Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Па яго сцэнарыях пастаўлены кінафільмы «Канстанцін Заслонаў» (1949, у 1950 фільм атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР), «Зялёныя агні» (1956), «Наперадзе — круты паварот» (1960).
Выступаў у перыядычным друку з артыкуламі аб драматургіі і сучасным тэатры.
Янка МАЎР
Янка Маўр (Іван Міхайлавіч Фёдараў) нарадзіўся 10.5.1883 г. у горадзе Лібава (цяпер горад Ліепая, Латвія) у сям’і сталяра.
Дзяцінства правёў на радзіме маці — у вёсцы Лебянішкі Ковенскай губерні (цяпер Літва). Скончыў пачатковае, затым рамеснае вучылішча ў Коўне (цяпер Каўнас, Літва). У 1899 г. паступіў у Панявежскую настаўніцкую семінарыю. Быў выключаны за ўдзел у гуртку рэвалюцыйнай моладзі. У 1903 г. здаў экстэрнам экзамен і атрымаў званне настаўніка пачатковай школы. Працаваў памочнікам настаўніка ў Новым Месцы (Літва), у вёсцы Бытча на Барысаўшчыне. У 1906 г. удзельнічаў у нелегальным з’ездзе рэвалюцыйна настроеных настаўнікаў у в. Мікалаеўшчына. Разам з Якубам Коласам і іншымі актыўнымі ўдзельнікамі быў аддадзены пад суд, пазбаўлены права выкладаць у школе і ўзяты пад нагляд паліцыі. Толькі ў 1911 г. удалося ўладкавацца выкладчыкам геаграфіі і гісторыі ў Мінскую прыватную гандлёвую школу. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў у школе, у Рэспубліканскім саюзе работнікаў асветы, у Наркамаце асветы БССР, у Беларускім дзяржаўным выдавецтве. 3 1930 г. быў на творчай працы. Член СП СССР з 1934 г.
Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.
Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968). Памёр 3.8.1971 г.
У 1923 г. у газеце «Савецкая Беларусь» і ленінградскім часопісе «Бегемот» друкаваў фельетоны. 3 першым апавяданнем выступіў у друку ў 1926 г. (часопіс «Беларускі піянер»). Аўтар кніг аповесцей, апавяданняў «Чалавек ідзе» (1927), «У краіне райскай птушкі» (1928, 1983), «Сын вады» (1928), «Палескія рабінзоны» (1930, аповесць экранізавана ў 1935), «Слёзы Тубі» (1930), «Аповесць будучых дзён» (1932), «ТВТ» (1934), «Вакол свету» (1947), «Шлях з цемры» (1948), «Апавяданні» (1951), «Аповесці і апавяданні» (выбранае, 1954), «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» (часопіс «Маладосць», 1954—1955), «Аповесці і апавяданні»
(1969), апавядання «Цётка Эмілія» (1954), байкі «Пекла» (1929), рамана «Амок» (1930). У 1952 г. выйшлі Выбраныя творы, у 1960 г.— Збор твораў у 2-х, у 1975 — 1976 гг,— у 4 тамах.
Аўтар п’есы «Памылка» (апублікавана і пастаўлена ў 1940), аднаактовак «Хата з краю» (1941), «Балбатун» (1946).
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Г.-К Андэрсена, Д. Маміна-Сібірака, М. Прышвіна, А. Чэхава, Р. Кіплінга, М. Твэна, Ж. Верна, В. Гюго, А. Гайдара, В. Шклоўскага, А. Конанава.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (пасмяротна, 1972) за аповесці «Чалавек ідзе», «У краіне райскай птушкі», «Сын вады», «Палескія рабінзоны», «ТВТ», «Шлях з цемры», раман «Амок».
Алесь МАХНАЧ
Алесь (Аляксандр Іванавіч) Махнач нарадзіўся 27.8.1922 г. у вёсцы Забалацце Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1941 г., пасля заканчэння Калінкавіцкага ваеннага вучылішча, накіраваны на пасаду камандзіра ўзвода ў гарнізон Брэсцкай крэпасці. Абараняючы крэпасць, быў цяжка паранены і ўзяты ў палон. Вызвалены з канцэнтрацыйнага лагера ў 1945 г. Знаходзіўся на лячэнні ў ваенных шпіталях (1945—1947), загадваў прысынкаўскай сельскай бібліятэкай на Уздзеншчыне (1947—1953), працаваў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» (1953—1961, 1963— 1966). Скончыў завочна Мінскі бібліятэчны тэхнікум (1954) і Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве (1960). Член СП СССР з 1957 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступеняў, медалямі.
