Магілёўскія льнаводы» (1949), «Сяргей Ільіч Слабадзян» (1949), «Даярка Яўгенія Дарашкова» (1950).
    Аркадзь МАЎЗОН
    Аркадзь Маўзон (Арон Іосіфавіч Маўшэнзон) нарадзіўся 23.9.1918 г. у горадзе Віцебску ў сям’і рабочага.
    Скончыў фабрычна-заводскае вучылішча (1935). Працаваў токарам на заводзе «Камунар» (цяпер імя С. Кірава) у Мінску. Пасля заканчэння драматычнай студыі пры БДТ-1 (1936) быў акцёрам, асістэнтам рэжысёра БДТ-2 (Віцебск). 3 1946 г. загадваў аддзелам культуры газеты «Віцебскі рабочы», з 1951 г. быў начальні-
    кам сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм». У 1965—1971 гг. працаваў у Міністэрстве культуры БССР. Член СП СССР з 1947 г.
    Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.
    Памёр 19.8.1977 г.
    У друку пачаў выступаць у 1945 г. Пісаў на беларускай і рускай мовах. Першая п’еса — «Канстанцін Заслонаў» (1949, пастаўлена ў 1947, у 1948 спектакль атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР). Аўтар п’ес «Наталля Крыўцова» (апублікавана і пастаўлена ў 1954), «У ціхім завулку» (апублікавана і пастаўлена ў 1955), «Калі разыходзяцца шляхі» (пастаўлена ў 1955), «Непрымірымасць» (пастаўлена ў 1956), «У бітве вялікай» (1958, пастаўлена ў 1957), «Калі ты чалавек» («Твой светлы шлях», апублікавана і пастаўлена ў 1960), «Пад адным небам» («Асцярожна, Мякішавы», апублікавана і пастаўлена ў 1962), «Куда ндешь, Сергей?» (апублікавана і пастаўлена ў 1965), «У доме на Сонечнай» (пастаўлена ў 1966), «Жнзнь всего одна» (апублікавана і пастаўлена ў 1968), «Дарога праз ноч» («Людзі, агонь, смерць», апублікавана і пастаўлена ў 1970), «Да апошняга дыхання» (апублікавана ў 1978), шэрагу аднаактовак. Выдадзены зборнікі драматургічных твораў «Выбраныя п’есы» (1964), «Людзі і час» (1972), «П’есы» (1974), «ГГесы» (1978), «Да апошняга дыхання» (1985).