Беларускія пісьменнікі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 653с.
Мінск 1994
Аўтар сцэнарыяў дакументальных і тэлевізійных фільмаў «Помнікі не маўчаць» (1971), «Дом Макаравых» (1975), «Такая ўзямлі песня» (1978), «Паэзія Янкі Купалы» (1982), «Верыць сэрцам у Перамогу» (1985), «Паэзія Рыгора Барадуліна» (1988), «Лінія лёсу» (пра С. Станюту, 1990), інсцэніровак для Беларускага тэлебачання па творах А. Куляшова, I. Мележа, А. Кулакоўскага, I. Пташнікава, Р. Барадуліна і інш.
Ганна НОВІК
Ганна Аляксееўна Новік нарадзілася 25.3.1914 г. у горадзе Аўгустове былой Сувалкскай губерні (цяпер Польшча) у сям’і каваля.
Дзяцінства правяла ў вёсцы Варонічы каля Вілейкі. У 1932 г. скончыла сем класаў Куранецкай школы. Працавала наймічкай з 9 гадоў, а ў 1935 г. была ў лагеры для беспрацоўнай моладзі ў Рашыне пад Варшавай. За ўдзел у нацыянальна-вызваленчым руху неаднаразова арыштоўвалася. У 1936—1938 гг. зняволена ў вілейскую турму. Пасля прыходу Чырвонай Арміі (1939) абрана дэпутатам Народнага Сходу Заходняй Беларусі, працавала іспектарам Куранецкага рана. У час Вялікай Айчыннай вайны — партызанская сувязная. у 1948—1954 іт. працавала старшынёй калгаса імя У. 1. Леніна в. Варонічы Вілейскага раёна, і старшынёй Кузьміцкага сельсавета Вілейскага раёна, памочнікам начальніка палітаддзела Будслаўскай машыннатрактарнай станцыі на Маладзечаншчыне, Жыве ў Вілейцы. Член СП СССР з 1960 г.
Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
Першыя вершы надрукавала ў 1937 г. Аўтар зборніка вершаў «Мае вёсны» (1961), аповесці «Другая сустрэча» (фрагменты апублікаваны ў часопісе «Полымя», 1979). У перыядычным друку апублікаваны апавяданні, нарысы, вершы.
Сяргей НОВІК-ПЯЮН
Сяргей Новік-Пяюн (Сяргей Міхайлавіч Новік) нарадзіўся 27.8.1906 г. у вёсцы Лявонавічы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Вучыўся ў Нясвіжскай рускай гімназіі (1918—1924), скончыў беларускія настаўніцкія курсы ў Вільні (1926). За культурна-асветніцкую работу неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі. Адбыў пяцігадовую ссылку на Памор’і (1926— 1931), у 1939 г. сядзеў у турме ў Баранавічах. У савецкі час працаваў інспектарам Слонімскага раённага аддзела народнай асветы
(1939—1940), дырэктарам Слонімскага краязнаўчага музея (1940—1941). У час Вялікай Айчыннай вайны за сувязь з партызанамі прыгавораны фашысцкімі ўладамі да пакарання смерцю. Вызвалены партызанамі з Калдычаўскага лагера. Зноў працаваў дырэктарам Слонімскага музея (1944). 14.12.1944 г. арыштаваны, а ў сакавіку 1945 г. Ваенным трыбуналам войск НКУС Баранавіцкай вобласці асуджаны на 10 год пазбаўлення волі. Тэрмін адбываў на Калыме. 5.11.1958 г. рэабілітаваны Ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі. У 1959 г. вярнуўся на Беларусь. 3 1960 г. жыве ў Мінску. Член СП СССР з 1984 г.
У 1925 г. пачаў выступаць у віленскіх прагрэсіўных беларускіх газетах і часопісах з вершамі. У Вільні асобнымі выданнямі выйшлі п’есы «Цудоўная ноч» (1927), «Ёлка Дзеда Мароза» (1927), «Прадка над крыжам» (1939), у зборніку «Сцэнічныя творы» (1927) — п’еса «Пакой у наймы». Афармляў часопіс ддя дзяцей «Заранка» (1927—1931). Аўтар зборніка паэзіі «Заўсёды з песняй» (паэма, вершы, песні, творы ддя дзяцей, 1984), кніжкі вершаў для дзяцей «Зорачкі ясныя» (1986). Напісаў некалькі песень на свае вершы («Зорачкі», «Над Шчарай» і інш.).