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1980).
Дэбютаваў вершамі ў 1949 г. (уздзенская раённая газета «За савецкую Радзіму»). Аўтар шэрагу аднаактовых п’ес. У 1956 г. выдаў першы зборнік «Драматычныя мініяцюры». Потым выйшлі зборнікі п’ес, сцэнак і асобныя п’есы «Перад бурай» (1958, пастаўлены аднайменны тэлеспек-
такль, 1958), «Смык і Шпунцік» (Беласток, 1958), «Аднаактовыя п’есы» (1961), «Да пары збан ваду носіць» (1963), «Шпачок» (1963, пастаўлена ў 1964), «Усе ідуць у нагу» (1964), «Мы будзем жыць» (1967), «Няхай прыходзяць» (1970), «Маленькія салдаты» (1971), «Гаўрошы Брэсцкай крэпасці» (1974, пастаўлена ў 1969), «П’есы» (1974), «Не кажы: мая хата з краю» (1980), «Няхай красуе жыццё» (1982). У 1973 г. выдаў нарыс «Дзеці крэпасці» (у 1988 выйшаў як дакументальная аповесць). Складальнік зборніка нарысаў «Людзі граніцы» (1989).
Ніна МАЦЯШ
Ніна Іосіфаўна Мацяш нарадзілася 20.9.1943 г. у вёсцы Нівы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1960 г. скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу і паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. 3-за хваробы вымушана была ўзяць акадэмічны адпачынак (скончыла інстытут у 1966). У 1973—1977 гг. працавала выкладчыцай нямецкай мовы ў Белаазёрскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы. Член СП СССР з 1971 г.
Узнагароджана медалямі.
Першы верш апублікавала ў 1962 г. (бярозаўская раённая газета «Маяк камунізма» і «Во славу Роднны»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Агонь» (1970), «Удзячнасць» (вершы і паэма, 1973), «Ралля суровая» (вершы і пераклады, 1976), «Прыручэнне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), «Жнівень» (1985), «Паварот на лета» (выбранае, 1986), «Шчаслівай долю назаві» (1990) і казак «Два браты і сякера» (1975), «Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя» (1982).
Напісала п’есы для тэатра лялек «Прыгоды трох парасят» (пастаўлена ў 1976), «Крок у бессмяротнасць» (пастаўлена ў 1977), тэлесцэнарыі пра творчасць В. Бялыніцкага-Бірулі «Пясняр роднай прыроды» (пастаўлены ў 1978) і Р. Кента «Гэта я, госпадзі» (пастаўлены ў 1980).
Перакладае з нямецкай, польскай, французскай моў. У яе перакладзе выйшлі кніжкі
Ж. Аліўе «У краіне індзейцаў» (1973), А. Гаўрылюка «Песня з Бярозы» (1979), Ж. Сімянона «Першая справа Мегрэ» (1982), А. дэ СэнтЭкзюперы «Планета людзей» (1984) і «Маленькі прынц» (1989), навелы Г. дэ Мапасана (1987), паэма «Маруся Чурай» Л. Кастэнка (1989).
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя А. Куляшова (1984) за «Паэму жніва», прэміі Усебеларускага фестывалю моладзі, прысвечанага 50-годдзю ЛКСМБ (1970) за вершы аб моладзі.
Міхась МАШАРА
Міхась (Міхаіл Антонавіч) Машара нарадзіўся 18.11.1902 г. на хутары Падсосна Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў вышэйшае пачатковае вучылішча ў горадзе Глыбокае. У 1920 г. уступіў добраахвотна ў Чырвоную Армію. Жывучы ў Заходняй Беларусі пры буржуазнай Польшчы, працаваў на гаспадарцы, два гады адслужыў у войску, удзельнічаў у нацыянальна-вызваленчым руху. У пачатку 1927 г. рэдагаваў у Вільні газету «Наша воля», быў зняволены ў віленскую турму на Лукішках, дзе прасядзеў звыш чатырох гадоў. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі (1939) абраны дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі. Быў загадчыкам Шаркаўшчынскага рана. У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў у газетах «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Партызанскае слова», на радыё. Пасля вайны — у часопісе «Полымя» (1945—1947), «Настаўніцкай газеце» (1947—1949). Член СП СССР з 1940 г.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалём.
Памёр 7.6.1976 г.
Друкавацца пачаў у 1927 г. (часопіс «Заранка»), Выдаў у Вільні зборнікі вершаў «Малюнкі» (1928), «На сонечны бераг!» (1934), «Напрадвесні» (1935), «3-пад стрэх саламяных» (1937), паэмы «Вяселле» (1933), «Смерць Кастуся Каліноўскага» (1934), «Мамчына горка» (1936), п’есы «Вось тут і зразумей» (1933), «Лёгкі хлеб» (1936), «Чорт з падпечча» (1938). У савецкі час
выйшлі кнігі паэзіі «Беларусі» (1944), «Выбраная лірыка» (1945), «Праз навальніцы» (вершы і паэмы, 1948), «Урачыстасць» (вершы і паэмы, 1952). Выбраныя творы (1958), «Ад родных аселіц» (выбранае, 1959), «Мая азёрная краіна» (выбранае, 1962), «Вершы» (1971), казкі ў вершах «Зязюльчыны слёзы» (1961), «Зелянушка і ракатушка» (1964).
Вядомы і як празаік. Аўтар раманаў «Крэсы змагаюцца» (1966), «Сонца за кратамі» (1968) і «Лукішкі» (1970), якія склалі трылогію, «Ішоў дваццаты год» (1973), «I прыйдзе час...» (1975), кнігі ўспамінаў «Старонкі летапісу» (1975).
Пераклаў на беларускую мову «Мёртвыя душы» М. Гогаля (1950), «Апавяданні» Г. Сянкевіча (1955), «Уральскія сказы» П. Бажова (1956), «Калевалу» (1956) і інш.
Уладзімір МАШКОЎ
Уладзімір Георгіевіч Машкоў нарадзіўся 5.7. 1938 г. у горадзе Маскве (Расія) у сямЧ ваеннаслужачага.
У 1960 г. скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ імя У. I. Леніна. Быў літсупрацоўнікам газеты «Зорька» (1960— 1964), рэдактарам на Беларускім радыё (1964— 1971), рэдактарам выдавецтва «Беларусь» (1971 —1972), старшым рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1972—1980), загадчыкам рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва» (1981 — 1986). 3 1987 г.— рэдактар аддзела прозы часопіса «Неман». Член СП СССР з 1970 г.
Першы празаічны твор надрукаваў у 1957 г. Піша на рускай мове. Выдаў кнігі прозы для дзяцей «Между «А» н «Б» (1966), «Веселая дюжнна» (1968), «Я сам» (1972), «Здравствуй, Валерка» (1974), «Соскучллся по дождяку» (1976), «Как я был вундерклндом» (1979, экранізавана ў 1983), «Последняй день матрлархата» (1985), «Детское время» (1987).
Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў «Хлопчык і чапля» (з М. Беравым, пастаўлены ў 1979), «Чалавек з майго жыцця» (пастаўлены ў 1971), «Добрая справа» (пастаўлены ў 1973),
«Юныя айбаліты» (пастаўлены ў 1980), «Станаўленне» (пастаўлены ў 1982). Пераклаў на рускую мову творы К. Чорнага, 3. Бядулі, С. Александровіча, А. Васілевіч, У. Караткевіча, У. Краўчанкі, У. Мехава, У. Юрэвіча.
Іван МЕЛЕЖ
Іван Паўлавіч Мележ нарадзіўся 8.2.1921 г. у вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння сярэдняй школы (1938) працаваў у Хойніцкім райкоме камсамола. У 1939 г. паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры і з першага курса быў прызваны ў Савецкую Армію. Летам 1940 г. удзельнічаў у вызваленні Паўночнай Букавіны. 3 першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце — на Збручы, пад Уманню, Нікалаевым, Сінелькавам, Растовам-на-Доне, Лазавой. У чэрвені 1942 г. пад Растовам цяжка паранены і пасля лячэння ў тбіліскім шпіталі адпраўлены ў тыл. Жыў у Бугуруслане, потым выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Малдаўскім педагагічным інстытуце, а з 1943 г.— у Беларускім дзяржаўным універсітэце, які знаходзіўся тады на станцыі Сходня ў Падмаскоўі, дзе вучыўся спачатку завочна на філалагічным факультэце, а затым перайшоў на стацыянар (скончыў у 1945 г. ужо ў Мінску). Пасля вучыўся ў аспірантуры, выкладаў беларускую літаратуру ва універсітэце, працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», у апараце ЦК КПБ. 3 1966 г.— сакратар, а ў 1971 — 1974 гг.— намеснік старшыні праўлення СП БССР. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967—1976), быў старшынёй Беларускага камітэта абароны міру, членам Сусветнага Савета Міру. Член СП СССР з 1945 г.