Іван НОВІКАЎ
Іван Рыгоравіч Новікаў нарадзіўся 26.1.1918 г. у вёсцы Нязнань Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў Магілёўскі газетны тэхнікум (1935), вучыўся ў Аршанскім настаўніцкім інстытуце (1938) і ў Ленінградскім інстытуце журналістыкі імя. В. В. Вароўскага (1939—1941). Завочна скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1955). Працаваў у клімавіцкай раённай газеце «Камуна» (1935—1938). У Вялікую Айчынную вайну ўдзельнічаў у абароне Сталінграда, у вызваленні Украіны, Малдавіі, Балгарыі, Югаславіі, Аўстрыі, у 1944 г. паранены ў баях за венгерскі горад Секешфехервар. Ганаровы грамадзянін балгарскага г. Слівена. 3 1946 г.—
літсупрацоўнік, з 1951 г.— загадчык аддзела рэдакцыі газеты «Советская Белоруссня», з 1957 г.— карэспандэнт, у 1965—1986 гг.1— загадчык карэспандэнцкага пункта газеты «Правда» па Беларускай ССР. Член СП СССР з 1961 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1967).
Піша на рускай і беларускай мовах. Літаратурную дзейнасць пачаў з нарысаў. Выйшлі нарысы «Герой Сацыялістычнай Працы Тамара Шкурко» (з В. Пыжковым, 1948), «Дзесяць тыдняў у Злучаных Штатах Амерыкі» (1958), «Палескае золата» (1959), «Побач сябры» (1960), «Бессмертне Мннска» (1977), «Мннск — город-герой» (1986). Аўтар зборніка фельетонаў «Уласны іншаземец» (1960), нарыса «Вера Харужая» (Масква, 1962), дакументальных аповесцей «Руіны страляюць ва ўпор» (1962), «Дарогі скрыжаваліся ў Мінску» (1964), «Да світання блізка» (1975), якія склалі трылогію «Мннскнй фронт» (1977), аповесці «Тварам да небяспекі» (1968), рамана «Ачышчэнне» (1987), кнігі аповесцей і апавяданняў «Параненая памяць» (1990). Напісаў з I. Чыгрынавым сцэнарый шматсерыйнага тэлефільма «Руіны страляюць...» (пастаўлены ў 1973).
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1965) за аповесць «Дарогі скрыжаваліся ў Мінску», Дзяржаўнай прэміі БССР імя П. М. Лепяшынскага (1968) за кнігу «Тварам да небяспекі», Дзяржаўнай прэміі БССР за сцэнарый тэлефільма «Руіны страляюць...», Літаратурнай прэміі імя. A. А. Фадзеева (1980) за трылогію «Мннскмй фронт».
Уладзіслаў НЯДЗВЕДСКІ
Уладзіслаў Іосіфавіч Нядзведскі нарадзіўся 24.7. 1929 г. у вёсцы Рахавічы Салігорскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Бацькі загінулі ў 1943 г. У першыя пасляваенныя гады выхоўваўся ў Мікашэвіцкім дзіцячым доме, у 1948—1950 гг. працаваў там старшым піянерважатым. Скончыў філалагічны факульТэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1955). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Гайнаўскай сярэдняй школе на Лагойшчыне (1955—1958), працаваў на Беларускім тэлебачанні (1958—1960), у часопісе «Маладосць» (1960—1968), з 1972 г.— у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1958 г.
Памёр 17.10.1973 г.
Першы верш надрукаваў у 1949 г., у рэспубліканскім друку — у 1952 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Вясновыя барозны» (1958), «Запрашэнне» (вершы і паэма, 1960), «У лясной старане» (1962), «Размова з адсутнымі» (1969), аповесці «Хлопцы з другога корпуса» (1964), «Капронавыя галёшы» (гумарыстычныя апавяданні, 1964). «Начная пагоня» (апавяданні, гумарэскі, аповесць, 1966). Для дзяцей выдаў кніжку «Сто братоў і сясцёр» (вершы і паэма, 1960) і паэму «Сыньі Кастрычніка» (1969). У 1976 г. выйшла «Выбранае», у 1988 г.— кніга паэзіі «Такія і думы і словы».
Уладзімір НЯКЛЯЕЎ
Уладзімір Пракопавіч Някляеў нарадзіўся 11.7. 1946 г. у горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці ў сям’і служачага.
У 1962—1966 гг. вучыўся ў Мінскім тэхнікуме сувязі. Працаваў радыёмеханікам тэлевізійнага атэлье. Займаўся на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971). Завочна скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1973). У 1972—1975 гг.— літсупрацоўнік рэдакцыі га-
зеты «Знамя юностн», у 1975—1978 гг.— рэдактар бюлетэня «Тэатральны Мінск». 3 1978 г.— старшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1987 г.— галоўны рэдактар часопіса «Крыніца» («Родннк»), Член Беларускага ПЭНцэнтра з 1989 г. Член СП СССР з 1978 г.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».
Першыя вершы надрукаваў у 1970 г. Выдаў кніжкі паэзіі «Адкрыццё» (1976), «Вынаходцы вятроў» (1979), «Знак аховы» (1983), «Наскрозь» (вершы і паэмы, 1985), «Галубіная пошта» (1987).
У перыядычным друку выступае з празаічнымі творамі (аповесць «Вежа», часопіс «Полымя», 1988, аднайменная п’еса, з А. Дударавым, пастаўлена ў 1990), літаратурнымі эсэ, крытычнымі артыкуламі.
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1979) за кнігу «Вынаходцы вятроў» і паэму «Дарога дарог».
Уладзімір НЯФЁД
Уладзімір Іванавіч Няфёд нарадзіўся 27.1.1916 г. у горадзе Шахты Растоўскай вобласці (Расія) у сям’і рабочага.
Працоўны шлях пачаў у 1931 г. слесарам на шахце, з 1933 г.— у гарадской радыёгазеце. Вучыўся на рабфаку (1933—1934). Скончыў тэатразнаўчае аддзяленне Маскоўскага інстытута гісторыі, філасофіі і літаратуры імя М. Г. Чарнышэўскага (1940). У 1940—1941 гг.— намеснік, у 1942—1947 гг.— начальнік аддзела тэатраў Упраўлення па справах мастацтваў пры СНК БССР, у 1941 —1942 гг.— выкладчык літаратуры і дырэктар Уцёўскай сярэдняй школы Куйбышаўскай вобласці. Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры і мастацтва АН БССР (1951), быў навуковым супрацоўнікам (1951 — 1954), загадчыкам сектара гісторыі мастацтваў (1954—1957) гэтага інстытута. У 1957— 1970 гг.— загадчык сектара тэатра і кіно, у 1970—1977 гг,— збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, з 1977 г.— сектара тэатра, з 1988 г.— галоўны навуковы супрацоўнік ад-
дзела тэатра Істытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. 3 1947 г. працуе па сумяшчальніцтве ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Член-карэспандэнт АН БССР, доктар мастацтвазнаўства, прафесар. Член СП СССР з 1946 г.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.
Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1975).
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1940 г. як тэатральны крытык. Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар прац па гісторыі беларускага тэатра «Шлях беларускага савецкага драматычнага тэатра» (1954), «Народны артыст БССР. У. I. Уладамірскі» (1954), «Народны артыст СССР Павел Сцяпанавіч Малчанаў» (1958), «Беларускі тэатр: Нарыс гісторыі» (1959), «Тэатр у вогненныя гады» (1959), «Сучасны беларускі тэатр» (1961), «Становленне белорусского советского театра 1917—1941». (1965). У 1970 г. выдаў кнігі «Размышлення о драматнческом конфлнкте» і «Беларускі акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы», у 1976 г.— «Беларускі тэатр імя Якуба Коласа», у 1982 г.— вучэбны дапаможнік «Гісторыя беларускага тэатра». Напісаў раздзелы «Белорусскнй театр» для «йсторнн советского драматнческого театра» (Масква, 1966—1971), раздзелы «Гісторыя беларускага тэатра» ў 3 тамах (1983—1986).